Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
1 НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 249, арк. 33 — 36.
1932 гг. на Паўночны Каўказ не выключаюць магчымасці ўстанаўлення арганізацыйных сувязей з асобнымі ўкраінскімі буржуазна-нацыяналістычнымі элементамі. Аднак для гэтага неабходна дадатковая грунтоўная праверка'.
Такія “заключэнні” на навуковыя даследаванні з’яўляліся звычайнай практыкай у той час. Яны рабіліся не з мэтаю выяўлення прафесійных якасцей аўтара, а толькі на прадмет пошуку палітычнага кампрамата. Пры гэтым зададзенасць ацэнак і вывадаў была відавочнай. Фактычна рэцэнзенты выконвалі палітычны заказ з боку партыйных, савецкіх, карных органаў. Пазней гэта праца набыла беспрэцэдэнтна шырокія маштабы, а вывады і ацэнкі станавіліся ўсё больш вострымі і злавеснымі.
25 чэрвеня 1938 г. старшыня НКУС БССР Наседкін накіраваў у ЦК КП(б)Б дакладную запіску “О фактах засоренностн лнчного состава й вредмтельства в Белорусской Академнн наук”. У ёй сцвярджалася, што пасля рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію яна стала прыстанішчам польскіх шпіёнаў, трацкістаў, правых нацыянал-фашыстаў, якія па заданню польскіх разведорганаў праводзілі актыўную шпіёнскую і шкодніцкую работу. У мэтах збору шпіёнскіх звестак выдумляліся такія тэмы, як праблемы вялікага Дняпра, Палесся, эканамічнае апісанне раёнаў БССР і інш.
У дакладной сцвярджалася, што шкодніцкай работай у Акадэміі навук ахоплены ўсе інстытуты. У выніку прынятых мер са 139 аспірантаў, якія навучаліся тут у 1934 г., засталося толькі шэсць. У Інстытуце эканомікі з прадугледжаных планамі да выканання на працягу 1932 — 1937 гг. 44 навуковых работ надрукавана 24, з іх канфіскавана 17. За гэты час у Інстытуце літаратуры і мовы прадугледжвалася выдаць 103 навуковыя працы, выдадзена 19, з іх канфіскавана 16.
Такія адносіны да навуковай прадукцыі суправаджаліся рэпрэсіямі да яе стваральнікаў. Толькі на працягу 1937 — 1938 гг. у Акадэміі навук было арыштавана 57 чалавек. Іх абвінавацілі ў тым, што яны з’яўляліся агентамі замежных разведак. У запісцы таксама ка нстатавалася, што сярод кіраўніцтва Акадэміі навук знаходзяцца актыўныя контррэвалюцыянеры — віцэ-прэзідэнт Я. Колас, a таксама Дарошкін, Казлоў, Вальфсон і інш.
1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.340, арк. 19 — 20.
Кіраўнік карных органаў БССР паведамляў, што шэраг інстытутаў створаны з яўна шкодніцкімі мэтамі. Таму Фізіка-тэхнічны інстытут, Інстытут філасофіі і Інстытут эканомікі рашэннем бюро ЦК КП(б)Б у 1938 г. ліквідаваны, рэарганізаваны ці зліты з іншымі інстытутамі. Вялікія прэтэнзіі меліся да Інстытута літаратуры і мовы. Па словах аўтара дакладной, тут польскія шпіёны і нацыянал-фашысты асабліва прыклалі сваю шкодніцкую руку. Пры гэтым называліся прозвішчы Жылуновіча, Чарота, Замоціна, Сурты і інш1.
На думку кіраўніка карных органаў рэспублікі, у Інстытуце гісторыі шкодніцтва выяўлялася ў тым, што на працягу шэрагу гадоў “тармазілася распрацоўка сапраўднай гісторыі беларускага народа”, а таксама выданне вучэбных дaпаможнікаў. Быццам інстытутам быў выдадзены шэраг контррэвалюцыйных кніг, сярод якіх называліся “Древняя культура Белорусснн” Ляўданскага, “Покровскнй как нсторнкмаркснст” Горына і інш. Сцвярджалася, быццам кіраўнікі інстытута зрывалі распрацоўку гісторыі Беларусі, фальсіфікавалі яе, падмяняючы буржуазна-нацыяналістычнымі тэорыямі аб самабытнасці беларускага народа. Работнікі інстытута абвінавачваліся ў тым, што яны амаль не займаюцца вывучэннем гісторыі, а больш за ўсё ўдзяляюць увагу этнаграфіі і фальклору. Пры гэтым рабіўся вывад, што дадзеная работа мае выразныя нацыяналістычныя адценні2.
