• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Моцны націск на вёску не мог не прывесці да масавых выхадаў сялян з калгасаў, што адбыліся вясною 1930 г. ГІа працягу сакавіка — мая ў БССР з калгасаў выйшла 370,3 тыс. сялянскіх гаспадарак, a працэнт калектывізацыі знізіўся з 58 да 11,1'. Гэта быў самы нізкі ўзровень калектывізацыі з таго часу, як яе зрабілі масавай і прымусовай. Выхады сялян з калгасаў наглядаліся і ў наступныя гады, хаця і не ў такіх вялікіх памерах.
    Метадычная націскная работа органаў партыйнадзяржаўнай улады разам з прымяненнем эканамічнага ўціску на аднаасобныя гаспадаркі і масіраванай агітацыйна-прапагандысцкай работай вялі да павышэння паказчыкаў калектывізацыі. На пачатак 1932 г. у БССР зноў звыш 383 тыс. сялянскіх гаспадарак былі ў калгасах, г.зн. 50,6 % ад іх агульнай колькасці. Праз год гэты паказчык знізіўся да 43,7 %2.
    1 Победа колхозного строя в Белорусской ССР. Мн., 1981. С.201.
    2 Там жа.
    Праводзячы жорсткую палітыку на нарошчванне тэмпаў калектывізацыі, кіраўнікі мацнеўшай бальшавіцкай таталітарнай сістэмы разумелі, што калі яе тэмпы не будуць дапаўняцца працай па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў, то захаваць з такой цяжкасцю створаны калгасны лад будзе немагчыма. Таму партыйна-дзяржаўнымі органамі ўсё большая ўвага надавалася гэтаму напрамку дзейнасці. Прыярытэтнае месца тут займала механізацыя калгаснай вытворчасці, што ажыццяўлялася праз машынна-трактарныя станцыі. У БССР першая з іх — Койданаўская — узнікла ў 1929 г. У канцы 1932 г. у рэспубліцы налічвалася 57 МТС. Яны мелі каля 1,5 тыс. трактароў, іншую тэхніку.
    Неабходна было выпрацаваць унутраную структуру сельгасарцелей. Ужо ў пачатку 30-х гадоў асноўнай вытворчай ячэйкай у калгасах стала брыгада. Пачалося іх актыўная стварэнне. Удасканальвалася аплата працы. У яе аснову быў пакладзены працадзень як эквівалент паміж колькасцю зробленай работы і заробкам, Уводзілася здзельшчына, якая з’яўлялася ў той час прагрэсіўнай формай аплаты.
    Аднак у процістаянні з сялянствам бальшавіцкая сістэма не спадзявалася толькі на свае ўладныя структуры на вёсцы. Значныя маштабы ў час масавай калектывізацыі набылі мабілізацыя камуністаў, камсамольцаў, беспартыйных з гарадоў і накіраванне іх на часовую ці пастаянную работу ў сельскую мясцовасць. Найбольш буйной акцыяй у гэтых адносінах была пасылка ў калгасы і саўгасы рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў. 612 з іх былі накіраваны ў БССР, у тым ліку 99 прадстаўнікоў завода “Чырвонае Сормава” з Ніжняга Ноўгарада1.
    Аднак усе гэтыя і іншыя меры не маглі выратаваць становішча, у якое трапіла краіна, у тым ліку БССР, у пачатку 30-х гадоў. Той урон, які быў нанесены сельскагаспадарчай вытворчасці ў выніку гвалтоўнай калектывізацыі і ўкаранення на вёсцы бальшавіцкіх таталітарных метадаў кіраўніцтва, аказаўся вельмі цяжкім. Зніжэнне паказчыкаў у гэтай галіне было вялікім, што моцна ўскладніла праблему забеспячэння насельніцтва харчаваннем, у першую чаргу хлеба м.
    3 самага пачатку 30-х гадоў становішча спраў у гэтай сферы сістэматычна і даволі часта разглядала-
    1 НАРБ, ф.4, воп.7, спр.224, арк.ЮЗ — 110.
    ся на самым высокім партыйным і дзяржаўным узроўні. Прымаліся адпаведныя рашэнні, пераважна сакрэтнага характару. У прыватнасці, 10 лістапада 1930 г. палітбюро ЦК УКП(б) заслухала пытанне аб хлебе. Было вырашана скараціць на лістапад і снежань план вывазу збожжа за мяжу на 800 тыс. т і давесці яго да 1 млн 200 тыс. т. Быў таксама вызначаны рэзерв харчовага зерня для ўнутранага выкарыстання ў 150 млн пудоў, а мабілізацыйны фонд — у 50 млн пудоў. У сувязі з цяжкім становішчам на хлебным фронце наркамгандлю прапанавалі ўнесці на разгляд палітбюро новы план і змененыя нормы расходавання хлеба ўнутры краіны'. Зразумела, што перагляд нормаў рабіўся ў бок іх змяншэння.
