• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Характэрна, што кіраўнікоў бальшавіцкай таталітарнай улады не задавальняла сістэма адукацыі і выхавання. якая існавала ў Савецкім Саюзе ў пачатку 30-х гадоў. Яны лічылі, што яна недастаткова падтрымлівае існуючы лад, а тым больш той рэжым, які ствараўся. У выніку ў 1931 — 1935 гг. ЦК УКП(б) і СНК СССР прынялі шэраг пастаноў, згодна з якімі былі ажыццёўлены даволі істотныя змены ў структуры школ, арганізацыі іх працы, вучэбнай рабоце, ва ўнутраным распарадку. На бяскрайніх прасторах вялікай дзяржавы была ўсталявана адзіная школьная сістэма, якая функцыяніравала па строга аднолькавых правілах. Да таго ж былі значна зменены праграмы школьнага навучання і падручнікі. Гэта таксама было зроблена ў напрамку уніфікацыі зместу вучэбнага і выхаваўчага працэсу. Усе гэтыя змены моцна абмяжоўвалі творчы пошук настаўнікаў у выбары лепшых форм і метадаў навучання.
    У БССР, як і ва ўсёй дзяржаве, асноўным тыпам
    Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.181.
    агульнаадукацыйнай школы стала дзесяцігодка, што было важным дасягненнем. Увядзенне новай сістэмы навучання прывяло да рашучай адмовы ад ранейшых методык выкладання. Валявыя рашэнні не садзейнічалі рацыянальнаму падыходу да ўсталявання новых форм навучання, але такія дзеянні былі тыповымі для таталітарнай сістэмы бальшавікоў, якая ўсё больш умацоўвала свае пазіцыі ў грамадстве.
    Што датычыць колькасных паказчыкаў, якія характарызавалі працэс навучання, як і ўсяго культурнага будаўніцтва, то яны паступова павялічваліся. У прыватнасці, на працягу 1933 — 1937 гг. лік сямігадовых і сярэдніх школ узрос у БССР з 1619 да 1954. Паколькі асноўная частка насельніцтва жыла ў сельскай мясцовасці, тут і знаходзілася большасць школьных устаноў. За гэты час агульная колькасць сямігадовых і сярэдніх школ на вёсцы павялічылася з 1291 да 1588'. Усяго ў рэспубліцы ў 1937/38 навучальным годзе налічвалася 7132 агульнаадукацыйныя школы.
    Наглядаўся значны рост колькасці вучняў. Да гэтага імкнуліся органы адукацыі, выконваючы рашэнні савецкай улады аб усеагульным ахопе навучаннем дзяцей школьнага ўзросту. 1 хоць гэта ў тых умовах з’яўлялася няпростай справай, тым не менш колькасць навучэнцаў няўхільна ўзрастала. У 1937/38 навучальным годзе яна перавысіла ў БССР 1 млн чалавек, што было ў два разы больш, чым у 1928/29 навучальным годзе. Асабліва інтэнсіўна павялічваўся ў гэты час кантынгент навучэнцаў у 5 — 10 класах. За ўказаны перыяд ён узрос у школах рэспублікі з 63,6 тыс. да 313,6 тыс чалавек2.
    Гэта было звязана з мерамі па ажыццяўленню ўсеагульнага пачатковага, а затым і сямігадовага навучання. Асабліва актывізавалася работа пасля таго, як XVII з'езд УКП(б) (1934) вырашыў ажыццявіць у бліжэйшы час усеагульнае абавязковае навучанне ў аб’ёме сямігадовай школы.
    Развіццё школьнай адукацыі стварала базу для пашырэння вучобы ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Іх сетка паступова ўзрастала. У пачатку 1938 г. у Беларускай ССР дзейнічалі 23 вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе займалася
    1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.З С.584.
    2 Культурное стронтельство БССР. Мн., 1940. C.10 — 13.
    звыш 15 тыс. студэнтаў. У гэты час у сістэме адукацыі налічвалася 96 тэхнікумаў і іншых спецыяльных навучальных устаноў з агульнай колькасцю навучэнцаў больш за 33 тыс. Акрамя стацыянарнага навучання развівалася і завочнае. Усімі яго формамі, што выкарыстоўваліся ў вышэйшых навучальных установах, тэхнікумах, а таксама на курсах, у гэты час было ахоплена звыш 20 тыс. чалавек. Паступова павялічвалася і колькасць выпускнікоў. На працягу 1933 — 1937 гг. у рэспубліцы было падрыхтавана каля 7,5 тыс. спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі і каля 20 тыс. — сярэдняй.
