Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Дадзеная акцыя, як і іншыя мерапрыемствы бальшавіцкага кіраўніцтва, зразумела, не афішыравалася. Сярод тайных спраў, якія сталі вядомы ў апошні час, быў намер узарваць Ленінград у выпадку захопу яго нямецка-фашысцкімі войскамі. 3 гэтай мэтай у фундаменты прадпрыемстваў і будынкаў іншага прызначэння было закладзена 325 тыс. кілаграмаў выбуховых рэчываў — толу, дынаміту. Па спецыяльнай камандзе ў паветра маглі ўзляцець не толькі будынкі, але і караблі, якія знаходзіліся на рэйдзе. Аб гэтым сведчаць дакументы Упраўлення федэральнай службы бяспекі па Санкт-Пецярбургу і вобласці, Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў горада і інш.2
Гэтыя буйныя акцыі, як здзейсненыя, так і запланаваныя балынавіцкім кіраўніцтвам на выпадак неспрыяльнага развіцця падзей, дапаўняліся адпаведнымі дзеяннямі на месцах — на франтах і ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у час партызанскай і падпольнай барацьбы. Праявы гэтага былі самыя розныя, у тым ліку знішчэнне непажаданых сведак, каб замесці сляды злачынстваў ці крымінальных дзеянняў. Выразным сведчаннем гэтага на Беларусі з’явіўся расстрэл 1—3 студзеня 1943 г. па загаду камбрыга Луніна ў Заслаўскім раёне васьмі савецкіх разведчыкаў. Акцыю ажыццявілі з мэтаю замесці сляды сумніўных учынкаў камандзіра брыгады і яго прыбліжаных3.
У ходзе гераічнай барацьбы з ворагам мелі месца іншыя негатыўныя з’явы. Аб гэтым амаль не гаварылася за ўсе пасляваенныя дзеся ці годдз і. Яны выяўляліся ў паборах з насельніцтва часткай партызан, тэрарызаванні імі мясцовых жыхароў. Гэтыя факты сталі вядомымі толькі ў апошнія гады з новых дакументальных матэрыялаў.
Разам з належнымі ўзаемаадносінамі партызан і мірнага насельніцтва, аб чым шырока сказана ў савецкай, у тым ліку беларускай гістарычнай літарату-
1 Рэспубліка. 1996. 15 жн.
2 Нзвестня. 1997. 19 нюня.
3 Мінская праўда. 1989. 13 чэрв.
ры, меліся праявы марадзёрства. Гэта адлюстроўвалася ў рэквізіцыі харчавання, адзення, абутку. У прыватнасці, летам 1942 г. такія дзеянні мелі месна ў атрадах Луніна, Чаркасава, групе Мухіна, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі. Дадзеныя факты былі характэрны для партызанскіх атрадаў, якімі камандавалі Міцюгін і Захараў, што дзейнічалі ў Лагойскім раёне. Адносна гэтых атрадаў старшы памочнік начальніка палітаддзела Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШГІР) брыгадны камісар Конкін адзначаў 11 студзеня 1943 г., што яны з’яўляюцца паўбандыцкімі фарміраваннямі. У іх пануюць анархія, п'янкі, грабяжы, самадурства камандзіраў.
Такія негатыўныя з’явы наглядаліся ў разведвальнай групе пад камандаваннем капітана Шарова, што дзейнічала ў Асіповіцкім раёне. Як паведамляў начальнік палітычнага аддзела ЦШПР Малін у Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба Чырвонай Арміі, у гэтай групе шырокія памеры прынялі п’янства, марадзёрства. тэрарызм мясцовага насельніцтва. Камандзір групы некалькі разоў папярэджваўся камандаваннем партызанскіх атрадаў, аднак не рабіў з гэтага неабходных вывадаў1.
Дадзеныя праявы мелі месца і ў партызанскім атрадзе пад камандаваннем Шпака. Гэту акалічнасць вырашылі выкарыстаць фашысты. У всрасні 1942 г. яны разам з паліцэйскімі пераапрануліся ў форму войскаў ІІКУС, а таксама пад выглядам партызан бесперашкодна з’явіліся ў местазнаходжанні атрада — у в. Пудоць. Яны бясшумна знялі вартавых, зайшлі ў дом каманднага саставу, расстралялі ў ім некаторых камандзіраў і партызан, затым занялі вёску. Партызанскі атрад панёс вялікія страты2.
