• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Між тым ва ўнутранай палітыцы працягваліся некаторыя спробы адысці ад таталітарных метадаў кіравання. Гэта закранула і такую важную сферу, як адукацыя. Змены ў ёй меркавалася зрабіць па аснове пастановы Вярхоўнага Савета СССР “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР”, якая была прынята ў снежні 1958 г., а таксама на аснове шэрагу іншых заканадаўчых актаў. Разам з рэарганізацыяй школьнай сеткі пэўным чынам мяняўся змест адукацыі, асабліва гуманітарнай. У зацверджаных у 1959 г. Міністэрствам асветы БССР новых вучэбных планах прасочвалася лінія XX з’езда КПСС на пераадоленне культу асобы і яго вынікаў.
    Некаторыя магчымасці для актывізацыі навуковага пошуку з’явіліся ў вучоных. Пачыналася рэабілітацыя цэлых галін навукі, перш за ўсё генетыкі і кібернетыкі. Пераадольваліся найбольш адыёзныя стэрэатыпы таталітарнага рэжыму ў гуманітарнай сферы. 3 цяжкасцю, але ажыццяўляўся адыход ад догмаў “Кароткага курсу гісторыі УКП(б)”, пашыралася тэматыка і ўзбагачаўся змест навуковых даследаванняў.
    Разам з гэтымі працэсамі ў час першай палітычнай “адлігі” працягваўся наступ на нацыянальныя культуры, адбывалася іх далейшая русіфікацыя. Тон у гэтым задаваў кіраўнік партыі і дзяржавы М. Хрушчоў. У прыватнасці, у час знаходжання ў 1959 г. у БССР у сувязі з 40-годдзем яе ўтварэння ён заявіў: “Чым хутчэй усе мы будзем размаўляць на рускай мове, тым хутчэй пабудуем камунізм”2.
    1 Советская Белоруссмя. 1997. 10 нюня.
    2 Правда. 1989. 6 марта.
    18. Зак. 5022	2 73
    Згодна з практыкай бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, любое выказванне першай асобы краіны павінна было ператварацца ў жыццё, нягледзячы на тое, адпавядала яно яго логіцы ці не. Так і ў дадзеным выпадку. Калі ў 1959 г. у рэспубліцы была выдадзена 571 кніга на беларускай мове, то ў 1960 г. — 425. Адпаведна за гэты час узраслі маштабы выдання рускамоўных кніг — з 744 да 1175 (у 1954 г. іх выдавалася 305). На працягу 1959 — 1960 гг. са 167 да 154 зменшылася колькасць газет на беларускай мове. Захавалася толькі выданне беларускамоўных часопісаў, перыядычных зборнікаў і бюлетэняў на ўзроўні 24 адзінак, але іх тыражы былі зусім нязначныя. Для параўнання трэба заўважыць, што лік такіх выданняў на рускай мове дасягаў амаль 70 і павялічыўся адносна 1955 г. прыблізна ў тры разы'.
    Значыць, наступ на нацыянальную беларускую культуру ў час першай палітычнай «адлігі» па-ранейшаму ўзмацняўся. Гэта было звязана з выпрацоўкай перспектыў развіцця савецкага грамадства, прыняццем XXII з'ездам КПСС новай праграмы партыі. Згодна з ёю на аснове стратэгічнай задачы аб пераходзе да камунізму на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў павінна было адбыцца зліццё нацый у адну, камуністычную, нацыю. Нацыянальным мовам пры гэтым належала зліцца ў адзіную сусветную мову. Хаця праграма прызнавала, што зліццё моў адбудзецца пасля пераадолення класавых адрозненняў2, на практыцы многае рабілася для фарсіравання гэтага працэсу.
    Наогул у галіне культуры ранейшыя адміністрацыйна-камандныя метады кіраўніцтва мелі паўсюднае. татальнае распаўсюджанне. Партыя і яе структуры пільна сачылі за ўсімі напрамкамі культурнага жыцця. Магчыма, у першую чаргу гэта адносілася да літаратуры — найбольш распаўсюджанага віду мастацтва з моцным уплывам на людзей.
    Надзвычай паказальным фактарам ва ўзаемаадносінах партыі і ўсёй савецкай сістэмы з літаратарамі з’яўляецца трагічны лёс аднаго з класікаў сацыялістычнага рэалізму, які пасля смерці М. Горкага ўзначальваў Саюз савецкіх пісьменнікаў, кандыдата ў члены ЦК КПСС, старшыні Камітэта па прысу-
    1 Станкевіч С. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР. Мн., 1994. С.20 — 22.