    Асабліва важнае значэнне надавалася падрыхтоўцы кадраў настаўнікаў, паколькі яны ў першую чаргу забяспечвалі навучальны працэс. Маштабы працы па падрыхтоўцы педагагічных кадраў паступова нарасталі. У 1937/38 навучальным годзе ў 11 вышэйшых педагагічных установах праходзілі падрыхтоўку амаль 6,3 тыс. чалавек, а ў 20 педтэхнікумах — амаль 10,9 тыс. 1 Іа працягу 1933 — 1937 гг. у педагагічных інстытутах і тэхнікумах было падрыхтавана больш за 10,5 тыс. настаўнікаў.
    Рыхтаваліся спецыялісты і іншых профіляў: інжынеры, кадры для сел ьс ка га сп а д а р ч а й вытворчасці, медыцынскія работнікі і г. д. У выніку значна папаўняліся рады інтэлігенцыі. Дастаткова сказаць, што на пачатак 1938 г. колькасць спецыялістаў у Беларускай ССР павялічылася да 48,4 тыс. чалавек1.
    У асноўным гэта былі людзі, падрыхтаваныя пры савецкай уладзе. Сярод іх зусім нязначную частку складалі тыя, хто атрымаў адукацыю ў дарэвалюцыйны час. Недавер партыйна-дзяржаўных улад да старых спецыялістаў, як і непрыняцце многімі з іх новых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных парадкаў, значная эміграцыя за мяжу не садзейнічалі пераемнасці інтэлектуальнага патэнцыялу ў краіне, у тым ліку ў БССР. У многіх адносінах савецкая інтэлігенцыя фарміравалася без уліку традыцый, назапашаных у папярэднія часы.
    Пэўная частка старых спецыялістаў — вучоных, дактароў, інжынераў, ваенных і іншых перайшла на бок савецкай улады і дапамагала яе ўмацаванню. Аднак жорсткі класавы падыход, абсалютызацыя пра-
    ‘Гісторыя Беларускай ССР. Т.З. С.594 — 596.
    летарскага паходжання, бескампраміснасць, непрыняцце самых нязначных адхіленняў ад партыйнай ідэалогіі і практыкі, а таксама іншыя прычыны такога тыпу адразу стварылі пэўную дыстанцыю паміж бальшавіцкай уладай і інтэлігенцыяй.
    У 20-я гады ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі з яе адносным дэмакратызмам гэты разрыў крыху зменшыўся. Аднак ён не быў пераадолены з-за таго, што камуністычная партыя і савецкая ўлада не толькі стаялі ў грамадска-палітычным жыцці на ранейшых непрымірымых пазіцыях, але і садзейнічалі іх узмацненню. Гэта асабліва пачало праяўляцца пад канец 20-х гадоў, калі быў узяты курс на згортванне НЭПа і ўзмацненне аўтарытарных метадаў кіравання грамадствам. Дадзеная тэндэнцыя значна ўзмацнілася з пачатку 30-х гадоў. Яна праяўлялася не толькі ва ўсё большай цэнтралізацыі кіравання развіццём эканомікі, сацыяльнай сферы, грамадска-палітычнага жыцця, але і ва ўзрастаючай цэнтралізацыі і ідэалагічнай зададзенасці розных напрамкаў культурнага будаўніцтва.
    Аднак самай характэрнай рысай бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў галіне культуры была барацьба з праявамі нацыянальнага развіцця. I гэта не выпадкова. Нацыянальныя адметнасці супярэчылі накіраванасці таталітарнага праўлення. Іх захаванне і тым больш далейшае развіццё сведчылі аб багатых традыцыях, звычаях, наогул культуры кожнага з народаў. Замацаванне і ўдасканаленне нацыянальных праяў аб’ектыўна прыводзіла да паступальнага развіцця нацый, што супярэчыла імкненням кіраўнікоў таталітарнай сістэмы, скіраваным на стварэнне новай супольнасці людзей — савецкага народа. Дадзенае супярэчанне вырашалася партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам на карысць палітыкі Цэнтра, і толькі ў некаторых выпадках рабіліся ўступкі нацыянальнаму развіццю, калі гэта было вельмі неабходна.
