• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Характэрным для партыйнай работы гэтага часу з’яўляўся прыклад, калі 31 снежня 1937 г. на
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.1522, арк.2 — 3.
    2 Там жа, арк.5.
    пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б за некалькі гадзін былі разгледжаны па пяці раёнах (Чырвонаслабодскаму, Лёзненскаму, Лоеўскаму, Сенненскаму, Бялыніцкаму) стандартныя аднатыпныя рашэнні, па якіх сакратары раённых камітэтаў і старшыні РВК абвінавачваліся ў правядзенні шкодніцкай лініі, у саўдзельніцтве ў шпіянажы, іншых падобных дзеяннях. Іх выключылі з партыі і арыштавалі.
    Работнік ЦК КП(б)Б Лявіцкі разам з былым кіраўніком наркамата ўнутраных спраў Берманам прыехалі ў Бабруйск на сход партыйнага актыву і за адну ноч арыштавалі 17 раённых работнікаў, у тым ліку старшыню РВК і пракурора. Шырока была распаўсюджана практыка агульнага недаверу да кадраў. У партыйнай арганізацыі, як канстатаваў кіраўнік КП(б)Б, былі створаны абставіны неверагоднай падазронасці. Такія метады абыходжання з членамі партыі, у тым ліку з кіруючымі работнікамі. распаўсюджваліся на ўсё грамадства. У Быхаўскім раёне ў калгасе “Гайсма” пад відам барацьбы з нацыянальным контррэвалюцыйным фармір'аваннем з 70 сем’яў калгаснікаў былі арыштаваны па правакацыйных падложных матэрыялах амаль 68 старэйшын сем’яў латышоў1.
    Гэта пісьмо-дакладная ў ЦК УКП(б) кіраўніка адной з буйнейшых кампартый саюзных рэспублік — ненаўмыснае, але надзвычай сур’ёзнае абвінавачванне рэжыму, створанаму ў Савецкім Саюзе, у тым ліку ў БССР.
    Рэпрэсіі — самае цяжкае злачынства бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў яе сталінскім варыянце, учыненае супраць свайго народа. Тэрор, які яму быў аб'яўлены ўладамі, не меў ніякага апраўдання — ні спасылкамі на класавую барацьбу, ні на капіталістычнае акружэнне, ні на перспектыву сусветнай рэвалюцыі. Кошт жыцця чалавека ў краіне, дзе будаваўся сацыялізм, быў зведзены да самай нізкай адзнакі, а часам і зусім на нішто. Гэтымі злачыннымі дзеяннямі таталітарны сталінскі рэжым назаўсёды паставіў сябе ў шэраг самых крывавых і дэспатычных рэжымаў, якія зведала чалавецтва за ўсю гісторыю свайго існавання.
    Шырокамаштабныя неабгрунтаваныя палітычныя рэпрэсіі, стварэнне ў БССР, як і ва ўсім Савецкім
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр. 1522, арк.5.
    Саюзе, абставін усеагульнай падазронасці, страху, даносаў, калі ніхто не быў застрахаваны ад арышту і допытаў з прымяненнем самых садысцкіх метадаў фізічнага ўздзеяння, — усё гэта сведчыць аб поўным укараненні на працягу 30-х гадоў у жыццё грамадства бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў яе найбольш адыёзным антычалавечным варыянце. Разам з каманднымі метадамі ў эканоміцы, адміністраваннем у сацыяльнай сферы, дыктатам у грамадскапалітычным жыцці, вынішчэннем шматлікіх праяў нацыянальнага былі створаны абставіны поўнага таталітарнага партыйна-дзяржаўнага праўлення.
    Разам з тым бальшавіцкая таталітарная сістэма змагла мабілізаваць працоўных (галоўным чынам п аза эка н а м і ч н ым і метадамі) на самаадданую і гераічную працу ў імя новай, сацыялістычнай будучыні. Тыя дасягненні, што меліся ў прамысловым і культурным развіцці, надзвычай мажорная танальнасць афіцыйнай прапаганды ў спалучэнні са шматлікімі адмоўнымі рысамі ў будаўніцтве жыцця на сацыялістычных пачатках рабілі новае грамадства супярэчлівым, шмат у чым драматычным і трагічным.
