• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.16, арк.62.
    2 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.166.
    3Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 — 50-х гадоў на Беларусі. Мн„ 1994. C.41.
    уваходзілі жыхары Мінска і іншых гарадоў абедзвюх абласцей і што рэпрэсіі праводзіліся на працягу значна большага перыяду, чым масавая калектывізацыя. тым на менш з агульнай колькасці рэпрэсіраваных сялян было 31 738, што складала 78, 75 %1.
    Значная частка рэпрэсій прыпала менавіта на перыяд масавай калектывізацыі і ажыццяўлення палітыкі раскулачвання. Калі ўдзельная вага рэпрэсіраваных у 1928 г. склала ад іх агульнай колькасці 0,58 %, то ў 1929 г. — 3,8, а ў 1930 г. — 9,33 %. Далей было некаторае зніжэнне інтэнсіўнасці рэпрэсій на вёсцы. Колькасць рэпрэсіраваных сельскіх жыхароў у 1931 г. раўнялася 2,72 % ад указанай вышэй лічбы.
    Затым рэпрэсіі на вёсцы зноў актывізаваліся і склалі ў 1932 г. 5,11 %, а ў 1933 г. дасягнулі нават 15,25 % ад агульнай колькасці рэпрэсіраваных, чые карткі персанальнага ўліку былі апрацаваны. У 1934 г. дадзены паказчык раўняўся 2,58 %2.
    Гэтыя лічбы хоць і не поўнасцю звязаны з дынамікай рэпрэсій на вёсцы, аднак адлюстроўваюць у асноўным дадзены працэс, паколькі ад агульнай колькасці рэпрэсіраваных, чые карткі былі апрацаваны, сяляне склалі, як бачна вышэй, амаль 4/5. Актывізацыя рэпрэсій у 1933 г. тлумачыцца новай хваляй вышуку кулацкіх гаспадарак. У гэты час пад рэпрэсіі ўсё больш траплялі сераднякі.
    Менавіта ў гэты час асабліва актыўна фабрыкаваліся карнымі органамі розныя справы, па якіх праходзілі дзесяткі і нават сотні “ўдзельнікаў”. Паводле зробленых падлікаў, толькі на працягу 1933 г. у Беларускай ССР былі ліквідаваны 22 “контррэвалюцыйныя арганізацыі” ў галіне сельскай гаспадаркі з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 2524. Найбольш буйная такая “арганізацыя” (740 чалавек) як быццам была ў сістэме Нацкамзема і Трактарацэнтра. Яе кіраўнікі — М. А. Тарасаў, К. Н. Масюкоў. У “Партыі вызвалення сялян” на чале з М. Я. Лінскім, КС. Муравіцкім і іншымі знаходзілася 110 чалавек. Каля 60 удзельнікаў быццам было ў “Працоўнай сялянскай партыі”, якой “кіравалі" Р.Я.БончАсмалоўскі, Г.І. Гарэцкі, П. А. Хоцкі3.
    1 Звязда. 1996. 17 мая.
    2 Там жа.
    3 Процька Т. Ліквідацыя сялянства // Круг. 1996. № 6.
    Рэзкі рост колькасці рэпрэсіраваных у пачатку 30-х га доў у сувязі з правядзеннем масавай калектывізацыі і палітыкі раскулачвання запатрабаваў значнага павелічэння асабовага складу карных органаў. Паводле сакрэтнага рашэння палітбюро ЦК УКП(б), прынятага 10 жніўня 1930 г., кантынгент АДПУ павялічваўся з 1 кастрычніка таго ж года на 3165 супрацоўнікаў. Акрамя таго, з гэтага часу колькасць унутраных войскаў дадзенага ведамства ўзрастала на 3500 чалавек, -а пагранічная ахова АДПУ — на 2500 чалавек і 3000 коней.
    Для ўмацавання карных органаў былі праведзены змены ў іх кіраўніцтве. У прыватнасці, 25 ліпеня 1931 г. па дакладу Сталіна палітбюро ЦК УКП(б) прыняло рашэнне аб змене ў кіраўніцтве АДПУ. Адным з намеснікаў яго старшыні — Мянжынскага быў прызначаны Ягода, а членамі калегіі ўведзены паўнамоцныя прадстаўнікі АДПУ: ад Украіны — Родэнс, ад Беларусі — Мядзведзь, а таксама кіраўнік АДПУ па Ленінградскай вобласці Еўдакімаў1.
