Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
1 РЦЗВДНГ, ф. 17. воп.132, спр.90. арк.38 — 40.
17. Зак. 5022
вобразу К.Заслонава. На яго думку, акцёр выконвае ролю недастаткова выразна. Што датычыць У. Дружнікава, то ён — лаўрэат Сталінскай прэміі, надзелены адпаведнымі знешнімі данымі і шырока вядомы савецкаму гледачу'. Можна ўявіць, якая роля ў гэтых і іншых адносінах адводзілася непасрэдна стваральнікам фільма.
Такія падыходы да кінематаграфіі ў Цэнтры адпаведным чынам адлюстроўваліся і на месцах, у прыватнасці ў БССР. I тут стваральнікі кінафільмаў працавалі пад жорсткім партыйным наглядам. Гэта нярэдка вылівалася ў адпаведныя рашэнні. 26 жніўня 1947 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову “Аб рабоце Міністэрства кінематаграфіі БССР”. Менш чым праз год, 29 мая 1948 г., гэты ж партыйны орган прыняў новую пастанову “Аб выніках праверкі работы Міністэрства кінематаграфіі БССР і кінастудыі “Беларусьфільм”. У ёй канстатавалася, што міністэрства і кінастудыя абсалютна нездавальняюча выконваюць пастанову ЦК КП(б)Б мінулага года. План вытворчасці мастацкіх і дакументальных фільмаў у 1947 г. у тэрміны, устаноўленыя ЦК, не выкананы. He выпушчаны на экраны фільмы “Савецкая Беларусь”, “Палескія рабінзоны” і інш. Асаблівыя прэтэнзіі прад’яўляліся да кінафільма “Родныя напевы”. У адпаведнай дакладной запісцы сцвярджалася, што пасля шматлікіх паправак фільм застаецца невысокім па ідэйна-мастацкаму ўзроўню, у ім пераважаюць штучныя сцэны, парушэнні прынцыпу сацыялістычнага рэалізму, што выяўлялася, у прыватнасці, у не характэрных для савецкай моладзі сумных песнях дарэвалюцыйных часоў і г. д.
У пастанове таксама канстатавалася, што правалена справа кінаабслугоўвання працоўных. На працягу 1947 г. замест прыбытку ў 3 млн 382 тыс. руб. дзяржаўны бюджэт недаатрымаў 1 млн 173 тыс. руб. За першы квартал 1948 г. план ахопу гледачоў з сельскай мясцовасці выкананы толькі на 48,5 %, а фінансавыя зборы — на 38,7 %. Абвінавачваліся ў гэтым тагачасны міністр кінематаграфіі Беларускай ССР Садковіч, іншыя кіруючыя работнікі. Былі зроблены адпаведныя кадравыя перастаноўкі2. Прыкладна ў такіх жа ўмовах даводзілася працаваць кіруючым і творчым работнікам іншых галін мастацтва.
1 РЦЗВДНГ, ф. 17. воп.132, спр.90, арк.60, 78.
2 Там жа, арк. 17 — 25.
Адным з важнейшых напрамкаў ва ўздзеянні бальшавіцкай таталітарнай сістэмы на грамадскапалітычнае і нацыянальна-культурнае жыццё было падаўленне ўсяго нацыянальнага дзеля стварэння новай супольнасці людзей — савецкага народа. Магчыма, найбольш выразна гэта праявілася на Беларусі. Падставай таму быў пранэс абрусення беларускай нацыі, які далёка зайшоў. Многае ў гэтай справе было зроблена яшчэ ў царскія часы, калі метадычна на працягу доўгага перыяду праводзілася палітыка, скіраваная на адлучэнне беларусаў ад усяго нацыянальнага — ад сваіх гістарычных каранёў, нацыянальнай свядомасці, традыцый, звычаяў, мовы. Ужо ў той час на гэтым шляху меліся значныя “дасягненні
Гэта палітыка ў сваёй аснове працягвалася ў савецкі перыяд. Толькі ў 20-я гады ў сувязі з ажыццяўленнем беларусізацыі меўся пэўны адыход і беларускі этнас атрымаў кароткі перыяд для адраджэння. Аднак ужо з канна 20-х гадоў узмацніўся наступ на палітыку беларусізацыі, а ў сувязі з судовым працэсам над дзеячамі, запісанымі ў “Саюз вызвалення Беларусі”, які ніколі не існаваў, беларусізацыя была канчаткова згорнута, і беларускі народ зноў уступіў у паласу наступу на ўсё нацыянальнае.
