• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Адпаведна фарміравалася і працавала сацыяльная інфраструктура. На вёсцы яна заўсёды была значна слабейшай, чым у горадзе. Гэта выяўлялася як у яе насычанасці рознымі ўстановамі, так і ў вытворчых паказчыках. Акрамя таго, да сацыялыіай сферы заўсёды былі значныя прэтэнзіі не толькі жыхароў вёскі, але і горада. Такое ж становішча існавала і ў другой лалове 80-х гадоў, калі яшчэ назіраўся пэўны
    Звязда. 1993. 30 верас.
    рост рэальных заробкаў працоўных. Разам з тым нарастаў дэфіныт тавараў, што заўсёды з’яўлялася істотнай прыкметай савецкага ладу жыцця. На працягу дзесяцігоддзяў існавання савецкіх парадкаў пастаянна адчуваўся недахоп тых ці іншых тавараў, што нярэдка прыводзіла да ўвядзення картачнай ці талоннай сістэмы. Гэта характэрнейшая рыса жыцця ва ўмовах таталітарнага праўлення ў СССР.Калі для простага савецкага чалавека заўсёды існавала прабле.ма дзе і што купіць, дык у абсалютнай большасні краін з капіталістычнымі адносінамі пастаянна мела месца іншая дылема: як прадаць тавар. У ранейшай агітацыйна-прапагандысцкай рабоке партыйна-савснкай ідэалагічнай сістэмы гэта рыса капіталістычнага ладу заўсёды падавалася як адмоўная. Аднак цяпер мы разумеем, што праблема збыту тавара — гэта значна меншы недахоп для працоўных у параўнанні з тым становішчам, калі іх хранічна не ха пае.
    У сувязі з рэфармаваннем эканомікі ў другой палове 80-х гадоў дэфіцыт тавараў яшчэ больш узмацніўся. Напрыклад, у 1990 г. у свабодным гандлі адсутнічалі многія вырабы лёгкай прамысловасці, тавары культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння. Такое становішча прывяло да таго, што з пачатку 1992 г. у Рэспубліцы Беларусь пачала ўжывацца купонная сістэма для набыцця тавараў першай неабходнасці. Адначасова з гэтым цэны на тавары і паслугі сталі рэзка ўзрастаць. Толькі ў 1992 г. яны павысіліся ў 11 разоў, а калі параўноўваць гэты паказчык з 1990 г., то ў 22 разы. Гэта не магло не прывесці да скарачэння продажу тавараў. Так, на працягу 1992 г. яно дасягнула 26 %.
    ■ Усе гэтыя працэсы ў эканоміцы і сацыяльнай сферы садзейнічалі аднаўленню беспрацоўя, якое, як вядома, мела месца ў СССР у 20-я гады і было пераадолена на аснове планавай сістэмы вядзення гаспадаркі ў пачатку 30-х гадоў. У далейшым на працягу дзесяцігоддзяў існавання савецкай улады наяўнасць беспрацоўя ў краіне адмаўлялася, хаця фактычна яно існавала ў скрытай форме. Толькі ў 1991 г. афіцыйна быў прызнаны факт існавання беспрацоўя. У далейшым памеры гэтай з’явы павялічыліся. Паводле звестак на 1 жніўня 1993 г., на ўліку ў органах занятасці Рэспублікі Беларусь знаходзілася 58 тыс. чалавек. Для параўнання трэба зазначыць, што па стану на 1 красавіка 1926 г. у
    БССР у яе тагачасных межах налічвалася 23,5 тыс. беспрацоўных1.
    Адмоўны ўплыў на сацыяльнае становішча часткі сем’яў у гарадах аказала рэзкае зніжэнне тэмпаў у будаўніцтве жылля за дзяржаўны кошт, што заўсёды з’яўлялася характэрнай рысай жыцця ва ўмовах СССР. Так, у Савецкім раёне Мінска ў 1990 г. на дзяржаўныя сродкі былі пабудаваны 324 кватэры, а ў 1992 г. — 722. Калі ўлічваць нізкія даходы працоўных і фактычна поўную адсутнасць у іх магчымасцей будаваць жыллё за свой кошт, можна ўявіць, як цяжка адбілася дадзеная акалічнасць на становішчы тых сем’яў, перад якімі стаяла гэта праблема.