Такое становішча ў некаторых партызанскіх атрадах і групах непакоіла начальніка ЦШПР генераллейтэнанта П. К. Панамарэнку. У адным з падпісаных ім у пачатку 1943 г. дакументаў адзначалася, што асобныя камандзіры і камісары замест самаадданай бараньбы з фашыстамі ў тыле ворага абзавяліся сямейнай утульнасцю, п’янствуюць, распуснічаюць. Каманднаму саставу давалася ўказанне непрымірыма ставіцца да такіх фактаў і змагацца супраць іх усімі сіламі3.
1 РЦЗВДНГ, ф.69. воп.1, спр.1090, арк. 19; спр. 1112, арк.74.
2 Там жа, спр.1090, арк.25.
3 Там жа, спр.1112, арк.81 — 85.
Трэба падкрэсліць, што абсалютная большасць кіраўнікоў партызанскіх атрадаў і груп не займалася гэтымі ганебнымі справамі і вяла барацьбу з імі. Становішча выпраўлялася больш актыўна пасля стварэння падпольных партыйных органаў.
У экстрэмальных умовах ваеннага часу на акупіраванай тэрыторыі Беларусі меліся выпадкі, калі карныя органы скрупулёзна даводзілі справу да канца ў адносінах нелаяльных да савецкай улады людзей. Паказальная ў гэтым сэнсе гісторыя з адным з лістападаўцаў (аб іх ішла гаворка вышэй) — М. Мяцельскім. Суд над імі адбыўся ў Мінску яшчэ ў 1926 г. М. Мяцельскі лічыў, што ўлада павінна ісці з глыбінь народа, адлюстроўваць інтарэсы сялянства. Дзеля гэтай мэты ён актыўна рыхтаваўся да барацьбы з бальшавіцкай сістэмай. На яго думку, у выпадку вайны неабходна арганізаваць беларускія аддзелы, якія дапамаглі б культурным народам Еўропы знішчыць “дзікі бальшавізм”. Гэтыя аддзелы павінны весці наступленне супраць савецкай улады і стварыць беларускі нацыянальны ўрад.
Як і іншыя ўдзельнікі пранэсу 1926 г., М. Мяцельскі быў асуджаны да турзмнага зняволення. Пасля адбыцця пакарання ён прыехаў ў в. Цітва Рудзенскага раёна і там працаваў настаўнікам. Так сталася, што ў час масавых рэпрэсій 30-х гадоў ён не быў арыштаваны карнымі органамі (выключна рэдкі выпадак). У час фашысцкай акупацыі працягваў настаўнічаць у роднай вёсцы. У канцы сакавіка 1943 г. у “Беларускай газеце”, якая выходзіла ў Мінску, з'явіўся артыкул “3 мінулых дзён”. У ім расказвалася аб акалічнасцях, што папярэднічалі працэсу над лістападаўцамі ў 1926 г., а таксама ход самога працэсу.
Гэта публікацыя прыцягнула ўвагу партызанскага кіраўніцтва. У другую Мінскую партызанскую брыгаду паступіла паведамленне аб тым, што адзін з лістападаўцаў М. Мяцельскі пражывае ў сваёй роднай вёсцы. 6 красавіка 1943 г. ён быў арыштаваны асобым аддзелам брыгады і дапрошаны. Яго абвінавацілі ў тым, што пасля адбыцця зняволення ў савецкім лагеры ён падтрымліваў сувязі з удзельнікамі лістападаўскай групы. Гэта было расцэнена такім чынам, быццам ён і яго сябры мелі на мэце актывізацыю нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай дзейнасці, скіраванай супраць савецкай улады і бальшавізму. Яму прад’явілі і іншыя абвінавачванні, і ў той жа
15. Зак. 5022
225
дзень начальнік асобага аддзела брыгады прыняў рашэнне аб яго расстрэле, што і было здзейснена'.
Гэта гісторыя прыкметная тым, што ў час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі карным партызанскім органам быў расстраляны чалавек не за супрацоўніцтва з фашыстамі, а за дастаткова даўнюю антысавецкую дзейнасць. Нават у экстрэмальных ваенных умовах была даведзена да канца карная акцыя з перадваенных гадоў.
У час, калі бальшавіцкая таталітарная сістэма цярпела вялікія выпрабаванні ў барацьбе з нямецкафашысцкімі захопнікамі, у тыле здараліся ўзброеныя выступленні даведзеных да адчаю людзей, што знаходзіліся ў сістэме ГУЛАГа. Актыўнымі ўдзельнікамі выступленняў з'яўляліся асуджаныя і высланыя з Беларусі. Адно з іх пачалося 24 студзеня 1942 г. у лагеры “Лесарэйд”, які размяшчаўся на тэрыторыі Комі АССР. У ім знаходзілася звыш 50 ураджэнцаў Беларусі, у тым ліку былы нарком асветы БССР У. Півавараў, якога арыштавалі яшчэ 2 лістапада 1938 г. Сярод зняволеных узнікла смелае рашэнне — узняць паўстанне і вызваліць сябе, а таксама тых, хто знаходзіўся ў суседніх лагерах. Яны нават марылі стварыць добраахвотную армію са спецперасяленцаў і мясцовага насельніцтва.
