• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    3-за тэхнічнай немагчымасці перасялення 150 тыс. кулацкіх гаспадарак у Казахстан прызнавалася магчымым пакінуць да канца 1931 г. у гэтым рэгіёне 56 тыс. гаспадарак, a 55 тыс. сем’яў размясціць на Урале. Згодна з пастановай рабілася ўнутранае перасяленне з паўднёвых прыгранічных раёнаў у паўночныя ва Усходняй Сібіры і на Урале па 12 тыс. сем’яў у кожным з гэтых рэгіёнаў.
    Камісія палітбюро на чале з Андрэевым займалася не толькі пытаннямі размяшчэння перасяленцаў у тых ці іншых месцах дзяржавы, але і арганізацыяй рэжыму ўнутранага жыцця калоній. Гэтыя рашэнні ў пратаколах камісіі праходзяць як асобныя. У прыватнасці, 15 мая 1931 г. было ўстаноўлена, што
    РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.Ю, арк.51.
    калі які-небудзь перасяленец выконвае ўсе пастановы савецкай улады, паводзіць сябе як сумленны работнік, то пасля пяцігадовага тэрміну з моманту перасялення ён атрымлівае права голасу і ўсе грамадзянскія правы1.
    Аднак ужо ў пачатку 1932 г. было вырашана пачаць здзяйсняць дадзеную меру. Пастанова палітбюро ад 28 студзеня ўтрымлівала палажэнне аб мэтазгоднасці ў індывідуальным парадку па хадайніцтву гаспадарчых органаў і АДПУ пачаць аднаўленне ў правах сумленна працуючых перасяленцаў, якія даказалі вернасць савецкай уладзе2.
    Характэрнай асаблівасцю дзейнасці партыйных, дзяржаўных і карных структур сярод перасяленцаў з'яўлялася імкненне ўнесці раскол паміж моладдзю і старэйшым пакаленнем, дзецьмі і бацькамі, пагоршыць іх узаемаадносіны. У згадапай пастанове камісіі Андрэева па спецперасяленцах, прынятай 15 мая 1931 г. і праз пяць дзён зацверджанай палітбюро ЦК УКП(б), у асобным рашэнні прапаноўвалася АДПУ ў яго арганізацыйна-гаспадарчай і адміністрацыйнай рабоце асаблівую ўвагу ўдзеляць моладзі з мэтай ўсямернага прыцягнення яе да працы. Пры гэтым рэкамендавалася ствараць для маладых людзей асобныя ўмовы, развіваць калектыўныя метады работы і не распаўсюджваць той строгі рэжым, у якім знаходзіўся галава сям’і3.
    У пазнейшай пастанове камісіі, прынятай 7 жніўня 1931 г. і праз тры дні зацверджанай палітбюро ЦК УКП(б), гаварылася: “Улічваючы неабходнасць хутчэйшага адрыву моладзі спецперасяленцаў ад контррэвалюцыйнай часткі кулацтва, прызнаць магчымым аднаўленне ў правах моладзі, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, да заканчэння пяцігадовага тэрміну ў тых выпадках, калі гэта моладзь праявіла сябе з дадатнага боку”. Пастанова нават вызначала канкрэтныя мерапрыемствы: ствараць асобныя маладзёжныя брыгады на вытворчасці, уцягваць моладзь у працоўнае спаборніцтва, за ударную работу датэрмінова вызвалянь маладых людзей са спецпасяленняў і г. д. Аднак 8 верасня 1931 г. палітбюро ЦК УКП(б) прыняло рашэнне аб адмене гэтай часткі
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17. воп.162, спр.Ю, арк.51 — 53.
    2 Там жа, спр.11, арк.162.
    3 Там жа, спр.Ю, арк.54.
    пастановы камісіі Андрэева, прынятай 7 жніўня гэтага ж года і ім жа зацверджанай. Пры гэтым ніякая матывіроўка не прыводзілася1. Можна меркаваць, што справа па адрыву моладзі ад бацькоў і ўсёй радні рухалася не так проста, як хацела вышэйшае лартыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва. Ганебны намер раскалоць пакаленні ў асяроддзі рэпрэсіраваных людзей, несумненна, сустракаў на месцах актыўнае супрацьдзеянне.
    Пратаколы камісіі па спецперасяленцах і закрытыя рашэнні палітбюро сведчаць аб надзвычай цяжкіх умовах існавання тых, каго аднеслі да кулакоў і адправілі на перавыхаванне ў далёкія і неабжытыя раёны. Пры той абмежаванай колькасці маёмасці, харчу, прасцейшага сельскагаспадарчага інвентару, што ім дазвалялі ўзяць з сабой, вельмі цяжкіх і нязвыклых кліматычных умовах, у якіх яны апынуліся, пры мізэрных асігнаваннях дзяржавы, што адпускаліся на іх існаванне і арганізацыю вытворчай дзейнасці, абжыванне новых мясцін праходзіла надзвычай цяжка, з вялікімі чалавечымі ахвярамі. Аднак усё было так і задумана, каб у крайне складаных умовах як мага больш рэпрэсіраваных загінула. Балынавіцкая таталітарная сістэма праявіла сябе адносна іх з самага антычалавечнага боку.
