Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Калі ўлічыць, што выплаты на працадні ў калгасах заставаліся крайне нізкімі, то можна ўявінь, у якім адчайным становішчы знаходзілася сацыяльнае забеспячэнне сельскіх жыхароў, у першую чаргу калгаснікаў, у пачатку і сярэдзіне 30-х гадоў. Дастаткова сказаць, што ў 1933 г. у Беларускай ССР у сярэднім было выдадзена на адзін працадзень 1,57 кг збожжа і 11 кап. грашыма. Ва неўраджайным 1936 г.
1 РЦЗВДНГ, ф. 17. воп.85, спр.379. арк. 1.
2 Там жа, арк.2 — 4.
гэты паказчык па збожжавых знізіўся да 0,69 кг, а па грошах узрос да 0,29 руб. Колькасць калгасаў, якія выдалі на працадні да 1 кг збожжавых культур, у 1933 г. складала 24,6 %. У 1936 г. удзельная вага такіх калектыўных гаспадарак дасягнула 80,2 %1. Становішча ў БССР некалькі палепшылася ў канцы 30-х гадоў, якія былі адносна ўраджайнымі.
У той жа час у калгасах і саўгасах праводзілася некаторая работа па стварэнню пэўнай інфраструктуры сацыяльнай накіраванасці. Гэта ў першую чаргу звязана з адкрыццём адпаведных устаноў. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў сельскай мясцовасці рэспублікі працавала каля 8 тыс. медыцынскіх пунктаў і амбулаторый, больш за 700 участкаў. Фарміравалася сетка дзіцячых устаноў. У 1937 г. у калгасах БССР налічвалася 1300 пастаянных ясляў. Вясною 1940 г. калектыўныя гаспадаркі мелі больш за 1700 лазняў. Наяўнасць гэтых і іншых аб’ектаў дазваляе гаварыць аб першых кроках па развіццю сацыяльнай сферы на вёсцы.
Зыходзячы ў першую чаргу з агульнасаюзных інтарэсаў партыйна-дзяржаўныя кіраўнікі Беларускай ССР лічылі, што ў сельскай мясцовасці пражывае занадта шмат людзей і, клапоцячыся аб засяленні іншых рэгіёнаў Савецкага Саюза, мелі намер зрабіць адпаведнае перасяленне. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць прынятая 14 чэрвеня 1940 г. пастанова СНК БССР і ЦК КП(б)Б “Ао плане сельскагаспадарчага перасялення ў 1940 годзе з Беларускай ССР у шматзямельныя раёны СССР”2. Аднак работа па яе выкананню не прынесла істотных змен ні ў стан сацыяльнай сферы рэспублікі, ні ў іншыя бакі жыцця, а далейшае ажыццяўленне пастановы было перарвана Вялікай Айчыннай вайной.
Такім чынам, з усталяваннем бальшавіцкай таталітарнай сістэмы пачалося адкрытае адміністраванне ў сацыяльнай сферы як у адносінах да гарадскога, так і да сельскага насельніцтва. Асабліва безабароннымі ў гэтым сэнсе аказаліся больш гаспадарлівыя, а значыць, больш заможныя вясковыя жыхары. Правядзенне індустрыялізацыі перш за ўсё за кошт сялянства рабіла вёску падпарадкаванай гораду і ў сацыяльных адносінах.
Пэўныя зрухі ў развіцці сацыяльнай сферы былі дасягнуты вялікімі намаганнямі ўлады і народа. У
1 НАРБ, ф.4, воп.28, спр.64, арк.66, 126, 127.
2 Там жа, спр.397, арк. 17 — 19.
выніку жыццёвы ўзровень як жыхароў горада. так і вёскі заставаўся нізкім. Пабудова новага грамадства патрабавала вялікіх ахвяр, і яны былі прынесены беларускім народам, як і іншымі народамі СССР, у поўнай меры.
3. Дыктат у грамадска-палітычным жыцці
У адрозненне ад сацыяльна-эканамічнай сферы, дзе ўздзеянне бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ўсталёўвалася паступова, па меры таго як укараняліся сацыялістычныя формы гаспадарання, грамадскапалітычнае жыццё ў дзяржаве балынавікі бралі пад свой кантроль з першых дзён усталявання сваёй улады. Як адзначалася вышэй, у пачатку 1918 г. яны разагналі Усерасійскі ўстаноўчы сход, праз паўгода фактычна пачаўся пераход да аднапартыйнасці ў выніку разгрому выступлення левых эсэраў.
