• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 НАРБ, ф.4, воп.62, спр.182, арк.63.
    2 Там жа, воп.20, спр.295, арк.224.
    заходніх абласцей рэспублікі выслалі яшчэ 4431 сям’ю, аднесеную да гэтай катэгорыі.
    У дапамогу тым, хто непасрэдна ажыццяўляў калектывізацыю, былі створаны, як і ў 1933 г. ва Усходняй Беларусі, палітычныя аддзелы машынна-трактарных станцый — надзвычайныя партыйныя органы. Усё гэта прывяло да высокіх тэмпаў у стварэнні калектыўных гаспадарак.
    Калі на 1 ліпеня 1948 г. у заходніх абласцях рэспублікі налічвалася 330 калгасаў, у якія ўваходзілі амаль 11,5 тыс. двароў, то на 20 сакавіка 1949 г. колькасць калгасаў дасягнула 1440. Яны аб’ядноўвалі больш за 60 тыс. гаспадарак. Гэта складала звыш 10 % ад іх агульнай колькасці. Толькі за час правядзення сяўбы азімых у 1948 г. было створана 578 новых калгасаў, a за 2,5 месяцы 1949 г. — 5131.
    Характэрна, што як у пачатку 30-х гадоў ва ўсходніх абласцях, так і ў Заходняй Беларусі ў час прымусовай калектывізацыі наглядалася супраціўленне гэтай гвалтоўнай акцыі. Толькі ў Баранавіцкай вобласці на працягу 1948 г. мелі месца больш за 100 падпальванняў калгасных пабудоў і двароў калгаснікаў, a таксама некалькі тэрарыстычных актаў. У Мірскім раёне ў канцы гэтага года ў час пасяджэння праўлення і актыву калгаса "Перамога" Жухавіцкага сельскага савета ў акно была кінута ручная граната. Сярод удзельнікаў пасяджэння меліся ахвяры2.
    Аднак масіраванае наступленне партыйна-дзяржаўных структур, дзеянні карных органаў, жорсткая падатковая палітыка, раскулачванне і высылка тысяч заможных гаспадароў і іх сем’яў дазволілі ў кароткі тэрмін уключыць асноўную частку сялянства заходніх абласцей у калектыўныя гаспадаркі. Ужо на 1 студзеня 1951 г. іх налічвалася больш за 6 тыс., a аб’ядноўвалі яны амаль 84 %' сялянскіх двароў. К канцу 1952 г. у Заходняй Беларусі на калектыўны шлях гаспадарання было пераведзена звыш 540 тыс. гаспадарак. Яны складалі 95 % ад іх агульнай колькасці3.
    Метады бальшавіцкай сістэмы, што выкарыстоўваліся ў час правядзення калектывізацыі ў заходніх
    1 НАРБ, ф.4, вогі.62, спр.1, арк.431, 444.
    2 Там жа, арк.447.
    3 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.334.
    1 £ Qntz Rnoo
    абласцях БССР, былі характэрны для ўсяго працэсу аднаўлення і далейшага развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта датычылася фактычна ўсіх бакоў жыцця, але праяўлялася з рознай ступенню прымянення прымусовых м е р. У прыватнасці, шырокія памеры набыло адміністраванне ў адносінах да кіраўнікоў калектыўных гаспадарак, арганізацый і ўстаноў. Асабліва гэта было характэрна для калгасна-саўгаснай сістэмы. Так, у ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў калгасах у зімовы перыяд 1948—1949 гг. былі заменены 1654 старшыні калгасаў. Прычына адна — не справіліся з работай1. У многіх выпадках такая замена, магчыма, была апраўданай. Аднак высокая замяняльнасць старшынь калгасаў і дырэктараў саўгасаў наглядалася фактычна кожны год, што стварала вялікую цякучасць не толькі сярод іх, але адпаведна і сярод іншых работнікаў калектыўных і савецкіх гаспадарак. Гэта не магло садзейнічаць паляпшэнню і стабілізацыі становішча.
