• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 НАРБ, ф.4, вогі.20, спр.295, арк.89 — 93, 156.
    2 Там жа, арк. 89.
    3 Там жа, арк. 176.
    Разам з мабілізацыяй народа на стваральную працу, скіраваную на аднаўленне і далейшае развіццё гаспадаркі, грамадскага і культурнага жыцця, шырока практыкаваліся метады адміністрацыйнага прымусу. Яны спалучаліся з шырокай падазронасцю, недаверам да людзсй, праследаваннем тых, у каго думкі, а тым больш дзеянні не супадалі з афіцыйнай палітыкай. Гэта спалучэнне намаганняў у стваральнай працы з прымяненнем жорсткіх прымусовых метадаў у дасягненні пастаўленых задач характарызуе сталінскія таталітарныя парадкі ў пасляваенны перыяд.
    Беларускі народ спаўна зведаў як ваеннае ліхалецце, так і пасляваенную разруху, аўтарытарныя формы і метады кіравання грамадствам, самаадданую працу па аднаўленню гаспадаркі. Застаючыся важным звяном бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, БССР з’яўлялася адным з тых рэгіёнаў. дзе яе функцыяніраванне набыло найболып выразныя рысы. Гэта стварала ўмовы для пэўнай устойлівасці ў рэспубліцы дадзенай формы грамадскага праўлен-
    ня.
    РАЗДЗЕЛ 6
    СПРОБЫ ПЕРААДОЛЕННЯ ТАТАЛІТАРЫЗМУ I IX НЕПАСЛЯДОЎНЫ ХАРАКТАР
    1.	Крытыка некаторых асноў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў час першай палітычнай «адлігі».
    Рух грамадства наперад
    Смерць Сталіна, якая была ўспрынята савецкім, у тым ліку беларускім народам як найвялікшая трагедыя, на самай справе стала пачаткам збаўлення ад бальшавіцкага таталітарнага рэжыму ў яго самым выразным варыянце. Аднак усведамленне гэтага прыходзіла паступова. Масіраваная агітацыйна-прапагандысцкая раббта, што так настойліва вялася на працягу дзесяцігоддзяў, у спалучэнні з іншымі фактарамі дала адпаведныя вынікі. Савецкія людзі, як і жыхары Беларускай ССР, былі ўпэўнены ў беспамылковасці вярхоўнага кіраўніка партыі і дзяржавы ў вызначэнні і правядзенні ў жыццё ўнутранай і знешняй палітыкі, у яго надзвычай высокіх асабістых маральных якасцях, у тым, што страта правадыра з’яўляецца непапраўнай трагедыяй не толькі для народаў Савецкага Саюза, але і для сусветнага камуністычнага і рабочага руху, для ўсіх працоўных планеты.
    Спатрэбіўся пэўны час, каб пад уздзеяннем рэальнага жыння, перш за ўсё пад уплывам той праўды, якая паступова адкрывалася, аб рэальным змесце сталінскага праўлення, яго формах і метадах, людзі пераконваліся, што сапраўдная асоба Сталіна значна адрозніваенца ад таго міфа, які быў створаны аб ім савецкай прапагандай як аб звышчалавеку.
    Гэты міф быў сфарміраваны з яго поўнага адабрэння, пры пастаяннай і ўсебаковай падтрымцы і нават па яго ініцыятыве. Аб гэтым нярэдка сведчаць прыведзеныя вышэй матэрыялы. Да таго ж цяпер стала вядома аб гутарцы Сталіна ў 30-я гады з Шолаха264
    вым, які ўжо тады быў прызнаным аўтарытэтам у савецкай літаратуры. Калі пісьменнік выказаў думку, што, магчыма, не патрэбна так узвышаць кіраўніка партыі і дзяржавы, дык Сталін зазначыў: з улікам традыцый расійскага грамадства савецкім людзям патрэбны вобраз бажка (Бога). Такім чынам, ён не пагадзіўся з папярэджаннем знакамітага і мудрага чалавека.
    За тыя гады, калі Сталін кіраваў краінай, у гэтых адносінах было зроблена надзвычай многа. Культ яго асобы не даваў магчымасці развівацца творчай думцы народа ў тых напрамках, якія былі неабходны для стварэння рэальнага, а не міфічнага дабрабыту ў краіне.