Такія дзеянні цэнтральных улад дапаўняліся адпаведнымі мерамі на месцах. У канцы 191/ г. быў разагнаны Усебеларускі з’езд, у рабоцс якога ўдзельнічала звыш паўтары тысячы ўсенародна абраных дэлегатаў. Рашуча і бескампрамісна вялася барацьба з усялякімі праявамі іншадумства, а тым больш канкрэтнымі дзеяннямі, што не супадалі з інтарэсамі бальшавіцкай улады. Насілле станавілася звычайнай з'явай. У гэтых умовах апазіцыйныя сілы ўсё больш страчвалі свае дасягненні і ўплыў у грамадстве.
Нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі, якія дзейнічалі на Беларусі, былі аслаблены выдзяленнем з іх розных плыняў. Нямала прадстаўнікоў нацыянал-дэма кратыі пераходзілі на платформу кампартыі і савецкай улады. Да гэтага іх схілялі ажыццяўленне НЭПа, дзяржаўнае і нацыянальнакультурнае будаўніцтва, якое выяўлялася ў першую чаргу ў вяртанні БССР усходнебеларускіх тэрыторый і правядзенні палітыкі беларусізацыі.
Дэмакратычныя праявы ў сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці ў канцы 20-х гадоў сталі ўсё больш змяншацца і нават знікаць пад уздзеяннем новага курсу партыйна-дзяржаўных улад. Дэмакратычныя тэндэнцыі ім былі непатрэбныя, больш таго, яны супярэчылі дыктатарскім, а затым і
таталітарным імкненням вярхоўнага кіраўніцтва партыі і дзяржавы. Жорсткая рэгламентацыя ўсіх бакоў жыцця станавілася нормай палітычных рашэнняў і практычных дзеянняў.
Дыктат у грамадска-палітычнай сферы ў першую чаргу здзяйсняўся праз камуністычную партыю. У 30-я гады ў ёй адбываліся складаныя працэсы, абумоўленыя адносінамі вышэйшага партыйнага кіраўніцтва на чале са Сталіным да ніжэйшых партыйных органаў і радавых камуністаў. Гэтыя адносіны характарызаваліся ўсё ўзрастаючым недаверам да партыйных камітэтаў і пярвічных партыйных арганізацый, ігнараваннем партыйнай дэмакратыі, увядзеннем жорсткай рэгламентацыі на ўсю дзейнасць партыі.
Такія падыходы ў поўнай меры ўжо праявіліся ў час партыйнай чысткі 1933 г. У выніку колькасць членаў партыйных арганізацый значна зменшылася. Калі па стану на 1 студзеня 1933 г. кампартыя Беларусі налічвала 65 040 чалавек, і гэта была самая вялікая колькасць на працягу ўсіх 30-х гадоў, дык праз год, на 1 студзеня 1934 г., у яе ўваходзіла 37 909 камуністаў. Астатнія былі вычышчаны. У час гэтай кампаніі з партыі выключылі нямала добрасумленных, але недастаткова актыўных людзей, a пасіўнасць у той час разглядалася як істотны недахоп і давала падставу для выключэння з партыйных радоў.
Нягледзячы на значнае зніжэнне колькасці камуністаў у выніку гэтай чысткі, у 1935 г. быў праведзены абмен партыйных дакументаў. Гэта кампанія шмат у чым нагадвала новую чыстку. Колькасны склад партыйных арганізацый зноў значна скараціўся. На пачатак 1936 г. у кампартыі Беларусі налічвалася 31 937 чалавек1.
Але найбольш трагічным у міжваеннай гісторыі партыйнай арганізацыі, усяго беларускага народа, як і іншых народаў краіны, быў 193/ г. — год самых злавесных праяў сталінскага таталітарызму. Склад партыйных арганізацый зменшыўся ў Беларускай ССР яшчэ на 2225 чалавек і дасягнуў разам з прынятымі 31 603 камуністаў2. Гэта самая малая колькасць членаў КП(б)Б за ўсе 30-я гады. Шмат было рэпрэсіравана тых, каго выключылі з партыі раней.
Менавіта ў гэты час адбыўся сумна вядомы
1 Коммунйстйческая партмя Белорусснм в цмфрах. 1918 — 1978. Мн„ 1978. С.75.
2 Там жа.