    Моцнае ўздзеянне на становішча эканомікі, сацыяльнай сферы, усё грамадска-палітычнае жыццё Беларусі аказала аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая здарылася 26 красавіка 1986 г. Гэта буйнейшая экалагічная катастрофа з усіх, з якімі сутыкнулася чалавецтва за сваю гісторыю. 1 трэба ж так стацца, што асноўны ўдар гэтага страшэннага выбуху прыйшоўся на Беларусь, хаця сама станцыя знаходзіцца за яе межамі. Беларуская зямля прыняла на сябе 70 % усяго радыеактыўнага забруджвання. У небяспечнай зоне апынулася пятая частка насельніцтва. 3 сельскагаспадарчага абароту выведзена больш за 20 % угоддзяў, амаль 15 % лясоў.
    Заканамерна, што такая глабальная аварыя здарылася менавіта ў Савецкім Саюзе. Асноўнымі прычынамі гэтага з’явіліся ненадзейны тэхнічны ўзровень дадзенага вельмі небяспечнага аб’екта, пагоня за яго датэрміновым увядзеннем у лік дзеючых, безадказнасць у адносінах да працы пэўнай часткі абслугоўваючага персаналу і інш.
    Тыповай праявай таталітарных метадаў кіравання была рэакцыя вышэйшых партыйных і дзяржаўных асоб на гэту страшэнную па сваіх выніках катастрофу. Спачатку яны імкнуліся замоўчваць тое, што здарылася. Толькі праз чатыры дні, 30 красавіка, калі пачалі біць трывогу ў Скандынаўскіх і іншых краінах, паведамленне аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС з’явілася ў газеце “Правда". Праз два тыдні пасля
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.64, арк.89; Советская Белоруссмя. 1993.
    17 авг.
    2 Звязда. 1997. 22 студз.
    гэтага, а фактычна праз 18 дзён пасля аварыі па тэлебачанні выступіў тагачасны кіраўнік партыі і дзяржавы М. Гарбачоў.
    Адпаведнай была рэакцыя вышэйшага партыйнага кіраўніцтв Беларускай ССР. Першы сакратар ЦК КПБ М. Слюнькоў ніяк не рэагаваў на трывожныя папярэджанні шэрагу вучоных, у першую чаргу дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР члена-карэспандэнта AH В. Несцярэнкі, які ўжо 30 красавіка накіраваў на яго імя першае папярэджанне аб надзвычай высокай небяспецы для насельніцтва гэтай аварыі. У лісце гаварылася: “Нашы ацэнкі прагназуемай дозы апраменьвання ў гэтых раёнах па выніках аналізаў проб глебы паказваюць, што могуць узнікнуць істотныя наступствы для здароўя людзей”. Аўтар ліста прапаноўваў у самыя сціслыя тэрміны разгледзець і правесці арганізацыйныя мерапрыемствы, скіраваныя на змяншэнне шкоднага ўплыву радыяцыі на людзей. Характэрны бюракратычныя рэзалюцыі, а фактычна адпіскі, што зрабіў кіраўнік кампартыі Беларусі на гэтым і іншых надзвычай актуальных папярэджаннях, адрасуючы іх старшыні Савета Міністраў БССР: “т.Кавалёву М. В. Для вырашэння”, т. Кавалёву М. В. Для інфармацыі”Вынікам такой злачыннай бяздзейнасці была высокая ступень апраменьвання многіх грамадзян Бсларусі, асабліва дзяцей, у час не адмененых масавых першамайскіх дэманстрацый, паходаў і інш. Асабліва гэта датычылася Гомеля. яго ваколіц, іншых мясцін рэспублікі. якія найбольш пацярпелі ад атамнай стыхіі.
    Чарнобыльская трагедыя, імкненне партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва замаўчаць яе, непрыняцце адпаведных мер, а затым непаслядоўнасць і супярэчлівасць у рабоце па пераадольванню трагічных вынікаў, як гэта асабліва моцна адчувалася і цяпер адчуваецца на Беларусі, з'явіліся яркім сведчаннем няздольнасці таталітарнай сістэмы паспяхова вырашаць тыя праблемы, якія ўзнікаюць у выніку надзвычайных абставін. Чарнобыльская катастрофа дапоўніла той спектр прычын, што прывялі ў пачатку 90-х гадоў да прынцыповых палітычных змсн у жыцці народаў Савецкага Саюза.
