• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    грамадска-палітычным ладам, народы якой вынеслі асноўны цяжар барацьбы.
    Што датычыць бальшавіцкага таталітарызму, то яго імкненне да самазахавання супала з самаадданай барацьбой савецкіх народаў, у тым ліку беларускага, за сваю незалежнасць. Гэта адзінства мэт і забяспечыла поспех у жудаснай вайне. Яе вынікі шмат у чым мы адчуваем яшчэ і цяпер.
    2	.Бальшавіцкая таталітарная сістэма
    і аднаўленне гаспадаркі ў рэспубліцы: цяжкасці і дасягненні
    Вынікі вайны для беларускага народа аказаліся надзвычай трагічнымі. Знаходзячыся ў цэнтры савецка-германскага супрацьборства, Беларусь у поўнай ступені зведала на сабе яго знішчальнае ўздзеянне. Асабліва цяжкімі былі людскія страты. Рэспубліка не далічылася больш чым кожнага чацвёртага жыхара. Гэты трагічны паказчык — адзін з самых высокіх у свеце. Ён моцна адчуваўся на працягу пасляваенных дзесяцігоддзяў. I нават цяпер, у канцы XX стагоддзя, не залечана гэта глыбокая рана.
    Эканоміка рэспублікі за час вайны таксама панесла найцяжэйшыя страты. Было разбурана ці вывезена ў Германію звыш 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, спалена больш за 200 гарадоў і раённых цэнтраў, звыш 9 тыс. вёсак. Матэрыяльныя страты дасягнулі 75 млрд руб. Гэта сума ў 35 разоў перавысіла дзяржаўны бюджэт БССР 1940 г.1
    Як і ў гады вайны, дзе трэба было выстаяць у смяротнай барацьбе, так і ў пасляваенны час, калі востра паўстала задача аднаўлення дашчэнту разбуранай гаспадаркі, мэты бальшавіцкага таталітарнага рэжыму і савецкага народа, у тым ліку беларускага, супалі. Гэта супадзенне было з’явай аб’ектыўнай, хаця характар таталітарнай сістэмы сталінскага варыянта, накіраванасць яс дзеянняў не змяніліся. Больш таго, у апошні, пасляваенны перыяд жыцця яе кіраўніка яна дасягнула ў сваім развіцці вяршыні і перайшла ў стадыю пэўнай закасцянеласці. Гэта
    ' Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.324.
    праяўлялася літаральна на ўсіх напрамках. Што датычыць сацыяльна-эканамічнага боку аднаўлення гаспадаркі, то яшчэ больш узрасла цэнтралізацыя кіраўніцтва, мясцовая ініцыятыва была пад жорсткім кантролем. Аднак пасля экстрэмальных ваенных умоў у цяжкі пасляваенны перыяд гэта ў асноўным успрымалася як з’ява неабходная.
    У той жа час найбольш перадавая частка тых, хто ўдзельнічаў у вызваленні еўрапейскіх краін ад фашызму і пэўным чынам адчуў дэмакратычныя традыцыі ў іх жыцці, спадзяваліся на перамены да лепшага. Але гэтыя спадзяванні не маглі здзейсніцца. Прырода сталінскага рэжыму заставалася ранейшай, як і яго ўнутраная, так і агульная накіраванасць знешняй палітыкі. Даволі хутка адносіны з саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі, дарэчы, не без іх дапамогі, пайшлі на зніжэнне і наступіў перыяд “халоднай вайны”. СССР зноў стаў закрытым грамадствам. У такіх звыклых умовах вялася вельмі цяжкая работа па аднаўленню гаспадаркі.
    У выніку самаадданай працы народа і намагапняў таталітарнай сістэмы ў адносна кароткі тэрмін былі дасягнуты ў цэлым станоўчыя паказчыкі. Прамысловасць БССР ужо ў 1950 г. перавысіла даваенны ўзровень. Больш інтэнсіўна ў параўнанні з іншымі галінамі аднаўляліся машынабудаванне і металаапрацоўка. У 1947 г. далі першую прадукцыю мінскія аўтамабільны і мотавелазавод ы, тонкасуконны камбінат. У 1952 г. валавая вытворчасць прамысловасці сталіцы рэспублікі перавысіла ўзровень 1940 г. у 3,5 раза. За гэты час забеспячэнне горада электраэнерпяй узрасло ў 7,3 раза'. Дадзеныя дасягненні сталі таксама магчымымі дзякуючы дапамозе як з боку цэнтральных партыйна-савецкіх органаў, так і саюзных рэспублік.
