• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Пленум засяродзіў увагу на тым, што ЦК УКП(б) у прынятай пастанове назваў самым буйным недахопам прапагандысцкай работы тую акалічнасць, што лекцыі па гісторыі партыі чытаюцца пераважна па першых раздзелах ‘Кароткага курса...”, што паслякастрычніцкі перыяд, які мае важнае значэнне ў гісторыі бальшавіцкай партыі, амаль не закранаецца і застаецца не вывучаным. Таксама было ўказана на слабы кантроль за якасцю лекцый, сярод якіх мала папулярных, недастатковая ўвага надавалася пытанням бягучай палітыкі, міжнароднага становішча, важнейшых палітычных і гаспадарчых мерапрыемстваў партыі і ўрада.
    У пастанове пленума таксама адзначалася, што за мінулы год у рэспубліканскіх і абласных газетах надрукавана 1116 артыкулаў, кансультацый, лекцый у дапамогу тым, хто самастойна вывучае “Кароткі курс...”. Што датычыць работы партыйных кабінетаў, дык яна заключалася галоўным чынам у правядзенні групавых і індывідуальных кансультацый. Іх інтэнсіўнасць была дастаткова вялікай. Толькі ў Гомельскай вобласці за апошнія два з паловай месяцы
    адбыліся 94 групавыя і 1268 індывідуальных кансультацый. Усе яны датычыліся зместу “Кароткага курса...”. 3 праведзеных партыйнымі кабінетамі Магілёўскай вобласці 615 групавых кансультаный палова была выязднымі. Яны праходзілі ў сельскіх саветах і калгасах. Аднак у працэсе гэтай работы многія парткабінеты былі слаба звязаны з нізавымі партыйнымі ячэйкамі1.
    Адбывалася перабудова сістэмы партыйнай і камсамольскай вучобы. Калі ў Беларускай ССР да згаданай пастановы ЦК УКЙ(б) дзейнічала 2336 гурткоў, то пасля перабудовы іх засталося 278. Рабіўся націск на тое, каб склад слухачоў фарміраваўся пераважна на добраахвотных пачатках. У пастанове пленума ЦК КП(б)Б канстатавалася, што практыка прымусовага залічэння партыйных і непартыйных работнікаў у гурткі фактычна пераадолена2.
    Такая масіраваная кампанія па вывучэнню “Кароткага курса гісторыі УКП(б)”, несумненна, садзейнічала засваенню тых дагматычных палажэнняў, якія ўтрымліваліся ў гэтым сталінскім выданні. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што прапагандысты аддавалі перавагу дакастрычніцкай частцы гісторыі партыі і стараліся менш выкладаць яе савецкі перыяд. Гэта было не выпадкова, таму што слухачы курсаў, іншых форм вучобы, несумненна, бачылі істотную розніцу паміж зместам гэтай кнігі і рэчаіснасцю, сведкамі якой яны з’яўляліся.
    У сістэме ідэалагічнай апрацоўкі грамадзян асабліва важнае значэнне надавалася вывучэнню выказванняў Сталіна. Таталітарны бальшавіцкі рэжым павінен мець і меў свайго лідэра, культ асобы якога пераўзыходзіў усе магчымыя межы. У рэгіёнах адпаведна ствараліся і культы мясцовых кіраўнікоў. У БССР гэта ў першую чаргу адносілася да Гікала, які ўзначальваў кампартыю Беларусі ў 1932—1937 гг., a потым быў рэпрэсіраваны.
    Характэрнай асаблівасцю грамадска-палітычнага, як і іншых сфер. жыцця быў шырокі і скрупулёзны кантроль за настроямі грамадства, у тым ліку розных яго сацыяльных пластоў. Паказальнай у гэтых адносінах з’яўляецца спецыяльная зводка, накіраваная кіраўніком карных органаў БССР Цанавай першаму сакратару ЦК КП(б)Б Панамарэн-
    1 НАРБ, ф.4, воп. 20, спр. 195, арк. 121, 130. 133.
    2 Там жа, арк.136 — 138.
