Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Інтэнсіўна развіваліся навуковыя даследаванні. Сетка навуковых устаноў у рэспубліцы на працягу 1956 — 1985 гг. пашырылася з 76 да 167. За гэты час колькасць навуковых і навукова-педа га гічных работнікаў у рэспубліцы павялічылася з 4,4 тыс. чалавек да 42,4 тыс. Вядучая роля ў дадзенай сферы належала Акадэміі навук БССР. Аднак зусім недастатковая ўвага надавалася росту фондаў забеспячэння навукі. Па гэтым паказчыку савецкая навука больш чым у два разы адставала ад прамысловасці', што было ненармальнай з’явай. Вопыт індустрыяльна
1 Лыч Л.. Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996. С.377 —381.
развітых краін сведчыў аб тым, што тут неабходны адваротныя суадносіны.
Разам з намаганнямі партыйна-дзяржаўных улад па развіццю адукацыйна-навуковай сферы і значнымі поспехамі ў ёй працягваліся кансерватыўныя адносіны да нацыянальнага развіцця. Гэта ў першую чаргу вызначалася курсам на камуністычнае будаўніцтва, зліццё моў, наный, аб'яднанне іх культур, фарміраванне ў СССР новай грамадзянскай супольнасці — савецкага народа. Нягледзячы на тое што ў розных нацыях існавала імкненне да захавання сваіх традыцый, побыту, далейшага развіцця культурнай спадчыны, з боку цэнтральных структур увесь час наглядалася тэндэнцыя стрымаць дадзеныя працэсы.
Як заўсёды, гэта дапаўнял-ася націскам на любыя праяўленні нацыянальнага. У БССР, у прыватнасці, скарачалася выданне беларускамоўнай літаратуры. У 1985 г. колькасць кніг і брашур. іх тыражы, выдадзеныя ў рэспубліцы на рускай мове, амаль у 10 разоў перавысілі беларускамоўныя. У значна большых памерах выходзіла на рускай мове і перыядычных выданняў — газет і часопісаў.
Таталітарная сістэма заставалася вернай сабе ў адмоўных адносінах да ўсяго нацыянальнага. Яго развіццё дапускалася на пэўным мінімальным узроўні. Асабліва гэта было характэрна для БССР, дзе працэс дэнацыяналізацыі асноўнага этнасу зайшоў асабліва далёка. Сведчанняў гэтаму вельмі шмат. Дастаткова сказаць, што ў час пералісу насельніцтва ў 1970 г. колькасць тых беларусаў, што пражывалі ў гарадах і не прызнавалі беларускую мову, дасягнула 24,5 %'.
У нацыянальна-культурным развіцці гэты перыяд шмат у чым нагадвае ранейшыя партыйна-дзяржаўныя падыходы. Аб яго сувязі са сталінскімі часамі сведчыць усёабдымная цэнзура, якая заўсёды існавала. Гэты напрамак работы значна ўзмацніўся пасля прыняцця ў студзені 1969 г. пастановы ЦК КПСС “Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару”. Выконваючы дадзеную пастанову, бюро ЦК КПБ у сакавіку 1969 г. зацвердзіла адпаведныя мерапрыемствы. Яны
Советская Белоруссня. 1995. 5 апр.
прадугледжвалі строгія меры адказнасці за любыя адхіленні ад афіцыйнай лініі ў змесце публікуемых матэрыялаў ці ў вусных выступленнях. У развіццё гэтых пастаноў былі нават уведзены адпаведныя артыкулы ў крымінальны кодэкс БССР, якія прадугледжвалі пазбаўленне волі да сямі гадоў альбо высылку ў аддаленыя рэгіёны дзяржавы. Гэтыя меры, звязаныя з наступам на ўсё тое, што не супадала з афіцыйнай лініяй, сведчылі аб працягванні ранейшай палітыкі, якая так жорстка праяўлялася на практ ы ц ы ва ўсе гады існавання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы.
Такім чынам, у так званы застойны перыяд таталітарны характар партыйна-дзяржаўнага праўлсння ў СССР праявіўся не толькі са стваральнага, але і з кансерватыўнагабакоў. калі не было развіцця эканамічных рэформаў, на аснове якіх эканоміка зрабіла значны крок наперад. Разам з дасягненнямі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай. культурнай, навуковай сферах характэрным было паступовае падзенне тэмпаў прыросту вытворчасці, нацыянальнага даходу, іншых важных паказчыкаў. Захаваліся асновы грамадска-палітычнага жыцця з аднапартыйным праўленнем, ідэалагічны ўціск і негатыўныя адносіны да развіцця наныянальных адметнасцей. Таталітарная сістэма ў сярэдзіне 80-х гадоў набліжалася да той мяжы, за якой пачыналася яе разбурэнне.