ліпеньскі (1937 г.) пленум ЦК КП(б)Б, на якім верхаводзілі Малянкоў і Якаўлеў, што прыбылі з Масквы. Яны ўчынілі сапраўдную экзекуцыю над кіраўніцтвам рэспублікі, многімі партыйнымі камітэтамі, радавымі камуністамі і беспартыйнымі. Даведзены да адчаю скончыў жыццё самагубствам найбольш аўтарытэтны з кіраўнікоў рэспублікі старшыня ЦВК БССР A. Р. Чарвякоў. Быў арыштаваны старшыня Саўнаркома рэспублікі М. М. Галадзед, які таксама загінуў у выніку самагубства, рэпрэсіраваны першы сакратар ЦК КП(б)Б М.Ф. Гікала і многія іншыя. Была арыштавана і рэпрэсіравана абсалютная большасць першых сакратароў райкомаў партыі, многія сотні прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі. Загінулі прэзідэнт АН БССР П. В. Горын, пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, першы старшыня Часовага ўрада БССР З.Жылуновіч (Цішка Гартны), пісьменнік М.Кудзелька (М. Чарот) і інш. У выніку інтэлектуальны ўзровень беларускага народа, як і іншых народаў краіны, значна знізіўся. Гэта датычыць і вытворчага патэнцыялу ў сувязі з рэпрэсіямі тысяч сялян, рабочых, тэхнікаў, інжынераў.
Толькі пасля студзеньскага (1938 г.) пленума ЦК УКП(б), які разгледзеў пытанне “Аб памылках партарганізацый пры выключэнні камуністаў з партыі, аб фармальна-бюракратычных адносінах да апеляцый выключаных з УКП(б). мерах па пераадоленню гэтых недахопаў”, размах рэпрэсій паменшыўся і пачалася ўзмоцненая кампанія па росту колькасці камуністаў. Ha 1 студзеня 1941 г. КП(б)Б налічвала 72 177 членаў'.
Найбольш яскравым сведчаннем нарастання дыктату ў грамадска-палітычным жыцці, ператварэння яго ў афіцыйнае татальнае адзінадумства з’явіўся працэс далейшага павышэння ўдзелу працоўных у выбарах мясцовых, а потым, пасля прыняцця Канстытуцыі 1936 г., і вярхоўных саветаў Саюза.ССР і Беларускай ССР.
Складанай была выбарчая кампанія саветаў у 1931 г., што звязана ў першую чаргу з вялікімі цяжкасцямі ў правядзенні палітыкі калектывізацыі і з арганізацыйна-гаспадарчым умацаваннем арцелей. Характэрна, што ўплыў партыйных і савецкіх арганізацый на насельніцтва ў гэты час знізіўся, давер да іх палітыкі нярэдка змяняўся сумненнямі, а ў часткі насельніцтва
1 Коммуннстнческая партня Белорусснн в цнфрах. 1918 — 1978. С.75 — 76.
і недаверам. Гэта знаходзіла праяўленне і ў канкрэтных дзеяннях. У Копыльскім раёне, напрыклад, было сарвана 50 перадвыбарных сходаў. Паменшылася колькасць сялян, якія прынялі ўдзел у выбарах саветаў, з 59,5 % у выбарчую кампанію 1929 г да 56,5 %. He быў абраны кожны трэці кандыдат, рэкамендаваны партыйнымі арганізацыямі і групамі беднаты
Аднак у выніку масіраванай прапагандысцкай работы і прымянення націскных метадаў у цэлым удалося дабіцца павышэння актыўнасці насельніцтва на выбарах. Удзел выбаршчыкаў у галасаванні па гарадах і вёсках БССР дасягнуў 66,3 %.
Асабліва вялікае значэнне надавалася выбарам у саветы, якія праходзілі ў канцы 1934 г. Пасля XVII з’езда УКП(б), дзе была зроблена нясмелая спроба змясціць Сталіна з пасады генеральнага сакратара ЦК партыі, вярхоўнаму кіраўніцтву патрэбны былі як мага лепшыя вынікі. Таму ў краіне, у тым ліку ў БССР, вялася надзвычай актыўная прапагандысцкая работа. У раёны н а кі роўва л і ся шматлікія прадстаўнікі партыйных, савецкіх, прафсаюзных, камса мольскіх органаў. Паўсюдна праводзіліся лекцыі, гутаркі, вечары, мэтай якіх было заклікаць да ўсеагульнага ўдзелу ў выбарах. Кіраўнікі гарадскіх і сельскіх саветаў рабілі справаздачы аб сваёй дзейнасці. Ужо на гэтых сходах было дасягнута высокае прадстаўніцтва выбаршчыкаў. Былі прыняты меры, каб значна зменшыць колькасць тых, хто быў пазбаўлены выбарчых правоў. У Беларускай ССР іх удзельная вага ў складзе выбаршчыкаў знізілася з 7,3 % у 1931 г. да 3,3 %. Усё гэта прывяло да таго, што выбары мясцовых саветаў у канцы 1934 г. прайшлі пры шырокім удзеле насельніцтва. Агульны паказчык па БССР дасягнуў у сярэднім 92,3 %2.