• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Як меркавалася, нелаяльнасць павінна была ў першую чаргу зыходзіць ад тых, хто спачуваў палякам у сувязі з разгромам польскай дзяржавы. Пад барацьбу з імі была нават падведзена пэўная база ў выглядзе савецка-нямецкіх пагадненняў, у тым ліку сакрэтных. Як стала вядома ў апошні час, да заключанага 28 верасня 1939 г. дагавора аб сяброўстве і межах паміж СССР і Германіяй дадаваўся сакрэтны пратакол, падпісаны Молатавым і Рыбентропам. Ён, у прыватнасці, прадугледжваў, што абодва бакі не павінны дапускаць на сваіх тэрыторыях ніякай
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.262 — 264.
    польскай агітацыі. Яны абавязваліся ліквідаваць усе крыніцы падобнай агітацыі і інфармаваць адзін аднаго аб мерах, прынятых з гэтай мэтай1.
    Выконваючы дадзенае абавязацельства і зыходзячы са зместу і накіраванасці сваёй унутранай палітыкі, бальшавіцкія ўлады ў значных памерах ажыццяўлялі рэпрэсіўную палітыку на заходнебеларускіх землях. Пры гэтым яны ішлі двума шляхамі — выбарачныя арышты сярод мясцовага насельнінтва і правядзенне буйнамаштабных дзяржаўных акцый па высяленню пэўных катэгорый жыхароў.
    Мерапрыемствы, характэрныя для першага шляху, ажыццяўляліся даволі інтэнсіўна з першых дзён усталявання савецкай улады. Дастаткова сказаць, што па стану на 7 кастрычніка 1939 г. органамі НКУС БССР было арыштавана 2708 жыхароў заходніх абласцей. Праз тыдзень гэта лічба ўзрасла да 3535 чалавек, а яшчэ праз 7 дзён дасягнула 4315. Па звестках карных органаў, сярод арыштаваных у першую чаргу былі памешчыкі, дваране, капіталісты, кіраўнікі і члены палітычных партый, кулакі, асаднікі, агенты палітычнай паліцыі, жандары, мытнікі і іншыя, каго падазравалі ў магчымым шпіянажы2.
    Што датычыць другога шляху, г. зн. буйнамаштабных аперацый, то была звернута ўвага на тыя асобы, якія служылі ў ваенных фарміраваннях польскай дзяржавы і апынуліся ў час паходу Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны ў савецкім палоне і былі змешчаны ў лагеры. У тых з іх, якія знаходзіліся на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі і Украіны, па стану на сакавік 1940 г. утрымлівалася 18 632 зняволеных, з якіх 10 685 з'яўляліся палякамі3.
    Каля паўгода пратрымаўшы гэтых людзей у лагерных умовах, савецкае кіраўніцтва вырашыла заняцца іх лёсам. У пачатку сакавіка 1940 г. камісар унутраных спраў СССР Берыя напісаў на імя Сталіна дакладную запіску, у якой паведамляў, што ў лагерах для ваеннапалонных і турмах заходніх абласцей Украіны і Беларусі ўтрымліваецца вялікая колькасць
    1 Народная газета. 1995. 25 жн.
    2 Хацкевіч А. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939 — 1941 гг.) //Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 89.
    3 Звязда. 1995. 30 чэрв.
    былых работнікаў польскай паліцыі і разведвальных органаў, членаў нацыяналістычных партый, удзельнікаў паўстанцкіх арганізацый, перабежчыкаў і інш. Усе яны з’яўляюцца “заклятымі ворагамі савецкай улады”. Знаходзячыся ў зняволенні, ваеннапалонныя афіцэры і паліцэйскія спрабуюць весці контррэвалюцыйную работу.
    Запіска ўтрымлівала прапанову: справы ўсіх арыштаваных разгледзець у асобным парадку з прымяненнем да іх вышэйшай меры пакарання — расстрэлу. Усё зрабіць без выкліку арыштаваных і без прад’яўлення абвінавачвання. Гэта павінна правесці “тройка” ў складзе намеснікаў Берыі — Мяркулава, Кабулова і начальніка першага спецыяльнага аддзела НКУС СССР Баштакава.
