Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Значыць, менавіта ў 1934 г. быў зроблены рашаючы крок на шляху да стварэння сталінскага “аднадушша” ў вырашэнні грамадска-палітычных спраў. Яўка на выбары стала вельмі высокай. Яна не столькі адлюстроўвала адносіны гарадскога і сельскага насельніцтва да палітыкі партыйна-дзяржаўных улад, колькі іх здольнасць мабілізаваць народ на выказванне адносін да сябе.
Працэс усеагульнага ўдзелу ў галасаванні быў закончаны ў час выбарчых кампаній, што праходзілі
1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.З. С.625 — 626.
2 Там жа.
на аснове новых Канстытуцый СССР і БССР. У час выбараў у Вярхоўны Савет СССР, якія адбыліся 12 снежня 1937 г., па рэспубліцы на выбарчыя ўчасткі з’явіліся 97,4 % выбаршчыкаў. 3 іх 98,7 % аддалі свае галасы за кандыдатаў у Савет Саюза Вярхоўнага Савета СССР і 98,3 % — у Савет Нацыянальнасцей.
Прыкладна на такім жа ўзроўні заставалася выбарчая актыўнасць насельніцтва і ў час выбараў у рэспубліканскія заканадаўчыя органы. На выбарах у Вярхоўны Савет БССР, якія адбыліся 26 чэрвеня 1938 г., удзельнічала 99,65 % выбаршчыкаў. 3 іх аддалі свае галасы за кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных 99,19 %. Амаль такія ж паказчыкі былі і на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў працоўных, што адбыліся ў Беларускай ССР 24 снежня 1939 г.1
Дасягнутыя паказчыкі ўдзелу ў выбарчых кампаніях і практычна ўсеагульнае аднадушша ў выказванні сваіх думак шляхам тайнага галасавання — вынік нарастаючага дыктату ў грамадскапалітычным жыцці. Фактычна гэта быў татальны кантроль партыйна-дзяржаўных структур і карных органаў не толькі за ўдзелам грамадзян у выбарчых кампаніях, але і за выказваннем імі шляхам так званага тайнага галасавання сваіх адносін да афіцыйна прапанаваных кандыдатур. У гэтым бальшавіцкая таталітарная сістэма праявілася адным са сваіх выразных бакоў.
Аднак, як адзначалася вышэй, саветы ўсіх узроўняў, выбары ў якія праходзілі з усё ўзрастаючым адзінадушшам, не мелі рэальнай улады. Яны былі падпарадкаваны выканаўчым органам, работнікі якіх нё столькі выбіраліся, колькі прызначаліся зверху. Да таго ж дзейнасць саветаў была моцна падуладная адпаведным партыйным камітэтам. Усе прызначэнні маглі ажыццяўляцца толькі з іх дазволу, а мерапрыемствы, што праводзіліся, таксама былі пад іх кантролем.
Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць практыка арганізацыі і правядзення XI Усебеларускага з'езда саветаў, які адбыўся 14 — 22 студзеня 1935 г. 3 мэтай яго падрыхтоўкі была створана паліткамісія ЦК КП(б)Б па кіраўніцтву з’ездам. У яе ўвайшлі 13 ча-
1 Советская Белоруссня. 1938. 29 мюня; 25 нюля; РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.21, спр.443, арк. 51 — 52.
лавек. Камісію даручылі ўзначаліць старшыні ЦВК БССР A. Р. Чарвякову. У яе склад увайшлі першы сакратар ЦК КП(б)Б М. Ф. Гікала, старшыня Саўнаркома БССР М. М. Галадзед, другі сакратар ЦК КП(б) Б Д.І.Валковіч, іншыя партыйна-дзяржаўныя кіраўнікі рэспубліканскага звяна. Камісія правяла тры пасяджэнні, у час якіх разгледзела і зацвердзіла парадак дня з’езда, змест дакладаў, праекты рэзалюцый, будучы склад ЦВК БССР. Разглядаўся таксама склад ганаровага прэзідыума, кіруючых органаў з’езда, прывітальныя тэлеграмы як у адрас з’езда, так і ад яго, палітработа з дэлегатамі і інш.1
Такая ўсебаковая і канкрэтная падрыхтоўка з’езда спецыяльна створанай паліткамісіяй ЦК КП(б)Б фактычна прадвызначыла яго работу і характар рашэнняў. Прыкладна так рыхтаваліся адпаведнымі партыйнымі камітэтамі выбары саветаў і на іншых узроўнях, а таксама праводзімыя імі мерапрыемствы. Усё гэта сведчыць аб дасягненні бальшавіцкай партыяй поўнага манапалізму ў справе кіраўніцтва саветамі, якія фактычна выконвалі падпарадкаваную ролю, хаця і лічылася, што ўлада належыць ім, a праз іх — усяму народу.
