• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Ганебныя падыходы прымяняліся пры размеркаванні рэчаў, якія атрымлівала рэспубліка з Германіі па рэпарацыях. Бясплатнай іх раздачай і
    1 Советская Белоруссня. 1995. 6 нюня; Снапкоўскі У. Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі. 1944 — 1953 гг. Мн„ 1997. С.52 — 74.
    размеркаваннем падарункаў таксама займалася кіраўніцтва справамі ЦК КП(б)Б. Толькі ў 1945 г. вышэйшым партыйным і савецкім работнікам рэспублікі былі бясплатна выдзелены 124 трафейныя радыёпрыёмнікі, а ў пачатку 1948 г. — яшчэ 70. У асабістае карыстанне перайшлі таксама 17 трафейных піяніна.
    Пры гэтым размеркаванні не абыходзілі і работнікаў больш нізкага рангу. У лістападзе 1945 г. у ЦК КГТ(б)Б было падпісана распараджэнне, якім рэгламентавалася раздача пасылак для партыйных і савецкіх работнікаў раённага звяна. Згодна з гэтым дакументам, для мясцовых кіраўнікоў было адпраўлена 5,8 тыс. м сукна, 1,8 тыс. пар бялізны, 5,4 тыс. ручнікоў, 3 тыс. кавалкаў туалетнага і гаспадарчага мыла і г.д.1 Дадзеныя факты красамоўна сведчаць аб рэальным становішчы спраў у размеркаванні матэрыяльных каштоўнасцей сярод розных пластоў насельніцтва. Простым людзям атрымаць замежную гуманітарную дапамогу ці тое, што ішло ў рэспубліку па рэпарацыйных пастаўках, было надзвычай складана ці нават немагчыма.
    Такім чынам, у выніку самаадданай працы народа, намаганняў бальшавіцкай сістэмы, дапамогі ўсёй краіны ўшчэнт разбураная гаспадарка БССР у канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў была ў асноўным адноўлена. Гэта перш за ўсё адносілася да прамысловасці. Справы ў сельскай гаспадарцы ішлі значна горш. Яны ўскладняліся прымусовай калектывізацыяй у заходніх абласцях рэспублікі, што адмоўна адбілася на паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці. Жыццёвы ўзровень народа заставаўся вельмі нізкім. Сацыяльнае забеспячэнне з боку дзяржавы закранала ў першую чаргу насельніцтва гарадоў, рабочых і служачых. Сельскія жыхары былі ім ахоплены крайне слаба.
    Дзеянні бальшавіцкай таталітарнай сістэмы па аднаўленню і далейшаму развіццю гаспадаркі рэспублікі сведчаць аб выкарыстанні ўласцівых ёй сродкаў у шырокіх памерах. У пасляваенны час гэта праявілася асабліва маштабна і рэльефна. Дадзеная сістэма на заключным этапе жыцця яе асноўнага натхняльніка — Сталіна дасягнула высокай ступені бюракратызацыі, кансерватызму, злоўжыванняў. Цяжкае пасляваеннае жыццё беларускага народа яскрава пацвярджае гэта.
    1 Народная воля. 1996. № 61.
    3	. Працяг уціску ў грамадскапалітычным і нацыянальна-культурным жыцці
    Таталітарныя метады кіравання аднаўленнем гаспадаркі дапаўняліся іх выразнымі праявамі ў грамадска-палітычным развіцці, адносінах да нацыянальна-культурных праблем. Інакш фактычна і быць не магло, паколькі розныя бакі жыцця грамадства цесна звязаны паміж сабою. Як у эканамічнай, так і ў грамадска-культурнай сферах дзейнасць улад у пасляваенны час характарызавалася імкненнем захаваць тыя ж націскныя метады пры аднаўленні матэрыяльнай базы і наладжванні работы розных бакоў духоўнага развіцця грамадства.
    Аднон з асноўных задач з’яўлялася аднаўленне сістэмы адукацыі, разбурэнні ў якой былі надзвычай вялікія. Дастаткова сказаць, што ў час вайны нямецка-фашысцкія акупанты спалілі ці разбурылі на Беларусі 6808 школ, знішчылі больш за 20 млн экземпляраў вучэбнай літаратуры.
    3	першых дзён вызвалення пачалася самаадданая праца па аднаўленню агульнаадукацыйнай школы. Да канца 1950 г. гэта мэта ў асноўным была дасягнута. Дадзеная работа ў значнай ступені праводзілася ў першыя пасляваенныя месяцы. Ужо ў 1945/46 навучальным годзе ў БССР працавалі 10 915 школ усіх тыпаў. К 1950/51 навучальнаму году іх колькасць дасягнула 11 767, а лік вучняў павялічыўся з 1 млн 336,7 тыс. да 1 млн 498,6 тыс.
