Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Паралельна з ачышчэннем васьмісотметровай паласы рыхтавалася чарговае высяленне жыхароў з яе заходніх абласцей. Яно таксама праходзіла пад партыйным кіраўніцтвам. 8 красавіка 1940 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б Панамарэнка накіраваў абласным камітэтам партыі ў Баранавічах, Беластоку, Брэсце, Вілейцы, Пінску тэлеграму. У ёй гаварылася, што 13 красавіка органы НКУС зробяць высяленне сем’яў рэпрэсіраваных памешчыкаў, афіцэраў, паліцэйскіх і іншых асоб. Ад імя ЦК КП(б)Б ён абавязаў сакратароў абласных камітэтаў партыі абмеркаваць на закрытым пасяджэнні абкомаў даклад начальніка абласнога аддзялення ІІКУС і вызначыць усе неабходныя мерапрыемствы па аказанню дапамогі ў правядзенні аперацыі2.
Дапамога, зразумела, была аказана, і ў вызначаны дзень — 13 красавіка 1940 г. — на заходнебеларускіх землях было выселена 8055 сем’яў, у якія ўваходзілі 26 777 чалавек. На працягу дня ў вагоны пагрузілі 7286 сем’яў з 24 253 жыхарамі. Як бачна, арганізацыя гэтай акцыі была больш высокай, чым папярэдніх, што дазволіла ў вельмі кароткі тэрмін, літаральна на працягу аднаго дня, перамясціць выселеных у падрыхтаваныя для іх цягнікі. Органы НКУС “удасканальвалі” сваю карную работу, праводзілі яе больш “эфектыўна”. Паводле падлікаў аўтара, толькі ў невялікім гарадку Навагрудку за гэты дзень было арыштавана 114 чалавек.
Характэрна, што ў адпаведных рапартах аб правядзенні дадзенай аперацыі няма той высака-
1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.1875, арк. 14 — 19.
2 Народная газета. 1995. 15 верас.
моўнасці, як гэта мела месца раней, аб тым, з якім энтузіязмам гэта так званая работа сустракалася мясцовым насельніцтвам. Галоўны прадстаўнік Берыі ў Беларусі Цанава стрымана даносіў, што “аперацыя ў асноўным праходзіла здавальняюча. Настрой мясцовага насельніцтва ў асноўным дадатны”1. Што хавалася за такой стрыманасцю, дакументы не раскрываюць. Аднак відавочна, што трэцяя буйная карная акцыя, ажыццёўленая на працягу кароткага тэрміну — лютага — красавіка 1940 г., несумненна, прымусіла мясцовых жыхароў моцна задумацца: што ж будзе далей, які лёс чакае кожнага з іх?
Акрамя аперацый па высяленню мясцовых жыхароў савецкія органы займаліся ў перадваенны час у заходніх абласцях БССР праблемай бежанцаў. Гэта былі тыя людзі, якія, ратуючыся ад фашысцкіх парадкаў, беглі на ўсход у час разгрому польскай дзяржавы. Паводле звестак на 7 лютага 1940 г., іх налічвалася на заходнебеларускіх землях 72 896 чалавек. Значная колькасць бежанцаў стварала шмат цяжкасцей у жыцці тых населеных пунктаў, дзе яны канцэнтраваліся. У прыватнасці, у Слоніме знаходзілася да 15 тыс. бежанцаў. Абмежаваныя магчымасці гэтага гарадка не дазвалялі здавальняюча арганізаваць іх размяшчэнне.
Сярод тых, хто пакінуў родныя мясціны з-за фашысцкай навалы, больш за ўсё было асоб яўрэйскай нацыянальнасці — 65 796. Палякаў налічвалася 4290, беларусаў — 1703, рускіх — 577, украінцаў —169 і г. д. Па роду заняткаў пераважалі рабочыя — 31 939, затым ішлі кустары — 15 380, былых служачых налічвалася 11 674, гандляроў — 2858, сялян — 1488. П ра цаўладкаванне гэтых людзей адбывалася з вялікімі цяжкасцямі. Па стану на 7 лютага 1940 г. работу мелі 25 621 чалавек. Астатнія былі без пэўных заняткаў. Да таго ж нават тыя, хто атрымаў працу, далёка не заўсёды яе трымаліся. 3 22 тыс. бежанцаў, уладкаваных ва ўсходніх абласцях БССР, засталіся 17,7 тыс., астатнія разбегліся2.