    Вынікі аднаўлення і далейшага развіцця аграмаджанай сельскагаспадарчай вытворчасці былі вельмі сціплымі. Да таго ж дзяржава забірала асноўную частку прадукцыі. Гэта ў першую чаргу адлюстроўвалася на матэрыяльным становішчы калгаснікаў і працаўнікоў саўгасаў. У 1952 г. у калгасах усходніх абласцей БССР было ў сярэднім выдадзена на адзін працадзень: грашыма — 37 кап., збожжавымі — 1 кг, бульбай — 1,4 кг. У гэты час у Заходняй Беларусі калгаснікі атрымалі на адзін працадзень 27 кап., зерня — 1,3 кг, бульбы — 0,5 кг. Нямала калгасаў зусім не выдавалі на працадні ні хлеба, ні бульбы. ні грошай. У гэтым жа годзе 45 калектыўных гаспадарак не выдалі па працаднях збожжа, да 1 кг выдалі больш чым 3 тыс. калгасаў. За ўдзел у грамадскай працы 2523 гаспадаркі не змаглі выдаць бульбы, 22э 1 — грошай. Асабліва нізкай была аплата за работу ў калгасах Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Полацкай, Маладзечанскай абласней. У калектыўных гаспадарках Заходняй Беларусі выдача бульбы на працадзень не перавышала 0,5 кг2.
    Дынаміка павышэння выплат у калгасах за зробленую працу была ў пасляваенны час надзвычай павольнай. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць наступ-
    1 НАРБ, ф.4, воп.62, спр.1, арк.456—457.
    2 Там жа, воп.20, спр.295, арк.20.
    ныя даныя па ўсходніх абласцях Беларускай ССР аб выдачы на адзін працадзень збожжа: 1945 г. — 400 г; 1946 г. — 300 г; 1947 г. — 500 г; 1948 г. — 570 г; 1949 г. — 400 г; 1950 г. — 600 г; 1951 г. — 600 г; 1952 г. — 1 кг.
    У некаторых мясцінах становішча было яшчэ горшае, чым у сярэднім па рэспубліцы, а таксама па яе ўсходняй і заходняй частках. Толькі ў 1952 г. упершыню пасля вайны калгасы Магілёўскай вобласці змаглі выдаць на працадні збожжа. He лепшым было становішча і ў Гродзенскай вобласці. У 1952 г. тут было выдадзена на адзін працадзень толькі па 12 кап. грошай, зерня — 1 кг 275 г, бульбы — 285 г. Гэта было значна менш, чым у сярэднім па рэспубліцы і нават па яе заходніх абласцях.
    Такая нізкая выдача на працадні была абумоўлена ў першую чаргу надзвычай слабымі паказчыкамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Дастаткова сказаць, што ў 1952 г. у БССР не былі дасягнуты планавыя паказчыкі ні па адной з сельскагаспадарчых культур, а ў перыяд уборкі дапушчаііы вялікія страты ўраджа ю'.
    Адной з прычын такога становішча v аграмаджаным сектары сельскай гаспадаркі БССР з яўлялася неймаверная цэнтралізацыя кіраўніцтва, што заўсёды было неад'емнай рысай бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Па самых нязначных пыта.ннях патрабавалася згода цэнтральных партыйных ці савецкіх органаў. Паказальным у гэтых адносінах з’яўляецца пісьмо першага сакратара ЦІ\ КП(б)Б М. Патолічава сакратару Ц]\ УКП(б) Г.Малянкову, накіраванае 26 лютага 1951 г. Аб яго змесце гаворыць сама назва — “О пронзводстве телег в Белорусской ССР”.
    Высокая ступень цэнтралізацыі кіраўніцтва эканамічным жыццём дапаўнялася валявымі і неапраўданымі дзеяннямі многіх службовых асоб на месцах. Асабліва распаўсюджанымі былі факты адміністравання, беззаконня і свавольства ў заходніх абласцях БССР. Вельмі выразна гэта праяўлялася пры рэалізацыі падатковай палітыкі сярод сялянства, што знаходзіла адлюстраванне ў самых розных формах: завышаліся заданні па нарыхтоўках сельскагаспадарчай прадукцыі, прымяняліся вопісы маёмасці і прымусовыя меры пры зборы розных плацяжоў, паставак і нядоі.мак, шырока практыкаваліся штрафы і
    НАРБ, ф.4, воп.20, спр.295, арк.115, 161, 187, 216.
    нават асуджэнне сялян. Гэтыя з’явы мелі масавае распаўсюджанне і. як адзначалася на чэрвеньскім (1953 г.) пленуме ЦК КПБ, атрымалі “палітычна небяспечны характар”1.
    У 1951 г. фінансавыя органы рэспублікі правялі вопіс маёмасці ў 92 тыс. гаспадарак. Сярод іх 39 тыс. прыйшліся на гаспадаркі Заходняй Беларусі. Да судовай адказнасці былі прыцягнуты ўладальнікі 50 тыс. двароў. У 4669 выпадках зрабілі канфіскацыю м а ё м а с ц і.