    Аднак нягледзячы на гэтыя меры, яшчэ 20 кастрычніка 1930 г. вышэйшы выканаўчы партыйны орган — палітбюро, заслухаўшы паведамленне АДПУ аб паказаннях членаў цэнтральнага камітэта прампартыі, прыняло рашэнне, у якім разам з іншым “абавязала таварыша Сталіна неадкладна спыніць хадзьбу па гораду пешшу"2. Дадзенае рашэнне — вынік агульнага абвастрэння палітычнай сітуацыі ў краіне, што ў першую чаргу было, несумненна, звязана з правядзеннем масавай калектывізацыі і шырокамаштабнай палітыкі раскулачвання.
    Менавіта ў пачатку 30-х гадоў палітбюро ЦК УКП(б) удзяляла павышаную ўвагу рэпрэсіўнай палітыцы — высяленню заможных прадстаўнікоў вёскі з родных мясцін і адпраўцы іх у неабжытыя раёны Урала, Казахстана, Сібіры ці Поўначы. Дакументы сведчаць, што гэта быў адзін з найбольш важных напрамкаў у дзейнасці вышэйшага выканаўчага партыйнага органа. У прыватнасці, 20 лютага 1931 г. на яго пасяджэнні заслухалі пытанне аб кулаках. Па інфармацыі Сталіна, Мянжынскага, Ягоды было
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 162, спр. 9, арк. 20; спр. 10, арк. 127.
    2 Там жа, спр.9, арк.54.
    прынята рашэнне, у якім АДПУ прапанавалі вызначыць і падрыхтаваць на працягу шасці месяцаў раёны для ўзвядзення кулацкіх пасёлкаў на 200 — 300 тыс. сем яў пад кіраўніцтвам спецыяльна прызначаных камендантаў. Пры гэтым у першую чаргу меліся на ўвазе раёны Казахстана, што знаходзіліся на поўдзень ад Караганды. Была таксама пастаўлена задача на працягу мая—ліпеня 1931 г. перасяліць у заходнесібірскі край 40 тыс. кулацкіх гаспадарак1.
    У сувязі з правядзеннем масавай калектывізацыі і палітыкі раскулачвання імкненне павялічыць памеры рэпрэсіўнай палітыкі пранізвала многія звенні бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Разам з высокімі разнарадкамі зверху з некаторых рэгіёнаў ішлі сустрэчныя прапановы. Мясцовыя партыйныя функцыянеры, што стараліся выслужыцца перад Цэнтрам, рабілі такія заяўкі, якія прыходзілася нават змяншаць. Часткова аб гэтым сведчыць пратакол камісіі палітбюро ЦК УКП(б) па раскулачванню на чале з Андрэевым. На пасяджэнні, што адбылося 30 мая 1931 г., была заслухана просьба Татарскага абласнога камітэта УКП(б) аб павелічэнні колькасці высяляемых з вобласці кулакоў да 8 тыс. чалавек. У прынятай пастанове камісія не задаволіла дадзеную просьбу, а пацвердзіла сваё рашэнне, прынятае два тыдні таму назад, аб высяленні з Татарскай вобласці 5 тыс. кулакоў. На гэтым жа пасяджэнні кіраўніцтву Ленінградскай вобласці было дазволена замест перасялення 4 тыс. кулацкіх сем’яў у Казахстан направіць іх у паўночныя раёны вобласці для гаспадарчага выкарыстання на будаўніцтве аб’ектаў у раёне ракі Нявы і на апатытавых распрацоўках у Хібінах2.
    Дзейнасць камісіі па раскулачванню была станоўча ацэнена вышэйшым выканаўчым партыйным органам. У пастанове “Аб кулаках” ад 20 ліпеня 1931 г. палітбюро ЦК УКП(б) вырашыла лічыць, што заданне па масаваму высяленню кулацкіх гаспадарак камісіяй у асноўным выканана. У далейшым меркавалася праводзіць высяленне заможных гаспадарак з раёнаў суцэльнай калектывізацыі ў індывідуальным парадку3.
    Аднак гэта лінія на некаторае змяншэнне маштабаў рэпрэсій на вёсцы, калі заможныя сяляне і аднесеная да іх частка сераднякоў былі рэпрэсіраваны,
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 162, спр. 9, арк. 138.
    2 Там жа, спр. 10, арк.74.
    3 Там жа, арк.126.