    Болыг нізкія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловай вытворчасці наглядаліся ў Заходняй Беларусі. К 1953 г. выпуск валавой прамысловай прадукцыі тут падвоіўся, а энергетычныя магутнасці павялічыліся ў чатыры разы ў параўнанні з 1940 г.2 Ніжэйшыя тэмпы прамысловага развіцця ў заходніх абласцях БССР у параўнанні з усходнімі тлумачацца не толькі больш слабай зыходнай базай, якая ме-
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.329; НАРБ, ф.4, воп.20, спр.295, арк. 154.
    2 НАРБ, ф. 4, воп. 20. спр. 295, арк. 175.
    лася тут у перадваенны перыяд, але і тагачаснай палітыкай савецкага партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва, скіраванай на пераважнае развіццё ўсходніх беларускіх тэрыторый.
    Палітычны недавер сталінскага рэжыму да насельніцтва Заходняй Беларусі быў значны, устойлівы і праяўляўся ў многіх адносінах, у тым ліку ў эканамічным развіцці. Нават партыйна-дзяржаўныя кіраўнікі Беларускай ССР у пачатку 50-х гадоў вымушаны былі канстатаваць, што развіццё заходніх абласцей рэспублікі значна адстае ад усходніх. У 1953 г. удзельная вага Заходняй Беларусі ў выпуску валавой прадукцыі склала толькі 17,2 %, а па энергетычных магутнасцях — 17, 7 %.
    Такое становішча стварала мэтанакіраваная бюджэтная палітыка савецкай дзяржавы. Дастаткова сказаць, што ў тым жа 1953 г. капітальныя, ўкладанні ў гаспадарку заходніх абласцей склалі толькі 12 % ад бюджэтных выдаткаў на ўсю гаспадарку БССР. Гэта не магло не адбіцца на вытворчасці тых ці іншых відаў прадукцыі. У 1953 г. у Заходняй Беларусі было здабыта 600 т торфу, а ва ўсёй БССР — 4,5 млн т. Вытворчасць цэглы на працягу года склала 190 млн штук. Гэта была толькі чацвёртая частка ад таго, што вырабілі ўсяго ў рэспубліцы1.
    Дыскрымінацыя заходніх абласцей Беларускай ССР з боку кіраўнікоў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў працэсе пасляваеннага аднаўлення і развіцця гаспадаркі была свядомай і разлічанай палітыкай. Яе м э т а й з'яўлялася пакаранне насельніцтва гэтай часткі рэспублікі за менш актыўны ўдзел у параўнанні з усходнімі абласцямі ў партызанскім руху, за тое, што ў гэтых мясцінах яшчэ заставаліся моцнымі пазіцыі прыватнай уласнасці, a адносіны да савецкай улады сталі даволі стрыманымі пасля таго, як заходнебеларускае насельніцтва з радасцю сустрэла Чырвоную Армію ў верасні 1939 г., a затым пад уздзеяннем дэпартацый насельніцтва, іншых праяў унутранай палітыкі лепш зразумела, што ўяўляе сабою балыпавіцкі рэжым.
    У параўнанні з прамысловасцю значна цяжэй у БССР адбывалася аднаўленне сельскай гаспадаркі. Пасляваенная разруха тут адчувалася найбольш моцна. Вытворчыя сілы вёскі аказаліся на вельмі нізкім узроўні. Запушчаныя пасяўныя плошчы, амаль поў-
    НАРБ, ф. 4, воп. 20. спр. 295, арк.!75 —177.
    ная адсутнасць вытворчай базы, у першую чаргу сельскагаспадарчай тэхнікі, прымушалі сельскіх працаўнікоў спадзявацца выключна на фізічную сілу свойскай жывёлы і свае асабістыя намаганні. Аднак і з гэтага боку становішча было вельмі цяжкім. Нават пры максімальнай мабілізацыі мужчынскіх працоуных рэсурсаў у калгасах Беларускай ССР іх удзельная вага склала толькі 23 % ад даваеннага паказчыка. Колькасць мужчын ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў у калгасах рэспублікі зменшылася ў параўнанні з даваенным часам амаль напалову1. У гэтых умовах значна ўзрасла роля жаночай праны.