3. Крызіс сацыяльна-эканамічнай сферы і рэцыдывы таталітарнага праўлення ў час радыкальных пераўтварэнняў
Другая палова 80-х — пачатак 90-х гадоў у гісторыі Беларусі, як і іншых краін, што ўзніклі на абшарах былога СССР, звязаны з радыкальнымі пераўтварэннямі, пачатымі па ініцыятыве кіраўніцтва камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы. Аднак адсутнасць распрацаванай праграмы перамен, належнага прагназіравання іх вынікаў, у першую чаргу адмоўных, недастатковы ўлік фактычнага становішча спраў і іншыя фактары зрабілі гэты працэс цяжкім выпрабаваннем для народаў. Як адзначаў адзін з
натхняльнікаў гэтых пераўтварэнняў тагачасны член палітбюро і сакратар UK КПСС A. М. Якаўлеў: “Мы шмат чаго не ўлічылі, асабліва ў псіхалогіі, ілюзій было шмат"1.
Крызісныя з’явы нарасталі паступова. У пачатку дадзенага перыяду стан спраў у н'екаторых рэгіёнах, у тым ліку ў БССР, быў нядрэнным. Эканоміка рэспублікі развівалася яшчэ даволі высокімі тэмпамі. Дастаткова сказаць, што ў 1986 г. аб’ём прамысловай прадукцыі склаў 107 % у параўнанні з 1985 г. У 1987 г. гэты паказчык дасягнуў 114 %, а ў 1988 г. — 122 %. На працягу 1986 — 1989 гг. былі пабудаваны і ўведзены ў дзеянне 24 новыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, некаторыя фабрыкі і заводы рэканструявал іся.
Аднак з канца 80-х гадоў эканоміка БССР, як і іншых рэспублік Савецкага Саюза, увайшла ў крызісную паласу, хаця агульныя паказчыкі за другую палову 80-х гадоў былі ў БССР яшчэ значнымі. Прамысловая галіна павялічыла выпуск прадукцыі на 26 %. За гэты час амаль на трэць узрасла і прадукцыйнасць працы. Тым не менш крызісныя з’явы нарасталі, і ў пачатку 90-х гадоў яны пачалі адчувацца ўсё больш і больш. На працягу 1992 г. аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі скараціўся амаль на 10 %. Гэта тэндэнцыя ўзмацнялася і пацягнула за сабой зніжэнне іншых паказчыкаў. За першае паўгоддзе 1994 г. а.б’ём валавога ўнутранага прадукта знізіўся на 31 %, больш чым на 20 % скараціўся нацыянальны даход. Выпуск прамысловай прадукцыі склаў 68,5 % у параўнанні з адпаведным перыядам 1993 г.2
Крызіс распаўсюдзіўся і на транспарт. Аб’ём перавозак грузаў транспартам агульнага карыстання зменшыўся толькі на працягу першых дзевяці месяцаў 1991 г. на 30 %. Значна скарацілася колькасць аўтобусных, міжгародніх і гарадскіх маршрутаў.
Прыкладна такія ж працэсы, як у прамысловасці і на транспарце, назіраліся ў гэты час і ў сельскагаспадарчай вытворчасці. У другой палове 80-х гадоў яна яшчэ развівалася ў БССР дастаткова ўстойліва, калі сярэднегадавы ўраджай збожжавых склаў 29,5 ц супраць 21,5 н у папярэдняе пяцігоддзе. Нядрэнныя вынікі мела і жывёлагадоўчая галіна. На працягу другой паловы 80-х гадоў сярэднегадавая вытвор-
1 Советская Белоруссня. 1996. 12 нюня.
2 Нарысьг гісторыі Беларусі. 4.2. С.423 — 427.
часць малака ў рэспубліцы дасягнула 7 млн 318 тыс. т супраць 6 млн 306 тыс. т у першай палове дадзенага дзесяцігоддзя. За гэты час нарыхтоўка мяса ва ўбойнай вазе павялічылася з 933 тыс. т да 1 млн 178 тыс. т1.
