Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Традыцыйна негатыўнай з'явай у жыцці беларускага грамадства, як, дарэчы, і ў некаторых нашых
1 НАРБ, ф.4, воп.20, спр.295, арк.42 — 43.
2 Там жа, арк.55. 192.
3 Там жа, арк.42.
бліжэйшых суседзяў, стагоддзямі былі крадзяжы маёмасці. У часы панавання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, нягледзячы на жорсткасць мер, якія прымаліся, памеры гэтай з’явы прыкметна не змяншаліся, а нават узраслі, асабліва ў цяжкі пасляваенны час. Як вынікае з дакладной запіскі Міністэрства ўнутраных спраў БССР аб рабоце за перыяд з кастрычніка 1943 г. па 1 студзеня 1949 г. па ўсіх відах злачынстваў у рэспубліцы было ўзбуджана 46,6 тыс. спраў. Па іх матэрыялах прыцягнута да адказнасці звыш 57 тыс. чалавек. У ходзе гэтай работы канфіскавана грошай на суму каля 7,5 млн руб., на 1 ОЗэ руб. знойдзена залатых вырабаў. Кошт вернутых тавараў склаў 5,7 млн руб. Агульная вага канфіскаваных мясных, хлебных і іншых прадуктаў дасягнула 120 т1.
Сярод крымінальных дзеянняў, якімі займаліся органы Міністэрства ўнутраных спраў, пераважалі тыя, што датычыліся раскрадання сацыялістычнай маёмасці, спекуляцыі і самагонаварэння. Наглядалася тэндэнцыя павелічэння дадзеных правапарушэнняў. Калі ў 1947 г. у гэтых адносінах было ўзбуджана каля 13,6 тыс. крым'інальных спраў, дык у 1948 г. — амаль 14,5 тыс. Колькасць асоб, прыцягнутых да адказнасці, перавысіла ў кожным з гэтых гадоў 17 тыс, чалавек. Памер растрат толькі па сістэме дзяржаўнага гандлю дасягнуў у 1947 г. 7,2 млн руб.. а за 9 месяцаў 1948 г. — 6,3 млн руб. Самыя значныя растраты былі выяўлены ў спажывецкай кааперацыі. У 1947 г, яны перавысілі 20 млн руб.2
Актыўна вялася барацьба з самагонаварэннем. Калі ў 1947 г. па гэтай прычыне было ўзбуджана каля 1 тыс. крымінальных спраў, дык у 1948 г. іх колькасць перавысіла 5,5 тыс. Барацьба з саматужнай вытворчасцю гарэлкі вялася ў самых розных формах. У 1947 г. быў канфіскаваны 121 самагонны апарат, у 1948 г. гэта лічба склала ўжо 2951. Канфіскацыя самагону ў гэтым годзе дасягнула амаль 17 тыс. літраў. Разам з тым было знішчана каля 18 тыс. вядзёр брагі. Гэта рабілася не толькі ў мэтах змяншэння п’янства сярод насельніцтва, але і для эканоміі збожжа. Дастаткова сказаць, што толькі ў 1948 г. па выяўленых фактах вытворчасці самагону было расходавана амаль 61 т хлеба і каля 18 т іншай прадукцыі.
' НАРБ, ф.4, воп.62, спр.38, арк.5, 11. 12.
2 Там жа, спр.38, арк.112.
У галодныя пасляваенныя гады шырокія памеры набылі крадзеж і спекуляцыя хлебнымі прадуктамі. Аб маштабах гэтай з’явы сведчыць хаця б той факт, што на працягу 1947 —1948 гг. у крымінальных элементаў было канфіскавана каля 250 т хлеба. Агульная сума канфіскаваных грошай перавысіла ў 1947 г. 2 млн руб., прамысловых тавараў — больш за 1,8 млн руб.1
Як засведчыў пракурор Беларускай ССР А. Бондар на пленуме ЦК КПБ, які адбыўся ў чэрвені 19оЗ г., толькі па сістэме спажывецкай кааперацыі на працягу 1952 г. было раскрадзена дзяржаўных сродкаў на 10 млн руб. Па Міністэрству харчовай прамысловасці такія страты ацэньваліся ў 17 млн руб., па Міністэрству лёгкай прамысловасці — 13 млн руб. і г.д. Аднак, як канстатаваў пракурор рэспублікі, прыцягваюцца да адказнасці і асуджаюцца на доўгія тэрміны зняволення грамадзяне, якія ўзялі булку хлеба, кошык бульбы ці вязанку саломы.
