Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Аднак некаторыя характарыстыкі гэтага перыяду сталі складвацца з самага пачатку прыходу да ўлады новага кіраўніцтва. У пер'шую чаргу гэта адносілася да кадравай палітыкі. Усё больш рэльефна на першае месца выходзіла патрабаванне, каб адны і тыя ж людзі працавалі на адных і тых жа пасадах як мага больш працяглы час. Гэта акалічнасць дапаўнялася тым, што кіраўнікі розных узроўняў, пачынаючы з генеральнага сакратара ЦК КПСС Л. I. Брэжнева, падбіралі сабе акружэнне не столькі па прафесійных якасцях работнікаў, колькі па іх асабістай адданасці. Пастаянства кадравага складу вярхоўны кіраўнік краіны лічыў адным з гарантаў стабільнасці партыі, дзяржавы і асабістай службовай устойлівасці. Ен нават ганарыўся тым, што ў перыяд яго кіравання большасць мясцовых партыйных лідэраў моцна сядзелі на сваіх месцах і ў кадравых адносінах адбываліся толькі самыя мінімальныя змены.
Пад ідэю пастаянства ў кадравай палітыцы падвялі нават адпаведную тэарэтычную базу. Ha XXIII з'ездзе КПСС, які адбыўся 29 сакавіка — 8 красавіка 1966 г., былі зроблены змены ў статуце партыі, якія ліквідавалі палажэнне аб магчымасці выбрання адных і тых жа асоб на кіруючыя пасады не больш чым на тры тэрміны, якое зацвердзіў папярэдні XXII партыйны з'езд. Адмена дадзенага патрабавання стварала практычна неабмежаваныя магчымасці для росквіту кланавага кіраўніцтва ў партыі і дзяржаве на самых розных узроўнях. У выніку многія кіраўнікі пачалі адчуваць сябе незаменнымі і адпаведным чынам паводзіць пры вырашэнні партыйных і дзяржаўных спраў, не забываючы пры гэтым пра свае ўлас-
ныя. Усё больш шырокія памеры сталі набываць карупцыя. хабарніцтва, крадзеж грамадскай уласнасці.
Застой у кадравай палітыцы з’яўляецца важнай характарыстыкай дадзенага перыяду. Без прытоку свежых сіл таталітарная сістэма ў СССР хоць і не вярнулася поўнасцю да сталінскага рэжыму, аднак рабілася ўсё больш закасцянелай. Такая кадравая палітыка адпаведным чынам адбівалася літаральна на ўсіх баках дзейнасці грамадства.
Гэты перыяд у жыцці савецкіх людзей, у тым ліку жыхароў Беларускай ССР, характарызуецца яшчэ і тым, што ў вярхоўнага партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва было імкненне да стабілізацыі і нават кансервацыі грамадска-палітычных адносін на аснове вяртання ў некалькі новых умовах да сталінскіх падыходаў, але без іх крайнасцей, звязаных перш за ўсё з выкарыстаннем шырокамаштабных палітычных рэпрэсій.
Асновай ідэалагічнай работы, як і ўсяго грамадска-палітычнага жыцця ў дадзены перыяд, з'явілася канцэпцыя развітога сацыялізму ў адрозненне ад паскоранага будаўніцтва камунізму, аб чым было аб’яўлена ў канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў. Гэта быў больш умераны падыход да перспектывы эвалюцыі савецкага грамадства і разам з тым вяртанне назад ад вызначаных раней рубяжоў, што сведчыла не толькі аб пошуках шляхоў развіцця, але і аб непаслядоўнасці ў гэтай важнейшай справе на самым высокім партыйна-дзяржаўным узроўні.
Важнай асаблівасцю палітычнага развіцця на гэтым этапе была адмова ад рэфармавання не толькі сацыяльна-эканамічнай сферы, але і грамадскапалітычнага жыцця, вяртанне ў некаторых адносінах да ранейшых, фактычна сталінскіх падыходаў у кіраванні грамадствам. толькі з улікам новых умоў. Гэта палітыка неасталінізму фактычна сведчыла аб імкненні да кансервацыі становішча ў розных сферах дзейнасці, што непазбежна вяло да застою.
