Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Аднак нават спроба крыху ўзняць завссу патаемнасці над палітычнымі рэпрэсіямі сустрэла моцнае супрацьдзеянне ў вышэйшых эшалонах улады. У чэрвені 1957 г. на пасяджэнні прэзідыума ЦК КПСС, якое пранягвалася тры дні, была зроблена спроба зняць з пасады М.С Хрушчова за тое, што ён як быццам вельмі далёка зайшоў у справе крытыкі культу асобы, чым нанёс моцны ўрон прэстыжу камуністычнай партыі і СССР як у вачах савецкіх людзей, так і сусветнай супольнасці. Аднак гэта спроба правалілася, і чэрвеньскі (1957 г.) пленум ЦК КПСС пацвсрдзіў курс XX з’езда КПСС, асудзіў дзеянні антыпартыйнай групы Малянкова, Молатава, Кагановіча і Шапілава, які далучыўся да іх. Адметнасцю першай палітычнай “адлігі” з’яўлялася тое, што дадзеныя дзеячы не былі рэпрэсіраваны.
Лінія XX з’езда была замацавана XXII з’ездам партыі, які працаваў 17—31 кастрычніка 1961 г. На аснове яго рашэння цела Сталіна было вынесена з Маўзалея, паўсюдна пачаўся дэмантаж яго помнікаў і замена імя ў назвах гарадоў, прадпрыемстваў, устаноў, калгасаў, саўгасаў і інш.
Паралельна з гэтымі мерамі рабіліся шматлікія спробы па рэфармаванню розных сфер жыцця. Кіраўніцтва партыі і дзяржавы ўвогуле разумела неабходнасць такой работы. У гэтым напрамку было нямала захадаў. Іх асноўнай мэтай з’яўлялася некаторая 268
дэцэнтралізацыя саныяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця. Былі пашыраны правы саюзных рэспублік у вырашэнні шэрагу пытанняў. Аднак істотна гэта праблема не вырашалася. Асноўныя рычагі кіравання па-ранейшаму заставаліся' ў Цэнтра, хаця былі зроблены спробы рэарганізацыі сістэмы кіравання прам ысловасцю, сельскай гаспадаркай, сацыяльнай сферай і інш. Прынятыя меры ў многім насілі частковы, непаслядоўны характар і належных вынікаў не давалі. Таталітарная сістэма праўлення ў асноўным была захавана.
У намаганнях па рэфармаванню грамадства было шмат пражэкцёрства, новаўвядзенняў, якія адхіляліся жыццём. Нават у той час было відавочна, што некаторыя мэты, абвешчаныя з самых аўтарытэтных трыбун і запісаныя ў самых высокіх дакументах, з’яўляюцца нерэальнымі. Гэта ў першую чаргу адносіцца да тэзіса аб уступленні краіны ў перыяд разгорнутага будаўніцтва камунізму, аб чым абвясціў нечарговы XXI з’езд КПСС. які адбыўся 27 студзеня — 5 лютага 1959 г. У прынятай на наступным з’ездзе новай праграме партыі сцвярджалася, што камунізм у СССР будзе пабудаваны на працягу жыцця аднаго пакалення. Гэтыя, а таксама некаторыя іншыя рашэнні ўспрымаліся значнай часткай грамадства даволі скептычна. Аднак ужо сам факт такога ўспрыняцця з'яўляўся значным „крокам наперад у грамадска-палітычным развіцці. Ен сведчыў аб тым, што пачыналася пераадоленне бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў яе найбольш адыёзным, сталінскім варыянце.
Гэта датычылася не толькі грамадска-палітычнай сферы, але і сацыяльна-эканамічнага жыцця, якія цесна звязаны паміж сабою. Рэфармаванне праводзілася даволі актыўна, але недастаткова абгрунтавана і паслядоўна. He вытрымала выпрабавання практыкай рэарганізаныя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу — на прамысловыя і сельскія. He заўсёды апраўдана рэфармавалася школьная сістэма.
Аднак некаторыя рэформы былі дастаткова трывалымі. У 1958 г. былі рэарганізаваны машынна-трактарныя станцыі, іх тэхніка перададзена калгасам і саўгасам. У сувязі з ускладненнем становішча ў сферы фінансаў у 1962 г. была праведзена грашовая рэформа. Адзін новы рубель абменьваўся на дзесяць старых, г. зн. была зроблена дэнамінацыя. Праводзіліся і іншыя рэформы.