Пасляваенныя гады сталі працягам русіфікатарскіх тэндэнцый. Характэрнай рысай гэтага працэсу было нарастанне адмоўных адносін да нацыянальных праяў і ўсяго таго, што рабілася на іх аснове. Гэта знайшло адлюстраванне як у гра мадска-палітычным, так і ў нацыянальна-культурным развіцці. 3 улікам таго што ўсходнія і заходнія часткі Беларусі ўяўлялі тады даволі рознае становішча ў нацыянальных адносінах, прадпрымалася ўсё магчымае, каб зменшыць гэтыя пазіцыі ў Заходняй Беларусі. дзе яны былі непараўнальна маннейшыя. Гэта імкненне бальшавінкага партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва праяўлялася ў розных напрамках. у тым ліку ў кадравай палітыцы. Як адзначалася ў чэрвені 1953 г. на пленуме ЦК КПБ, па стану на сярэдзіну гэтага года з 1175 партыйных работнікаў, што працавалі ў заходніх абласцях БССР. толькі 121 чалавек прадстаўляў мясцовае насельніцтва . У апаратах Баранавіцкага абласнога' і гарадскога камітэтаў партыі, Брэсцкага і Гродзенскага гаркомаў, Ваўка-
выскага раённага партыйнага камітэта не было ні аднаго мясцовага ^аботніка.
3 256 сакратароу раённых камітэтаў партыі заходніх абласцей рэспублікі беларусаў налічвалася 170, а выхадцаў з мясцовага насельніцтва — толькі 15. Больш за палову сакратароў калгасных і тэрытарыяльных партарганізацый былі прысланы пераважна з Усходнян Беларусі. Такое ж становішча наглядалася і ў камсамоле. Толькі 34,3% ка мса мольскіх работнікаў прадстаўлялі мясцовую моладзь.
He лепш ішлі справы з выкарыстаннем беларускіх кадраў і ў органах савецкай улады, што працавалі ў Заходняй Беларусі. 3 1408 работнікаў аблвыканкомаў толькі чвэрць складалі беларусы мясцовага паходжання, а з 231 работніка гарвыканкомаў такіх было толькі 25. У абласным і гарадскім выканаўчых камітэтах Полацкай вобласці не было ні аднаго работніка з мясцовага насельніцтва.
Падобнае становішча і с н а в а л а ў органах Міністэрства ўнутраных спраў БССР, пракуратуры, сярод фінансавых работнікаў, агентаў па нарыхтоўках, у гандлі і інш. Вельмі слаба вылучаліся прадстаўнікі карэннай беларускай нацыянальнасці на кіруючую гаспадарчую работу ў якасці дырэктараў прадпрыемстваў, машынна-трактарных станцый. Толькі тры дырэктары МТС у сярэдзіне 1953 г. былі з ліку мясцовых жыхароў. 3 агульнай колькасці 1927 старшынь калгасаў заходніх абласцей рэспублікі мясцовыя складалі 1055'. Гэта тлумачыцца не столькі непадрыхтаванасцю мясцовых работнікаў да кіруючай працы, колькі афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай палітыкай у адносінах да той часткі Беларусі, якая менш часу знаходзілася пад бальшавіцкай уладай.
У грамадска-палітычным і нацыянальна-культурным развіцці цэнтральнай выступала праблема роднай мовы. Яе пазіцыі заставаліся не суцяшальнымі. Асноўныя выданні выходз^ілі пераважна на рускай мове. У прыватнасці, часопіс “Камуніст Беларусі ў сярэдзіне 1953 г. выдаваўся на рускай мове тыражом 17 — 18 тыс. экземпляраў, а на беларускай •— 2—3 тыс. Гэта адбывалася нягледзячы на тое, што, згодна з адпаведнай пастановай ЦК КПСС, тыраж быў вызначаны па 10 тыс. на кожнай мове. У гэты ж час газета “Калгасная праўда”, разлічаная ў першую чаргу на сельскіх жыхароў, мела больш чым 56-тысячны тыраж на рускай мове і толькі каля 5 тыс. — на беларускай2.
1 НАРБ, ф.4, воп.20, спр.295, арк.6 — 7.
2 Там жа, арк. 17 — 18.