    не праводзілася ў жыццё. Пераважаў ранейшы падыход, г. зн. разнарадкі зверху па далейшаму ўзмоцненаму вышуку “кулакоў". Менавіта ў такім духу было прынята рашэнне палітбюро ЦК УКП(б) ад 4 мая 1932 г. Пасля разгляду прадстаўлення камісіі ЦК УКП(б) па спенперасяленцах аб плане высялення кулацкіх гаспадарак у 1932 г. было прынята рашэнне зацвердзіць прадстаўлены АДПУ план высялення заможных сялян у колькасці 38 300 сем’яў. Пры гэтым прадугледжвалася выселіць з Украіны на Урал 6 тыс. сем’яў, з Беларусі ў Паўночны край — 2 тыс. сем’яў. У некаторых рэгіёнах дадзеная пастанова прадугледжвала ўнутранае рассяленне. У прыватнасці, па Ленінградскай вобласці рассяляліся 1500 сем’яў, у іншых раёнах Казахстана — 3 тыс., па Сярэдняй Азіі — 7 тыс., па Уралу — 2 тыс. сем’яў і г. д. Было прадугледжана выдзяленне некаторых сродкаў для правядзення гэтых чарговых рэпрэсій сярод заможнай часткі вёскі1.
    Характэрна, што дадзенае рашэнне мела сілу толькі 12 дзён, да таго часу, калі 16 мая 1932 г. палітбюро вырашыла адмяніць сваю пастанову ад 4 мая гэтага ж года “Аб гаспадарчым высяленні 38 300 кулацкіх сем’яў”. Пры гэтым АДПУ было прапанавана асобныя контррэвалюцыйныя злосныя элементы ў вёсцы “нзымать ’ у парадку індывідуальнага арышту2.
    Гэтыя факты сведчаць аб пэўных рознагалоссях паміж члснамі палітбюро адносна інтэнсіўнасці далейшага ажыццяўлення палітыкі раскулачвання: ці ісці ранейшым шляхам жорсткіх разнарадак, ці перансці на гэтым этапе, калі ўжо рэпрэсіравана не толькі кулацтва, але і многія іншыя сяляне, да выбарачных індывідуальных арыштаў.
    У той жа час бачна, што ад прыняцця дадзенай пастановы і да яе адмены прайшло амаль два тыдні. Вядома, з якой аператыўнасцю выконваліся тагачасныя рашэнні вышэйшых партыйных органаў, таму можна толькі меркаваць, ці былі адменены зробленыя па разнарадцы арышты ці да іх дабавілі новыя ў індывідуальным парадку. Ва ўсякім разе, як вынікае з практыкі работы партыйных, дзяржаўных і карных органаў у тых умовах, іх кіраўнікі і непасрэдныя выканаўцы неслі адказнасць за недавыкананне тых ці іншых рашэнняў і ні ў якім выпадку за тое, што “нзыманне” ўладальнікаў заможных гаспадарак было
    1	РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр. 12, арк.126.
    2	Там жа, арк.134.
    11. Зак. 5022
    161
    зроблена ў значна большых памерах, чым загадана. За такую стараннасць звычайна не каралі, a ўзнагароджвалі.
    У сувязі з правядзеннем на вёсцы шырокамаштабных рэпрэсій на аснове раскулачвання перад вышэйшым партыйным і дзяржаўным кіраўніцтвам Саюза ССР паўстала таксама праблема арганізацыі існавання, працы і максімальнага выкарыстання дармовай рабочай сілы спецперасяленцаў, як тады называлі ў партыйна-дзяржаўным апараце, карных органах рэпрэсіраваных. Гэтым таксама займалася камісія палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Андрэевым. На пасяджэнні, якое яна правяла 15 мая 1931 г. і ў якім прынялі ўдзел члены камісіі Постышаў, Ягода, а таксама прысутнічалі Еўдакімаў, Нікалаеў, Альшанскі, Берман, была прынята пастанова “Аб арганізацыі ўпраўлення і вытворчага выкарыстання спецперасяленцаў”. Гэты дакумент„палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла 20 мая 1931 г. Ён прадугледжваў даволі кардынальныя змены ў дадзенай справе. 3 улікам вельмі дрэннага выкарыстання рабочай сілы спецперасяленцаў і беспарадкаў у іх утрыманні гаспадарчымі органамі было вырашана поўнасцю перадаць АДПУ адміністрацыйнае, арганізацыйнае і гаспадарчае кіраванне спецперасяленцамі, а таксама ўсе матэрыяльныя і грашовыя фонды, што адпускаліся на іх перасяленне і ўтрыманне. Для арганізацыі ўсёй гэтай работы ў АДПУ ствараўся спецыяльны апарат кіравання пры яго цэнтральных органах і паўнамоцных прадстаўніцтвах на месцах'.