    Нарастаючая цэнтралізацыя кіравання эканомікай выразна праявілася ў размеркаванні збожжавых рэсурсаў. Гэта было выклікана іх моцна абмежаванымі памерамі. Фактычна ўсе пытанні ў гэтых адносінах вырашаліся ў Цэнтры, у тым ліку і дапамога рэгіёнам. Так, 18 чэрвеня 1931 г. палітбюро ЦК УКП(б) дазволіла адпусціць дадаткова 400 тыс. пудоў хлеба для паляпшэння спраў у забеспячэнні пагранічных раёнаў БССР2.
    Нярэдка рашэнні прымаліся па зусім нязначных партыях збожжа, што сведчыла аб крайне абмежаваных магчымасцях дзяржавы ў гэтых адносінах. 3 мая 1932 г. вышэйшы выканаўчы партыйны орган — палітбюро ЦК УКП(б) — дазволіў СНК Беларускай ССР выкарыстаць на насенне 500 т ячменю і 530 т грэчкі з цэнтралізаваных рэсурсаў унутры рэспублікі. Аднак у просьбе адносна выкарыстання аўса было адмоўлена3. 11 верасня 1932 г. палітбюро ЦІ\ УКП(б) вырашыла адпусціць Беларускай ССР для высеву I тыс. т жыта ў якасці насеннай пазыкі з вяртаннем натурай восенню 1933 г., а таксама 1 тыс. т для абмену на яравыя культуры4. Такая нязначная дапамога, пасля таго як з месцаў у выглядзе розных падаткаў забіраўся амаль увесь ураджай, не магла хоць колькінебудзь істотна палепшыць становішча.
    Укараненне бальшавіцкіх камандных метадаў у сельскагаспадарчую вытворчасць разам з паскоранай калектывізацыяй і ў выніку гэтага востры недахоп харчавання стварылі асабліва цяжкае становіш-
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162. спр.9, арк.70.
    2 Там жа, спр.Ю, арк.94.
    3 Там жа, спр.12, арк. 116.
    4 Там жа, спр.13, арк. 101.
    ча ў асноўных збожжавых рэгіёнах краіны, у першую чаргу ў Украінскай ССР. У канцы красавіка 1932 г. на пранягу аднаго тыдня становішча на Украіне двойчы разглядала палітбюро ЦК УКП(б), хаця ў кароткіх пастановах страшнае слова “голад” не фігуравала. ІІа пасяджэнні 23 красавіка па тэлеграме кіраўніка кампартыі Украіны Чубара было прынята рашэнне: маючы на ўвазе, што цяжкасці з хлебазабеспячэннем на Украінс ў асноўным з’яўляюцца вынікам крайне слабага паступлення гарцавага збору, які павінен быў даць па плану ў красавіку месяцы 100 тыс. т, абавязаць UK КП(б)У прыняць усе меры да максімальнага ўзмацнення гарцавага збору з неадкладным вывазам яго на прыстанцыйныя пункты'.
    Такім чынам, меркавалася выйсці з трагічнага становішча за кошт унутраных .украінскіх рэсурсаў, якія і бсз таго былі вычарпаны. І толькі з улікам выключнай складанасці абставін на гэтым жа пасяджэнні было вырашана: у якасці крайняй меры разбраніраваць для патрэб забеспячэння Украіны ў красавіку 25 тыс. т хлеба2.
    Аднак гэтага аказалася зусім недастаткова. Таму пастановай ад 29 красавіка 1932 г. палітбюро прапанавала наркамату знешняга гандлю вярнуць з партоў у распараджэнне камітэта нарыхтовак 15 тыс. т кукурузы і 2 тыс. т пшаніцы для забеспячэння насельніцтва Украінскай ССР. Акрамя таго, было вырашана завезці сюды з Цэнтральнай чарназёмнай вобласні 4 млн пудоў збожжа, скараціўшы адпаведна завоз хлеба ва ўсходнія раёны. Быў таксама спынены вываз хлеба з Украіны ў Закаўказзе3.