    Разгляд дакладной быў надзвычай аператыўным. Ужо 5 сакавіка 1940 г. палітбюро ЦК УКП(б) заслухала гэта пытанне і прыняло адпаведнае рашэнне. Яго падпісалі ўсе члены вышэйшага выканаўчага партыйнага органа, што прысутнічалі на дадзеным пасяджэнні.Усяго, як сведчаць строга сакрэтныя партыйныя дакументы больш позняга часу, згодна з вышэй адзначаным рашэннем палітбюро, было расстраляна 21 857 ваеннапалонных польскай арміі. 3 іх у шырока цяпер вядомым Катынскім лесе — 4421, у Заходняй Украіне і Беларусі — 7305 чалавек'. Астатнія расстраляны ў іншых месцах — Казельску, Старабельску, Асташкаве.
    Сярод расстраляных ваеннапалонных разгромленай польскай дзяржавы нямала было жыхароў Заходняй Беларусі, якія служылі ў розных фарміраваннях польскай арміі. Праведзеныя масавыя расстрэлы без выкліку арыштаваных і без прад’яўлення ім абвінавачвання — жудаснае злачынства бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, праяўленае не толькі адносна жыхароў суседняй дзяржавы, але і прадстаўнікоў цяпер ужо (пасля далучэння да СССР) свайго ўласнага народа. Катынская трагедыя ў апошнія гады атрымала шырокі рэзананс не толькі ў Польшчы, але і ў многіх іншых краінах свету. Яна з’яўляецца адным з самых цяжкіх абвінавачванняў таталітарнаму сталінскаму рэжыму.
    У канцы 1939 — пачатку 1940 г., калі кіраўніцтвам
    ' Хацкевіч А. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939— 1941 гг.)//Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С.90; Звязда. 1995. 30 чэрв.
    НКУС СССР яшчэ толькі выношвалася ідэя аб пагалоўным знішчэнні ваеннапалонных з польскай арміі, была падрыхтавана і праведзена на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі буйнамаштабная карная акцыя па высяленню асаднікаў і работнікаў лясной аховы. Яна ажыццяўлялася на аснове сакрэтнай пастановы Савета Народных Камісараў Саюза ССР, прынятай 5 снежня 1939 г. Савецкія кіраўнікі бачылі віну асаднікаў, леснікоў, аб’ездчыкаў і іншых служачых былой лясной аховы ў тым, што з іх асяроддзя рыхтаваліся кадры дыверсантаў, шпіёнаў, тэрарыстаў на выпадак вайны з СССР. Для гэтага як быццам бы існавалі спецыяльныя паўгадавыя курсы ў Гродне, Нясвіжы, Валожыне, іншых месцах Заходняй Беларусі.
    3	мэтай выканання дадзенай пастановы НКУС Саюза ССР накіраваў 19 і 25 снежня 1939 г. адпаведныя дырэктывы карным органам УССР і БССР. У сваю чаргу камісар унутраных спраў БССР Цанава разаслаў 25 снежня 1939 г. адпаведную дырэктыву начальнікам органаў НКУС заходніх абласцей рэспублікі. Яны павінны былі неадкладна прыступіць і да 5 студзеня 1940 г. закончыць дакладны ўлік усіх асаднікаў, леснікоў і членаў іх сем’яў. Пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на неабходнасць выключных канспіратыўных мер пры правядзенні дадзенай акцыі, каб папярэдзіць магчымыя ўцёкі. Улік людзей, іх маёмасці рэкамендавалася рабіць пад выглядам удаскаыалення падаткаабкладання. Займаючыся арганізацыяй аперацыі, карныя органы павінны былі адпаведным чынам падрыхтаваць і тых, хто выдзяляўся для яе непасрэднага выканання. Звярталася ўвага на тое, што не выключана магчымасць “ажыўлення ўнутранага контррэвалюцыйнага элемента”.
    Падрыхтаваныя карнымі органамі мерапрыемствы 19 студзеня 1940 г. разгледзела бюро ЦК КП(б)Б. Яно зацвердзіла кантынгент для высялення — 9252 гаспадаркі, якія ўключалі 49,5 тыс. чалавек.Для правядзення акцыі сфарміравалі 37 аператыўных участкаў. Найбольшая іх колькасць (12) прыходзілася на Беластоцкую вобласць, найменшая (4) — на Брэсцкую, у астатніх заходнебеларускіх абласцях іх налічвалася ад 6 да 8. Было вырашана звярнуцца ў ваенны савет Беларускай асобай ваеннай акругі з тым, каб забяспечынь у дні правядзення аперацыі адпаведнае патруляванне на станцыях, дзе будзе ажыццяўляцца пагрузка людзей на цягнікі, а таксама ў
    тых месцах, дзе яны будуць перагружацца з адных вагонаў у другія, каб перавесці іх з вузкай каляіны на шырокую. Абласным і павятовым камітэтам партыі ўказвалася на неабходнасць выпрацаваць канкрэтны план ажыццяўлення дадзенай акцыі на месцах. у першую чаргу арганізаваць улік і ахову маёмасці выселеных'.