    Аднак матэрыяльная база школьнай сеткі была надзвычай слабай. Нават у 1955/56 навучальным годзе 7260 школ размяшчаліся ў прыстасаваных і 2088 — у наёмных будынках, якія мала падыходзілі для з'аняткаў. Нягледзячы на гэта, да сярэдзіны 50-х гадоў у асноўным было завершана ўсеагульнае сямігадовае навучанне.
    Пашыралася і сярэдняя адукацыя, у тым ліку сярэдняя спецыяльная. У 1955 г. у рэспубліцы дзейнічалі 123 тэхнікумы. На працягу пасляваеннага дзесяцігоддзя імі было падрыхтавана каля 90 тыс. спецыялістаў.
    Адначасова звярталася пільная ўвага на аднаўленне вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1944/45 навучальным годзе пачалі работу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1951 г. яны падрыхтавалі звыш 14 тыс. маладых спецыялістаў. У 1951 — 1955 гг. яшчэ 33,5
    тыс. чалавек атрымалі вышэйшую адукацыю. К сярэдзіне 1957 г. у рэспубліны працавала амаль 215 тыс. спецыялістаў, у тым ліку каля 84 тыс. з вышэйшай адукацыяй.
    Нямала рабілася і па аднаўленню навуковага патэнцыялу. У 1946 г. v рэспубліцы пачалі дзейнасць 38 навуковых устаноў. Вялікая ўвага надавалася аднаўленню Акадэміі навук БССР. На працягу 1945 — 1950 гг. колькасць навуковых устаноў акадэміі павялічылася да 15. Расла і колькасць супрацоўнікаў. Калі ў 1946 г. тут працавала 440 чалавек, то ў 19о 1 г. — каля тысячы. Паступова павышалася кваліфікацыя навуковых кадраў'.
    Вялікія намаганні прыкладваліся для аднаўлення сеткі культурна-асветных устаноў у гарадах і сельскай мясцовасці — клубаў, бібліятэк, хат-чытальняў, чырвоных куткоў і інш. Узнаўляўся іх кніжны фонд. Паступова наладжваўся выпуск газет, як рэспублі.канскіх, так і абласных і раённых.
    Аднак гэта і іншая стваральная работа вялася ва ўмовах шматлікіх праяў націску бальшавіцкай таталітарнай сістэмы на тых, хто самаадданай працай пераадольваў вынікі самай разбуральнай з войнаў у грамадска-палітычнай і нацыянальна-культурнай галінах. Ініцыятыва, як заўсёды, была за цэнтральным кіраўніцтвам. На месцах арганізоўваліся кампаніі па яе падтрымцы. Лейтматывам усёй дзейнасці ў пасляваенны час з’яўлялася ўхваленне Сталіна. Гэта дасягнула найвышэйшай ступені ў 1949 г. у сувязі з яго 70-годдзем. Як і ў іншых саюзных рэспубліках, у Беларускай ССР было падрыхтавана ‘Пісьмо вялікаму Сталіну ў слаўнае 70-годдзе з дня нараджэння ад беларускага народа”. У сувязі з гэтап кампаніяй у рэспубліцы было арганізавана 31,5 тыс. мітынгаў і сходаў, на якіх прысутнічала звыш 3 млн чалавек. Каля 100 тыс. з іх выступілі з хвалебнымі прамовамі2.
    Разам з гэтай кампаніяй разгортваліся і іншыя. Шырокі грамадскі рэзананс быў нададзены барацьбе з касмапалітызмам і антысемітызмам. Гэта барацьба мела шмат праяў, у тым ліку забойства С. Міхоэлса — мастацкага кіраўніка дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, народнага артыста СССР, старшыні яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Акцыя была пра-
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.360 — 364. Там жа. C.341.
    ведзена ў Мінску 13 студзеня 1948 г. Выканаўцы атрымалі ўрадавыя ўзнагароды'.
    У колах інтэлігенцыі, асабліва літаратурнай, супярэчлівы водгук выклікала прынятая ў жніўні 1946 г. пастанова ЦК УКП(б) «Аб часопісах “Звязда” і “ Л ен і н гр а д ” ». Шмат людзей, у першую чаргу кіруючых работнікаў, былі абвінавачаны і рэпрэсіраваны ў сувязі са сфабрыкава на й у 1949 г. “ленінградскай справай”. Гэтыя і іншыя акцыі цэнтральных партыйных і дзяржаўных улад у многім вызначалі грамадска-палітычнае жыццё дзяржавы, у тым ліку Беларускай ССР.