Пад пільным кантролем партыйных органаў працавалі розныя грамадскія фарміраванні саветаў — камісіі, секцыі, дэпутацкія групы. У іх рабоце ўдзельнічалі многія працоўныя, хаця ў шмат якіх адносінах фармальна. Тым не менш вакол кіруючых органаў мясцовых саветаў фарміраваўся значны актыў. Дастаткова сказаць, што ў сярэдзіне 1935 г. колькасць актывістаў толькі сельскіх саветаў Беларускай ССР дасягала 165 тыс. чалавек 2.
Пэўная роля ў грамадска-палітычным жыцці гарадоў належала прафсаюзным арганізацыям. Калі па стану на 1 кастрычніка 1932 г. яны налічвалі ў БССР каля 357 тыс. чалавек, то да лістапада 1940 г. — амаль 650 тыс. Разам з мерамі па актывізацыі работы прафсаюзаў у напрамку падтрымкі бальшавіцкай таталітарнай сістэмы партыйна-дзяржаўныя ўлады імкнуліся раз’яднаць рабочых розных спецыяльнасцей. Хоць гэта маскіравалася, але менавіта з дадзенай мэтай у верасні 1934 г. IV пленум УЦСПС прыняў рашэнне аб разбуйненні прафсаюзаў. На яго ас-
' НАРБ, ф.4, воп.21, спр.682, арк. 1 — 16.
2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.З. С.627.
нове ў БССР замест 27 прафесійных саюзаў было створана 76.
Важнае значэнне надавалася дзейнасці камсамола. Яго рады пашыраліся як у горадзе, так і на вёсцы. Да пачатку 1941 г. у рэспубліцы налічвалася 263 тыс. юнакоў і дзяўчат, якія ўваходзілі ў склад рэспубліканскай камсамольскай арганізацыі’. Яе дзейнасць, як і работа прафсаюзаў, а таксама іншых грамадскіх арганізацый, была моцна рэгламентавана. Фактычна адбылося іх адзяржаўленне.
Кантроль за грамадскімі фарміраваннямі, нават далёка не першымі па значэнню, быў усеагульным і пільным. Прыкладам гэтага, у прыватнасці, можа служыць пісьмо паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па БССР у ЦК КП(б)Б. накіраванае 26 чэрвеня 1932 г. У ім адзначалася. што ў канцы папярэдняга года масавым аддзелам ЦК КП(б)Б была заслухана інфармацыя аб стане беларускай арганізацыі таварыства сяброў радыё. У сувязі з гэтым у 38 раёнах праведзены раённыя канферэнцыі. Амаль на ўсіх фабрыках, заводах, ва ўстановах арганізаваны ячэйкі таварыства. У студзені 1932 г. адбыўся I Усебеларускі з’езд беларускага аддзялення таварыства сяброў радыё, выбраны кіруючыя органы. Аднак з таго часу прэзідыум таварыства ні разу не збіраўся. Ніякая работа не вядзецца. Мясцовыя ячэйкі разваліліся, членскія ўзносы не збіраюцца. Сродкі, якія выдзеліў Саўнарком БССР, пайшлі на зарплату апарату таварыства. АДПУ прапаноўваў прыняць дзейсныя меры ў адносінах да членаў партыі, якія давялі работу таварыства да поўнага развалу.
Пасля такога данясення ЦК КП(б)Б вырашыў тэрмінова сабраць кіруючых работнікаў таварыства, грунтоўна высветліць прычыны развалу яго работы, устанавіць вінаватых і разгледзець гэта пытанне на пасяджэнні сакратарыята ЦК. Работай таварыства заняліся органы ЦКК — PCI Беларускай ССР-. Дадзены факт сведчыць аб тым, што ў сістэме масіраванай агітацыйна-прапагандысцкай работы выкарыстоўваліся ўсе рычагі, у тым ліку, здавалася б, другарадныя грамадскія арганізацыі.
1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.З. C.619 — 620; Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.198.
2 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.302, арк.559 — 560.
Разлік быў простым: такая ўсебаковая апрацоўка свядомасці грамадзян павінна была прынесці (трэба прызнаць, і прыносіла) жаданыя партыйным уладам в ы н і к і.