Пры гэтым не ўлічвалася небяспека ўсё большага адставання ад галоўнай лініі развіцця сусветнага супольніцтва. Звесткі аб імклівым руху наперад многіх капіталістычных краін на аснове навуковатэхнічнага прагрэсу пад адпаведную ўвагу не браліся. Дэкларатыўныя рашэнні аб неабходнасці спалучэння дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу з
перавагамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання фактычна на практыцы аказаліся не выкананымі нягледзячы на некаторыя захады ў гэтым напрамку. Таму ў эканоміны і ў сацыяльнай сферы ўсё больш пераважалі не інтэнсіўныя, а экстэнсіўныя метады, што не магло не адбіцца на тэмпах сацыяльнаэканамічнага развіцця, якія ўсё больш запавольвал іся.
Разам з тым трэба падкрэсліць, што ў Савецкім Саюзе, у тым ліку ў БССР, у пачатку дадзенага перыяду ў эканамічнай сферы былі дасягнуты высокія паказчыкі. Яны ў першую чаргу сталі вынікам правядзення эканамічнай рэформы. Згодна з ёю мясцовым уладам даваліся некалькі большыя правы ў вызначэнні прыярытэтных галін развіцця, быў крыху скарочаны пералік планавых паказчыкаў, пачалося стварэнне фондаў матэрыяльнага стымулявання, фінансаванне прамысловага будаўніцтва стала праводзіцца больш праз крэдыты, а не шляхам датацый. Гэтыя і іншыя меры, якія ажыццяўляліся ў сувязі з рэформай, выходзілі за межы таталітарнай формы кіравання грамадствам. Яны садзейнічалі некаторай дэцэнтралізацыі эканамічнага і сацыяльнага развіцця, у эканамічныя адносіны болып інтэнсіўна ўключалася матэрыяльнае стымуляванне, што павышала вытворчую актыўнасць работнікаў.
У той час, калі эканамічная рэформа праводзілася ў жыццё, былі дасягнуты ўражальныя вынікі. Гэта ў першую чаргу датычынь 1966 — 1970 гг. На працягу іх у БССР абём прамысловай прадукцыі павялічыўся амаль у 1,8 раза. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту поадукцыі ў прамысловасці склалі 12,4 % супраць 10,4 % у папярэднім пяцігоддзі. За дадзены час у рэспубліцы ўступілі ў лік дзеючых 167 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку Лукомльская ДРЭС, Салігорскі калійны камбінат, мінскія заводы халадзільнікаў, электронных вылічальных машын, Баранавіцкі баваўняны камбінат і інш.
Гэта было дасягнута дзякуючы не толькі рэфармаванню эканамічных адносін, працоўнай актыўнасці работнікаў, але і буйным капітальным укладанням. Аднак эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гадоў фактычна спынена, хаця розныя галіны гаспадаркі працягвалі развівацца інерцыйна і яшчэ захоўвалі значныя тэмпы. Дастаткова сказаць, што на працягу 70-х — першай паловы 80-х гадоў у БССР было ўзведзена 186 буйных прадпрыемстваў.
Многія з дзеючых фабрык і заводаў працягвалі павялічвань выпуск прадукцыі. У 1985 г. адно з вядучых прадпрыемстваў рэспублікі — Мінскі трактарны завод — дасягнула штогадовай вытворчасці ў 96 тыс. трактароў. Прыкметнае развіццё атрымаў транспарт, у першую чаргу чыгуначны.
Такія паказчыкі садзейнічалі росту агульных тэмпаў руху наперад. У 1985 г. у параўнанні з 1960 г. аб’ём прамысловай прадукцыі ў Беларусі павялічыўся ў 8,9 раза1. Адметнай рысай дадзенага часу было інтэнсіўнае развіццё новых галін індустрыі — хімічнай і нафтахімічнай. У першую чаргу гэта звязана са стварэннем буйных вытворчых аб’яднанняў “АЗОТ”, “Беларуськалій”, “Бабруйскшына ”, Наваполацкім і Мазырскім нафтаперапрацоўчымі заводамі і інш. Істотным момантам у гэтых адносінах быў пачатак распрацоўкі ў 1965 г. Рэчыцкага нафтавага радовішча. Усё гэта дазволіла ў 1985 г. перавысіць агульны аб’ём прадукцыі прамысловасці БССР у параўнанні з даваенным часам у 38 разоў.
