• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Адным з вынікаў панавання культу асобы і фактычнага адзінаўладдзя ў СССР у мірны перыяд, які праявіўся ў пачатку вайны, стаў факт недастатковай падрыхтаванасці да яе. Поўны пралік аднаго чалавека — кіраўніка партыі і дзяржавы Сталіна — у ацэнцы міжнародных ваенна-палітычных абставін прывёў да таго, што краіна аказалася шмат у чым не гатовай да гэтага сур’ёзнага выпрабавання. Акрамя беспадстаўнага даверу да верхаводаў фашысцкага рэйха, пераацэнкі значэння падпісаных з імі дакументаў, неабгрунтаванага (насуперак усім папярэджанням)
    меркавання, што вайна з Германіяй пачнецца пазней, гэта праявілася і ў шматлікіх фактах непадрыхтаванасці краіны да вайны ў ваенных адносінах. Сюды трэба аднесці і памылковую ваенную дактрыну, скіраваную толькі на наступальныя аперацыі, і марудны перавод прамысловасці на ваенныя рэйкі, і йевыкананне праграмы пераўзбройвання арміі і многае іншае. Асобна трэба сказаць аб знішчэнні асноўнай часткі камандавання Чырвонай Арміі ў выніку неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій. Да таго ж вялікае дэмабілізуючае значэнне мела заява ТАСС, зробленая за тыдзень да нападу Германіі на СССР, аб тым, што чуткі пра вайну з’яўляюцца правакацыйнымі. На самай справе ў адносінах да народаў СССР, у тым ліку беларускага, правакацыйнай была сама гэта заява.
    Усе названыя і іншыя пралікі вельмі выразна праявіліся на Беларусі. Цяжкія паражэнні савецкіх войскаў у першыя дні вайны, знішчэнне вялікай колькасці баявой тэхнікі, у тым ліку асноўнай часткі самалётаў, у многім прадвызначылі ход ваенных дзеянняў не толькі на тэрыторыі БССР, але і сумежных рэспублік. Аднак самыя балючыя страты — людскія. Гэта наглядалася ўсюды. Як стала вядома ў апошнія гады, на тэрыторыі на захад ад Мінска адбылася вялікая катастрофа для злучэнняў Чырвонай Арміі. Па сведчанню заходніх даследчыкаў, тут было акружана і ўзята ў палон больш за 330 тыс. савецкіх байцоў і камандзіраў'. Трагедыя войскаў спалучалася з трагедыяй беларускага народа, які адным з першых стаў ахвярай фашысцкага нашэсця.
    Вядома, што заходняя частка Беларусі была захоплена менш чым за тыдзень. Мінск аказаўся акупіраваным на шосты дзень вайны. Таму шырока распаўсюджанае бальшавіцкай прапагандай у перадваенныя часы перакананне ў тым, што Чырвоная Армія будзе ваяваць толькі на чужой тэрыторыі, і адвар.отная рэальнасць аказаліся вялікай нечаканасцю для жыхароў Беларусі, як і ў цэлым для народаў Савецкага Саюза. Тыя невялікія, але моцныя ачагі супраціўлення (Брэсцкая крэпасць, шэраг контрудараў, прыкрыццё 100-й дывізіяй генерала Д. М. Русі-
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.271.
    янава Мінска і некаторыя іншыя) не маглі істотна паўплываць на ход падзей, хаця і абнадзейвалі.
    Тыпова сталінскай была рэакныя на буйнейшае паражэнне Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. Камандаванне фронту абвінавацілі ў “бяздзейнасці” і “баязлівасці”. Яно было арыштавана і пасля допытаў расстраляна. На самай справс камандуючы фронтам генерал арміі Д. Л. Паўлаў і яго паплечнікі аказаліся заложнікамі вышэйшага бальшавіцкага кіраўніцтва, у першую чаргу Сталіна, у яго грандыёзных ваеннапалітычных праліках. Расстрэл камандавання Заходняга фронту быў зроблены з мэтаю адвесці падазрэнні ад сябе.