Гэтыя дасягненні вывелі Беларусь на ўзровень высокаразвітых краін. У 1990 г. на аднаго чалавека ў рэспубліцы ў сярэднім выраблялася 115 кг мяса, 727 кг малака, вырошчвалася 686 кг збожжавых. Дадзеныя паказчыкі былі не на многа меншыя, чым у некаторых дзяржавах Захаду. Аднак гэтыя дасягненні не садзейнічалі адпаведнаму спажыванню насельніцтвам прадуктаў харчавання. Гэта тлумачыцца тым, што Беларусь заўсёды значную частку сваёй сельскагаспадарчай прадукцыі аддавала для агульнадзяржаўных патрэб. У 1991 г., напрыклад. удзельная вага рэспублікі ў фарміраванні гэтых фондаў складала: па мясных прадуктах — 16 %, па малаку — 22, маргарыну — 41, бульбе — 44 %2.
У агульным рэчышчы рэфармавання эканомікі нямала новаўвядзенняў рабілася і ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Аднак яны не давалі належных вынікаў. Калгасна-саўгасная сістэма як адна з важнейшых апор таталітарызму ў СССР аказалася кансерватыўнай і мала ўспрымальнай да рэфармавання. У прыватнасці, гэта адлюстроўвалася на развіцці фермерскіх гаспадарак. У пачатку красавіка 1995 г. іх колькасць склала ў Рэспубліцы Беларусь толькі 3013. Яны валодалі зусім невялікай зямельнай плошчай — 62,5 тыс. гектараў3. У рабоце фермераў сустракалася шмат цяжкасцей. У першую чаргу яны звязаны з нежаданнем кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў мень альтэрнатыўны варыянт у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму ім, нягледзячы на шэраг законаў, ствараюцца многія перашкоды ў гаспадарчай дзейнасці: адводзяцца горшыя землі, значна завышаюцца цэны на сельгасмашыны, інвентар, пасяўны матэрыял і інш. Тым не менш нямала фермерскіх гаспадарак паказваюць добрыя вынікі. Гэтым самым яны на практыцы даказваюць, што маюць права на існава нне.
1 Народное хозяйство Республнкн Беларусь в 1991 году. Статнстнческнй сборннк. Мн., 1993. C.212. 222.
2Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.431.
! Саковйч В. С. Фермерство Беларусм: становленне н развнтне. Мн„ 1995. C.111.
У рэчышчы праводзімых пераўтварэнняў прымаліся меры па стабілізацыі становішча ў эканоміцы, аздараўленню фінансавай сістэмы. У цэлым станоўчае значэнне ў некаторым скарачэнні плацёжнага дэфіцыту меў увод у абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Гэта было зроблена ў 1992 г. Дадзеная мера дазволіла больш рэгулярна выплачваць заработную плату, пенсіі, весці іншыя разлікі.
Ва ўмовах рэфармавання эканомікі ўзніклі новыя цяжкасці ў гандлёвай дзейнасці, што было выклікана абмежаванасцю тавараў. У выніку нярэдка даводзілася звяртацца да талоннай сістэмы абслугоўвання. Хоць і марудна, але адбывалася фарміраванне рыначнай інфраструктуры. Пашыраўся прадпрымальніцкі рух. Па стану на канец верасня 1993 г. у Ьеларусі было зарэгістравана амаль 16 тыс. малых прадпрыемстваў, 12 тыс. таварыстваў з абмежаванай адказнасцю і больш за 4 тыс. кааператываў1.
Эканамічныя працэсы аказвалі непасрэднае ўздзеянне на сацыяльныя змены ў грамадстве. Пры гэтым становішча ў горадзе і на вёсцы істотна адрознівалася. Перш за ўсё гэта датычыць дэмаграфічных паказчыкаў. Амаль трэцяя частка жыхароў вёскі мела пенсійны ўзрост, у той час як у горадзе ўдзельная вага пенсіянераў захоўвалася ў межах 13 — 14 %. Такія суадносіны ў дэмаграфічным становішчы гарадскога і сельскага насельніцтва з’яўляюцца вынікам палітыкі кіраўнікоў таталітарнай сістэмы фактычна за ўвесь час яе існавання. Ствараючы лепшыя ўмовы жыцця ў горадзе ў параўнанні з сельскай мясцовасцю, яны тым самым стымулявалі актыўны адток сельскага насельніцтва, асабліва моладзі, у гарады. Непрэстыжнасць працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці, інтэнсіўнае рассяляньвайне беларускай вёскі прывялі да вялікай розніцы ва ўзроставых паказчыках жыхароў гарадоў і вёсак.