    У агітацыйна-прапагандысцкай рабоце бальшавіцкі таталітарны рэжым ніколі не называўся сваім сапраўдным імем. Наадварот, калі гаворка ішла аб гэтым, то меліся на ўвазе такія заходнія краіны, як гітлераўская Германія, франкісцкая Іспанія, некаторыя іншыя, і ні ў якім разе СССР. Аб савецкай дзяржаве афіцыйная агітацыя і прапаганда распаўсюджвала толькі строга станоўчыя характарыстыкі з самымі высокімі эпітэтамі. Іх шматразовае паўтарэнне давала вынік. У свядомасці савецкіх лю'дзей, у тым ліку беларускага народа, замацавалася ўяўленне аб Савецкім Саюзе як самай дэмакратычнай. самай свабоднай, самай перадавой краіне ў свеце. IІа тое, што гэта ў многіх адносінах не адпавядала рэальнаму стану спраў, не звярталі асаблівай увагі, тым больш што ведалі, як гэта небяспечна.
    У выніку інтэнсіўнай агітацыйна-прапагандысцкай работы і рэпрэсій, што з большай ці меншай актыўнасцю праводзіліся пастаянна ў час працяглага кіравання краінай Сталіным, быў зроблены вялікі падман уласнага народа, які ў цэлым верыў у тое, аб чым гаварылася афіцыйна. Да таго ж на практыцы нярэдка выкарыстоўваліся дэмагагічныя прыёмы як сродак дасягнення пастаўленых мэт. Гэта ў першую чаргу рабілася тады, калі разыходжанні паміж прапагандай і рэальным жынцём былі асабліва значнымі і не маглі быць не заўважанымі.
    Адыход з палітычнай арэны галоўнага канструктара і натхняльніка бальшавіцкай таталітарнай сістэмы не мог не прывесці да таго, што яна як адыёзная антычалавечная канструкцыя адразу пачала даваць збоі. Адной з першых праяў гэтага бьіло пра-
    вядзенне ў пачатку лета 1953 г. па загаду з Масквы пленумаў ЦК кампартый саюзных рэспублік. На іх выносіліся пытанні нацыянальнага развіцця. Такі пленум адбыўся і ў Мінску. Ен праходзіў 25 — 27 чэрвеня. На яго разгляд была вынесена пастанова Ці< КПСС “Пытанні Беларускай ССР і задачы партарганізацый КП Беларусі”. 3 асноўным дакладам на пленуме выступіў сакратар ЦК КПБ М. Зімянін. У ім, а таксама ў шматлікіх выступленнях рэспубліканскіх і мясцовых кіраўнікоў, у першую чаргу абласнога звяна, быў прыведзены ўнушальны фактычны матэрыял аб заняпадзе развіцця карэннай нацыянальнасці ў БССР'. Аднак правядзенне дадзенага пленума ў БССР, як і правядзенне падобных пленумаў у іншых саюзных рэспубліках, мела кан’юнктурны характар і было прадыктавана інтарэсамі барацьбы за ўладу ў краіне. Прынятыя рашэнні фактычна засталіся на паперы.
    Самым адыёзным стварэннем бальшавіцкай таталітарнай сістэмы была густая сетка лагераў і іншых падобных устаноў. Як паказвае практыка кіравання грамадствам не толькі ў Савецкім Саюзе ў часы сталінскага праўлення, але і ў іншых краінах з таталітарнымі рэжымамі, гэта неабходны атрыбут любой таталітарнай сістэмы. Аднак для савецкага вопыту характэрна тое, што шматлікія лагеры ў першую чаргу былі арыентаваны не столькі на ўтрыманне палітычных праціўнікаў, колькі “ворагаў народа” — працавітых, сумленных, у пераважнай большасці перадавых людзей, якім улады прыпісалі тыя ці іншыя “злачынствы". У гэтых адносінах таталітарная сістэма ў СССР мела бясспрэчны прыярытэт. Якія гэта былі “ворагі”, бачна з таго, што амаль усе яны ў наступныя гады былі рэабілітаваны, хаця падыходы ў час перагляду іх “спраў” з’яўляліся самымі патрабав а л ь н ы м і.