    Сутнасць бальшавіцкай таталітарнай сістэмы праявілася ў першыя дні вайны і ў адносінах да палітычных і іншых зняволеных, што знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі. У апошнія гады стала вядома аб расправе над тымі, хто сядзеў у турме, што размяшчалася недалёка ад Глыбокага ў Беразвецкім манастыры. Перад вайною тут утрымлівалася больш за 2 тыс. чалавек. Перш чым пачалася эвакуацыя, шмат хто з іх быў закатаваны. А ў той час, калі калона рухалася на ўсход і яе атакавалі фашысцкія самалёты, ахоўнікі расстралялі зняволеных. Усяго загінула каля 1,8 тыс. чалавек. Неабходна нагадаць, што перад вайною ў Беларускай ССР мелася 32 турмы1.
    У іншых турмах і лагерах расстрэл зняволеных ці значнай іх часткі мог быць ажыццёўлены непасрэдна на месцы. Ва ўсякім разе кіраўніцтва турмаў і лагераў магло атрымаць канкрэтныя ўказанні з боку кіруючых органаў. Цяпер вядома, што ў першы дзень вайны, 22 чэрвеня 1941 г., бюро ЦК КП(б)Б заслухала пытанне аб зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў турмах заходніх абласцей Беларускай ССР і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. У прынятай пастанове кіраўнікам карных органаў рэспублікі давалася даручэнне перадаць дырэктыву аб выкананні прыгавораў у адносінах да асуджаных да вышэйшай меры пакарання, якія ўтрымліваліся ў гэтых турмах2. Прыняцце дадзенага рашэння адпавядала накіраванасці і зместу бальшавіцкай палітыкі. Імкненне ліквідаваць тых, хто быў прыгавораны да
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.2122, арк.47; Звязда. 1992. 19 снеж.
    2 Народная газета. 1995. 15 верас.
    вышэйшай меры пакарання, несумненна, ставіла сваёй мэтай не дапусцінь, каб ва ўмовах хуткага наступлення фашысцкіх войскаў адбылося іх вызваленне і тады яны маглі б стаць на шлях барацьбы з савецкай уладай.
    Нягледзячы на жорсткі характар бальшавіцкага таталітарнага праўлення, у грозныя гады ваеннага ліхалецця на ўсю моц праявіўся свабодалюбівы дух рускага, украінскага, беларускага, іншых народаў СССР. Гэта было не толькі традыцыйнае імкненне да свабоды і незалежнасці, але і жаданне абараніць ідэалы новага жыцця, у якія верыла пераважная большасць савецкага, у тым ліку беларускага народа.
    Застаецца бясспрэчным факт, што ў бязлітаснай барацьбе з фашысцкімі захопнікамі за выжыванне і захаванне дзяржаўнага суверэнітэту Савецкага Саюза асноўным натхняльнікам гераічнага і самаадданага змагання была бальшавіцкая партыя, якая так моцна пацярпела ў час шырокамаштабных і неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій. Менавіта праз партыйныя арганізацыі з іх высокай дысцыплінай савецкае кіраўніцтва ў значнай ступені забяспечвала мабілізацыю народа на максімальныя намаганні ў арганізацыі адпору ворагу.
    ГГерш за ўсё самыя высокія патрабаванні датычыліся камуністаў. Мабілізаванасць іх на барацьбу з агрэсарам была надзвычай высокай. У гады вайны больш за 80 % ад складу партыйных арганізацый знаходзілася ва Узброеных Сілах СССР і ў тых галінах гаспадаркі, якія ў першую чаргу забяспечвалі патрэбы фронту. Для параўнання неабходна зазначынь, што ў гады грамадзянскай вайны на кожныя 100 чырвонаармейцаў прыходзілася пяць камуністаў, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны — 13, а ў канцы вайны кожны чацвёрты воін быў членам ці кандыдатам у члены партыі.
    На працягу 1418 дзён гераічнай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі больш за 3 млн членаў партыі. Аднак за гэты час яе рады папоўнілі 5,3 млн чалавек. Такога імклівага росту, які наглядаўся ў гады ваеннага ліхалецця, не было за ўсю партыйную гісторыю. Па стану на 1 студзеня 1945 г. у арміі знаходзілася 3 млн 324 тыс. камуністаў, г. зн. 57,7 % ад агульнага складу партыйных арганізацый1.