    РАЗДЗЕЛ 4
    УЗДЗЕЯННЕ БАЛЬШАВІЦКАЙ ТАТАЛІТАРНАЙ СІСТЭМЫ
    НА ЗАХОДНЮЮ БЕЛАРУСЬ
    1.	Уплыў на сацыяльны і нацыянальнавызваленчы рух
    Стваральнікі бальшавіцкай таталітарнай сістэмы клапаціліся не толькі аб яе ўзмацненні непасрэдна ў Савецкім Саюзе, кожным яго рэгіёне, але імкнуліся распаўсюдзіць свае метады ўздзеяння на жыццё грамадства па-за межамі краіны. Пры гэтым яны кіраваліся ідэяй аб сваёй выключнай місіі ў гісторыі чалавецтва і інтарэсамі сусветнай рэвалюцыі, у ажыццяўленне якой працягвалі верыць нягледзячы на яе адступленне яшчэ ў пачатку 20-х гадоў.
    Распаўсюджанне свайго ўплыву яны перш за ўсё бачылі на тэрыторыях, насеЛьніцтва якіх было ўключана ў склад іншых дзяржаў і адарвана ад той этнічна роднаснай часткі, што знаходзілася ў СССР. ГІраводзіць адпавсдную работу на такіх землях можна было абапіраючыся на тую частку нацыі, якая знаходзілася ў межах савецкай дзяржавы і поўнасцю падпарадкоўвалася яе кіраўніцтву. У дадзеных умовах этнічны фактар, які ўсё болып ігнараваўся кіраўніцтвам СССР ва ўнутранай палітыцы, выкарыстоўваўся з гэтай мэтай у максімальнай ступені.
    Такімі тэрыторыямі за межамі Савецкага Саюза ў першую чаргу з’яўляліся Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь, што ўваходзілі на працягу 1921 — 1939 гг. у склад Польшчы. Яны былі даволі значнымі як па памерах, так і па колькасці насельніцтва. Насільны адрыў ад другой часткі этнасу, сацыяльны і наныянальны ўціск з боку польскіх улад аб’ектыўна стваралі на гэтых землях абставіны, спрыяльныя для вядзення бальшавіцкай прапаганды.
    Што датычыць Заходняй Беларусі, то сацыяльнаэканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы для такой работы былі асабліва спрыяльнымі. Разбураль-
    ныя вынікі першай сусветнай вайны, нямецка-кайзераўскай і польскай акупацый, савецка-польскай вайны, каланізацыйная палітыка польскіх улад, штоўключала ўсё мацнеючую паланізацыю беларускага насельніцтва, стваралі ў краі абставіны цяжкага матэрыяльнага становішча і нацыянальнай прыгнечанасці сярод сялян, рабочых, інтэлігенцыі. Гэта вяло да ўзнікнення на заходнебеларускіх землях атмасферы сацыяльнай напружанасці.
    Яе вызначальным момантам з’яўлялася ўсведамленне шырокімі пластамі народа гістарычнай несправядлівасці ў адносінах да беларускай нацыі ў сувязі з яе падзелам на дзве часткі. 3 улікам агульных ваенна-палітычных абставін і традыцый апошніх 125 гадоў, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, па сутнасці неаспрэчнай была думка аб тым, што Заходняя Беларусь праз БССР павінна ўвайсці ў межы Савецкага Саюза.
    Дадзеная акалічнасць у поўнай ступені была выкарыстана бальшавіцкім кіраўніцтвам для ажыццяўлення такой палітыкі на заходнебеларускіх землях, якая садзейнічала б вяртанню іх у склад СССР. Гэта палітыка была сугучная імкненням асноўнай часткі заходнебеларускага насельніцтва, хаця кардынальна супярэчыла Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г., у якім сцвярджалася, што бакі абавязваюцца не ствараць і не падтрымліваць арганізацыі, якія маюць на мэце барацьбу з іншым бокам1.
    Аднак з-за несправядлівага і нават грабежніцкага характару Рыжскага міру адносна заходнебеларускіх зямель гэта акалічнасць не прымалася пад увагу ні кіраўнікамі БССР, ні тымі заходнебеларускімі дзеячамі, якія ўзначальвалі арганізацыі і рухі, што выступалі за ўз’яднанне з Усходняй Беларуссю. Што датычыць кіраўніцтва савецкай краіны, то ахвяраванне падчас заключэння Рыжскага міру заходнімі тэрыторыямі Беларусі і Украіны расцэньвалася як вымушаны і часовы акт. Польская дзяржава пры гэтым разглядалася (і не без падстаў) у якасці фарпоста антысавецкіх сіл на захадзе.
    Гэта ацэнка вызначала і ваенна-палітычную лінію
    1 Документы й матерналы по нсторнн советско-польскнх отношенмй. М., 1965. Т.З. С.525.