Значнай эфектыўнасцю вызначалася дзейнасць спартыўных арганізацый, асабліва ваенізаванай накіраванасці. Падрыхтоўка лётчыкаў, парашутыстаў, іншых ваенных спецыялістаў дасягнула ў 30-я гады вялікага размаху. Асаблівае значэнне гэтай рабоце надавалася ў БССР як у прыгранічнай рэспубліцы.
Прыгранічныя рэгіёны дзяржавы заўсёды былі ў цэнтры павышанай увагі цэнтральных улад. У прыватнасці, 11 сакавіка 1930 г. палітбюро ЦК УКП(б) прыняло пастанову “Аб Украіне і Беларусі”. У ёй адзначалася: па тых даных, якія маюцца ў цэнтральнага кіраўніцтва, ёсць падставы меркаваць, што ў выпадку сур’ёзных кулацка-сялянскіх выступленняў на тэрыторыі Правабярэжнай Украіны і на Беларусі (асабліва ў сувязі з будучым высяленнем з прыгранічных раёнаў польска-кулацкіх контррэвалюцыйных і шпіёнскіх элементаў) польскі ўрад можа пайсці на ўмяшальніцтва (так у дакуменце. — M.K.Y Каб пазбегнуць гэтага, ЦК палічыў неабходным даць цэнтральным камітэтам кампартый Украіны і Беларусі, а таксама адпаведным органам АДПУ наступныя дырэктывы:
засяродзіць увагу як у палітычнай рабоце, так і ў ваенна-чэкісцкай падрыхтоўцы на тым, каб не былі дапушчаны ніякія выступленні антысавецкага характару ў прыгранічных акругах Украіны і Беларусі;
у тыднёвы тэрмін перакінуць у прыгранічныя акругі дастатковую колькасць вопытных партыйных работнікаў з іншых акруг у дапамогу мясцовым арганізацыям;
за гэты ж час колькасна і якасна ўзмацніць у прыгранічных акругах аператыўны склад і манеўровыя вайсковыя групы АДПУ за кошт іншых рэзерваў;
аперацыю арышту і высылкі кулацка-польскіх контррэвалюцыйных элементаў падрыхтаваць з усёй скрупулёзнасцю і правесці ў максімальна кароткі тэрмін, арганізавана і без шуму;
асноўная задача — папярэдзіць любыя масавыя выступленні ў пагранічных акругах1.
Дадзеная пастанова расцэньвалася як асабліва
1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.8, арк.114.
сакрэтная і з ёю знаёмілася абмежаваная колькасць асоб як у Цэнтры, так і сярод членаў ЦК кампартый Украіны і Беларусі. I гэта не выпадкова. Дадзены дакумент быў п р ы н я т ы ў разгар масавай калектывізацыі і моцнага абвастрэння палітычнага становішча ў краіне. Таму трывога вышэйшага выканаўчага органа была не беспадстаўнай. Звяртае на сябе ўвагу тое, што адзначаныя ў пастанове мерапрыемствы павінны былі праводзіцца з тым разлікам, каб не выклікаць кампаній пратэсту. Гэтага асабліва баяліся цэнтральныя ўлады, таму што любое больш-менш значнае выступленне магло з’явіцца той іскрынкаю, з якой, не выключана, разгарэлася б полымя.
Для ўзмацнення партыйна-дзяржаўнага палітычнага ўплыву ў прыгранічных раёнах пастаянна звярталася ўвага на іх кадравае забеспячэнне, у тым ліку на якасны склад настаўнікаў. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць пісьмо першага сакратара ЦК КП(б)Б Гея ў цэнтральныя партыйныя органы ў Маскве, накіраванае 27 снежня 1931 г. У ім канстатуецца факт павышэння на працягу апошняга года ўдзельнай вагі камуністаў і камсамольцаў сярод настаўнікаў. Аднак кіраўніка беларускай партыйнай арганізацыі непакоіла тое, што шмат хто з настаўнікаў з’яўляецца “ідэалагічна чужым элементам” і што гэта частка настаўніцтва “працягвае заставацца ўсё яшчэ значнай”. Паводле яго звестак, па некаторых раёнах падлягала “нзьятню” да 20 чалавек. Адначасова выказвалася просьба аб прысылцы ў гэтыя мясціны больш надзейных кадраў настаўнікаў1. Недавер партыйна-савецкай улады да значнай часткі настаўніцтва, як і наогул да інтэлігенцыі, быў характэрным не толькі для гэтага, але і для больш позняга часу.