• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Самаадданая барацьба беларускага народа ў тыле ворага праходзіла пад кіраўніцтвам шырока вядомых у рэспубліцы і за яе межамі партыйных і савецкіх работнікаў — П.К.Панамарэнкі, П.З.Калініна, У.Р.Ванеева, Р.Б.Эйдзінава і многіх іншых. Непасрэдна на акупіраванай тэрыторыі партызанскай і падпольнай барацьбой кіравалі У.Е.Лабанок, Р.Н.Мачульскі, К.С.Заслонаў, В.І.Казлоў, В.З.Корж, К.Т.Мазураў, М.В.Зімянін, П.М Машэраў і інш.
    Актыўным быў удзел беларускага народа ў барацьбе з ворагам і на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У асабліва складаных умовах пачатку баявых дзеянняў і да жніўня 1941 г. у Чырвоную Армію былі прызваны больш за 500 тыс. жыхароў Беларусі. За ўвесь перыяд вайны колькасць тых прадстаўнікоў беларускай зямлі, якія былі мабілізаваны ці добраахвотна ўліліся ў Чырвоную Армію, перавысіла 1,3 млн чалавек. Сюды ўваходзяць больш за 194 тыс. удзельнікаў расфарміраваных пасля вызвалення Беларусі партызанскіх атрадаў і брыгад.
    Масавым з’яўляўся гераізм абаронцаў Айчыны, у тым ліку жыхароў Беларусі. За мужнасць і адвагу, якія яны праявілі ў баявых дзеяннях, 300 тыс. з іх узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, a 396
    1	Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков. Т.З. С.446, 449.
    атрымалі высокае званне Героя Савецкага Саюза, чатыры прадстаўнікі Беларусі — П.Я.Галавачоў, І.І.Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, 1.1 .Якубоўскі — удастоены гэтага звання двойчы. 63 воіны-беларусы і ўраджэнцы беларускай зямлі сталі кавалерамі ордэнаў Славы трох ступеняў. Высока былі ацэнены баявыя справы партызан і падпольшчыкаў Беларусі. За мужнасць і стойкаснь звыш 140 тыс. з іх атрымалі ордэны і медалі СССР, a 88 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза.
    Аднак, калі абсалютная большасць беларускага народа самааддана змагалася з фашысцкімі агрэсарамі, былі і тыя, хто звязваў з імі ажыццяўленне сваіх палітычных і асабістых намераў, што было не выпадкова і тлумачыцца ўзаемаадносінамі гэтых людзей з савецкай уладай. Негатыўным вынікам дзеяння бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў перадваенны час, які праявіўся ў суровыя гады ваеннага ліхалецця, стаў калабарацыянізм. Незадаволеныя і пакрыўджаныя бальшавіцкім рэжымам, яго нацыянальнай і рэпрэсіўнай палітыкай убачылі ў фашысцкім нашэсці магчымасць ажыццявіць свае планы. Гэта выявілася ў службе ў нямецкай адміністрацыі, удзеле ў ваенных нацыяналістычных фарміраваннях, выдачы акупантам камуністаў і камсамольцаў, іншых акцыях.
    Магчымасць адпаведных паводзін гэтых людзей у ваенных умовах абсалютна не ўлічвалася кіраўнікамі таталітарнай сістэмы ў іх перадваеннай палітыцы. Таму колькасць тых, хто служыў ці прыслужваў фашысцкім акупантам і непасрэдна ці ўскосна змагаўся з бальшавіцкай уладай, была не такою ўжо абмежаванай, як гэта прадстаўляла раней афіцыйная савецкая прапаганда. Па падліках некаторых даследчыкаў, зробленых у апошнія гады, агульная іх колькасць дасягала на Беларусі 120 тыс. чалавек. Гэта лічба хоць і ўнушальная, але яна ў шмат разоў меншая за колькасць тых ураджэнцаў Беларусі, якія са зброяй у руках змагаліся з фашызмам на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх фарміраваннях ці падполлі.