Такія адносіны да развіцця беларускай гуманітарнай навукі, як і нацыянальнай культуры ўвогуле, з боку карных органаў, партыйна-дзяржаўных структур уяўлялі сабою татальны ўціск, нічым і нікім не абмежаваны дыктат, што дапаўняўся масавымі неабгрунтаванымі палітычнымі абвінавачваннямі і ў канчатковым выніку рэпрэсіямі. У такіх умовах існаванне навукі і культуры адбывалася ў строга рэгламентаваным рэчышчы.
Такім чынам, на працягу 30-х гадоў бальшавіцкай уладай было шмат зроблена па пераадоленню непісьменнасці беларускага народа, развіццю школьнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, сеткі культурна-асветных устаноў. Аднак наступ на ўсё нацыянальнае ў культуры вёўся мацнеючай
1 НАРБ ф.4, воп.21, спр.1400, арк. 12 — 18.
2 Там жа, арк. 20 — 24.
таталітарнай сістэмай шырока і напорыста. Яго вастрыня была скіравана на лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі, супрацьдзеянне іх творчасці, падрыў у ёй гістарычных каранёў, вынішчэнне ўсяго, што ўзбагачала беларускую культуру. Вынікам гэтай барацьбы стала аслабленне пазіцый нацыянальнай інтэлігенцыі, а з ёю і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа. У дадзеных умовах узмацнялася русіфіканыя. Аднак глыбінныя карані адметнасцей беларусаў, іх культуры захаваліся. Яны працягвалі жынь не толькі ў асяроддзі нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, але і ў народзе, асабліва сярод яго вясковай часткі.
5. Ажыццяўленне рэпрэсіўнай палітыкі
Найбольш злавеснай праявай таталітарных сістэм з’яўлялася масавае ганенне тых грамадзян, якія не падзялялі афіцыйную ідэалогію і практыку. Барацьба з іншадумствам нярэдка прымала шырокія памеры і вялася ў жорсткіх формах. Падаўленне адкрытага і скрытага супраціўлення заўсёды разглядалася лідэрамі таталітарных рэжымаў як важнейшая задача.
Аднак кіраўнікі бальшавіцкай таталітарнай сістэмы — Сталін і яго бліжэйшае акружэнне пайшлі ў гэтых адносінах яшчэ далей. Яны не толькі вялі бескампрамісную барацьбу з тымі, хто пе падзяляў іх поглядаў, але пад надуманымі матывамі ажыццяўлялі шырокія рэпрэсіі сярод ні ў чым не вінаватых людзей. Задача такой “прафілактычнай работы" — стварыць у грамадстве маральна-псіхалагічную атмасферу страху, падазронасці, няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Ужо ў 1930 г. у палітычнай справаздачы Цэнтральнага Камітэта XVI з'езду УКП(б) Сталін заявіў: “Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з'яўляюцца неабходным элементам наступлення...” Аднак тут ён яшчэ дабаўляў, што гэты элемент дапаможны, а не галоўны1.
Адпрацоўка метадаў масавага знішчэння людзей вялася значна раней пры непасрэднай падтрымцы Сталіна. Як стала вядома ў апошні час, ён праявіў зацікаўленасць у стварэнні так званай “шахцінскай справы”. Гэта звязана з тым, што калі паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Паўночнаму Каўказу Еўдакі-
'СталйнН. Соч. Т. 12. С.309.
маў прывёз у канцы 1927 г. старшыні калегіі АДПУ Мянжынскаму дэталёва, на яго думку, распрацаваную агентурную справу, то апошні не ўбачыў у ёй доказаў. Тады Еўдакімаў звярнуўся непасрэдна да Сталіна і атрымаў не толькі яго поўную падтрымку, але і паўнамоцтвы прыняць на месцы ўсе меры, якія ён палічыць неабходнымі. “ А з таварышам Мянжынскім, — сказаў Сталін, — мы як-небудзь дамовімся ”,
3 улікам гэтага Еўдакімаў правёў масавыя арышты і даручыў свайму намесніку Курскаму любымі сродкамі дабіцца “чыстасардэчнага прызнання” ў прад’яўленых абвінавачваннях. У выніку былі закладзены асновы езуіцкіх допытаў: фізічнае ўздзеянне, забарона сну, прымяненне хімічных, псіхалагічных сродкаў і інш. Дарэчы, іх выканаўцы былі шчодра ўзнагароджаны: яны атрымалі ордэны, а Еўдакімаў хутка стаў першым сакратаром Паўночна-Каўказскага крайкома УКП(б), членам пленума ЦК УКП(б). Пра Курскага спачатку забыліся, і толькі ў 1936 г. ён быў прызначаны намеснікам наркома ўнутраных спраў СССР, але нечакана памёр (скончыў, як быццам, жыццё самагубствам).