    Непрыняцце ўсяго нацыянальнага, нават варожасць да яго, якая значна вырасла ў пачатку 30-х гадоў, фактычная вайна наныянальным праявам з боку кіраўнікоў камуністычнай партыі і савецкай улады — усё гэта ўзмацнілася ў сувязі з развіццём нацыянальных культур, што мела месца ў многіх рэспубліках, у тым ліку ў БССР, у 20-я гады. Асноўнай часткай дадзенага працэсу было правядзенне палітыкі беларусізацыі. Як і палітыка ўкраінізацыі і іншыя, яна была вынікам пэўных абяцанняў і канк-
    рэтных дзеянняў савецкіх кіраўнікоў па стварэнню нацыянальных рэспублік, а таксама грамадскапалітычных абставін, якія ўзніклі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Аднак гэтыя ўмовы мелі кароткатэрміновы характар. Яны з’яўляліся перашкодай на шляху ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы і валявымі метадамі былі адкінуты.
    На практыцы гэта выразілася ў акцыях рэпрэсіўнага характару. У БССР дадзеная палітыка праявілася ў барацьбе з так званым нацыянал-дэмакратызмам, якая вялася ў канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў. Аднак ідэалагічная падрыхтоўка да яе пачалася кіраўніцтвам кампартыі Беларусі значна раней. Яна фактычна адносілася да сярэдзіны 20-х гадоў і грунтавалася на агульнапартыйных падыходах да вырашэння нацыянальнага пытання і праблем культурнага развіцця.
    Паказальным у гэтым сэнсе з’яўляецца выказванне І.Сталіна, зробленае ім 25 красавіка 1923 г. Выступаючы на XII з’ездзе РКП(б) з заключным словам па дакладу “Аб нацыянальных момантах у партыйным і дзяржаўным будаўніцтве”, ён заявіў: “Неабходна помніць, што акрамя права народа на самавызначэнне ёсць яшчэ права рабочага класа на ўмацаванне сваёй улады, і гэтаму апошняму праву падпарадкавана права на самавызначэнне. Бываюць выпадкі, калі права на самавызначэнне ўступае ў супярэчнасць з іншым, вышэйшым правам — правам рабочага класа, які прыйшоў да ўлады, на ўмацаванне сваёй улады. У такіх выпадках — аб гэтым неабходна сказаць прама — права на самавызначэнне не можа і не павінна служыць перашкодай справе ажыццяўлення права рабочага класа на сваю дыктатуру. Першае павінна адступіць перад другім”1.
    Далей у заключным слове ён працягваў: “...Раздаючы ўсялякія абяцанні нацыяналам... неабходна памятаць, што сфера дзейнасці нацыянальнага пытання і межы, так сказаць, яго кампетэнцыі абмяжоўваюцца пры нашых знешніх і ўнутраных умовах сферай дзейнасці і кампетэнтнасці “рабочага пытання" як асноўнага з усіх пытанняў”'-’.
    Пры гэтым І.Сталін абапіраўся не толькі на выказванні У.Леніна, але і на яго спасылку на К.Мар-
    1 Сталйн Н. Соч. Т.5. С.265.
    2 Там жа, С.265 — 266.
    10. Зак. 5022
    137
    кса. Як вядома, у працы “Аб праве нацый на самавызначэнне” У. Ленін канстатаваў: “У параўнанні з “рабочым пытаннем” падпарадкаванае значэнне нацыянальнага пытання не падлягае сумненню для Маркса”1. Прывёўшы гэтыя словы, І.Сталін шматзначна дабавіў: “Тут усяго два радкі, але яны вырашаюць усё. Вось гэта патрэбна зарубіць сабе на носе некаторым не па розуму старанным таварышам”2.
    К сярэдзіне 20-х гадоў гэта ўжо была адпрацаваная палітыка, якая прыводзілася ў дзеянне як у Цэнтры, так і на месцах. У рашэннях VII з'езда кампартыі Беларусі, які адбыўся ў сакавіку 1923 г., выказвалася занепакоенасць тым, што ў нашых культурна-асветных установах наглядаецца засілле некамуністычных, дробнабуржуазных, нацыяналістычных элементаў, якія выкарыстоўваюць права свабоднага развіцця нацыянальнай культуры ў мэтах свядомага накіравання гэтай работы ў бок развіцця вузкага нацыяналізму і ажыццяўлення нацыяналістычных ідэалаў, адраджэння буржуазна-дэмакратычнай дзяржаўнасці.