Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Насцярожанасць у грамадска-палітычным жыцці — характэрная рыса рашэнняў мясцовых і цэнтральных улад. Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца сакрэтная пастанова палітбюро ЦК УКП(б), прынятая 10 верасня 1932 г. У адпаведнасці з ёю абмяжоўваліся сустрэчы вызваленых з польскіх турмаў камуністаў з кіраўнікамі і грамадскасцю прыгранічных мясцін.
НАРБ, ф.4, воп.21, спр.233, арк.9.
Дакумент прадугледжваў, што ў сустрэчах не могуць удзельнічаць прадстаўнікі савецкіх органаў і Чырвонай Арміі. У Негарэлым, а таксама ў Дзяржынску (Койданаве) сустрэчы абмяжоўваліся удзелам невялікіх дэлегацый рабочых, іншых арганізацый без правядзення мітынгаў і без прывітальных прамоў. ГГрадугледжвалася, што на вакзале ў Мінску колькасць тых, хто сустракаў, не павінна перавышаць 100 — 150 чалавек. 3 мэтаю недапушчэння дэманстрацый тут не павінна быць прывітальных прамоў. Пастанова прадпісвала, што ўрачыстыя пасяджэнні могуць склікацца толькі ад імя Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам і прафсаюзаў. Газетам забаранялася друкаваць тэксты прамоў, якія могуць прагучаць на гэтых пасяджэннях. Выступленні польскіх камуністаў у час сустрэч не павінны друкавацца, як не павінна быць і падрабязных інфармацый пра ўсё гэта ў мінскім друку1.
Такая перасцярога ад пашыраных кантактаў з братамі па зброі — камуністамі, якія вызваляліся з польскіх турмаў і пераязджалі ў СССР, каб атрымаць тут палітычнае прыстанішча, красамоўна характарызуе савецкія п a р а д к і ў іх сталінскай інтэрпрэтацыі як фактычна закрытае грамадства. У прыведзенай пастанове прасочваецца недавер як да замежных партыйных калег, так і да сваіх жыхароў і нават прадстаўнікоў савецкіх органаў, а таксама Чырвонай Арміі. Наогул гэта характэрная рыса таталітарнай бальшавіцкай сістэмы, асабліва ў часы сталінскага праўлення.
Тая акалічнасць, што БССР з’яўлялася прыгранічнай рэспублікай, накладвала адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска-палітычнага жыцця. У прыватнасці, член палітбюро ЦК УКП(б), старшыня камісіі партыйнага кантролю пры ЦК партыі А. Андрэеў у выступленні 18 чэрвеня 1938 г. на XVII з‘ездзе КП(б)Б падкрэсліваў: асноўнае — гэта тое, што Беларусь з’яўляецца прыгранічнай рэспублікай, займае асобнае месца па свайму палітычнаму становішчу.
Пасля ўдзелу ў рабоце з’езда Андрэеў зрабіў паездку па рэспубліцы і перыядычна дакладваў Сталіну аб становішчы спраў. На яго думку, у многіх раённых камітэтах партыі сакратары сядзяць слабыя, а ў Лепельскім, Бягомльскім і іншых — проста ненадзейныя. У выніку гэтага партыйна-палітычная работа ў пагранпаласе пастаўлена крайне слаба. У наступнан
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.1.3, арк.100.
карэспандэнцыі высокапастаўлены правяраючы з Масквы паведамляў: у найболып нездавальняючым становішчы аказалася кіраўніцтва зямельнымі справамі і адукацыяй. Наркома асветы Піваварава давялося арыштаваць як шкодніка, магчыма, ён польскі шпіен, а кіраўніка Наркамзема Свіннова — пакуль адхіліць ад работы як падазроную асобу. У інфармацыі выказвалася просьба адклікаць Лявіцкага з Беларусі ў распараджэнне НК УКП(б) з-за таго, што яго паводзіны тут нейкія дзіўныя і яго неабходна грунтоўна праверыць. Пасланец з Цэнтра інфармавау, што яму давялося замяніць частку кіруючых работнікаў, у тым ліку з аддзелаў ЦК. На буйнейшам раённай электрастанцыі БелДРЭС былі з н я т ы з пасады дырэктар, таму што па нацыянальнасці ён латыш, а таксама парторг, які з’яўляўся палякам1.
Гэты прыклад характарызуе грамадска-палітычныя абставіны, што існавалі ў тыя часы. Hi аб якой партыйнай дэмакратыі і гаварыць не даводзіцца, паколькі аднаасоона, фактычна без усялякага расследавання высокі партыйны эмісар здымаў з пасады тых, хто яму не спадабаўся. Але ж гэта было не проста адхіленне людзей ад працы. Усе яны, як вядома, перадаваліся ў следчыя органы, якія, безумоўна, тут жа знаходзілі матэрыял для арышту і рэпрэсій.
