• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр. 233, арк. 83.
    2Там жа. воп.З, спр.125, арк.375.
    Магілёўскім, Аршанскім, Полацкім, Слуцкім, Жлобінскім і іншых раёнах1.
    Становішча было настолькі няпростым, што ўлады вымушаны былі пайсці на стварэнне ўрадавай камісіі па барацьбе з тыфам. Згодна з яе звесткамі, на 27 студзеня 1934 г. па Гомелю (разам з Навабеліцкім раёнам) было шпіталізавана 157 хворых на тыф. Да гэтага часу пачынаючы з 1 снежня 1933 г. курс лячэння прайшлі 347 чалавек. Аднак 20 чалавек памерла. У горадзе вяліся значныя работы па прафілактыцы небяспечнага захворвання. У прыватнасці, да 1 снежня 1933 г. каля 80 тыс. чалавек было абследавана на вашывасць. Амаль 20 тыс. прайшлі санпрапускнікі. У месцахз асабліва высокім узроўнем захворвання зрабілі 800 дэзінфекцый. На працягу менш чым двух месяцаў, у канцы 1933 — пачатку 1934 г. каля 50 тыс. чалавек былі прапушчаны праз лазні. Асабліва маштабныя проціэпідэмічныя мерапрыемствы праводзіліся ў Віцебску. 3 пачатку эпідэміі да канца лютага 1934 г. каля 217 тыс. чалавек тут атрымалі супрацьтыфозныя прышчэпкі2.
    Нездавальняючым было становішча па захворваннях, асабліва на сыпны і брушны тыф, і ў цэлым па БССР. Паводле даных на снежань 1933 г., у рэспубліцы на сыпны тыф хварэла 1747, брушны тыф — 728 чалавек. У лютым 1934 г. колькасць хворых на сыпны тыф павялічылася да 2099 чалавек, але ў гэты час захворванні на брушны тыф пайшлі на спад.
    А к р а м я гэтых небяспечных хвароб р a с п а ў сюджваліся і іншыя. У канцы 1934 г. у рэспубліцы каля 1000 чалавек хварэлі на шкарлятыну, больш чым 900 на дыфтэрыю, каля 150 на дызентэрыю, амаль 100 на малярыю і больш чым 2100, пераважна дзяцей, пакутвалі ад адзёру3.
    Вынікі распрацоўкі статыстычных звестак аб эпідэмічных захворваннях сведчылі аб тым, што да сярэдзіны 30-х гадоў павялічылася смяротнасць ад розных хвароб у сельскай мясцовасці рэспублікі. Прычынай лятальнага канца больш за ўсё быў адзёр. У Бялыніцкім раёне ад яго памерлі 44, у Слуцкім — 43, Краснапольскім — 38, Рэчыцкім — 35 чалавек. У некаторых мясцовасцях жыхары аказаліся асабліва
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.302, арк.З.
    2Там жа, спр.677, арк.10, 27,28.
    *Там жа, воп.21, спр.818. арк.26, 28, 32.
    схільнымі да эпідэмічных захворванняў. У вёсках Заспенскага сельскага савета Рэчыцкага раёна за непрацяглы час здарылася асабліва шмат трагедый. Тут адзёр пачаў актыўна распаўсюджвацца з пачатку 1933 г„ а ў лютым і сакавіку ў вёсках Луначарскай, Лівіці, Іванішчы, Заспа ўсе дзеці перахварэлі на адзёр. Аднак 40 з іх памерла. Разам з гэтай хваробай значную смя-
    ротнасць таксама давала дызентэрыя, іншыя эпідэмічныя захворванні1.
    Партыйныя і дзяржаўныя ўлады, органы аховы здароўя прымалі захады па пераадоленню інфекцыйных захворванняў. У выніку з пачатку другой паловы 30-х гадоў іх узровень пачаў зніжацца. Аднак шмат у чым трагічныя вынікі папярэдніх гадоў сведчылі аб нездавальняючым санітарным стане, у якім знаходзілася насельніцтва БССР, і аб недастатковай дзейнасці сістэмы аховы здароўя. Гэты напрамак сацыяльнай сферы патрабаваў істотных фінансавых асігнаванняў і паляпшэння работы ўсіх медыцынскіх устаноў.