    Праявы супрацьдзеяння савецкай уладзе ў ваенных умовах на тэрыторыі Беларусі былі самыя розныя, але характэрна, што яны моцна звязаны з даваенным часам. Як сведчаць, у прыватнасці, прыведзеііыя вышэй дакументальныя матэрыялы, дзейнасць бальшавіцкай улады ў БССР перад вайной вызнача-
    лася даволі прадузятымі адносінамі да нацыянальных меншасцей, у першую чаргу да палякаў. Крытычнае стаўленне да іх, шырокае выкарыстанне “польскага фактару” ў рэпрэсіўнай палітыцы не маглі не выклікаць у сваю чаргу адпаведных адносін пасля таго, як Беларусь аказалася пад фашысцкай акупацыяй. Так, у населеным пункце Глыбокае, што да вайны ўваходзіў у Вілейскую вобласць, значыая частка польскага насельніцтва адкрыта выказвала свае сімпатыі акупантам. Фашыстам тут выдавалі савецкіх актывістаў, у першую чаргу камуністаў, камсамольцаў. На сходах і мітынгах, што наладжваліся захопнікамі, нярэдка выступалі прадстаўнікі польскай часткі насельніцтва і заяўлялі, што яны вітаюць сваё вызваленне ад бальшавікоў. 3 улікам гэтага акупанты'нават стварылі ў Глыбокім польскі магістрат. Яны раздавалі асобам польскай нацыянальнасці прамысловыя і харчовыя тавары з захопленых магазінаў і складаў. 3 дазволу акупацыйных улад магістрат вярнуў палякам нацыяналізаваную ў савецкі час маёмасць. 3 яго дапамогай ажыццяўляўся грабёж мясцовых жыхароў. Усё гэта выклікала незадаволенасць беларускай і рускай частак насельніцтва. Яны сталі зрываць мерапрыемствы, што праводзіліся польскім магістратам і фашысцкай управай. Гэту акалічнасць вымушаны былі ўлічыць нямецкія захопнікі. Ужо к канцу 1941 г. у большасці створаных устаноў прадстаўнікі палякаў былі заменены на беларусаў. У школах забаранілі выкладанне польскай мовы. Адносіны фашыстаў да палякаў сталі больш строгімі1. Дадзеныя факты сведчаць аб праяўленні ў ваенны час адмоўных адносін да савецкай улады, што склаліся перад вайною ў часткі польскага насельніцтва Беларусі. Аднак вядома, што польскі народ праявіў у барацьбе з фашысцкай агрэсіяй мужнасць і самаадданасць, зрабіў значны ўклад у дасягненне агульнай перамогі і панёс пры гэтым вялікія людскія і матэрыяльныя страты.
    У гады вайны нярэдка асабліва выразна праяўляліся тыя якасці таталітарнага сталінскага рэжыму, што ўкараняліся ў перадваенны час, — падазронасць, недавер да людзей, жорсткасць. Перш за ўсё гэта знаходзіла адлюстраванне на дзяржаўным узроўні ў палітычнай лініі савецкага кіраўніцтва
    1 РЦЗВДНГ, ф.69, воп.І, спр.1081, арк.62.
    ці буйных акцыях карных органаў. Магчыма, найбольш яскравым выяўленнем гэтага былі адносіны да тых суайчыннікаў, што аказаліся ў выніку розных ваенных абставін, як правіла, экстрэмальных, у фашысцкім палоне. Лёс савецкіх ваеннапалонных прынцыпова адрозніваўся ад лёсу прадстаўнікоў Францыі. Англіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, іншых краін. Характэрна, што аснова такога становішча была закладзена значна раней, яшчэ тады, калі ў 1929 г. Савецкі Саюз не далучыўся да Жэнеўскай канвенцыі па пытанню абыходжання з палоннымі. Гэту канвенцыю ў 1934 г. падпісала нават Германія.
    Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў 1930 г. выканаўчы камітэт савета Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР спрабаваў абгрунтаваць гэту адмову тым, што шэраг палажэнняў канвенцыі не адпавядаюць савецкаму грамадскаму ладу, быццам у ёй недастаткова выразна гарантаваліся правы ваеннапалонных, адсутнічала забарона на выкарыстанне іх на работах ваеннага характару і інш. Аднак дадзеная аргументацыя была падставай для таго, каб не падпісаць дакумент. Адносіны да яго з савецкага боку вызначаліся ваенна-палітычнай дактрынай, якая існавала ў краіне. У яе аснове ляжаў пастулат, што магчымая вайна будзе для савецкага боку заключацца толькі ў наступальных дзеяннях і што яны будуць весціся на чужой тэрыторыі. Пры дадзеным характары вайны меркавалася, што масавага паланення савецкіх войскаў не будзе. Такія самаўпэўненыя і неабгрунтаваныя падыходы выключалі неабходнасць падпісання канвенцыі1.