Падазронасць і ўсеагульны прадузяты кантроль, у першую чаргу на прадмет палітычнай надзейнасці, ахоплівалі літаральна ўсе сферы грамадскага жыцця 30-х гадоў. Асабліва пільным быў кантроль за выдавецкай справай. Галоўным упраўленнем па справах літаратуры і выдавецтваў (Галоўлітбелам) БССР пастаянна рабіліся агляды літаратурна-мастацкіх часопісаў і газет. У прыватнасці, у аглядзе за 1932 г. часопісаў “Шляхі калектывізацыі ”, “Савецкая краіна”, “Паляўнічы Беларусі”, “Тэхніка ў масы” канстатавалася, што ў працэсс праверкі ўся ўвага была скіравана на выяўленне галоўным чынам палітычных зрываў у рабоце гэтых выда+гяяў, а таксама на праявы класава-варожых вылазак2.
Сродкі масавай інфармацыі былі пад асабліва пільнай увагай партымна-дзяржаўных структур. У першую чаргу іх непакоіла кадравае забеспячэнне. У прыватнасці, аб гэтым сведчыць пісьмо першага сакратара ЦК КП(б)Б Гікала, накіраванае 17 верасня 1936 г. у ЦК УКП(б). У ім указвалася, што рэдакцыі
1 РЦЗВДНГ, ф.73, воп.2. спр.23, арк.82 — 89, 126, 158.
2НАРБ, ф.4, воп.21, спр.391, арк.364.
газет і часопісаў, выдавецтвы БССР у значнай ступені “засмечаны” трацкістамі, нацдэмамі, бундаўцамі, іншымі класава-варожымі элементамі. ЦК КП(б)Б правёў вялікую работу па выкрыццю і выгнанню іх. У выніку шмат якія выданні, у тым ліку рэспубліканскія газеты “Звязда”, “Рабочы” і іншыя, аказаліся без многіх сваіх супраноўнікаў. Толькі кіруючых работнікаў друку не хапала каля 70 чалавек. Асабліва цяжкае становішча з кадрамі склалася ў Белдзяржвыдавецтве і нават у Галоўл ітбеле. Кіраўнік кампартыі Беларусі прасіў прыслаць адпаведных людзей для замяшчэння вакантных пасад1. Зразумела, што прысланыя работнікі не ведалі спецыфікі рэспублікі, асаблівасней беларускага народа, яго гісторыі і традыцый. Іх менш за ўсё цікавіла Беларусь як нацыянальная рэспубліка, затое яны з’яўляліся актыўнымі праваднікамі афіцыйнай лініі.
Для ўзмацнення нагляду за выдавецкай дзейнасцю пашыралася практыка прыцягнення да гэтай справы няштатных кантралёраў. У прыватнасці, група супрацоўнікаў Інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава ў маі 1937 г. атрымала заданне прарэцэнзаваць артыкулы па пытаннях гаспадарчага планавання, змешчаныя ў часопісе “Сацыялістычнае будаўніцтва" за апошнія 10 гадоў. Рэцэнзентаў арыентавалі на тое, што матэрыялы могуць мець нёкаторае значэнне для выкрыцця варожай дзейнасці выяўленых, а, магчыма, яшчэ не знойдзейых шкоднікаў. Тыя цытаты, якія былі выбраны з некаторых публікацый, сведчаць, што іх прэтэнзіі зводзіліся нярэдка да відавочных, агульнапрынятых выказванняў. Тым не менш такое “высысанне з пальца” пранізвала ўсю працу кантралёраў2.
Як вынікае з дакументальных матэрыялаў, нават у гэты час, нягледзячы на масіраваны ўціск літаральна па ўсіх напрамках грамадска-палітычнага жыцця, асобныя людзі спрабавалі весці барацьбу з бальшавіцкай таталітарнай сістэмай. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць антысавецкія лістоўкі, што час ад часу з’яўляліся ў тых ці іншых мясцінах. У прыватнасці, у верасні 1930 г. у в. Матусава Галава Хутарскага сельсавета Чэрвеньскага раёна была расклеена такая лістоўка. Органы паў-
1 НАРБ, ф.4. воп.21, спр.884, арк. 19 — 20.
2 Там жа, спр. 1074, арк. 1 —7.
