Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Некаторыя з пастаноў аператыўнай “тройкі” па нарыхтоўках пры ЦК КП(б)Б у далейшым атрымалі сваё развіццё. У прыватнасці, забарона на гандаль хлебам у некаторых раёнах была распаўсюджана на ўсю рэспубліку. Пастанова бюро ЦК КП(б)Б ад 28 ліпеня 1933 г. патрабавала: у адпаведнасці з рашэннем СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 20 чэрвеня 1933 г. “Аб абавязковых пастаўках збожжа дзяржаве калгасамі і аднаасобнымі гаспадаркамі з ураджаю 1933 г. на падставе закону ад 19 студзеня 1933 г.” спыніць з 1 жніўня 1933 г. калгасны і індывідуальна-сялянскі гандаль хлебам2.
Адной з праяў катастрафічнага становішча спраў у сацыяльнай сферы ў гэты час было распаўсюджавне жабрацтва. Яно ўзнікла як вынік правядзення ў жыццё палітыкі калектывізацыі, раскулачвання заможнага, а нярэдка і сярэдняга сялянства. Аб жабрацтве, у прыватнасці, сведчыць пісьмо, якое было накіравана 30 чэрвеня 1933 г. кіраўнікам Беларускай ССР Гікала, Шаранговічу, Галадзеду ад сакратара Жлобінскага РК КП(б)Б Плешакова і старшыні РВК Тамашэўскага. У ім гаварылася, што ў раёне налічваецца 216 гаспадарак з 885 едакамі, якія атрымалі адміністрацыйна-судовае спагнанне з боку органаў АДПУ і суда з канфіскацыяй іх маёмасці. Гэтыя сем’і ў сваёй пераважнай большасці знаходзяцца ў раёне і жывуць за кошт жабрацтва, вандруючы па хатах, што выклікае непажаданы настрой у працоўных аднаасобнікаў і нават калгаснікаў. У сувязі з гэтым кіраўнікі раёна ставілі пытанне аб вяртанні гэтым сем’ям часткі пасеваў, якія раней ім належалі. а таксама аб выдзяленні зямлі з запасных фондаў і горшых будынкаў, каб спыніць жабрацкае
1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.302, арк.254 — 255.
2 Там жа, воп.З, спр.107, арк.22.
існаванне гэтых людзей Ёсць падставы меркаваць, што такое становішча было не толькі ў Жлобінскім, але і ў іншых раёнах БССР.
Цяжкі стан эканомікі і сацыяльнай сферы ў пачатку 30-х гадоў прывёў не толькі да абвастрэння грамадска-палітычнага становішча, значнага скарачэння дзяржаўных нормаў водпуску прадуктаў харчавання, але і да істотнага зніжэння іх якасці. Гэта нават прадугледжвалася на самым высокім партыйна-дзяржаўным узроўні. Разглядаючы 25 мая 1932 г. пытанне “Аб хлебафуражным балансе”, палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла план выкарыстання харчовага хлеба — пшаніцы, жыта і пэўнай колькасці прымесяў 2. Пастанова, аднак, не канкрэтызавала, якія прымесі меліся на ўвазе і ў якіх прапорцыях яны павінны былі дабаўляцца ў хлебныя вырабы.
Вялікія цяжкасці ў дзяржаўным забеспячэнні рабочых, служачых, сялян, інтэлігенцыі прадуктамі харчавання вымусілі партыйна-дзяржаўныя органы прымаць тэрміновыя захады для павелічэння іх вытворчасці. У прыватнасці, было вырашана пайсці на стварэнне дапаможных гаспадарак пры сталовых фабрык і заводаў. Пачалі ўзнікаць цэнтральныя і закрытыя рабочыя кааператывы (ЦРК, ЗРК), аддзелы рабочага забеспячэння (АРЗ). Яны займаліся нарыхтоўкай і продажам прадуктаў харчавання насельніцтву гарадоў, у першую чаргу рабочым. У канцы 1933 г. у БССР ужо налічвалася 108 ЦРК і 98 АРЗ. ЗРК меліся на 105 буйнейшых прадпрыемствах рэспублікі і на пачатак 1934 г. ахоплівалі больш за 100 тыс. рабочых і служачых.
Пачалося надзяленне гарадскіх сем’яў індывідуальнымі ўчасткамі зямлі, што ўвогуле супярэчыла курсу на стварэнне адзінай, фактычна дзяржаўнай формы ўласнасці. Тым не менш у 1934 г. каля 60 тыс. сем’яў у гарадах БССР атрымалі індывідуальныя зямельныя надзелы. Гэта склала 22% агульнай колькасці сем’яў рабочых у прамысловых гарадах рэспублікі3.