Разам з тым у 70-х — першай палове 80-х гадоў адбывалася паступовае зніжэнне тэмпаў развіцця прамысловасці рэспублікі. Перш за ўсё гэта адносілася да галін, якія выраблялі тавары шырокага ўжытку. На працягу дадзенага перыяду аб'ём прадукцыі лёгкай прамысловасці павялічыўся толькі ў 2,1 раза, а вырабы перапрацоўчых галін аграпрамысловага комплексу — у 1,9 раза. Гэта было звязана ў асноўным з тым, што пытанні тэхнічнай рэканструкцыі прамысловасці Беларусі ў многім вырашаліся марудна і непаслядоўна. Развіццё адбывалася пераважна экстэнсіўным шляхам, прадпрыемствы былі малаўспрымальнымі да ўкараненняў навуковых распрацовак. Да таго ж шырока разрэкламаваная ідэя сацыялістычнага спаборніцтва фактычна сябе не апраўдвала. Нават рух за камуністычныя адносіны да працы, які пачаўся яшчэ ў канцы 50-х гадоў, не даваў прыкметных вынікаў.
Галоўнай перашкодай на шляху да захавання тэмпаў развіцця, дасягнутых у другой палове 60-х гадоў, было згортванне эканамічнай рэформы, вяртанне да ранейшага адміністравання ў эканамічным жыцці. Гэта скоўвала гаспадарчую ініцыятыву на месцах,
1 Народное хозяйство Белорусской ССР в 1985 г. Статнстнческнй ежегодннк. Мн., 1986. С.ЗЗ.
павышала цэнтралізацыю кіравання вытворчасцю. Фактычна кожная ініцыятыва, якая магла даць добрыя вынікі, у рэшце рэшт аказвалася заблакіраванай грувасткім гаспадарчым механізмам. Так адбылося з брыгадным падрадам, што прадугледжваў адыход ад ураўнілаўкі ў аплаце працы, а таксама з ініцыятывай работнікаў Шчокінскага камбіната, згодна з якой пры меншай колькасні работнікаў можна было даваць больш прадукцыі, і іншымі новаўвядзеннямі.
Асноўнай прычынай згортвання ў пачатку 70-х гадоў эканамічнай рэформы з'явілася тое, што яна прыйшла ў супярэчнасць з нязменнай грамадска-палітычнай сістэмай. Вышэйшым партыйным кіраўніцтвам прыярытэт быў аддадзены менавіта ёй. Гэта дазволіла вярнуцца да ранейшых метадаў у кіраванні гаспадарчым жыццём — звышвысокай цэнтралізацыі, слабога выкарыстання матэрыяльных стымулаў і інш. У аснове захаваная таталітарная сістэма аказалася няздольнай адрэагаваць на відавочныя патрабаванні часу. Яна была інертнай да рэфармавання, якое магло закрануць існуючыя асновы грамадскага ладу. Яе відавочная рыса — застойнасць — найбольш яскрава праявілася ў 70-я — пачатку 80-х гадоў.
Істотнай перашкодай на шляху развіцця прамысловасці было маруднае ўкараненне навуковых распрацовак і як вынік — недастатковая механізацыя вытворчых працэсаў. У 1977 г. удзелыіая вага работнікаў прамысловасці, занятых ручной працай, дасягала амаль 40 %. За кошт навукова-тэхнічных мерапрыемстваў забяспечвалася толькі палова прыросту прадукцыйнасці працы'. Вынікам усяго гэтага ў прамысловасці БССР з’явілася зніжэнне тэмпаў прыросту прадукцыі ў першай палове 80-х гадоў у параўнанні з гэтым жа перыядам 60-х гадоў амаль у два разы.
На працягу дадзенага перыяду значна меншымі крокамі, чым прамысловасць, развівалася сельская гаспадарка, хаця кіраўніцтва партыі і дзяржавы рабіла значныя намаганні ў гэтым напрамку. У прыватнасці, пленум ЦК КПСС, што адбыўся ў сакавіку 1965 г., прыняў рашэнні, згодна з якімі прадугледжваўся рост капітальных укладанняў у сельскагаспадарчую вытворчасць, павялічваліся пастаўкі
1 Матэрыялы XXX з'езда Камуністычнай партыі Беларусі. Мн., 1986. C.12.