Дадзеная методыка стварэння агентурных спраў і вядзення следства была распаўсюджана на ўсю дзяржаву, у тым ліку і на Беларускую ССР. Акрамя СВБ у рэспубліцы былі сфабрыкаваны дзесяткі іншых “спраўСярод іх “Беларускі нацыянальны цэнтр”, “контррэвалюцыйныя арганізацыі’’ ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, у Мазыры, у Лельчыцкім раёне і ў многіх іншых месцах. Па кожнай з іх былі асуджаны дзесяткі і нават сотні чалавек.
Шырокае распаўсюджанне атрымала практыка стварэння на месцах розных адгалінаванняў ад быццам бы выкрытых у Цэнтры контррэвалюцыйных антысавецкіх арганізацый. Так, у БСсР быў прыдуманы філіял “Працоўнай сялянскай партыі", па якому рэпрэсіравалі 59 чалавек, філіял “Прампартыі” (30 чалавек), філіял “Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)” — 30 чалавек і інш.
Уся гэта дзейнасць кантралявалася і накіроўвалася рознымі партыйнымі інстанцыямі, у першую чаргу цэнтральнымі. Характэрна ў гэтых адносінах рашэнне палітбюро ЦК УКП(б), прынятае 19 мая 1934 г. Разгледзеўшы прадстаўленне камісіі партыйнага кантролю, яно вырашыла змяніць пастанову ад 10 красавіка гэтага ж года і прыняць прапа-
нову дадзенай камісіі аб неадкладным прывядзенні ў выкананне прыгавораў да вышэйшай меры сацыяльнай абароны, г. зн. да расстрэлу, 24 асуджаных па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. Толькі ў адносінах братоў Доўнар вышэйшая мера пакарання замянялася 10 гадамі турэмнага зняволен ня1.
Пад рэпрэсіі траплялі фактычна ўсе пласты грамадства — інтэлігенцыя, рабочы клас. Але асабліва дасталося сялянству, у першую чаргу найбольш гаспадарлівай і, зразумела, больш заможнай яго частцы. Гэтыя сяляне з'яўляліся асноўнымі носьбітамі сельскагаспадарчага вопыту, нацыянальных і гістарычных традыцый. Зыходзячы з класавага прынцыпу, які партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам быў абсалютызаваны і даведзены да крайнасці, улады абрушылі на яго ў час масавай калектывізацыі і правядзення палітыкі раскулачвання нябачаныя па памерах і жорсткасці рэпрэсіі. Заможным сялянам фактычна было адмоўлена ў самім існаванні, у тым, каб знайсці сваё месііа ў ствараемай калгасна-саўгаснай сістэме. Таму рэпрэсіі сярод сялянства вызначаліся асаблівай маштабнасцю. Дастаткова сказаць, што ўжо к канцу мая 1930_г. у Беларускай ССР было раскулачана больш за 15, 6 тыс. гаспадарак заможных сялян2. 3 улікам таго што гэтыя сем’і былі ў асноўным шматлюднымі, можна меркаваць: агульная колькасць рэпрэсіраванага сялянскага насельніцтва склала ў рэспубліцы за гэты кароткі прамежак часу ў межах 100 тыс. чалавек. Па звестках У. Адамушкі, за час правядзення палітыкі раскулачвання ў Беларускай ССР было выслана за яе межы звыш 250 тыс. чала век3.
Аб надзвычай вялікай удзельнай вазе рэпрэсіраваных сялян у агульнай колькасці пацярпеўшых ад бальшавіцкага таталітарнага рэжыму гавораць даныя апрацоўкі ў Камітэце па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь 40,3 тыс. картак персанальнага ўліку жыхароў Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей, якія былі рэ п рэс і р а в а н ы судовымі і несудовымі органамі ў 20 — 50-я гады і рэабілітаваны ў 1955 — 1994 гг. Ііават з улікам таго, што ў гэту агульную колькасць рэпрэсіраваных