намоцнага прадстаўніцтва АДПУ па Беларускай ваеннай акрузе меркавалі, што яе напісаў жыхар вёскі Я. П. Ляўшук. Яго арыштавалі'.
У Мсціслаўскім раёне ў ноч на 20 лістапада 1930 г. на паштовых скрынках былі расклеены лістоўкі, перадрукаваныя на машынцы. У іх гаварылася: мы — барацьбіты за вызваленне ўсяго рабочага класа, мы вольны народ. Нас шмат. Шмат у нас і 'зброі, якой мы можам адстаяць сябе. Няўжо вы каменныя людзі, што церпіце гэтае ліхалецце пад усякім гнётам? Што нам абяцалі бальшавікі? Яны нам абяцалі волю, зямлю сялянам, свабоду слова. А ці назіраецца гэта? He.
Далей у лістоўцы прапаноўвалася дапамога тым, хто падзяляе погляды аўтараў. Для гэтага неабходна было наведаць адпаведныя лясныя масівы. Лістоўка таксама ўтрымлівала заклік: не ісці ў калгасы, таму што гэта — гібель. Пад ёю стаяў подпіс: Вызваленцы2.
Лістоўкі з’яўляліся і ў больш позні час, нават у 1937 г. Адна з іх за подпісам нацыянальнага працоўнага саюза, напісана на рускай мове і ў рэзкіх выразах. У ёй, у прыватнасці, гаварылася, што ілжэ праклятая камулада аб шчаслівым калгасным жыцці. 20 гадоў льецца кроў, поўныя канцлагеры працоўным народам. He сее Сталін і не жне, а грабіць працоўнае сялянства і рыхтуе сусветную рэвалюцыю на народныя грошы. 3 гэтым трэба заканчваць. Затым утрымліваліся заклікі да «кармільцаў зямлі рускай»: не плаціць грабежніцкіх падаткаў, адстойваць права на аднаасобнае гаспадаранне, змагацца за свабодную працу на сваёй уласнай зямлі. У закліку да рабочых сцвярджалася, што без заможнага і свабоднага селяніна ў іх таксама не будзе шчаслівага жыцця. Лістоўка змяшчала і звароты да інтэлігенцыі, чырвонаармейцаў, чыгуначнікаў, каб паўсюдна аб’ядноўвацца з мэтай звяржэння сталінскай дэспатыі, пералічваліся прозвішчы вярхоўных кіраўнікоў і ўтрымлівалася патрабаванне прыцягнуць іх да адказнасці3. Дадзеная лістоўка, як можна меркаваць па яе зместу, была напісана ў Расіі, але распаўсюджвалася і ў БССР. З’яўленне ва ўмовах таталітарнага сталінскага рэжыму антысавецкіх лістовак сведчыла аб тым, што ўладам не ўдавалася поўнасцю знішчыць іншадумства нягледзячы на татальны ўціск у грамадска-палітычнай і іншых сферах жыцця.
1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.249, арк. 158.
2 Там жа, спр.249, арк 158 — 159.
3 Там жа, спр.1247, арк. 1.
У разгалінаванай і строга цэнтралізаванай сістэме ідэалагічнай апрацоўкі людзей важная роля належала партыйнай і камсамольскай палітычнай вучобе. Для членаў партыі і камсамола яна з’яўлялася абавязковай. Лічылася неабходным прыцягненне да яе беспартыйных. Тэматыка заняткаў была строга кананізаванай. Урэшце рэшт усё пачало зводзіцца да “Кароткага курса гісторыі УКП(б)”, апублікаванага ў 1938 г.
Вывучэнню “Кароткага курса...” надавалася надзвычай вялікая ўвага. Гэта стала асноўным напрамкам работы сістэмы партыйнай, камсамольскай, іншых форм вучобы. Ход і эфектыўнасць гэтай працы пастаянна кантралявалі партыйныя органы. У прыватнасці, пленум ЦК КП(б)Б, які адбыўся 15 — 16 лістапада 1939 г„ разгледзеў пытанне “Аб ходзе выканання рашэння ЦК УКП(б) ад 16 жніўня 1939 года “Аб пастаноўцы прапаганды марксізма-ленінізма ў Беларускай ССР”. У прынятай пленумам пастанове было адзначана, што “Кароткі курс...” у Беларускай ССР распаўсюджаны ў колькасці каля 400 тыс. экземпляраў, даклад Сталіна на XVII з'ездзе УКП(б) — больш за 500 тыс. экземпляраў. Разам з іншымі выданнямі агульны тыраж распаўсюджанай марксісцкаленінскай літаратуры склаў на працягу года каля 3 млн экземпляраў.