Нягледзячы на не заўсёды неабходную рэарганізацыю розных сфер жыцця, але дзякуючы ў першую чаргу гераічнай працы савецкіх людзей, у тым ліку беларускага народа, у эканоміцы краіны і ў сацыяльнай сферы былі дасягнуты пэўныя поспехі. Дастаткова сказаць, што ў БССР у канцы 1965 г. валавая прадукцыя прамысловасці перавысіла ўзровень 1958 г. у 2,1 раза замест прадугледжаных планам 1,8 раза. Пры гэтым змянілася структура вытворчасні. Узніклі новыя галіны: электратэхнічная, дакладнага прыборабудавання, аўтаматычных ліній, радыёэлектронная, хімічная і інш.
У сельскай гаспадарцы таксама меліся пэўныя зрухі. У 1965 г. у разліку на 100 га зямлі ў БССР было атрымана па 232 ц малака супраць 11э ц у 1958 г. Што датычыць мяса (у жывой вазе), дык гэты паказчык павялічыўся з 21 да 39 ц. Прыкметна ўзраслі валавыя зборы збожжа, бульбы, ільну, цукровых буракоў. На працягу дадзенага перыяду валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі рэспублікі ўзрасла ў 1,7 р а з a1.
Пэўнае развіццё атрымала сацыяльная сфера. Пашырылася кола паслуг для насельніцтва, выраслі іх аб’ёмы. Гэта дзейнасць паступова пачала распаўсюджвацца і ў вёсцы. Важнае значэнне мела прыняцце ў 1956 г. новага закону аб дзяржаўных пенсіях. Іх памеры вагаліся ад 30 да 120 руб. У выніку рэалізацыі закону пенсіі рабочых у 1957 г. у параўнанні з папярэднім годам узраслі на 50 %, служачых — на 27 %. Аднак працаўнікі калгаснай сістэмы па-ранейшаму дзяржаўнымі пенсіямі не забяспечваліся. Адносіны бальшавіцкай сістэмы кіравання грамадствам да гэтай катэгорыі насельніцтва, якія асабліва рэльефна вызначыліся ў ходзе масавай калектывізацыі, у гэты час так і не былі пераадолены.
Як бачна, праводзімыя пераўтварэнні ў савецкай эканоміцы і сацыяльнай сферы давалі пэўныя зрухі, меліся нават дасягненні. Яны маглі бынь і большымі, каб эканамічнае развіццё не было моцна абцяжарана вялікімі ваеннымі расходамі. У афіцыйных дакументах іх удзельная вага ў бюджэце краіны вызначалася ў памеры 16 — 17 %. Аднак на самай справе яны з яўляліся значна большымі, а на думку некаторых даследчыкаў, даходзілі да 40 %. У час першай палітычнай «адлігі» ваенна-прамысловы комплекс не
Гісторыя Беларускай ССР. Т.5. С.368, 469.
толькі захаваў свае пазіцыі, але атрымаў далейшае значнае развіццё. Трэба прызнаць, што з улікам тагачасных умоў для гэтага меліся пэўныя падставы. 1 міжнародны ваенна-палітычны клімат, і традыцыі “халоднай вайны”, якая яшчэ працягвалася, і іншыя прычыны накладвалі адбітак на тыя галіны эканомікі, якія працавалі на абараназдольнасць краіны.
Аднак у сучасных умовах нельга не прызнаць, што ў кіруючых партыйных і дзяржаўных колах СССР было і пэўнае перабольшванне той пагрозы, якая зыходзіла ад капіталістычнага свету. Атрымліваліся замкнутыя абставіны, калі кіраўнікі краін сацыялістычнай сістэмы баяліся капіталістычных дзяржаў, і наадварот. Нягледзячы на тое што ў гэты перыяд былі зроблены першыя захады да ўзаемаразумення, а затым нават і прарыў у “жалезнай заслоне”, якая раздзяляла абедзве сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя сістэмы, што быў пакладзены пачатак пераходу ад татальнай замкнутасці да наладжвання кантактаў паміж імі, у нарошчванні ўзбраенняў рабіліся надзвычай вялікія намаганні.