    2 Программа Коммункстмческой партнм Советского Союза. М., 1961. C.113—114.
    джэнню сталінскіх прэмій у галіне літаратуры А.Фадзеева. Стаміўшыся змагацца з партыйнымі і іншымі функцыянерамі, якія камандавалі літаратурным жыццём, ён свядома пайшоў 13 мая 1956 г. на самазабойства, пакінуўшы перад гэтым пісьмо, адрасаванае ў цк кпсс.
    "He бачу магчымасці далей жыць, так як мастацтва, якому я аддаў жыццё сваё, загублена самаўпэўнена-невуцкім кіраўніцтвам партыі і цяпер ужо не можа быць папраўлена”, — такімі словамі пачаў ayTap сваю споведзь-абвінавачванне. Далей ён працягваў: "...Літаратура — гэта святая святых — аддадзена на расправу бюракратам... Сабрана група невукаў, за выключэннем нямногіх сумленных людзей. якія знаходзяцца ў стане такой жа затраўленасці і пагэтаму не могуць сказаць праўду... Літаратура аддадзена ва ўладу людзей не таленавітых, дробных, злапамятных. Адзінкі тых, хто захаваў у душы свяшчэнны агонь, знаходзяцца ў становішчы парыяў...” У пісьме таксама канстатавалася, што літаратура ўніжана, затраўлена, загублена1.
    Гэты пранізлівы дакумент уяўляе сабою крык душы, моцны адчай не радавога літаратара, а шматгадовага кіраўніка пісьменніцкай арганізацыі Савецкага Саюза. У ім ён адлюстраваў, несумненна, не толькі сваю пазіцыю, але і пазіцыі іншых сваіх калег і сяброў па пісьменніцкаму цэху. Высновы. якія ўтрымліваюцца ў пісьме, — вынік шматгадовай практыкі як з асабістай творчасці, так і з фактаў жыцця іншых пісьменнікаў.
    Зробленыя канстатацыі характарызуюць абставіны, у якіх працавалі многія савецкія, у тым ліку беларускія літаратары нават у часы першай палітычнай “адлігі”, калі, з аднаго боку, з цяжкасцю пераадольваўся культ асобы Сталіна, пачыналася рэабілітацыя ахвяр масавых рэпрэсій, а з другога — яшчэ моцна захоўваліся многія атрыбуты бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Гэты перыяд — пачатак доўгага і складанага пераходу ад класічнага яе праяўлення ў сталінскім варыянце. Адбывалася пэўная трансфармацыя савецкай сістэмы кіравання грамадствам пры захаванні многіх яе асноў.
    Характэрна, што некаторыя найбольш цяжкія злачынствы Сталіна і яго бліжэйшага акружэння партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі СССР другой паловы 50-х — першай паловы 60-х гадоў палічылі за
    Народная воля. 1997. 17 ліп.
    лепшае захаваць у сакрэце. Гэта адносілася, у прыватнасці, да матэрыялаў аб масавым расстрэле ў 1940 г. польскіх ваеннаслужачых, якія трапілі ў палон, у тым ліку ўраджэнцаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Аб лёсе дадзеных дакументаў сведчыць запіска старшыні Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі пры Савеце Міністраў СССР А. Шалепіна першаму сакратару ЦК К П С С М. Хрушчову. Яна была накіравана 3 сакавіка 1959 г. У ёй прапаноўвалася знішчыць уліковыя справы і іншыя матэрыялы расстраляных польскіх грамадзян.
    “Для савецкіх органаў, — адзначаў тагачасны кіраўнік КДБ краіны, — усе гэтыя справы не ўяўляюць ні аператыўнан цікавасці, ні гістарычнай каштоўнасці. Наўрад ці яны могуць уяўляць сапраўдную цікавасць для нашых польскіх сяброў. Наадварот, якая-небудзь непрадбачаная выпадковасць можа прывесці да рэканспірацыі праведзенай аперацыі з усімі непажаданымі для нашай дзяржавы вынікамі...”1 Мяркуючы па ўсім, вышэйшая партыйнае кіраўніцтва пагадзілася з унесенай прапанован.