Трэба зазначыць, што мсліся выпадкі, калі партыйнае кіраўніцтва разумела свае абавязкі ў нацыянальнай галіне. На афіцыйным узроўні часам рабіліся заявы на карысць пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы. У прыватнасці, сакратар ЦК КП(б)Б М.Іаўчук, выступаючы ў чэрвені 1947 г. на XIV пленуме ЦК кампартыі Беларусі, заявіў: “Нам неабходна ўсямерна расшыраць друкаваную і вусную прапаганду на беларускай мове. на якой можа вольна выступаць і пісаць значная большасць інтэлігенцыі нашай рэспублікі”1. Аб гэтым таксама сведчыць задача. пастаўленая ў дакладзе М.Зімяніна на пленуме ЦК КПБ, які адбыўся ў чэрвені 1953 г. Яна была сфармулявана наступным чынам: “На беларускую мову павінна быць пераведзена справаводства партыйных і савецкіх органаў. Мы павінны гаварынь з народам на яго роднай мове”2.
Аднак на практыцы многае рабілася наадварот, у тым ліку ў кніжнай справе. Дастаткова сказаць, што ў бібліятэках Гомельскай вобласці мелася зусім недастатковая колькасць беларускамоўнай літаратуры. Ба ўсіх бібліятэках сельскіх культасветустаноў па стану на 10 чэрвеня 1953 г. налічвалася 790 тыс. кніг. 3 іх толькі 180 тыс. (23 %) на беларускай мове. Яшчэ горшыя суадносіны літаратуры на беларускай і рускай мовах наглядаліся ў бібліятэках Гомеля3.
Цяжкім было становішча беларускай мовы і ў сістэме адукацыі, дзе фарміруюцца, як вядома, асновы светапогляду чалавека. Русіфікацыя ў пасляваенны перыяд набыла тут татальны характар. Як сведчаць партыйныя матэрыялы, калі ў 1945/46 навучальным годзе ў Мінску працавала 14 беларускіх школ і столькі ж рускіх, то ў 1952 г. з 48 школ беларускіх засталося толькі 9. Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што абсалютная большасць вучняў з'яўлялася выхадцамі з беларускіх сем’яў. Так, у рускай сямігадовай школе № 7 горада Мінска з 383 вучняў 335 былі беларусамі. У той жа час у Брэсце з 14 школ мелася толькі адна з беларускай мовай выкладання. Аднак і ў ёй у 1953 г. ужо не было першага класа. У Гомелі да Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 25 беларускіх школ, а ў сярэдзіне 1953 г. — толькі 8, ды
1 Літаратура і мастацтва. 1995. 22 снеж.
2 НАРБ, ф.4, воп.20, спр.295, арк.16.
3 Там жа, арк.88.
і тыя стаялі на шляху ператварэння ў рускамоўныя. Прыкладна такое ж становішча было і ў іншых месцах. У Мінску, абласных і раённых цэнтрах наглядалася імкненне работнікаў-беларусаў пасылаць сваіх дзяцей у школы з рускай мовай навучання1.
Аналагічныя адносіны да беларускай мовы мелі месца не толькі ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, але і ў вышэйшых навучальных установах. Так, у Гомельскім псдагагічным інстытуце ў сярэдзіне 1953 г. са 103 выкладчыкаў беларусаў было толькі 26. У выніку выкладанне ўсіх дысцыплін вялося на рускай мове, за выключэннем беларускай мовы і літаратуры. Аднак і гэтыя прадметы старшы выкладчык, кандыдат філалагічных навук Васілёнак выкладаў на рускай мове2.
Ігнараванне роднай мовы, паўсюднае вядзенне адукацыйнай і выхаваўчай работы на рускай мове наглядалася па ўсёй Беларусі. Разам з тым у адносінах да заходніх абласцей рэспублікі і ў галіне адукацыі мела месца дыскрымінацыйная палітыка. Дастаткова сказаць, што з 27 вышэйшых навучальных устаноў, якія дзейнічалі ў БССР у сярэдзіне 1953 г., у заходніх абласцях былі толькі 6, са 118 тэхнікумаў і спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў — толькі 323. I гэта нягледзячы на тое, што па тэрыторыі і насельніцтву заходнія вобласці складалі амаль палову рэспублікі.
Такім чынам, на працягу 40-х — пачатку 50-х гадоў бальшавіцкая таталітарная сістэма прайшла два этапы: жорсткае выпрабаванне ў Вялікай Айчыннай вайне і пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі. Экстрэмальныя ваенныя ўмовы запатрабавалі максімальнага напружання сіл, цеснага яднання з народам, мабілізацыі яго на самаадданую барацьбу. Аднак вайна не змяніла прыроду сталінскага рэжыму. Ён застаўся ранейшым. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралізаныя ўсіх бакоў жыцця, неймавернае разрастанне культу асобы, непрымірымыя адносіны да ўсяго нацыянальнага, праследаванне іншадумства, рэпрэсіі і інш. Для пасляваеннага часу характэрна кансервацыя таталітарнай сістэмы ва ўсіх яе асноўных кампанентах.