У сувязі з тым што ўсё больш значнае месна ў ваеннай дактрыне займала ядзерная зброя, яе развіццю і ўдасканаленню надавалася выключная ўвага. Гэта моцна закранала не толькі фінансавае становішча краіны, але і лёсы людзей, у тым ліку жыхароў Беларусі. Перш за ўсё дадзеная акалічнасць датычылася тых, хто праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Некаторая частка ваеннаслужачых трапляла ў катэгорыю тых, каго цяпер называюць “атамныя салдаты". Напрыклад, у ліпені 1959 г. з БССР на поўнач было адпраўлена 14 вагонаў з навабранцамі. Кожны вагон змяшчаў па 75 юнакоў. Яны трапілі ў розныя роды войскаў, a 45 з іх, найбольш здаровых і фізічна моцных, былі дастаўлены на адзін з населеных пунктаў архіпелага Новая Зямля. Па рашэнню савецкага ўрада тут вялося будаўніцтва “аб’екта-700". Яшчэ 25 верасня 1955 г. на палігоне, што знаходзіўся на марской губе пад назвай «Чорная», на глыбіні 50 м быў зроблены першы ў СССР падводны ядзерны выбух. На працягу 1958 г. тут правялі 26 выбухаў у атмасферы і пад вадой.
Прызваныя ў армію юнакі з Беларусі былі задзейнічаны на работах для падрыхтоўкі яшчэ больш магутных узрываў — 58 і нават 100 мегатонных супербомбаў. Аднак апошняя не была ўзарвана. Што
датычыць выбуху 58-мегатоннай бомбы, то ён быў здзейснены 30 кастрычніка 1961 г. — у гонар работы XXII з‘езда КПСС. У гэты дзень планета Зямля прыняла на сябе самы страшэнны ўдар за ўсю гісторыю ядзерных выпрабаванняў. Дастаткова сказаць, што гіганцкае воблака пылу ўзнялося на вышыню каля 70 к.м. Афіцыйна ж паведамлялася, што радыяцыйны фон у межах нормы. Па сумарнай магутнасці ўсіх выпрабаванняў (87 — у атмасферы, 42 — падземныя, 3 — пад вадой) палігон на Новай Зямлі пабіў усе сусветныя рэкорды. У ажыццяўленне гэтых выпрабаванняў свой уклад унеслі і ваеннаслужачыя, прызваныя з БССР. Многія з іх назаўсёды страцілі здароўе і вярнуліся дамоў інвалідамі1.
Чалавечае жыццё па-ранейшаму нізка цанілася і ў гэты перыяд існавання таталітарнай сістэмы. Цяпер шырока вядома, што акрамя Новай Зямлі падраздзяленні асаблівай рызыкі, якія ў першую чаргу абслугоўвалі выпрабаванні ядзернай зброі, шырока выкарыстоўваліся на Сяміпалацінскім палігоне, у Тоцкіх лагерах, у закрытых гарадах Томск-7, Чалябінск-40 і на іншых аб’ектах. Аб гэтых баках гісторыі савецкага грамадства стала вядома толькі ў апошнія гады. Заслона сакрэтнасці; якая заўсёды спадарожнічае таталітарызму, аказалася прыўзнятай. Новыя факты сведчаць, што ваеннае супрацьстаянне ў першую чаргу Савецкага Саюза капіталістычным дзяржава.м, утрыманне на належным узроўні абараназдольнасці савецкай краіны ажыццяўляліся з вялікім напружаннем, што вялізныя ваенныя расходы, неймавернае разрастанне ваенна-прамысловага комплексу цяжкім грузам клаліся на эканоміку і сацыяльную сферу, на асабовы склад Узброеных Сіл. Нягледзячы на крытыку культу асобы і яго вынікаў, таталітарная сістэма ў час першай палітычнай «адлігі» поўнасцю працягвала ранейшую лінію ў ваеннай галіне, паступова пераходзячы да палітычнага дыялога з супрацьлеглым бокам, да пошуку шляхоў мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадскім лада м.
Аднак у міжнародных справах, характэрных для адносін унутры сацыялістычнай сістэмы, пераважала міжпартыйная і міждзяржаўная дысцыпліна, падпарадкаванасць савецкаму кіраўніцтву. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага ў дадзены пе-
Звязда. 1993. 11, 12, 17 лістап.
рыяд было падаўленне ў лістападзе 1956 г. савецкімі войскамі, групоўка якіх налічвала да 60 тыс. салдат і афіцэраў, паўстання ў Венгрыі. Яно мела на мэце рэальную свабоду і незалежнасць сваёй краіны. У час баёў загінула амаль 4 тыс. венгерскіх грамадзян. Да 15 лістапада савецкія органы бяспекі арыштавалі і перадалі Міністэрству ўнутраных спраў Венгрыі 1372 чалавекі, над якімі пачаліся судовыя працэсы. Страты кантынгенту Савецкай Арміі склалі 669 салдат і афіцэраў забітымі, 1450 былі паранены і 51 чалавек прапаў без вестак1. Такой была цана навядзення адпаведнага парадку ў адной з краін сацыялістычнай садружнасці.