    Сумным вынікам надзвычай цяжкага становішча ў сельскай гаспадарцы БССР, бядотнага жыцця ў беларускай вёсцы ў пасляваенны час з'явілася імкненне значнай колькасці яе жыхароў перасяліцца ў Польшчу згодна з адпаведнымі міждзяржаўнымі пагадненнямі. Па стану на 15 чэрвеня 1945 г. выказалі жаданне выехаць з рэспублікі ў суседнюю краіну 96 129 гаспадарак, якія мелі ў сваім складзе 320 414 чалавек. Адначасова хацелі перасяліцца ў БССР з Полыпчы 10 206 гаспадарак, якія налічвалі 36 971 чалавека. Розніца, як бачна, унушальная. Фактычна к гэтаму ж часу з Беларусі направіліся ў Польскую Рэспубліку 17 664 гаспадаркі (50 806 чалавек), а выехалі з Польшчы ў Беларусь 7272 гаспадаркі (26 740 чалавек).
    Звяртае на сябе ўвагу той факт, што, нягледзячы на пераважную колькасць сем’яў і лік іх членаў, якія выехалі з БССР, у параўнанні з тымі, хто сюды прыязджаў, яны мелі прыблізна такую ж колькасць узятай з сабою жывёлы — коней, кароў, свіней, авечак і коз2. Гэта сведчыць аб тым, што ад’язджалі з Беларусі значна бяднейшыя сяляне, чым тыя, хто сюды прыязджаў.
    У гэтым узаемным, але пераважным з беларускага боку добраахвотным перасяленні, несумненна, ігралі ролю нацыянальна-этнічны і сваяцкі "фактары. Блізкія людзі хацелі жыць не ў розных дзяржавах, a ў межах адной. Аднак відавочна, што тыя, хто высяляўся з БССР, імкнуліся збегчы не толькі ад страшэннай разрухі, але і ад існуючага рэжыму, які зведалі як у перадваенны час, калі ажыццяўляліся рэпрэсіўныя акты ў адносінах да розных катэгорый жыхароў ці выбарачна, так і адразу пасля вызвалення ад
    1 НАРБ, ф.4, воп.29. спр.6‘22, арк.324.
    2 Там жа, спр.223, арк.39.
    нямецка-фашысцкіх захопнікаў, калі адбывалася “зачыстка” тэрыторыі. He жадаючы рызыкаваць сваім лёсам і лёсам блізкіх, тыя, хто ад’язджаў у Польшчу, хацелі быць далей ад сталінска-бальшавіцкіх парадкаў.
    Аднаўленне сёльскай гаспадаркі ва ўсходніх абласцях ішло на аснове калгасна-саўгаснай вытворчасці. Па стану на 1 студзеня 1950 г. тут налічвалася 9770 калгасаў. 3 улікам іх невялікіх памераў было прынята рашэнне аб узбуйненні, і ўжо праз год агульная колькасць калектыўных гаспадарак зменшылася амаль да 3 тыс. У сярэднім іх памеры павялічыліся больш чым у тры разы. Толькі каля 300 калгасаў засталіся не ўзбуйненымі'.
    Важнейшым палітычным і сацыяльна-эканамічным мерапрыемствам бальшавіцкага рэжыму ў БССР у пасляваенны час з’яўлялася калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях. Яна была праведзена ў больш сціплыя тэрміны, чым ва Усходняй Беларусі ў пачатку 30-х гадоў — фактычна на працягу 1949 — 1950 гг. Пад яе была падведзена пэўная матэрыяльная база. К пачатку 1950 г. у Заходняй Беларусі налічвалася 78 машынна-трактарных станцый, якія мелі да 860 трактароў, іншую тэхніку.
    Аднак адмоўны вопыт кампаніі дваццацігадовай даўнасці не быў улічаны. Прымусовы характар у дзеяннях тых, хто праводзіў калектывізацыю, пераважаў. Уцёкі сялян у лясы былі звычайнай справай. У шырокіх памерах ажыццяўлялася раскулачванне, якое нярэдка закранала і сераднякоў. Толькі ў Гродзенскай вобласці на працягу 1949 — 1950 гг. партыйнадзяржаўныя органы вымушаны былі выключыць з ліку кулацкіх гаспадарак 458 серадняцкіх як няправільна аднесеных да гэтай катэгорыі2.
    Тым не менш у Маскве лічылі, што наступленне на заможнае сялянства зроблена ў недастатковых памерах. Ініцыятыва і тут зыходзіла ад цэнтральнага бальшавіцкага кіраўніцтва. Нават тады, калі калектывізацыя фактычна была завершана, а так званых кулакоў ужо выселілі, Савет Міністраў СССР у верасні 1951 г. прыняў пастанову “Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР”. Згодна з ёю толькі ў 1952 г. з