Улічваючы цяжкасці працы з бежанцамі, а таксама зыходзячы з характэрнага для бальшавіцкай
1 Хацкевіч А. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2. С.73; Памянь. Навагрудскі раён. Мн., 1996. С. 278. 472 — 475.
2 НАРБ, ф.4, воп.З, спр.1145, арк.202; воп.21, спр.1900, арк.8.
таталітарнай сістэмы недаверу да людзей і сваёй апрабаванай практыкі арганізаванага масавага іх перасялення ў іншыя месцы, карныя органы Беларускай ССР правялі 29 чэрвеня 1940 г. аперацыю па высяленню бежанцаў з заходніх абласцей рэспублікі. Усяго ў гэты дзень былі пасаджаны ў цягнікі 7224 сям’і, якія ўключалі 22 879 чалавек. Астатніх адпраўлялі пазней, наўздагон. Найбольшая колькасць вывезеных прыйшлася на Беластоцкую вобласць — 4210 сем’яў, што налічвалі 13 250 чалавек. У гэтай аперацыі па высяленню бежанцаў было задзейнічана 9408 афіцэраў, аператыўных работнікаў і радавых з органаў НКУС, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама прадстаўнікоў партыйна-савецкага актыву1.
Адначасова з правядзеннем буйнамаштабных акцый па перамяшчэнню пэўных груп насельніцтва інтэнсіўна праводзілася аператыўная работа па раскрыццю і ліквідацыі падпольных арганізацый і груп, дзейнасць якіх, як сцвярджалі карныя органы, скіроўвалася супраць савецкай улады. Паводле дакументальных даных на 27 ліпеня 1940 г., у заходніх абласцях БССР было выяўлена 109 такіх фарміраванняў, якія ўключалі 3231 чалавека. Пераважную большасць сярод іх складалі палякі — 2904 удзельнікі. Як паведамлялася. у склад гэтых арганізацый і груп у першую чаргу ўваходзілі памешчыкі, асаднікі, былыя афіцэры, чыноўнікі, капіталісты, гандляры. навучэнцы, святары, але больш за ўсё сяляне — 1164 чалавекі. Знойдзеныя ў апошнія гады дакументальныя матэрыялы сведчаць, што акрамя гэтай колькасці людзей былі арыштаваны 5584 члены контррэвалюцыйных партый і арганізацый. Такім чынам, агульная колькасць затрыманых толькі ў выніку аператыўна-следчай работы дасягнула ў заходніх абласцях БССР з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. 8815 чалавек2.
He выклікае здзіўлення, што турмы, асабліва ў заходніх абласцях БССР, былі моцна перапоўнены. У прыватнасці, у абласным цэнтры Вілейка, дзе мелася ўнутраная турма НКУС з нарматыўнай ёміс-
1 Хацкевіч А. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.)// Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2. С. 74.
2 Там жа.
тасцю 210 зняволеных, па стану на 14 мая 1940 г. утрымліваліся 854 чалавекі. У гэты час у дадзенай вобласці мелася сем турмаў1.
Вышэй адзначаныя акцыі карных органаў супраць насельніцтва заходніх абласцей Беларусі, а таксама паўсядзённая аператыўна-пошукавая работа сведчаць аб маштабнасці дзеянняў карных органаў. Тым не менш за два дні да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. на заходнебеларускіх землях была ажыццёўлена новая загадзя падрыхтаваная акцыя па далейшаму арышту ўдзельнікаў паўстанцкіх арганізацый і фарміраванняў і высяленню іх сем’яў. У гэтым выпадку было рэпрэсіравана 24 412 чалавек, з якіх выселена 22 353. Як паведамлялася, сярод іх звыш 2 тыс. складалі кіраўнікі і члены розных польскіх, беларускіх, украінскіх, яўрэйскіх “контррэвалюцыйных арганізацый і фарміраванняў”. Усяго, па падліках гісторыка А. Ф. Хацкевіча, з кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларускай ССР былі рэпрэсіраваны, калі не ўлічваць ваеннапалонных польскай арміі, не менш як 125 тыс. чалавек. 3 іх 120 тыс. былі сасланы ў Сібір, Казахстан і іншыя месцы неабсяжнага Савецкага Саюза2.