    У значнай ступені пад іх уздзеяннем праходзілі асноўныя грамадска-палітычныя кампаніі пасляваеннага часу. У лютым 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, а ў сакавіку 1947 г. — у Вярхоўны Савет Беларускай ССР, у студзені 1948 г. і ў снежні 1950 г. — у мясцовыя саветы. Гэта былі надзвычай заарганізаваныя кампаніі, а грамадска-палітычныя якасці кандыдатаў у дэпутаты вызначаліся па ступені іх удзелу ў праводзімых мерапрыемствах і ва ўхваленні кіраўніка партыі і дзяржавы.
    Уся грамадска-палітычная работа ажыццяўлялася пад поўным партыйным кантролем. На яе ўздзейнічалі тыя працэсы, што адбываліся ў самой партыі. * Для пасляваеннага часу характэрны інтэнсіўны рост колькасці партыйных арганізацый і агульнае павелічэнне іх складу. Калі на 1 студзеня 1945 г. кампартыя Беларусі налічвала 29 515 чалавек, на 1 студзеня 1951 г. — 116 663, то на 1 студзеня 1956 г. у яе радах было 145 069 чалавек2.
    Аднак фактычна на нішто былі зведзены дэмакратычныя пачаткі ў рабоце партыйных камітэтаў і нізавых партарганізацый. Строгая цэнтралізацыя партыйнага жыцця навязвалася зверху, дзе рашэнні прымаліся вышэйшым партыйным кіраўніцтвам пераважна ў рабочым парадку. Дастаткова сказаць, што на пранягу 1946 — 1952 гг. адбыліся толькі чатыры пленумы ЦК УКП(б), тры з якіх разглядалі арганізацыйныя пытанні. Праз сем гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вой-
    1 Голас Радзімы. 1977. 30 студз.; Звязда. 1998. 14 студз; Советская Белоруссня. 1998. 17 янв.
    2 Коммуннстнческая партня Белорусснн в цнфрах. 1918 — 1978. Мн„ 1978. С.76.
    наў і пасля трынаццацігадовага перапынку з часу папярэдняга з'езда быў скліканы XIX з’езд партыі. Але ён не стаў месцам аналізу стану спраў у краіне і выпрацоўкі перспектыўных задач, а быў ператвораны ў мерапрыемства па нястрымнаму ўхваленню Сталіна, яго ідэйнага і практычнага кіраўніцтва савецкай дзяржавай.
    Для пасляваеннага часу характэрна надзвычай вялікая фармалізацыя дзейнасці саветаў і грамадскіх арганізацый. 1х работа фактычна была зведзена да ўхвалення, станоўчага каменціравання і адпаведнай канкрэтызацыі партыйных рашэнняў. Любая ініцыятыва падтрымлівалася толькі тады, калі адпавядала афіцыйнаму курсу. Дзейнасць саветаў усіх узроўняў жорстка рэгламентавалася адпаведнымі партыйнымі камітэтамі. Гэта датычылася не толькі кадравых пытанняў, але і ўсіх напрамкаў работы. Тое ж самае можна сказаць і пра дзейнасць прафсаюзнай, камсамольскай, іншых арганізацый. Усё ў іх рабоце было прадвызначана адпаведнымі партыйнымі рашэннямі.
    Істотны ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё ў савецкай дзяржаве, у тым ліку ў БССР, у пасляваенны час аказвала ўсё тое, што было звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Складанай праблемай у гэтай сувязі былі адносіны партыйна-дзяржаўных улад да тых, хто аказаўся ў нямецка-фашысцкім палоне, а затым вярнуўся на радзіму. Аднак пазіцыя вярхоўнага кіраўніцтва бальшавіцкай таталітарнай сістэмы да ваеннапалонных не змянілася пасля пераможнага завяршэння вайны. Яна заставалася ранейшай — палітычны недавер, абвінавачванне ў тым, што яны падпарадкаваліся насіллю і не выбралі для сябе смяротны зыход. Гэта антыгуманная, антычалавечная лінія вынікала з сутнасці і характару сталінскага таталітарнага праўлення. Яго кіраўнікоў не цікавіла тое, што такі падыход быў дыяметральна процілеглым, чым міжнародная практыка. Дадзеная пазіцыя замацоўвалася ў адпаведных рашэннях. 18 жніўня 1945 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў пастанову, згодна з якой пакаранню належалі былыя ваеннаслужачыя і ваеннаабавязаныя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў палон да немцаў і служылі ў нямецкіх фарміраваннях. На самай справе праследаваліся ўсе ваеннаслужачыя, якія трапілі ў палон. Усе пасляваенныя гады яны абмяжоўваліся ў