Паступова, з вялікімі цяжкасцямі сельскагаспадарчая вытворчасць выходзіла з глыбокага крызісу і найперш за кошт максімальнага выкачвання харчовых рэсурсаў з калгасна-саўгаснай вёскі. Урэшце было
'НАРБ, ф.4. воп.З, спр.105, арк.46.
2РЦЗВДНГ, ф17, воп.162, спр.12, арк.153.
3Нсторня рабочего класса Белорусской ССР. Мн.,1985. Т.2. С.356 — 358.
дасягнута такое становішча, што дазволіла адмяніць картачную сістэму, 3 1 студзеня 1935 г. сталі прадавацца без картак хлеб, мука, крупы, а з кастрычніка — іншыя віды харчавання. Нарміраванае размеркаванне прамысловых тавараў было спынена з 1 студзеня 1936 г. Гэтыя меры спрыялі некатораму павышэнню ўзроўню жыцця гарадскога насельніцтва, аднак рэальныя даходы на аднаго рабочага ў БССР у 193/ г. перавысілі ўзровень 1926/27 гаспадарчага года толькі на 20 %1.
Жыхары сельскай мясцовасці ў значнай ступені самастойна павінны былі вырашаць праблему харчавання. У калгаснікаў і рабочых саўгасаў вялікую ролю адыгрывалі прысядзібныя ўчасткі. Яны хоць і былі моцна абмежаваныя ў памерах, аднак фактычна напалову забяспечвалі сваіх гаспадароў асноўнымі прадуктамі харчавання. Да таго ж іх уладальнікі і асабліва аднаасобныя сяляне плацілі дзяржаве высокія падаткі. Пад цяжарам падатковага прэса сельскія жыхары Беларускай ССР у першай палове 30-х гадоў існавалі на мяжы выжывання. У шэрагу мясцовасцей, як адзначалася вышэй, быў голад. Яго пераадоленне запатрабавала значных намаганняў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы.
Змяншэнне вастрыні харчовай праблемы, несумненна, было важнейшай задачай партыйных і дзяржаўных органаў у сацыяльнай сферы ў першай палове 30-х гадоў. Аднак адначасова яны вымушаны былі займацца і іншымі неадкладнымі справамі, у прыватнасці nep aадоленнем эпідэмій сярод насельніцтва, што атрымалі значнае распаўсюджанне, нягледзячы на тую ўвагу, якая ўвогуле надавалася развіццю сістэмы аховы здароўя. У выніку зробленых намаганняў на гэтым напрамку меліся пэўныя дасягненні. Дастаткова сказаць, што колькасць ложкаў у стацыянарных лячэбных установах у Беларускай ССР павялічылася на працягу 1933—1937 гг. з 8,6 да 14,4 тыс. Удвая ўзрасла сетка рэнтгенаўскіх кабінетаў і клінічных лабараторый.
Паляпшэнне ўмоў медыцынскага абслугоўвання насельніцтва перш за ўсё датычылася жыхароў горада. На прамысловых прадпрыемствах рэспублікі колькасць урачэбных і фельчарскіх пунктаў павялічылася са 185 у 1932 г. да 282 у 1937 г. Павышаная ўвага надавалася ахове здароўя жанчын і дзяцей. Для за-
Нсторня рабочего класса Белорусской ССР. Т.2. С.359.
беспячэння дзейнасці сеткі лячэбных устаноў патрэбна была адпаведная колькасць медыцынскіх работнікаў. Іх падрыхтоўка пашыралася. У 1937 г. у БССР працавалі каля 3 тыс. урачоў і амаль 7 тыс. работнікаў сярэдняга медыцынскага ўзроўню1.
Аднак існуючай сеткі аховы здароўя было недастаткова, каб забяспечыць неабходнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва рэспублікі. Да таго ж патрэбны былі і а-дпаведныя санітарныя ўмовы для яго пражывання. Іх стварэнне як для гарадскіх, так і для сельскіх жыхароў у многім было нездавальняючым. Нават у Мінску па стану на канец 1931 г. болыіі за палову будынкаў з’яўляліся драўлянымі і ў значнай ступені старымі. Да таго ж сталіца рэспублікі нездавальняюча забяспечвалася вадою: на душу насельніцтва на пранягу сутак прыходзілася ўсяго Зэ літраў вады, якая падавалася па гарадскім водаправодзе. Каналізацыяй было ахоплена толькі каля 10% кватэр. У выніку горад увесь час знаходзіўся ў антысанітарным стане.