Адміністрацыйная камісія пры Гродзенскім гарвыканкоме за 1952 г. незаконна аштрафавала 440 грамадзян, а такая ж камісія Кастрычніцкага райвыканкома горада Віцебска за 6 месяцаў 1953 г. незаконна аштрафавала 311 чалавек. На дзеянні ўпаўнаважанага Міністэрства нарыхтовак па Сапонкінскаму раёну ў 1952 г. паступіла 631 скарга. У час праведзенай праверкі абгрунтаванымі прызнаны 467 скаргаў (73 %). 3 300 скаргаў, што паступілі за чатыры месяцы 1953 г., на дзеянні работнікаў Копыльскага райфінаддзела пасля праверкі былі задаволены 225, ці 80 %2.
Імкненне партыйна-савецкіх органаў змагацца з парушэннямі заканадаўства мела на мэце не дапусціць абвастрэння адносін паміж працоўным народам і адміністрацыйным апаратам. Гэта рабілася для захавання сістэмы, каб не даводзіць да небяспечнай мяжы той прэсінг, які заўсёды быў характэрны для бальшавіцкай улады.
Эканамічна абгрунтаваным і лагічным уяўляецца выкарыстанне ў мэтах аднаўлення разбуранай вайною гаспадаркі праны ваеннапалонных, а таксама інтэрніраваных асоб. Па стану на 1 жніўня 1945 г. у лагерах ААіністэрства ўнутраных спраў на тэрыторыі Беларускай ССР іх налічвалася 98 237. К 1 студзеня
’ НАРБ, ф.4, воп.62, спр. 38, арк. 112 —113.
■ Там жа, воп.20, спр.295, арк. 171.
1949 г. гэта лічба зменшылася і дасягнула 21 007. Працэс перадачы дадзеных асоб нямецкаму боку быў завершаны ў 1951 г.
Ваеннапалонныя і інтэрніраваныя асобы выкарыстоўваліся на важнейшых гаспадарчых аб’ектах: на аднаўленчых работах у сталіцы Б е л а р у с і, будаўніцтве мінскіх аўтамабільнага і трактарнага заводаў, узвядзенні станкабудаўнічых заводаў у Мінску. Гомелі. Віцебску, цэментных заводаў у Ваукавыску, Клічаве, домабудаўнічых камбінатаў у Віцебску і Рэчыцы, цагляных заводаў у Мінску, Гродне, Гомелі, Віцебску, шклозавода ў Гомелі, на аднаўленні чыгуначных вузлоў у Маладзечне, Баранавічах, Гомелі, на будаўніцтве аўтастрады Мінск — Брэст, а таксама іншых важных аб’ектах1.
Задача заключалася ў тым, каб атрымаць ад дадзенай катэгорыі рабочан сілы як мага большую гаспадарчую аддачу. Таму разам з арганізацыян унутранага распарадку лагераў, іх аховай, правядзеннем разведвальнай і контрразведвальнай работы, падрыхтоўкай судовых працэсаў над былымі ваеннаслужачымі нямецка-фашысцкай арміі і яе карных органаў, якія ўчынілі злачынствы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, надавалася ўвага павышэнню эфектыўнасці праны гэтага кантынгенту людзей на гаспадарчых аб ектах. У выніку адпаведных захадаў паступова павышаўся ўдзел ваенна палонных і інтэрніраваных асоб у гэтых работах. Калі ў 1945 г. на такой працы выкарыстоўвалася толькі 32 % спісачнага складу ваеннапалонных, а за 1946 г. — 63,8, то ў 1948 г. гэта выкарыстанне дасягнула амаль 100 /о.
У лагерах для ваеннапалонных і інтэрніраваных прымянялася даволі складаная сістэма арганізацыі працы, яе заахвочвання і ўліку. Гэта садзейнічала павышэнню эфектыўнасці работы. Паводле даных за 1948 г. па дзевяці лагерах, дзе ўтрымлівалася 30 566 чалавек, выхад на аб’екты быў фактычна стопрацэнтным, а выпрацоўка на кожнага зняволенага некалькі перавышала ўстаноўленую норму. Яшчэ вышэйшымі былі сумарныя паказчыкі. Аднак па кожнаму лагеру гэтыя вынікі значна адрозніваліся, асабліва па выпрацоўцы на аднаго чалавека, а таксама па агульных звестках.
У складаны пасляваенны час, калі адной са шматлікіх цяжкасцей з'яўлялася вялікая няхватка працоўнай сілы, выкарыстанне ваеннапалонных, a
1 НАРБ, ф.4, воп.62, спр.38, арк.15.