    Суровая практыка пачатку Вялікай Айчыннай вайны засведчыла абсалютную беспадстаўнасць такіх разлікаў. Гэта самым негатыўным чынам адлюстравалася на лёсе мільёнаў савецкіх ваеннапалонных, таму што краіна ф.актычна ад іх адмовілася. У гэты лік трапілі і тыя, хто быў прымусова вывезены ў Германію. Такая пазіцыя кіраўнікоў. Савекага Саюза адносна савецкіх ваеннапалонных развязала заправілам фашысцкага рэйха рукі ў ажыццяўленні генацыду супраць мільёнаў савецкіх салдат і афіцэраў, што аказаліся ў палоне, а таксама тых мірных жыхароў, каго прымусова вывезлі ў Германію. У выніку савецкія грамадзяне, што знаходзіліся ў палоне, не атрымлівалі дапамогі ад Міжнароднага Чыр-
    Народная воля. 1996. № 84.
    вонага Крыжа, іншых арганізацый. Да таго ж, зыходзячы з прынцыповага падыходу Сталіна, што кожны палонны — гэта вораг савецкан улады, да іх вельмі падазрона адносіліся, калі яны ўрэшце рэшт вярталіся на радзіму. Вялікая колькасць тых, хто прайшоў нямецкія лагеры і выжыў. трапілі ў савецкія лагеры. Адносіны да ваеннапалонных выразна характарызуюць таталітарную сістэму сталінскага варыянта.
    Яе сутнасць знаходзіла праявы і ў іншых напрамках. Нават у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны працягвалася ганебная практыка пакарання вялікіх груп людзей савецкага грамадства шляхам масавага перасялення ў аддаленыя рэгіёны краіны. Гэта датычылася нават цэлых народаў — татараў, калмыкаў і іншых. Надзвычай паказальнай з гэтых акцый з’яўляецца перасяленне чэчэннаў і інгушоў, што адбылося ў другой палове лютага 1944 г. Усяго было пераселена каля 500 тыс. чалавек. Іх прымусова даставілі ў новыя месны пражывання ў Казахстан і Сярэднюю Азію. У дарозе 1272 чалавекі памерлі. 3за масавых хвароб, пераважна сыпнога тыфу, былі адчэплены для санітарнай апрацоўкі 70 вагонаў, у якіх знаходзілася каля 3 тыс. чалавек. У час высялення звыш 2 тыс. прадстаўнікоў гэтых народаў былі арыштаваны і асуджаны.
    Улады праяўлялі некаторы элементарны клопат аб тых, каго перавозілі на новае месца жыхарства за тысячы кіламетраў ад роднага краю. Сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны для забеспячэння перасяленцаў было выдзелена 6 тыс. т мукі, 3 тыс. т круп. Сем’і атрымлівалі ссуду ў памеры 5 тыс. руб. з тэрмінам выплаты да 7 гадоў. Паводле пастановы СНК СССР, кожнай сям’і перасяленца, акрамя зерня, выдзялялася па адной галаве буйной рагатай жывёлы ў лік пагашэння доўгу за пакінутыя ў родных мясцінах жывёлу і збожжа. Пераселеныя сем’і былі размешчаны пераважна ў дамах карэннага насельніцтва з тым разлікам, каб яны мелі асобны пакой. 3 мэтаю санітарнай апрацоўкі пераселеных было абсталявана 11 тыс. лазняў.
    Уся гэта акцыя па перасяленню абышлася дзяржаве ў 150 млн руб. На гэтыя грошы можна было пабудаваць каля 700 танкаў Т-34. Характэрна, што колькасць пераселеных амаль на 34 тыс. перавысіла тыя заданні, якія ўстанавілі адпаведныя органы. Вялікая колькасць тых, хто ажыццяўляў гэта спецыяльнае перасяленне, была прадстаўлена да дзяржаўных узнагарод. Гэтыя народы былі рэабілітаваны
    толькі болый чым праз 10 гадоў, а ў 1957 г. была адноўлена Чэчэна-Інгушская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка1.