    1 Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчмков в годы Велнкой Отечественной войны: В 3 т. Мн., 1985. Т.З. С.436.
    Жыхары Беларусі, як кіруючыя работнікі, так і радавыя ўдзельнікі вайны, якія з’яўляліся камуністамі, унеслі свой уклад у агульную справу барацьбы с ворагам. Гэта адбывалася і на шматлікіх савецкагерманскіх франтах, і ў партызанскіх атрадах і ў падпольных групах. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў партызанскіх фарміраваннях налічвалася больш за 1200 пярвічных партыйных арганізацый. Функцыяніравалі таксама 184 тэрытарыяльныя падпольныя партгрупы.
    Узмацнялі адпор ворагу і камсамольцы. Ім належала значная роля ва ўсёй савецкай ваеннапалітычнай сістэме. На акупіраваных беларускіх землях супраць гітлераўскіх захопнікаў змагаліся амаль 100 тыс. камсамольцаў, аб'яднаных больш чым у 5,5 тыс. пярвічных арганізацый'.
    Партыйна-камсамольская накіраванасць на барацьбу з ворагам з’явілася адным з рашаючых фактараў у агульнай сістэме арганізацыі адпору захопнікам. Дзяржаўныя ваенна-палітычныя структуры — ваенныя камісарыяты, установы па падрыхтоўцы ваенных кадраў, уся разгалінаваная ваенная сістэма з яе ідэалагічным забеспячэннем, разведвальнымі ўпраўленнямі, спецыяльнымі фарміраваннямі, карнымі структурамі савецкай дзяржавы і іншымі органамі —■ усё гэта дазволіла, абапіраючыся на гераічную працу народа ў савецкім тыле, паступова ўзмацняць адпор вонскам фашыснкага вермахта як на франтах, так і на акупіраванай тэрыторыі.
    Паступова нарастала партызанская барацьба. Ужо летам 1941 г. баявыя аперацыі супраць гітлераўцаў на Беларусі разгарнулі каля 12 тыс. партызан. Па стану на 1 студзеня 1943 г. на беларускай зямлі дзейнічалі 448 "партызанскіх атрадаў і 64 дыверсійныя групы. У іх налічвалася каля 58 тыс. чалавек. Узмацнялася супраціўленне ворагу і ў іншых месцах. У гэты час на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай вобласці мелася 120 партызанскіх атрадаў і 6 дыверсійных груп, а іх колькасны склад перавышаў 10 тыс. чалавек. На Украіне к гэтаму часу былі арганізаваны 63 партызанскія атрады з колькасцю ўдзельнікаў каля 9 тыс. чалавек-’.
    У наступныя гады партызанская бараньба дасягнула на беларускай зямлі асабліва вялікага размаху. За час акупацыі Беларусі былі створаны і вялі
    1	Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т.З.. С.443.
    2	РЦЗВДНГ, ф.69, воп.1, спр.1090, арк. 1.
    баявыя дзеянні 1255 партызанскіх атрадаў. У іх налічвалася 374 тыс. байцоў. Акрамя таго, праз скрытыя партызанскія рэзервы за гады вайны прайшлі амаль 400 тыс. мясцовых жыхароў, многія з якіх прымалі непасрэдны ўдзел ва ўзброенай барацьбе. 3 улікам 70 тыс. падпольшчыкаў агульная колькасць тых, хто змагаўся супраць гітлераўскіх акупантаў на Беларусі, перавышала (без скрытых рэзерваў) 440 тыс. чалавек.
    Выніковай з’яўлялася баявая дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў. За тры гады вайны ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. па ліпень 1944 г., на Беларусі было знішчана і паранена больш за 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў, пушчана пад адхон 11 128 воінскіх эшалонаў і 34 бронепаязды, разгромлена 29 чыгуначных станцый, 948 штабоў і гарнізонаў праціўніка, падарвана больш за 18,7 тыс. аўтамашын, знішчана 819 чыгуначных і 4710 дарожных мастоў, нанесены іншыя значныя страты захопнікам'.