    Распад сацыялістычнай сістэмы, спыненне дзейнасці КПСС і існавання СССР, стварэнне на яго месцы незалежных і суверэнных дзяржаў з’явіліся
    ' Звязда. 1996. 27 крас.
    важнейшымі глабальнымі палітычнымі падзеямі пачатку 90-х гадоў. Гэта мела не толькі еўрапейскае, але і сусветнае значэнне.
    У такіх складаных палітычных абставінах узнікла новая дзяржава — Рэспубліка Беларусь. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня 1991 г. Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. Грамадска-палітычныя ўмовы ў аб’яўленай суверэннай краіне — Рэспубліцы Беларусь развіваліся ў напрамку пашырэння дэмакратыі і аднаўлення шматпартыйнасці. Ужо ў сярэдзіне 1993 г. у рэспубліцы прайшлі рэгістрацыю 12 партый і 7 грамадскапалітычных рухаў. Адбывалася вызваленне сродкаў масавай інфармацыі ад ідэалагічнага ўціску. Развіццё падзей у рэспубліцы прывяло да прыняцця 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, увядзення інстытута прэзідэнства. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А. Г. Лукашэнка.
    Кардынальныя змены ў грамадска-палітычным жыцці непасрэдна перапляталіся з сацыяльнаэканамічным развіццём, якое ўсё больш і болып ускладнялася. Асабліва абвастрылася сацыяльнаэканамічнае становішча ў Рэспубліцы Беларусь у сярэдзіне 90-х гадоў. Нерытмічная і няпоўная праца прадпрыемстваў ускладнялася яшчэ і тым, што іх прадукцыя не знаходзіла попыту і залежвалася на складах. На канец 1995 г. яе колькасць ацэньвалася ў 7 трлн руб. Гэта — амярцвелыя абаротныя сродкі. 3за адміністрацыйнага ўсталявання валютнага курсу, разбурэння міжбанкаўскага валютнага рынку і абмежаванняў у дзейнасці валютнай біржы рэспубліка губляла рынкі збыту. У выніку рэзка знізіўся экспарт, які па сутнасці стаў стратным. У краіне засталіся вельмі абмежаваныя валютныя рэзервы. Гэтыя 'нсгатыўныя з’явы — выйік таго, што рыначныя адносіны развіваліся вельмі слаба. Псраважала адміністрацыйнае кіраванне эканомікай, што заўсёды з’яўлялася характэрнай рысай праўлення ў СССР. Яго моцныя праяўленні ў гэты час — неад’емная частка сацыяльна-эканамічнага, гра мадска-палітычнага і культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь.
    Нягледзячы на напружаную працу работнікаў сельскай гаспадаркі, яе стан быў складаным. На па296
    чатак жніўня 1995 г. толькі 67 калгасаў і саўгасаў Рэспублікі Беларусь мелі абаротныя сродкі і болыпменш выходзілі са становішча. Гэта толькі 3% ад агульнай колькасці калектыўных і савецкіх гаспадарак. Астатнія спадзяваліся толькі на дзяржаўную дапамогу. К гэтаму часу аб’ём вытворчасці ў калгасна-саўгаснай сістэме ў параўнанні з 1986 г. скараціўся на 35 %. Ў сярэдзіне 90-х гадоў сельскагаспадарчай прадукцыі па Беларусі выраблялася столькі, колькі ў пачатку 70-х гадоў1.
    Вялікія маштабы ў сельскагаспадарчай галіне працягвалі мець крадзяжы маёмасці. Гэта заўсёды было характэрна для савецкай дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай форм уласнасці. Трэба прызнаць, што таталітарная сістэма пастаянна змагалася з гэтай заганнай з’явай, але пераадолець яе так і не змагла. Дастаткова адзначыць, што ў час правядзення супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна са спецыялістамі Мінсельгасхарчу і Мінфіна краіны аперацыі “Аграрнік”, якая працягвалася з сакавіка па снежань 1994 г., з правераных 2769 гаспадарак былі прадухілены страты сельгаспрадукцыі ў тагачасных цэнах на 326,6 млн руб. Калгасам вярнулі звыш 50 т гаруча-змазачных матэрыялаў, 280 т зерня, шмат іншай прадукцыі. За крадзяжы да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 2429 чалавск. Сярод іх 117 кіраўнікоў розных узроўняў-’.