таксама інтэрніраваных асоб мела важнае значэнне ў будаўнічых і аднаўленчых работах. Дастаткова сказаць, што на ўзвядзенні карпусоў аўтамабільнага і трактарнага заводаў былі задзейнічаны 7500 чалавек з гэтага кантынгенту, на аднаўленні завода імя Кірава ў Мінску — 1200, на будаўніцтве і рамонце жылога фонду сталіцы рэспублікі, а таксама будынку Акадэміі навук — па 800 чалавек, на аднаўленні тэатра оперы і балета — 1500 і г.д.1
Аднак работы па аднаўленню і далейшаму развіццю гаспадаркі нярэдка ўскладняліся стыхійнымі бедствамі ці трагічнымі з’явамі, учыненымі ў выніку злачыннай бяспечнасці людзей. Так, 25 мая 1950 г. у райцэнтры Давыд-Гарадок Пінскай вобласці здарыўся вялікі пажар. Былі знішчаны 102 жылыя дамы, з іх 17 з’яўляліся камунальнымі, а таксама кінатэатр, 92 гаспадарчыя пабудовы. Як меркавалася, пажар адбыўся ад непатушанай цыгарэты2.
У арсенале дзеянняў балылавіцкай таталітарнай сістэмы, асабліва яе кіраўніцтва, як саюзнага, так і рэспубліканскага, заўсёды было нямала тайных спраў. Цяпер яны больш вядомы ў адносінах кіраўнікоў цэнтральных партыйна-дзяржаўных органаў і менш — рэспубліканскіх. Лічылася, што гэтыя кіраўнікі, якія знаходзіліся пад пільным кантролем Масквы, не ў стане дапускаць такія дзеянні, каб хаваць іх ад народа. Але так было не заўсёды. 1 на рэспубліканскім узроўні. калі з’яўлялася магчымасць, дапускаліся злоўжыванні. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць гісторыя з дапамогай Беларускай ССР, аказанай спецыяльным ведамствам пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — Адміністрацыяй дапамогі і аднаўлення гаспадаркі (ЮНРРА). Згодна з прынятымі рашэннямі, Украінскай ССР дапамога аказвалася ў памеры 189 млн, а Беларускай ССР — 61 млн амерыканскіх долараў. Цэнтральнымі і мясцовымі савецкімі ўладамі гэта дапамога не афішыравалася, аб ёй фактычна нічога не паведамлялася ў друку.
На працягу красавіка 1946 г. — сакавіка 1947 г, БССР атрымала харчавання, адзення, медыкаментаў, прамысловага і сельскагаспадарчага абсталявання
' Шарков A. В. Военнопленные н ннтерннрованные на террнторнн Беларусн. Роль органов внутренннх дел в нх содержаннн н трудовом нспользованнн (1944—1951 гг.). Мн„ 1997. С.88, 96, 97.
2 НАРБ,ф.4, воп.62, спр.152, арк.130.
на суму 60 млн 820 тыс. долараў. Больш за ўсё было пастаўлена прадуктаў харчавання — мяса, малочных вырабаў, тлушчаў, масла, рыбы, збожжа, бабовых. Згодна з адпаведным рашэннем урада і ЦК КП(б)Б, частка харчовых і прамысловых тавараў павінна была бясплатна перадавацца бальніцам, шпіталям, школам, дзіцячым установам, а таксама насельніцтву, якое больш за ўсё пацярпела ад акупацыі, інвалідам вайны, рэпатрыянтам. Астатнія тавары меркавалася рэалізоўваць па дзяржаўных рознічных цэнах, па картках праз магазіны і прадпрыемствы. Грошы ад іх рэалізацыі планавалася накіраваць на аказанне дапамогі насельніцтву. Аднак, як сведчаць відавочцы тых падзей, частка дапамогі, у першую чаргу харчовыя і прамысловыя тавары, была размеркавана ся)од наменклатурных работнікаў і членаў іх сем’яў. Зездарма, паводле пастановы СНК БССР і ЦК <П(б)Б, прынятай яшчэ 8 студзеня 1946 г., уся дакументацыя аб аперацыях ЮНРРА была засакрэчана1.
He менш паказальнай у гэтых адносінах з’яўлялася праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці ЦК КП(б)Б, зробленая ў 1946 г. камісіяй кіраўніцтва справамі ЦК УКП(б). Па яе выніках была складзена дакладная запіска, у якой прапаноўвалася неадкладна зняць з займаемых пасад кіраўніка справамі ЦК КГІ(б)Б і галоўнага бухгалтара. Такое рашэнне было прынята перш за ўсё таму, што фінансавыя сродкі выкарыстоўваліся імі не па прызначэнню. Толькі ў 1945 г. кіраўніцтвам справамі ЦК КП(б)Б было расходавана каля 900 тыс. руб. на закупку дарагой мэблі, сервізаў, крышталю. Гэта склала 44 % ад усяго інвентару, які меўся ў карыстанні цэнтральнага камітэта кампартыі Беларусі. Пры гэтым значная частка набытых рэчаў апынулася на кватэрах адказных партыйных работнікаў. Дастаткова сказаць, што з 2 млн руб., у якія ацэньвалася маёмасць ЦК КП(б)Б, у асабістым карыстанні была тая яе частка, якая каштавала 779 тыс. руб. Гэта склала 38 % ад усёй улічанай маёмасці.