    Праз некалькі месяцаў, 17 жніўня 1932 г. палітбюро ЦК УКП(б) прыняло прапанову Сталіна аб скарачэнні плана хлебанарыхтовак на Украіне на 40 млн пудоў у парадку выключэння для асабліва пацярпеўшых раёнаў. Пры гэтым мелася на ўвазе з калгасаў гэтых раёнаў зняць палову плана, з аднаасобных гаспадарак — трэцюю частку4.
    Аднак гэтыя і іншыя меры аказаліся недастатковымі і вельмі запозненымі. Цяпср вядома, якія шырокія памеры набыў голад на Украіне, забраўшы жыцці многіх соцень тысяч яе жыхароў. lie абышоў
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр. 12. арк. 109.
    1 Там жа.
    3 Там жа. арк. 115—116.
    4 Там жа, спр.13, арк.76.
    ён і Беларускую ССР, асабліва яе паўднёвую частку. У Ельскім раёне ім былі ахоплены тры сельскія саветы, у Нараўлянскім — шэсць, якія налічвалі да 500 гаспадарак. Галадалі як калгаснікі, так і аднаасобнікі. Шмат было памёршых ад знясілення. Да сярэдзіны чэрвеня 1933 г. у Ельскім раёне памерлі па гэтай прычыне 70 чалавек, у Нараўлянскім — 60. Нямала сялян ляжалі апухлымі, іх колькасць у абодвух раёнах дасягала 230 чалавек.
    3 93 калгасаў Гомельскага раёна ў 45 адсутнічалі прадукты харчавання як у калектыўных гаспадарках, так і ў калгаснікаў. Толькі ў трох калгасах ад голаду памерлі 9 чалавек. Голад закрануў і цэнтральную частку БССР. Ён адзначаўся ў некаторых калгасах Пухавіцкага і Мінскага раёнаў, у іншых месцах. У сельгасарцелі “Перамога” Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета, што пад Мінскам, апухлі ад голаду калгаснікі С. С. Касоўскі, П.С. Янашчук, В.І. Яркевіч і інш. Жыхарам мясцовасней, ахопленых голадам, аказвалася дапамога, у першую чаргу мукой. Хворых клалі ў шпіталі’.
    Голад быў абумоўлены не толькі значным спадам прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў перыяд масавай і прымусовай калектывізацыі, але і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай, што праводзілася сталінскім кіраўніцтвам. К гэтаму часу адносіцца пераход ад кантрактнай сістэмы нарыхтовак прадуктаў да іх абавязковых паставак. Менавіта ў гэты час была ўзмоцнена падатковая сістэма.
    Партыйныя і дзяржаўныя органы, уся мацнеючая бальшавіцкая таталітарная сістэма бачылі выйсце са складанага становішча з забеспячэннем насельніцтва харчаваннем ва ўвядзенні жорсткіх абмежаванняў у многіх сферах дзейнасці. Характэрная ў гэтых адносінах пастанова СНК БССР “Аб закрыцці мельніц і забароне памолу ў байкатаваных сельскіх саветах і раёнах”, прынятая 25 снежня 1932 г. У ёй з мэтай рашучага стымулявання ў выкананні плана хлебанарыхтовак, барацьбы з кулаком, спекулянтам і перакупшчыкам хлеба прызнавалася неабходным ва ўсіх раёнах, сельсаветах і асобных населеных пунктах, занесеных на чорную дошку за невыкананне
    1 НАРБ, ф.4. воп.З. спр.103, арк.76 — 79; воп.21, спр. 467, арк.145; Спадчына. 1990. №4. С.69.
    плана хлебанарыхтовак, закрыць усе мельніцы і забараніць РВК і сельскім саветам выдаваць даведкі на права памолу як калгасам, так і аднаасобнікам. Савецкім арганізацыям з удзелам міліцыі прадпісвалася павесці рашучую барацьбу з тайным памолам збожжа. У сувязі з масавым прымяненнем ручных жорнаў для памолу зерня пастанова патрабавала іх апячатвання, а пры спробе выкарыстання — канфіскацыі1.
    Адной з асноўных задач савецкай улады на вёсцы было максімальнае выкачванне з яе харчовых рэсурсаў. Гэта работа не спынялася і ў час голаду ў шэрагу раёнаў БССР. Стаўка рабілася выключна на націскныя метады. У прыватнасці, 2 лютага 1932 г. сакратарыят ЦК КП(б)Б вырашыў паслаць спецыяльныя брыгады па праверцы паступлення памольнага збору ў найбольш адстаючыя раёны. Сярод іх былі Лагойскі, Бабруйскі, Віцебскі і іншыя — усяго 9. У кожны з раёнаў накіроўвалася па 11 чалавек на чале з брыгадзірам-.