    ку. Гэты дакумент быў складзены на аснове даных стопрацэнтнай апрацоўкі карэспандэнцыі за тры дні — 9—11 кастрычніка 1940 г. Апрацоўка пісем была зроблена з мэтаю выяўлення палітычных настрояў студэнцтва і іншых груп насельніцтва ў сувязі з пастановай савецкіх органаў аб ўвядзенні платнага навучання ў старэйшых класах сярэдніх школ і ў вышэйшых навучальных установах і аб зменах у парадку назначэння стыпендый, калі іх маглі мець толькі выдатнікі вучобы. У зводцы прыведзена шмат вытрымак з пісем, якія сведчылі аб адмоўных настроях іх аўтараў да адзначаных мерапрыемстваў савецкай улады. Характэрна, што разам з вытрымкамі ў спецзводцы прыведзены адрасы як тых, хто адпраўляў пісьмы, так і тых, хто павінен быў іх атрымаць1. Няцяжка здагадацца, што гэтыя людзі траплялі ў катэгорыю палітычна ненадзейных з усімі адсюль вынікамі.
    Наогул тая падазронасць, якая была створана ў дзяржаве, ахоплівала ўсё грамадства — ад простых працаўнікоў да вярхоўнага кіраўніцтва. Паказальна, што нават самыя высокія кіраўнікі не давяралі свайму акружэнню і хавалі свае намеры. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць запіска, накіраваная Сталіным свайму калегу і сябру Варашылаву. Яна адносіцца да 30-х гадоў, верагодна, да 1937 г. У ёй Сталін пісаў: “Клім! Учора пры людзях, асабліва пры сваячцы (балбатушка) і дактарах (могуць прагаварыцца), не хацеў назваць дакладны тэрмін ад’езду. Цяпер паведамляю, што вырашыў даўно паехаць заўтра ў суботу. Гаварыць аб гэтым не трэба шырока: мы ўдваіх вельмі прывабны кусок, і папярэдзіць іх сваёю неасцярожнасцю не патрэбна. Значыць, калі ты згодзен, едзем заўтра ў 2 гадзіны. Я абяжу Юсіса з’явіцца нечакана да начальніка станцыі і загадаць яму прычапіць вагон без паведамлення аб ад’язджаючых асобах. Значыць, заўтра ў 2 гадзіны. Справу падрыхтуюць Юсіс і іншыя чэкісты”2. Гэты дакумент, які захоўваецца ў адным з архіваў Масквы, у фондзе Варашылава, выразна сведчыць аб той атмасферы падазронасці і недаверу, якая існавала ў вярхоўнага кіраўніка партыі і дзяржавы да свайго акружэння ’і нават сваякоў. Што ўжо тады гаварыць пра іншыя ўзроўні грамадства, якое ва ўсім арыентавалася на
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.2097, арк.32.
    2 РЦЗВДНГ, ф.74, воп.2, спр.38, арк.91.
    таго, чый культ асобы так моцна праяўляўся літаральна ва ўсіх сферах жыцця.
    Аб некаторых баках бальшавіцкай формы праўлення ў другой палове 30-х гадоў аўтарытэтна засведчыў першы сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка ў пісьме сакратару ЦК УКП(б) Г. Малянкову, якое было накіравана 3 ліпеня 1939 г. Характарызуючы створаныя грамадска-палітычныя абставіны ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі, ён пісаў: кадры пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, артыстаў паспыталі на сабе “дзікія хуліганскія адносіны”. У сярэдзіне 1938 г. яны былі ў стане творчай пасіўнасці і маральнай падаўленасці. Пісьменнікі і найбольш вядомыя артысты дайшлі да таго, што літаральна гадалі, хто з іх наступны будзе арыштаваны. Вакол гэтых людзей ствараліся абставіны іх аддаленасці ад партыі і савецкай улады.
    “Агідная грубасць, вокрык і пават мат” сталі культывавацца як стыль работы апарату. Зацісканне самакрытыкі, нецярпімасць да якога б то ні было праяўлення актыўнасці, крытыкі і самакрытыкі камуністаў наглядаліся паўсюдна. За рэплікі здымалі з работы.
    Ha XVII з'ездзе КП(б)Б для даклада сакратару ЦК Волкаву па рэгламенту былі дадзены дзве гадзіпы. Ен гаварыў шэсць гадзін, і калі адзіп з ваенных у сваім выступленні сказаў, што даклад па зместу яго не зусім задавальняе, а па форме ён занадта доўгі, то дакладчык кваліфікаваў гэта “як вылазку класавага ворага” і запатрабаваў ад дэлегацыі вобласці ноччу сабрацца і абмеркаваць гэты ўчынак.
    Такіх срактаў “дзікага самадурства ”, канстатаваў кіраўнік кампартыі Беларусі, можна прывесці незлічоную колькасць1.
