Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Усё гэта здарэнне, кваліфікаваў Гей, разглядаецца як пратэст супраць палітыкі барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам. Было выраш’ана не патрабаваць ад Я. Купалы прызнання ўдзелу ў СВБ і засяродзіць усе намаганні на тым, каб ён выступіў з адкрытым асуджэннем контррэвалюцыйнай дзейнасці групы беларускіх інтэлігентаў, арыштаваных па справе СВБ. На яго думку, гэта ім удасца1 . Як вядома, кіраўнік кампартыі Беларусі моцна памыліўся ў сваім прагнозе. Народны паэт Беларусі. прарок беларускага народа і яго гонар, хонь і з цяжкасцю, але вытрымаў націск партыйных і карных органаў і не выступіў з асуджэннем сваіх калег за тую справу, якую ён поўнасцю падзяляў і падтрымліваў.
Сфабрыкаваная справа “Саюза вызвалення Беларусі была самай маштабнай з усіх спраў такой накіраванасці, што меліся ў актыве бальшавіцкіх карных органаў. Менавіта Беларуская ССР стала своеасаблівым і найбольш значным палігонам для адпрацоўкі сродкаў і метадаў барацьбы з нацыянальнымі праявамі ў развіцці культуры. Разлік быў просты: талерантныя беларусы больш спакойна. чым іншыя, успрымуць такую палітыку, тыя гвалт і здзекі над самымі аўтарытэтнымі носьбітамі нацыянальнай культуры.
Некалькі раней, чым у Беларускай ССР,
НАРБ, ф.4, воп.21. спр.233. арк.8а.
аналагічная справа была сфабрыкавана на Украіне. Яна называлася “Спілка вызволення Украіны’ . Аднак маштаб украінскай справы быў меншым, чым у БССР. На пранэсе, які праходзіў у Харкаве з 9 сакавіка па 17 красавіка 1930 г., на лаве падсудных знаходзіліся 45 дзеячаў украінскай культуры. Асноўная іх частка атрымала розныя тэрміны зняволення.
Характэрнай асаблівасцю арганізацыі спраў абодвух гэтых “саюзаў” быў моцны кантроль з боку цэнтральных партыйных органаў. У прыватнасці, у час падрыхтоўкі пранэсу над “Саюзам вызвалення Украіны" палітбюро ЦК УКП(б) 25 студзеня 1930 г. разгледзела пытанне аб яго арганізацыі і накіраванасці. У ходзе працэсу цэнтральны выканаўчы партыйны орган зноў вярнуўся да гэтага пытання 5 красавіка 1930 г. Была прынята пастанова, у якой у асноўным ухваляліся прапановы ЦК кампартыі Украіны аб прыгаворах па справе СВУ. Пры гэтым было вырашана не пагадзіцца з думкай украінскіх партыйных кіраўнікоў аб змякчэнні прыгавору галоўным абвінавачаным. Палітбюро даручыла на аснове матэрыялаў працэсу напісаць некалькі фельетонаў, у якіх у адпаведнай форме даваліся б адказы на пытанні аб незалежнасці Украіны, аб тым, як яе прадавалі ўкраінскія нацыяналісты палякам, і г. д. Пастанова арыентавала таксама на выкарыстанне пры выкананні дадзенага задання паказанняў падсудных, вытрымак з іх прамоў і інш. Фельетоны неабходна было перавесці на замежныя мовы1.
He меншым, а, магчыма, больш пільным быў нагляд цэнтральных партыйных органаў за вядзеннем справы “Саюза вызвалення Беларусі”. 15 кастрычніка 1930 г. палітбюро ЦК УКП(б) разгледзела заяву першага сакратара Ц1\ кампартыі Беларусі Гея і старшыні Савета Народных Камісараў БССР Галадзеда. У сувязі з ёю працавала камісія ў складзе Постышава, Мянжынскага, Гея, Янсона. На гэтым пасяджэнні палітбюро былі разгледжаны яе прапановы. да якіх зрабілі шэраг паправак. Прынятае рашэнне зводзілася да наступнага:
па заканчэнні выбараў у Польшчы надрукаваць кароткае паведамленне аб арышце ў Мінску контррэвалюцыйнай групы інтэлігенцыі;
пытанне аб накіраванні справы СВБ паставіць на пасяджэнне палітбюро па заканчэнні следства;
1 РЦЗВДНТ, ф. 17, воп.162, спр.8, арк.129.