    У 1952 г. масіраваны прэсінг нарыхтоўчых органаў на сялянства яшчэ больш узрос. Прымяняліся жорсткія санкцыі за несвоечасовае выкананне падатковых абавязацельстваў перад дзяржавай. За пастаўкі мяса са спазненнем была апісана маёмасць 127,3 тыс. гаспадарак, за пратэрміноўку ў пастаўцы малака гэту ж меру атрымалі 122,1 тыс. гаспадарак і г. д. На адзначаным вышэй пленуме ЦК КПБ канстатавалася, што тысячы грамадзян аддадзены пад суд без дастатковых падстаў2.
    Толькі на працягу 1952 г. ад сялян паступіла 113,9 тыс. заяў і скаргаў на няправільны ўлік аб’ектаў падаткаабкладання, пазбаўленне ільгот па падатках і на іншае беззаконне. У выніку разгляду 66,6 тыс. скаргаў былі прызнаны правільнымі3.
    Становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што разам з жорсткімі мерамі, вызначанымі бальшавіцкай таталітарнай сістэмай па збору шматлікіх падаткаў, з боку службовых асоб было надзвычай шмат парушэнняў у рэалізацыі падатковай палітыкі. У Навамыскім раёне Баранавіцкай вобласці 60 сялянскім гаспадаркам Дубоўскага сельскага савета на працягу трох гадоў налічваўся сельскагаспадарчы падатак і іншыя плацяжы за зямлю, якая была ў іх адабрана і перададзена калгасу. Узамен, як абяцалі, зямлёю іх не надзялілі. Толькі ў 1952 г. устанавілі, што замест 251 га зямлі ў карыстанні гэтых гаспадарак знаходзіцца ўсяго 13,1 га. Такія ж факты мелі месца ў Ляхавіцкім, Сапоцкінскім, Ваўкавыскім і іншых раёнах.
    Сярод тых, што непасрэдна рэалізоўваў падатковую палітыку на месцах, былі не толькі несумленныя людзі, а нават злачынцы, якія бессаромна карысталіся сваім службовым становішчам з мэтаю ўласнай на-
    1 НАРБ, ф.4, воп.20, спр.295, арк.42.
    2 Там жа.
    3 Там жа.
    жывы. Так, фінансавы агент Юрасік, які ажыццяўляў паборы ў Бераставіцкім раёне, пры зборы плацяжоў шырока карыстаўся неп ісьменнасцю і малапісьменнасцю насельніцтва. Ен збіраў грошы пад выглядам пагашэння плацяжоў, прысвойваў іх, а падаткаплацельшчыкам выдаваў фіктыўныя квітанцыі1.
    Надзвычай шырокія памеры злоўжыванняў пры рэалізацыі падатковай палітыкі абумоўліваліся і тым, што некаторыя партыйныя органы часам нават заахвочвалі такія падыходы. У прыватнасці, на гэтым стаяў Даманавіцкі раённы камітэт кампартыі Беларусі. За няпоўную першую палову 1953 г. толькі ў адносінах да фінансавых разлікаў з дзяржавай з яго дазволу былі зроблены вопісы маёмасці ў 400 гаспадарках, а раённы суд разгледзеў 87 спраў.
    Фактычна паўсюдна практыкавалася завышэнне падаткаў. У 1952 г. сельскагаспадарчы падатак у БССР быў значна вышэй, чым у папярэдні год. Гэта асабліва датычылася тых, хто не хацеў уступаць у калгасы. У 1951 г. толькі па Гродзенскай вобласці 26 тыс. аднаасобнікам давялі падатак у су.ме 56 млн руб. У 1952 г. уладальнікам 14 тыс. аднаасобных гаспадарак неабходна было заплаціць дзяржаве ўжо 67 млн руб?
    Гэтыя і іншыя дзеянні лрадстаўнікоў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы на месцах стваралі ў беларускім грамадстве даволі небяспечныя абставіны. Справа нават дайшла да таго, што рэспубліканскае партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва і яго мясцовыя структуры ўсё больш аддаляліся ад народа. Як вымушаны быў прызнаць сакратар ЦК КПБ М. Зімянін у дакладзе "Пастанова ЦК КПСС “Пытанні Беларускай ССР” і задачы партарганізацыі КП Беларусі”, з якой ён выступіў на чэрвеньскім (1953г.) пленуме ЦК КПБ: “Нашы памылкі тлумачацца таксама пэўным адрывам кіраўніцтва ЦК КПБ і Савета Міністраў ад мас працоўных...”3 Такое, хаця і асцярожнае, выказванне сведчыць аб многім. Савецкая ўлада заўсёды падкрэслівала сваю цесную сувязь з народам.