3 цяжкасцю ажыццяўляліся ўнутрыгарадскія зносіны. У Мінску з агульнай працягласцю вуліц у 201 км было замошчана камянямі толькі 77 км. Вуліц і тратуараў удасканаленага тыпу ў гэты час тут не было. 3 дзевяні мастоў праз раку Свіслач восем з'яўляліся драўлянымі і ўзведзенымі каля 10 гадоў таму назад. Пабудаваная ў 1929 г. трамвайная лінія працягласцю 10 км не задавальняла патрэбы жыхароў горада. На ёй маглі курсіраваць толькі 20 вагонаў, што меліся ў трамвайнай гаспадарцы. У гэты час горад не меў ніводнага аўтобуса для ажыццяўлення ўнутрыгарадскіх перавозак-. He лепшым было становішча і ў іншых гарадах Б С С Р. У многім нездавальняючымі з’яўляліся санітарныя ўмовы ў сельскай мясцовасці.
Да таго ж такі санітарны стан населеных пунктаў БССР дапоўніўся ў 1931 г. стыхійным бедствам — разбуральнай паводкай у час вясенняга таяння cilery. На Заходняй Дзвіне, напрыклад, вада паднімалася на 13 — 14 м вышэй за ардынар. У выніку было знесена 35 мастоў саюзнага і 51э мастоў рэспубліканскага і раённага значэння, разбураны многія грэблі і дамбы. Ад наваднення пацярпелі больш за 50 раёнаў рэспублікі з 98. Аказаліся затопленымі 567 населеных пунктаў, былі знесены ці
1 Гісторыя Беларускай ССР. Мн.,1973. Т.З. С.575 — 578.
2НАРБ, ф.4, воп.21, спр.233, арк. 12.
пашкоджаны каля 14 тыс. двароў. Больш за 55 тыс. чалавек пацярпелі ад гэтага бедства, a 112 загінулі. Гаспадарцы і жыхарам рэспублікі быў нанесены вялікі матэрыяльны ўрон. Па папярэдніх звестках, страты склалі каля 20 млн руб., у тым ліку па прамысловасці — 6 млн, дарожнаму будаўніцтву — 3 млн, сельскай і камунальнай гаспадаіэцы — 2 млн. Амаль палову ад агульнай сумы — 8 млн руб. — склалі матэрыяльныя страты насельніцтва'.
Разбуральная паводка 1931 г., несумненна, садзейнічала пашырэнню інфекцыйных захворванняў. Аб гэтым сведчаць дакументальныя даныя, у прыватнасці па гораду Віцебску. Тут наглядалася хранічнае распаўсюджанне сярод жыхароў брушнатыфознай інфекцыі. У 1929 г. было выяўлена 500 такіх выпадкаў, у 1930 г. — 860, а ў 1931 г. — 1663. Гіазней гэта захворванне крыху пайшло на спад. У 1932 г. быў зарэгістраваны 1431 выпадак. Асноўнымі прычынамі гэтай цяжкай хваробы для жыхароў Віцебска былі забруджванне водаправода, неналежны стан каналізацыі і інш. У першую чаргу хварэлі дзеці. Яны склалі (ва ўзросце да 16 гадоў) 52 % ад усіх хворых2.
Праца па пераадоленню інфекцыйных захворванняў вялася па ўсёй Беларускай ССР. Аднак яна праходзіла складана. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць дакладная запіска рэспубліканскага наркамата аховы здароўя 21 сакавіка 1933 г. у сакратарыят ЦК КП(б)Б. На яе аснове было прынята рашэнне, якое абавязвала наркамат аховы здароўя арганізаваць больш рашучую барацьбу з эпідэмічнымі захворваннямі шляхам пасылкі брыгад з медыцынскага персаналу ў раёны, дзе мелі месца захворванні на сыпны тыф і інш. Пры гэтым патрабавалася ў першую чаргу абслугоўваць чыгуначныя пункты. 3 улікам таго, што вясенні час асабліва спрыяў з’яўленню эпідэмічных захворванняў, наркамату ахов ы здароўя рэспублікі было прапанавана арганізаваць шырокае правядзенне масавых прафілактычных санітарных мерапрыемстваў. Кірауніцтву тых раёнаў, дзе ў найбольшай ступені праявіліся эпідэмічныя захворванні, належала вызваліць кіраўнікоў райздраўаддзелаў, другіх работнікаў ад іншых спраў. 3 пастановы вынікала, што эпідэмічныя захворванні атрымалі найбольшае р асп а ўсюдж а н не ў Віцебскім, Гомельскім,