Аднак як вынікае з прыведзеных вышэй даных, колькасць рэпрэсіраваных у заходніх абласцях БССР з верасня 1939 г. і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны складала каля 150 тыс. чалавек (без ваеннапалонных польскай арміі, з-за адсутнасці дакладных звестак і без выселеных з Беларусі бежанцаў). У гэтую колькасць уваходзяць як высланыя ў аддаленыя раёны краіны (такіх абсалютная большасць), так і перамешчаныя ў межах рэспублікі. Такое насільнае перасяленне з родных мясцін таксама з’яўлялася для сельскіх жыхароў сапраўднай трагедыяй.
Як бачна, на пранягу кароткага тэрміну — з часу ўступлення Чырвонай Арміі на заходнебеларускія землі і да пачатку іх акупацыі фашысцкімі войскамі — рэпрэсіі супрань насельніцтва і яго дэпартаныя ў аддаленыя раёны краіны дасягнулі значных памераў.
1 Народная газета. 1995. 15 верас.
2 Хацкевіч 4. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласнях Беларусі (1939—1941 гг.)//Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2. С.75— 76.
Калі ўлічыць, што ў перадваенны час у Заходняй Беларусі, уключаючы Беластоцкую вобласць, пражывала 4,7 млн чалавек1, то вынікае, што за гэты кароткі тэрмін у заходнебеларускім краі быў рэпрэсіраваны ў сярэднім кожны трыццаць першы жыхар.
Такім чынам, маштаб рэпрэсій аказаўся даволі значным і ў заходняй частцы Беларусі. Бальшавіцкі таталітарны рэжым зыходзячы з установак сваіх лідэраў і тут у поўнай меры ажыццяўляў рэпрэсіўную палітыку. Заходнебеларускія жыхары, хоць і ў меншай ступені, чым іх усходнебеларускія браты, але ўсё ж такі моцна зведалі на сабе ўздзеянне сталінскай таталітарнай сістэмы.
Зыходзячы з класавага прынцыпу карныя органы расцэньвалі тых, каго яны арыштоўвалі і высялялі, як ворагаў савецкай улады. Аднак абсалютная большасць гэтых людзей затым была рэабілітавана з-за адсутнасці ў іх дзеяннях саставу злачынства.
Значыць, стваральная дзейнасць савецкай улады ў эканамічнай, сацыяльнай, культурнай сферах на заходнебеларускіх землях пасля верасня 1939 г. спалучалася з маштабнай рэпрэсіўнай палітыкай. Дадзенае спалучэнне — характэрная рыса бальшавіцкага праўлення, асабліва ў яго сталінскім варыянце. Рабілася ўсё гэта, як вядома, пад сцягам пабудовы новага, сацыялістычнага ладу жыцця. Пры гэтым стваральны бок быў шырока вядомы, ён усяляк папулярызаваўся, а рэпрэсіўны — ажыццяўляўся скрытна і быў разлічаны на палітычнае “аздараўленне” тэрыторыі і запалохванне насельніцтва. У гэтым і ёсць адна з праяў функцыяніравання бальшавіцкай сістэмы ўлады.
Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.258.
РАЗДЗЕЛ 5
У ПЕРЫЯД ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ I ПАСЛЯ ЯЕ
1. Гераічная барацьба з ворагам і таталітарныя метады кіраўніцтва
Таталітарны характар бальшавіцкага праўлення, усебакова апрабаваны ў мірны час, атрымаў далейшае развіццё ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Яе экстрэмальныя ўмовы, неабходнасць высокай цэнтралізацыі ўсіх бакоў жыцця, шырокае прымяненне надзвычайных мер, вострых форм і метадаў для вырашэння ўзніклых праблем — усё гэта ў значнай ступені практыкавалася ў мірныя гады. Таму ваенныя абставіны дазволілі прадоўжыць і ўзмацніць практыку, складзеную ў перадваенны і больш ранні перыяд.
Фактычна грамадска-палітычныя абставіны 30-х гадоў у СССР, у тым ліку ў савецкай Беларусі, у пэўнай ступені вызначаліся тымі метадамі кіравання, якія характэрны для ваеннага часу. I гэта зразумела, бо таталітарная сістэма, якая функцыяніравала ў мірных умовах, не можа не мець у сваёй практычнай дзейнасці такія рысы, якія яшчэ больш яскрава праяўляюцца ў ваенных абставінах. У гэтых адносінах таталітарны сталінскі рэжым не быў выключэннем. Таму метады кіравання савецкім грамадствам, характэрныя для яго, даволі лагічна ўпісаліся ў спецыфічныя ўмовы ваеннага ліхалецця.