    Дадзеная характарыстыка абставін у жыцці партыі, у тым ліку самых высокіх кіруючых органаў, сведчыць аб надзвычай цяжкім маральнапсіхалагічным клімаце, створаным у БССР, як і ва ўсёй краіне, у канцы 30-х гадоў. Гэта было характэрна не толькі для партыйнага асяроддзя, але і для іншых уладных структур. Да таго ж няўпэўненасць у заўтрашнім дні наглядалася не толькі ў многіх інтэлігентаў, але і ў прадстаўнікоў рабочага класа і сялянства. Калі пры гэтым улічыць надзвычай мажорную танальнасць афіцыйнай агітацыі і прапа-
    ' НАРБ, ф.4, воп.21, спр. 1522, арк.7.
    ганды, то агульная характарыстыка палітычнага стану тагачаснага грамадства будзе надзвычай складанай і супярэчлівай.
    Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё з’яўлялася сферай, без авалодання якой нельга было разлічваць на ўсталяванне бальшавіцкага таталітарнага рэжыму, што і было зроблена. Паралельна з укараненнем камандных метадаў у сацыяльна-эканамічным развіцці адбывалася падпарадкаванне ідэалагічнай сферы. Дадзеныя працэсы ішлі адначасова, дапаўнялі і ўзмацнялі адзін аднаго. Гэта з’явілася вынікам мэтанакіраванай палітыкі, у ажыццяўленні якой БССР адводзілася адно з прыярытэтных месцаў.
    4.	Культурнае будаўніцтва: поспехі, наступленне на нацыянальныя адметнасці
    3 першых дзён існавання бальшавіцкая ўлада надавала важнае значэнне павышэнню культурнага ўзроўню працоўных. Гэта з’яўлялася натуральнай задачай, якую разумелі як кіраўнікі розных ўзроўняў, так і шырокія пласты народа, аднак змест, формы і, галоўнае, накіраванасць дадзенай праны з самага пачатку браліся пад строгі кантроль. Увесь працэс навучання і выхавання павінен быў быць прасякнуты прынцыпамі партыйнасці, класавасні і інш. Гэта ўжо пачыналася ў ходзе работы па засваенню навыкаў чытання і пісьма.
    У справе павышэння граматнасці нямала было зроблена на працягу 20-х гадоў, што дасягалася як шляхам пашырэння навучання дзяцей, так і пераадолення непісьменнасці сярод дарослых. У выніку ў канцы 1926 г. удзельная вага пісьменных жыхароў БССР ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў павысілася да 53,1 % супраць 47,4 % у 1920 г.'
    У 30-я гады такая работа была прадоўжана. Аднак бальшавіцкая таталітарная сістэма. якая набірала моц, праявіла сябе ў Беларускай ССР у гэтых адносінах даволі своеасабліва. У 1932 г. рэспублі канскае кіраўніцтва абвясціла БССР рэспублікай суцэльнан пісьменнасці, як быццам тут ужо ажыццёўлена ўсеагульнае пачатковае навучан-
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.129, 132.
    не. На самай справе гэта было далёка не так. Яшчэ значная колькасць дзяцей і дарослых не валодалі граматай, патрэбны быў пэўны час, каб у асноўным дасягнуць жаданага становішча. Такое імкненне як мага хутчэй адрапартаваць Цэнтру — уласцівая рыса дзейнасці партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР.
    Нярэдкае разыходжанне слоў і справы — адна з асаблівасцей функцыяніравання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Дадзеная рыса захавалася на працягу ўсяго перыяду існавання савецкай улады. Гэта праяўлялася не толькі ва ўзаемаадносінах паміж рэспубліканскім і саюзным кіраўніцтвам, але і ўнутры БССР, паміж партыйна-дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі розных узроўняў.
    Нават праз значны адрэзак часу, у 1939 г., яшчэ каля 700 тыс. чалавек заставаліся ва Усходняй Беларусі непісьменнымі. Гэта складала 19,2 % усяго населыііцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ва ўсходніх абласцях рэспублікі ў той ці іншай ступені валодалі граматай каля 85 % жыхароў1. 3 аднаго боку, гэта было ўнушальным дасягненнем, аднак з другога — нават у гэты час усеагульная пісьменнасць дасягнута не была нягледзячы на пераможныя рапарты амаль дзесяцігадовай даўнасці.