Паўстанне было добра падрыхтавана і пачалося паспяхова. Зняволеныя захапілі пэўную колькасць зброі. Аднак са 141 чалавека працягваць барацьбу пагадзіліся 109. Яны рушылі на суседні пасёлак, што знаходзіўся на адлегласці 6 км, вызвалілі вязняў з камеры папярэдняга зняволення, занялі пошту, але мясцовы аэрадром захапінь не ўдалося. Завязаўся бой за будынак міліцыі. Аднак аднаму з мясцовых работнікаў удалося выклікаць па радыё дапамогу. Рашаючае сутыкненне працягвалася каля сутак. Да 28 студзеня паўстанне падавілі. Уцалелых кіраўнікоў паўстання, у тым ліку і У.Піваварава, даставілі ў сыктыўкарскую турму НКУС. Пасля працяглага следства 30 сакавіка 1942 г. іх расстралялі-’. Гэта выступленне, як, дарэчы, і іншыя, сведчыла аб тым, што зняволеныя не заўсёды мірыліся са сваім становішчам і нават у безнадзейных умовах пана-
1 Народная газета.1994. 25 жн.
2Советская Белоруссня. 1996. 17 янв.; Літаратура і мастацтва. 1994. 9 снеж.
вання таталітарных парадкаў імкнуліся адстойваць сваю чалавечую годнасць.
Змаганне з фашысцкай Германіяй і яе памагатымі з боку Савенкага Саюза было доўгім і адчайным, з напружаннем усіх людскіх сіл і матэрыяльных рэсурсаў. Патрыятызм савецкіх людзей і масавы гераізм, шырока раскрытыя ў гістарычнай і іншай гуманітарнай літаратуры, у многім дапаўняліся прымусовым характарам дзеянняў бальшавіцкага таталітарнага рэжыму, які дасягнуў у экстрэмальных ваенных умовах свайго апагею. Моцны прэс дзяржаўнага ўздзеяння на фронце забяспечвала дэталёва распранаваная сістэма, у якую ўваходзіла вайсковае камандаванне, паліторганы, асобыя аддзелы. пракуратура, трыбуналы, зага раджальныя атрады. ' штрафныя роты, штурмавыя батальёны, іншыя фарміраванні. Дзеянні ўсіх гэтых франтавых структур часоў Вялікай Айчыннай вайны былі эфектыўнымі. Ў савецкім тыле таксама функцыяніравала разгалінаваная сістэма нагляду за людзьмі, як радавымі працаўнікамі, так і кіруючымі работнікамі. Яго ажыццяўлялі НКУС і ўсе тыя службы і прыватныя асобы, што супрацоўнічалі з імі.
Такім чынам, у гады Вялікай Айчыннай вайны бальшавіцкая таталітарная сістэма зведала вялікія выпрабаванні з боку таталітарнага нацысцкага рэжыму. Нямала ў іх было агульнага — татальная падазронасць і вышук у сваіх краінах, татальнае праследаванне і фізічнае знішчэнне іншадумцаў, стварэнне з гэтаю мэтаю адпаведных карных органаў, фарміраванне культаў сваіх кіраўнікоў, укараненне адпаведна іх мэтам ідэалогій і інш. Як гэта было ў мінулым, шмат у чым падобныя рэжымы сутыкнуліся паміж сабою, што вылілася ў самую крывавую і жорсткую за ўсю гісторыю чалавецтва барацьбу.
Аднак у адрозненне ад бальшавіцкага гітлераўскі таталітарны рэжым адкрыта і нахабна імкнуўся да сусветнага панавання, узвёў яго ў ранг сваёй дзяржаўнай палітыкі, здзяйсняў татальнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, праводзіў генацыд сярод славянскіх і іншых народаў. Грунтавалася ўсё гэта на ганебнай тэорыі перавагі нямецкай нацыі над усімі іншымі. Самыя рэакцыйныя тэорыі і чалавеканенавісная практыка ўвайшлі ў арсенал нацысцкай партыі і дзяржавы. Таму і выступіла супраць яго большасць чалавецтва, утварылася антыгітлераўская кааліцыя краін з розным сацыяльна-эканамічным і