    Дваісты, непаслядоўны характар мелі адносіны самых высокіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў краіны і да сталінскіх рэпрэсій. 3 аднаго боку, яны іх асудзілі і распачалі рэабілітацыю незаконна асуджаных, а з другого — працягвалі практыку, замацаваную ў рашэннях 1939 і 1945 гг. аб тым, каб не паведамляць сапраўдных звестак у адказ на запыты аб лёсе рэпрэсіраваных. Аднак у сувязі з пачаткам рэабілітацыі гэта праблема нарастала. Таму прэзідыум ЦК КПСС 18 жніўня 1958 г. прыняў пастанову, на аснове якой старшыня КДБ СССР таго часу I. Сяроў падпісаў разгорнутае ўказанне. Паводле гэтага дакумента, адносна расстраляных сталінскіх ахвяр, як і раней, можна было даць толькі стандартны адказ: прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і памёр у час адбыцця пакарання.
    У тых жа выпадках, калі неабходна было вырашаць маёмасныя ці прававыя пытанні, прадпісвалася рэгістраваць смерць у органах ЗАГСа па месцажыхарству асуджанага да арышту і выдаваць пасведчанне аб смерці. Пры гэтым яе дата вызначалася органамі КДБ адвольна ў мсжах 10 гадоў з часу арышту. Выдуманай павінна была быць і прычына смерці. Такія адносіны матываваліся тым, што ў час масавых рэпрэсій была неабгрунтавана асуджана вялікая
    1 Советская Белоруссня. 1997, 13 авг.
    колькасць грамадзян, і таму паведамленне аб сапраўдным лёсе рэпрэсіраваных можа адмоўна паўплываць на становішча іх сем’яў. Да таго ж гэта магло быць “выкарыстана варожымі элементамі на шкоду інтарэсам савецкай дзяржавы".
    Такія прыдуманыя звесткі, несапраўдныя пасведчанні атрымалі сотні тысяч савецкіх грамадзян, у тым ліку жыхароў БССР. Аднак ад падобных афіцыйных абманных звестак дадзеная праблема моцна абвастрылася. Толькі з 1963 г. па прапанове старшыні КДБ СССР У. Сямічаснага і з адабрэння палітбюро ЦК КПСС у адказ на запыты грамадзян аб лёсе іх родных, прыгавораных у пазасудовым парадку да расстрэлу, вусна пачалі паведамляць сапраўдныя абставіны смерці, а пры рэгістрацыі яе ў аддзелах ЗАГС указвалася рэальная дата расстрэлу. Але што датычылася тых рэпрэсіраваных асоб, на якіх прыдуманыя звесткі былі афіцыйна аформлены раней, усё заставалася без змен. Такое становішча праіснавала да канца 80-х гадоў'. Усе гэтыя абставіны сведчаць аб недастатковай палітычнай волі кіраўнікоў СССР другой паловы 50-х — першай паловы 60-х гадоў у болыл поўным пераадоленні сталінскай спадчыны, звязанай з масавымі неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі.
    Такім чынам, у час першай палітычнай «адлігі» адбыўся адыход ад найбольш адыёзных праяў бальшавінкай таталітарнай сістэмы — масавых неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій. Што датычыць іншых яе бакоў, то яны былі захаваны і толькі часткова рэфармаваны, часта непаслядоўна і супярэчліва. У выніку таталітарная сістэма ў СССР захавалася ў больш умераным варыянце. Рух наперад у грамадска-палітычным жыцці дапаўняўся пэўнымі поспехамі ў развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, культуры, навукі.
    2.	Поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і праявы таталітарызму ў “застойны перыяд”
    Амаль дваццацігадовы адрэзак часу, з 1964 па 1982 г., калі краінай кіраваў Л. I. Брэжнеў, цяпер
    1 Советская Белоруссня. 1997. 6 сент.
    нярэдка называюць застойным. Гэта, зразумела, умоўная назва, бо дадзены перыяд не быў аднародным па сваіх характарыстыках. У яго пачатку, у другой палове 60-х гадоў, якія звязаны з выкананнем заданняў восьмага пяцігадовага плана, былі дасягнуты высокія тэмпы эканамічнага развіцця. Яны з’явіліся вынікам эканамічнай рэформы, якая праводзілася ў той час. Аднак затым вышэйшае партыйнае кіраўніцтва не пайшло на яе далейшае правядзенне, а стала на шлях згортвання, палічыла, што яна не адпавядае выпрацаваным, а фактычна неасталінісцкім уяўленням аб сацыялістычным і камуністычным будаўніцтве. 3 гэтага часу, з пачатку 70-х гадоў, пачалі змяншацца, “застойвацца” тэмпы сацыяльнаэканамічнага развіцця краіны.