    Ва ўмовах бальшавіцкай улады значную ролю ў сацыяльным забеспячэнні рабочых, іншых жыхароў гарадоў выконвалі грамадскія фонды спажывання. Гэта — сацыялістычны метад размеркавання, у аснове якога заўсёды знаходзіўся ўраўняльны падыход. Пры гэтым вынікі працы рабочых, іх уклад у развіццё вытворчасці браліся пад увагу далёка не заўсёды. Імкненне забяспечыць усіх членаў грамадства ў больш-менш аднолькавых памерах, з аднаго боку, стварала ўражанне сацыяльнай справядлівасці, а з другога — не дазваляла стымуляваць працоўную дзейнасць з дапамогай эканамічных метадаў, якія заўсёды з’яуляліся найбольш эфектыўнымі.
    У 1934 г. расходы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы з грамадскіх фондаў складалі больш чым трэцюю частку заработнай платы рабочых. Развівалася таксама сацыяльнае страхаванне. У практыку ўваходзілі выплаты па часовай непрацаздольнасці. Пашыралася сетка ўстаноў адпачынку і лячэння. Усё больш значная ўвага надавалася вырашэнню жыллёвай праблемы. Толькі мясцовымі саветамі і жыллёвай кааперацыяй у БССР на працягу 1933—1937 гг. было здадзена ў эксплуатацыю 105,7 тыс. кв. м жылля. Дзесяткі тысяч кватэр падключылі да электраі радыёсетак. Аднак планы жыллёвага
    1 НАРБ, ф.4. воп.21, спр.818, арк. 176 — 177.
    будаўніцтва хранічна недавыконваліся1. Жыллёвы крызіс пераадолець не ўдалося.
    Развіваўся гарадскі транспарт. Удасканальвалася сетка бытавога абслугоўвання рабочых і служачых. Гарады і гарадскія пасёлкі паступова добраўпарадкаваліся. Усё гэта рабілася ў інтарэсах гарадскога насельніцтва, перш за ўсё рабочага класа, але ён складаў у той час невялікую частку жыхароў рэспублікі — каля 22%2. Асноўная колькасць насельніцтва БССР пражывала ў сельскай мясцовасці. Аднак адносіны мацнеючай бальшавіцкай сістэмы да сацыяльнай сферы на вёсцы былі зусім іншыя. У многім яны вызначаліся абыякавасцю. Сельскае насельніцтва ў асноўным было пакінута на волю лёсу, хаця дэкларатыўныя заявы кіраўніцтвам камуністычнай партыі і савецкай улады рабіліся нярэдка.
    Гэта стала зразумелым ужо ў пачатку ажыццяўлення масавай калектывізацыі, асабліва ў сувязі з жорсткім наступленнем на заможную частку сялянства. Сведчаннем таму, у прыватнасці, з’яўляецца рэзалюцыя пленума ЦК УКП(б), які праходзіў у лістападзе 1929 г., “Аб выніках і далейшых задачах калгаснага будаўніцтва”. У ёй адзначалася, што пачынаецца новы гістарычны этап сацыялістычнага пераўтварэння сельскай гаспадаркі на шляхах умацавання вытворчай змычкі пралетарскай дзяржавы з асноўнымі бядняцка-серадняцкімі масамі вёскі3. Рэзалюцыя фактычна выключала заможную частку сялянства з ліку тых, з кім дзяржава збіралася ўмацоўваць змычку. Наступленне на яе ўяўляла сабой поўнае ігнараванне правоў чалавека. Hi аб якой сацыяльнай абароненасці дадзенай катэгорыі сельскага насельніцтва ў тых умовах гаварыць не даводзілася. Уся палітыка наступлення на заможных сялян была антынароднай. Нават тая канфіскацыя іх маёмасці ў час раскулачвання, да 25 % якой перадавалася беднякам за іх даносы і ўдзел у гэтых акцыях, з’яўлялася справай не толькі антычалавечнай, але і антысацыяльнай.
    Пра гэта таксама сведчыць максімальнае выкачванне з заможных сельскіх двароў матэрыяльных рэсурсаў, у першую чаргу збожжа. Яскравым праяўленнем ажыццяўлення дадзенай палітыкі ў БССР
    1 Псторыя Беларускай ССР. Т.З. С.579 — 580.
    2РІстормя рабочего класса Белорусской ССР. Т.2. С.ЗЗЗ.
    3КПСС в резолюцнях... Т.4. С.347.
    з’явілася пастанова бюро ЦК кампартыі Беларусі ад 18 жніўня 1931 г. “Аб цвёрдых заданнях для кулацказаможных гаспадарак". Ею прадугледжвалася, што цвёрдыя заданні павінны давацца ўсім кулацкім гаспадаркам у індывідуальным парадку. Акрамя таго, гэтыя заданні павінны былі распаўсюджвацца на тыя гаспадаркі, якія па фармальных прыкметах хаця і не падыходзілі пад індывідуальнае абкладанне, але валодалі такімі сродкамі вытворчасці і такімі лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыі, што ставіла іх бліжэй да кулацкіх гаспадарак, чым да серадняцкіх1.