    як у цэлым адносна Пэльшчы, так і заходнебеларускіх зямель. Што датычыць апошніх, то дзеянні савецкіх улад былі даволі актыўнымі, напорыстымі і нярэдка бесцы р ы мон н ы м і. He даводзячы справу да міждзяржаўных ваенных канфліктаў паміж СССР і Польшчай, яны тым не менш падтрымлівалі ўзброеную партызанскую барацьбу, якая мела месца на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў першай палове 20-х гадоў. Формы і метады гэтай падтрымкі былі самыя розныя — ад палітычнай прапаганды да засылкі ўзброеных атрадаў і дыверсійных груп.
    Палітычная агітацыя па свайму зместу была скіравана ў адзін бок — прасавецкі, пракамуністычны. Яна ўключала як прапаганду дасягненняў БССР і СССР у сацыяльна-эканамічным, грамадскапалітычным і нацыянальна-культурным развіцці, так і зусім неверагодныя абяцанні ў выпадку пашырэння заходнебеларускім насельніцтвам узброенай барацьбія. Адзін з актывістаў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі сярэдзіны 20-х гадоў С. Хмара (падпольная мянушка — Сіняк, чалавек, якому ў польскай дэфензіве перабілі барабанную перапонку і які адсядзеў больш за дзесяць гадоў у польскіх, савецкіх і нямецкіх турмах) ва ўспамінах засведчыў: камуністы пускалі правакацыйныя чуткі, што калі Заходняя Беларусь пачне ўзброенае паўстанн'е, то савецкая Беларусь аб’явіць сябе незалежнай і дапаможа паўстаўшым зброяй, каб злучыцца ў беларускую дзяржаву, асобную ад СССР1.
    Аднак асноўная стаўка бальшавіцкім кіраўніцтвам рабілася на непасрэднае пашырэнне ў Заходнебеларускім краі партызанскай барацьбы. Сюды накіроўваліся ўзброеныя атрады і групы на чале са спрактыкаванымі ўдзельнікамі грамадзянскай вайны. Пасля пераходу граніцы гэтыя фарміраванні папаўняліся мясцовымі добраахвотнікамі і ператвараліся ў немалыя баявыя адзінкі. Дадзеная практыка значна актывізавалася пасля таго, як у 1923 г. была створана камуністычная партыя Заходняй Беларусі, якая па сутнасці ўзначаліла ўзброеную барацьбу і надала ёй больш арганізаваны і мэтанакіраваны характар. У выніку ўзрасла актыў-
    Народная газета. 1995. 25 — 27 лют.
    насць баявых дзеянняў, было зроблена нямала адпаведных акцый. У прыватнасці, у маі 1924 г. партызаны разграмілі паліцэйскія ўчасткі ў мястэчку Крывічы Вілейскага павета, у жніўні — у Стоўбнах, у кастрычніку — у Кажан-Гарадку Столінскага павета, у верасні быў зроблены напад на цягнік, у якім ехаў ваявода з іншымі чыноўнікамі. Толькі з красавіка 1924 г. да лістапада 1925 г. партызаны ажыццявілі ў Заходняй Беларусі каля 250 баявых аперацый. Летам 1924 г. польскія ўлады вымушаны былі нават увесці асаднае становішча на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства. Супраць партызан былі накіраваны войскі і атрады паліцыі1.
    Прыкметны, а магчыма, самы значны ўклад у разгортванне партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўнёс ураджэнец в. Мышкавічы сучаснага Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці К.П.Арлоўскі. Ён прымаў актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне, дзе набыў значны баявы вопыт. 3 мая па ліпень 1920 г. ён арганізаваў чырвонапартызанскі атрад у тыле белапольскіх акупантаў, байцы якога ўзарвалі чыгуначны мост, захапілі польскі абоз з 60 падводамі, забілі не менш 200 акупантаў, ажыццявілі іншыя дыверсійныя акты. К. П. Арлоўскі быў накіраваны савецкім разведупраўленнем у Заходнюю Беларусь, дзе знаходзіўся па май 1925 г. у якасці арганізатара і камандзіра чырвонапартызанскіх атрадаў і дыверсійных груп. Пад яго кіраўніцтвам было ажыццёўлена некалькі дзесяткаў баявых аперацый, у тым ліку спынены тры пасажырскія цягнікі, узарваны чыгуначны мост, заняты дзве чыгуначныя станцыі, тры мястэчкі, некалькі памешчыцкіх маёнткаў. Як засведчыў ён сам, толькі за адзін 1924 г. па яго ініцыятыве і асабіста ім было забіта больш за 100 жандараў і памешчыкаў2.