былога кіраўніка Наркамасветы БССР Баліцкага і былога намесніка кіраўніка Наркамзема Адамовіча выключыць з партыі як чужы элемент, які ў сваёй дзейнасці і грaV на руку контррэвал юцый на й арганізаныі СВБ. Выслаць Баліцкага, Адамовіча і Прышчэпава з Беларусі;
Ігнатоўскага (прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук) вывесці са складу бюро ЦК і ЦКК КП(б)Б і перадаць на разгляд ЦКК КП(б)Б пытанне аб яго паводзінах у адносінах да ўдзельнікаў контррэвалюцыйнай арганізацыі і аб сувязях з імі;
справу Жылуновіча перадаць у IJ.KK КП(б)Б;
даручыць бюро ЦК КП(б)Б дабіцца выступленняў шэрагу беспартыйных інтэлігентаў-нацыяналаў з асуджэннем поглядаў і дзейнасці арыштаваных па справе СВБ;
па прычыне таго, што ў працэсе следства па справе СВБ выявіліся акалічнасці, якія дыскрэдытуюць Васілевіча як кіруючага партыйнага работніка, лічыць немагчымым пакідаць яго на пасадзе другога сакратара ЦК КП(б)Б і адклікайь у распараджэнне ЦК УКП(б);
дазволіць накіраваць на кіруючую работу ў Беларусь Шаранговіча пасля таго, як будзе знойдзена адпаведная замена'.
3 улікам вопыту арганізацыі працэсу над “Саюзам вызвалення У к р а і н ы ” і беспадстаўнасці абвінавачванняў вядучых беларускіх нацыянальных дзеячаў кіраўніцтва кампартыі Беларусі не асмелілася ісці на арганізацыю працзсу па справе СВБ. Першы сакратар ЦК КП(б)Б Гей у пісьме, накіраваным 15 снежня 1930 г. у палітбюро ЦК УКП(б), адзначаў: у сувязі з заканчэннем следства па справе “Саюза вызвалення Беларусі’’ неабходна вырашыць пытанне аб далейшым накіраванні гэтай справы. Найбольш мэтазгодным уяўляецца закончыць яго пастановай калегіі АДПУ бсз судовага працэсу. Разам з заканчэннем гэтай справы ён прасіў дазволу надрукаваць шэраг паказанняў абвінавачаных. Справа ў тым, што паведамленне аб арышце контррэвалюцыйнай інтэлігенцкай групы нацыянал-дэмакратаў, надрукаванай згодна з пастановай палітбюро, выклікала ў некаторых пластах інтэлігенцыі вядомае здзіўленне. Неабходна раскрыць сапраўдную контррэвалюцыйную дзейнасць СВБ, каб палегчыць работу галоўным чынам сярод сялянства і інтэлігенцыі.
РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.9, арк.47.
Адначасова вельмі пажадана, каб пасля рашэння калегіі АДПУ надрукаваць кароткае паведамленне аб гэтай пастанове ў той частцы, якая датычыць Лёсіка, Некрашэвіча, Ластоўскага, Цвікевіча і Краскоўскага. Да дадзенага пісьма прыкладваліся вытрымкі з паказанняў абвінавачаных, якія меркавалася надрукаваць1.
Характэрна, што вышэйшы выканаўчы партыйны орган — палітбюро ЦК УКП(б) — на сваім пасяджэнні 15 студзеня 1931 г. прыняў кароткую пастанову: “Пагадзіцца з прапановамі беларусаў па справе СВБ”'2.
Аднак на гэтым пільны нагляд цэнтральных партыйных органаў за справай “Саюза вызвалення Беларусі” не закончыўся. Яе аналізавалі вышэйшыя кантрольныя партыйныя органы. У прыватнасці, аб гэтым сведчыць рэзалюцыя прэзідыума Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б), прынятая 25 сакавіка 1931 г; і прысвечаная справе “беларускіх нацдэмакратаў”. Членаў прэзідыума ЦКК непакоіла тое, што погляды прадстаўнікбў беларускай інтэлігенцыі датычыліся адзінства нацыі, адмаўлення наяўнасці эксплуататарскіх класаў і класавай барацьбы ў беларускім грамадстве, што яны быццам бы арыентаваліся на капіталістычны Захад у супрацьлегласць пралетарскай Маскве, рабілі стаўку на кулака і г. д. Яшчэ больш членаў цэнтральнага кантрольнага органа партыі абуралі дзеянні, якія ажыццяўлялі прадстаўнікі нацыянальнай і н т э л і г е н ц ы і Беларускай ССР у выдавецтвах, акадэмічнай навуцы, сістэме nep a п а д р ыхтоўкі настаўніцкіх кадрау і ў іншых галінах3.