    3 сярэдзіны 1953 г. пачало пашырацца імкненне асэнсаваць пражытыя дзесяцігоддзі з крытычнага боку. Гэта ў першую чаргу распаўсюджвалася на тыя бакі жыцця. якія дагэтуль старанна хаваліся. Галоўным зместам такога палітычнага асэнсавання была асоба Сталіна, якая з’яўлялася сімвалам савецкай дзяржавы ў апошнія дзесяцігоддзі. Як вядома, з яго імем звязвалася ўсё лепшае, чаго дасягнула краіна ў будаўніцтве новага жыцця за кошт неймавсрных намаганняў. Гэтыя вынікі былі шырока вядомы, а нега-
    ’ НАРБ, ф.4, воп, 20, спр. 295, арк. 6 — 224.
    тыўныя бакі савецкай рэчаіснасці, тым больш злачынствы бальшавіцкага таталітарнага рэжыму, звязаныя перш за ўсё з правядзеннем шырокіх палітычных рэпрэсій, абсалютная большасць грамадзян пад уплывам афіцыйнай агітацыі і прапаганды ніяк не звязвала з імем Сталіна і па-ранейшаму спісвала на “ворагаў народа” ўсе цяжкасці і трагедыі з сучаснага і мінулага жыцця. Такая спланаваная, строга вызначаная інфармацыя, а нярэдка і дэзінфармацыя насельніцтва — характэрная рыса таталітарных рэжымаў.
    Тым не менш паступова пачынаў адкрывацда дадзены бок савецкай рэчаіснасці, на што павінна было рэагаваць кіраўніцтва партыі і дзяржавы. Гэта рэакцыя выяўлялася паступова. спачатку нясмела і зельмі аднабока, затым больш шырока, пакуль аб гэтым не было заяўлена на самым высокім партыйным форуме. XX зезд КПСС, які праходзіў 14 — 25 лютага 1956 г. , разам з разглядам пытанняў, скіраваных на паляпшэнне спраў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, культуры, навуцы, з пашырэннем дэмакратыі, абгрунтаваннем прынцыпаў мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадска-палітычным ладам вымушаны быў звярнуць увагу на нечуваныя парушэнні законнасці ў гады сталінскага праўлення. Пад канец работы з’езда на яго закрытым пасяджэнні дэлегаты заслухалі даклад “Аб кульце асобы і яго выніках”, з якім выступіў першы сакратар ЦК КПСС М.С.Хрушчоў. Гэта стала для іх вялікай нечаканасцю. 1 хоць даклад не быў надрукаваны да пачатку 90-х гадоў, але яго агульная накіраванасць паступова стала вядома грамадству. Тым больш што 30 чэрвеня 1956 г. ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў". У ёй была зроблена гпроба выявінь прычыны дадзенай заганнай з'явы, паказаны яе сутнасць і наступствы. Хаця гэта рабілася на ўзроўні таго часу, аднак сам факт вынясення пытання на партыйны з’езд, а затым прыняцце Цэнтральным Камітэтам адпаведнай пастановы мелі надзвычай вялікае значэнне для паляпшэння грамадскапалітычнай сітуацыі ў краіне.
    Пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскага праўлення. У БССР на працягу 1956 — 1962 гг. было рэабілітавана больш за 29 тыс. чалавек, а ў партыйным парадку — каля 2001. I хоць гэта з’яўлялася
    Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. С. 324.
    зусім нязначнай часткай ад шматлікай колькасці неабгрунтавана асуджаных і бязвінна закатаваных людзей, аднак для далейшага грамадска-палітычнага развіцця такі зрух быў вельмі важным.
    Разам з тым нельга не адзначыць, што тая крытыка. якая прагучала на XX з'ездзе КПСС адносна культу асобы, закранула толькі самую адыёзную яго праяву — масавыя рэпрэсіі. Асновы бальшавіцкай таталітарнай сістэмы не ставіліся пад сумнснне. Да гэтых асноў трэба аднесці ў эканоміцы дзяржаўную і кааператыўна-калгасную (што вельмі блізкая да дзяржаўнай) уласнасць на асноўныя сродкі вытворчасці, у грамадска-палітычным жыцці — аднапартыйную сістэму і фактычнае падпарадкаванне ёй савецкіх органаў, грамадскіх і іншых арганізацый, у культурным развіцці — адзіную ідэалогію і г. д. Да таго ж усё гэта дапаўнялася высокай цэнтралізацыяй партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва фактычна ўсімі бакамі жыцця.