    Для непасрэднага ажыццяўлення аперацыі было створана 4005 аператыўных “троек”. Для іх укамплектавання праверанымі і надзейнымі работнікамі з усходніх абласцей БССР было камандзіравана 2289 кіруючых і аператыўных кадраў, а таксама 6718 чырвонаармейцаў і міліцыянераў. Непасрэдна ў Заходняй Беларусі было прыцягнута 4632 чалавекі. Для суправаджэння ў дарозе чыгуначных эшалонаў да іх начальнікаў прыстаўляліся намеснікі з ліку аператыўных работнікаў НКУС БССР. Каб выключыць спробы арыштаваных збегчы за мяжу, а таксама магчымыя “контррэвалюцыйныя вылазкі варожага элемента ў тыле”, былі прыняты меры для ўзмоцненай аховы дзяржаўнай мяжы і “актывізацыі агентурнай работы”.
    Усебаковая падрыхтоўка дадзенай маштабнай акцыі на рэспубліканскім узроўні адпаведным чынам адлюстроўвалася на месцах. Напрыклад, у Навагрудскім спецыяльным участку сфарміравалі 250 аператыўных груп. якія павінны былі забяспечыць высяленне 492 гаспадарак з 2570 жыхарамі. Для дастаўкі выселеных на чыгуначныя станцыі Наваельня. Нёман і Молчадзь падрыхтавалі 984 падводы (сані). Кіраўніком аперацыі тут прызначылі начальніка павятовага аддзела IІКУС БССР лейтэнанта дзяржаўнай бяспекі Габісонія. У аператыўную “тройку” акрамя яго таксама ўвайшлі начальнік другога аддзялення трэцяга аддзела НКУС сяржант дзяржаўнай бяспекі Уваніцян і начальнік трэцяга аддзялення павятовага аддзела НКУС сяржант дзяржаўнай бяспекі Ткачэнка. У іх распараджэнні знаходзілася 696 аператыўных работнікаў, у тым ліку вайсковы рэзерв2.
    Маштабы ўсёй акцыі ў Заходняй Беларусі ўражваюць. Дастаткова сказаць, што для вывазу выселеных спатрэбілася каля 20 тыс. падвод. На чыгунач-
    1 НАРБ, ф.4, воп.З, спр.885, арк. 121, 153 — 161.
    2 Там жа, воп.21, спр.2085, арк.8, 24, 55.
    ных станцыях гэтых людзей чакалі 1583 вагоны з рухам па вузкай чыгуначнай каляіне і 1957 вагонаў — па шырокай каляіне.
    Былі зроблены ў выглядзе карт схемы пасадкі ў цягнікі і маршруты іх руху. Звяртае на сябе ўвагу вельмі падрабязная “Йнструкцня о порядке проведення операцнн по выселенню осадннков н работннков лесной сторожевой охраны”. У ёй адзначалася, што акцыя мае вялікае палітычнае значэнне. Асабліва падкрэслівалася неабходнасць правесці яе без шуму і панікі, каб не дапусціць якіх-небудзь выступленняў ці іншых эксцэсаў не толькі з боку выселеных, але і пэўнай часткі насельніцтва, якая варожа ставіцца да савецкай улады.
    У інструкцыі звярталася ўвага на тое, што работнікі, якія забяспечваюць аперацыю, павінны зразумець: асаднікі і леснікі з’яўляюцца “ворагамі савецкай улады і народа. Яны — апора і палітычная база былога польскага ўрада”. Строга ўстанаўлівалася, што аперацыю неабходна пачынаць на світанку, калі ўжо можна пазнаць людзей і асаднік ці ляснік можа бачыць, што да іх прыйшлі прадстаўнікі ўлады. Пры гэтым асабліва падкрэслівалася задача знайсці і канфіскаваць зброю, каштоўнасці, лістоўкі.