Пасля здзяйснення спраў “Саюза вызвалення Беларусі”, “Саюза вызвалення Украіны” і іншых наступленне на ўсё нацыянальнае рэзка ўзмацнілася. Аднак улады не маглі не ўлічваць пры гэтым ступень развіцця нацыянальнай свядомасці і гістарычнай памяці народаў. Самы слабы паказчык у гэтых адносінах быў у беларускага народа. Таму менавіта ў Беларускай ССР наступ на вынішчэнне ўсяго нацыянальнага з’яўляўся асабліва бесцырымонным і жорсткім. Перш за ўсё гэта датычылася згортвання палітыкі беларусізацыі.
Істотная роля тут належала непасрэдным выканаўцам афіцыйнай лініі — работнікам партыйных і
1 НАРБ, ф.4, воп.21. спр.233. арк.І12.
2 РЦЗВДНГ. ф.17, воп.162, спр.9, арк.116.
3 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.946, арк.6 — 8.
дзяржаўных структур, некаторым прадстаўнікам інтэлігенцыі. Характэрная, аднак. такая акалічнасць. Паколькі палітыка беларусізацыі ў сярэдзіне 20-х гадоў была афіцыйна аб’яўлена на рэспубліканскім партыйным і дзяржаўным узроўні, а затым не было ніякіх рашэнняў аб яе адмене і згортвалася яна ў рабочым парадку, асабліва ў ходзе сфабрыкаванай справы “Саюза вызвалення Беларусі”, дык некаторыя работнікі ідэалагічнага фронту, не маючы канкрэтных афіцыйных рашэнняў аб адмене беларусізацыі, працягвалі (ва ўсякім разе на словах) весці гэту лінію.
Характэрнай у гэтых адносінах з’яўляецца дакладная запіска загадчыка культурна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б Тамаркіна кіраўніку кампартыі Беларусі Гікала. напісаная ў канцы 1933 г. Гэты дакумент вядомы пад назвай “Аб фактах вялікадзяржаўных скажэнняў у правядзенні нацыянальнай палітыкі партыі і ігнараванні правядзення беларусізацыіДасведчаны аўтар адзначае, што ў пераважнай большасці абследаваныя арганізацыі не ставілі і па-бальшавіцку не змагаліся за ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі, а пускалі гэтую важнейшую партыйную справу на самацёк і абязлічванне. У падтрымку дадзенай думкі прыведзены канкрэтныя факты, у прыватнасці тое, што ў Беларускім політэхнічным інстытуце выкладчык Міхалковіч пераконваў студэнтаў у наступным: сутнасць спрашчэння беларускага правапісу заключаецца ў яго набліжэнні да правапісу ў рускай мове. Выкладчык беларускай мовы Бранявіцкі спрабаваў даказаць. што праз набліжэнне беларускай мовы да рускай адбываецца рух да інтэрнацыяналізму.
Далей у дакладной сцвярджалася, што ад набліжэння беларускай мовы да рускай вялікадзяржаўнікі пераходзяць да больш адкрытага наступлення, у прыватнасці на беларускую кнігу. Начальнік прапагандысцка-агітацыйнага аддзела Гомельскага гарадскога савета Шапіра адмовіўся распаўсюджваць сярод гомельскіх рабочых літаратуру на беларускай мове, спасылаючыся на тое, што яны яе не ведаюць. Заканчвалася дакладная канстатацыяй фактаў, што ў справаводстве шэрагу арганізацый (Белкаапсаюз, Дзяржбанк, гарадскі савет) беларуская мова замяняецца рускай. У якасці прыкладу прыводзіўся факт,
як старшыня Белкаапсаюза Туркевіч, які добра ведаў беларускую мову, апраўдваў яе замену рускай тым, што “карыстанне беларускай мовай ёсць праява нацдэмакратызму”
Гэты дакумент дастаткова яскрава ілюструе становішча ў першай палове 30-х гадоў у галіне культурнага будаўніцтва і нацыянальнай палітыкі, калі без канкрэтных афіцыйных рашэнняў аб адмене палітыкі беларусізацыі (і гэта было не выпадкова) на практыцы атрымлівалася своеасаблівас спалучэнне ў выкарыстанні як беларускай, так і рускай моў. Аднак перавага ўсё больш аддавалася рускай мове. Гэта рабілася на самых розных узроўнях не толькі партыйна-дзяржаўных структур, але вышэйшых навучальных і іншых устаноў.