    Хаця гэта пастанова і папярэджвала супраць усялякага роду перагібаў у адносінах да сераднякоў, аднак рэкамендавала ўстанавіць па рэспубліцы сярэднюю ўдзельную вагу заможных гаспадарак для абкладання іх цвёрдымі заданнямі ад 2 да 6 % ад агульнага ліку сялянскіх двароў2. Такая ўстаноўка з’явілася падставай для значнага пашырэння колькасці сялянскіх двароў, якія абкладваліся дадатковымі заданнямі. У сукупнасці з іншымі рашэннямі такога зместу іх выкананне прывяло да інтэнсіўнага выкачвання з вёскі матэрыяльных рэсурсаў, у першую чаргу ў выглядзе прадукцыі збожжавых культур.
    У гэтай сувязі нельга не звярнуць увагу на тую дырэктыву, якая 7 снежня 1932 г. была дадзена ад імя Цэнтральнага Камітэта Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў) за подпісам Сталіна членам і кандыдатам у члены ЦК і ЦКК УКП(б), сакратарам абласных, краявых, нацыянальных камітэтаў партыі, сакратарам райкомаў і старшыням райвыканкомаў, членам-партыйцам калегіі наркамзема СССР. У ёй указвалася, што рассылаюцца следчыя матэрыялы па сабатажу хлебанарыхтовак у Арэхаўскім раёне Украіны, якія былі дасланы ў ЦК УКП(б) старшынёю АДПУ па Украінскай ССР Родэнсам. Паколькі дадзеныя матэрыялы з’яўляліся характэрнымі для значнай часткі рэгіёнаў Савецкага Саюза, то, на думку генеральнага сакратара, на іх неабходна звярнуць асаблівую ўвагу. Перш за ўсё таму, што яны лішні раз паказвалі: арганізатарамі сабатажу з’яўляюцца ў большасці выпадкаў “камуністы” (двукоссе ў дакуменце. — М. К.), г. зн.
    1 НАРБ, ф.4, воп.З.спр.42, ч.2, арк.505.
    2 Там жа.
    людзі, якія маюць у кішэні партыйны білет, але даўно ўжо перарадзіліся і парвалі на справе з партыяй. Гэта тыя самыя абманшчыкі партыі і жулікі, якія памастацку праводзяць уласную палітыку пад сцягам сваёй “згоды” з генеральнан лініяй партыі1.
    У дадзенай дырэктыве прыведзена шмат вытрымак з працы Леніна “Як арганізаваць спаборніцтва?” Іх накіраванасць — ніякай літасці, вайна жулікам, дармаедам, хуліганам і г.д. Паколькі вораг з партбілетам у кішэні, як указвалася ў дакуменце, павінен быць пакараны больш строга, чым вораг без партбілета, то неабходна людзей тыпу Галавіна (былы сакратар Арэхаўскага райкома партыі), Паламарчука (былы старшыня райвыканкома) і іншыхтутжа арыштаваць і ўзнагародзіць іх па заслугах, г. зн. даць ім ад 5 да 10 гадоў турэмнага зняволення кожнаму. Так заканчвалася дырэктыва генеральнага сакратара ЦК УКП(б), якая была падрыхтавана на аснове допытаў некаторых службовых асоб з Арзхаўскага раёна — старшынь дзвюх камун, загадчыка машынна-трактарнай станцыі, кі раўніка раённай канторы “Свінаводкалгассаюза ” і рэферэнта-планавіка райвыканкома.
    Гэтыя службовыя асобы паказалі, быццам кіраўнікі раёна і іншыя абвінавачаныя гаварылі, што планы здачы сельгаспрадукцыі, даведзеныя раёну, нерэальныя, што яны могуць быць выкананы толькі на 65 %2.
    Такі падыход з боку вышэйшага партыйнага кіраўніка ствараў у краіне, у тым ліку ў БССР, адпаведныя маральна-псіхалагічныя абставіны, скіраваныя на максімальнае выкачванне з вёскі сельскагаспадарчых рэсурсаў. У дадзеных умовах ні аб якой сацыяльнай абароненасці сельскіх жыхароў гаварыць не даводзіцца. Гэта было самавольства, абсалютная безадказнасць у дзеяннях кіраўніка дзяржавы з аднапартыйнай, бальшавіцкай таталітарнай сістэмай.