    Вельмі вялікія складанасці з арганізацыяй існавання спецперасяленцаў вымушана была прызнаць нават камісія Андрэева. У пастанове, прынятай 28 ліпеня 1931 г. і праз некалькі дзён зацверджанай палітбюро, канстатавалася абсалютна недапушчальнае становішча спраў як з гаспадарчым выкарыстаннем спецперасяленцаў, так і з іх уладкаваннем, забеспячэннем жыллём, прамысловымі і харчовымі таварамі, выплатай заработнай платы і г. д.
    Праз паўгода на пасяджэнні камісіі канстатаваліся яшчэ больш жудасныя факты. У пастанове ад 26 студзеня 1932 г., якая праз дзень была зацверджана палітбюро ЦК УКП(б), прызнавалася нездавальняючае санітарнае становішча ў месцах пражывання спецперасяленцаў, адзначалася асабліва вялікая смяротнасць сярод дзяцей малодшых узростаў (да 8 гадоў), якая даходзіла ў некаторых месцах да 10 % ад іх колькасці на працягу месяца. Вельмі высокая дзіцячая смяротнасць, як указвалася ў прынятым дакуменце, залежала не толькі ад агульных
    РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.Ю, арк.159; спр.11, арк.5.
    адмоўных фактараў — санітарных, бытавых, кліматычных, але і ад недастатковага па колькасці і нездавальняючага па якасці харчавання1
    Паводле рашэння ЦК УКП(б) ад 8 сакавіка 1933 г., былі ўстаноўлены сярэднія нормы забеспячэння пазбаўленых волі па сістэме наркамата юстыцыі ў наступных памерах: мукі — 1,5 кг у месяц на чалавека, крупы — 1,5 кг, цукру і кандытарскіх вырабаў — па 0,3 кг. Пры гэтым хлебны паёк павінен быў дыферэнцыравацца ў залежнасці ад характару работы па аналогіі з лагерамі АДПУ2.
    Нягледзячы на гэтыя крайне нізкія нормы забеспячэння спецперасяленцаў харчовымі таварамі, функцыянеры розных узроўняў, прадстаўнікі карных органаў, наглядальнікі тым не менш знаходзілі магчымасці, каб прысвойваць сабе пэўную іх частку. Пытаннямі злоўжывання службовым становішчам, крадзяжамі вымушаны быў займацца нават вышэйшы выканаўчы партыйны орган — палітбюро ЦК УКП(б). У яго пастанове ад 23 красавіка 1932 г. Заходнесібірскаму краявому камітэту было прапанавана прыцягнуць да партыйнай адказнасці членаў праўлення Захсіблестрэста, а непасрэдных віноўнікаў разбазарвання грашовых сродкаў і прамыслова-харчовых фондаў, што выдзяляліся для забеспячэння спецперасяленцаў, аддаць пад суд3.
    Мізэрнае харчаванне, надзвычай цяжкія ўмовы існавання, жорсткая эксплуатацыя на самых цяжкіх работах даводзілі людзей да адчаю і розных форм пратэсту, у тым ліку ўцёкаў з месцаў зняволення. Іх распаўсюджанне было даволі значным. Камісія па спецперасяленцах вымушана была разгледзець 28 студзеня 1932 г. пытанне “Аб беглых спецперасяленцах”. У прынятай пастанове адзначалася: лічыць магчымым пакідаць на месцах сем’і збеглых са спецпасёлкаў перасяленцаў, якія не маюць працаздольных старэйшын сем’яў, у тым выпадку, калі яны не з'яўляюцца саныяльна небяспечнымі4.
    Прымаліся некаторыя захады з мэтаю аслаблення вастрыні становішча ў месцах зняволення. 3 1 лю-
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.Ю. арк.144; спр. 11, арк.167.
    2 Там жа, спр.14, арк.92.
    3 Там жа, спр.12, арк.110.
    4 Там жа, спр.11, арк.169.
    тага 1932 г. былі зменшаны адлічэнні ў фонд АДПУ з зарплаты спецперасяленцаў з 15 да 5 %'■
    Разам з тым вышэйшае партыйнае кіраўніцтва пастаянна непакоілася аб папаўненні месцаў заключэння. У прыватнасці, камісія па спецперасяленцах 10 красавіка 1932 г. прапанавала, а палітбюро зацвердзіла рашэнне, згодна з якім высяляліся 30 — 35 тыс. сем’яў кулакоў, вычышчаных з калгасаў і раскулачаных. У наступным 1933 г. па хадайніцтву АДПУ палітбюро ЦК УКП(б) вырашыла накіраваць у працоўныя (спецыяльныя) пасёлкі АДПУ Заходняй Сібіры і Казахстана, акрамя ўжо выселеных, якія прыбылі на месца, і тых, што знаходзіліся ў дарозе (усяго — 124 тыс. чалавек), дадаткова 426 тыс. чалавек2.
    Уражваюць лічбы, якімі аперыравалі вышэйшыя партыйныя кіраўнікі і з якой лёгкасцю яны адносіліся да лёсаў соцень тысяч людзей. Гэта была глабальная палітыка па перасяленню і ў значнай частцы знішчэнню савецкіх грамадзян, многія з якіх у свой час, несумненна, падтрымлівалі савецкую ўладу і дапамагалі ёй у станаўленні і ўмацаванні. Такое абыходжанне са сваім народам на аснове ўзведзенага ў ранг дзяржаўнай палітыкі класавага прынцыпу характарызуе бальшавіцкую таталітарную сістэму як глыбока антычалавечную.
    Вялікая і ўсё ўзрастаючая колькасць рэпрэсіраваных стварала значныя цяжкасні з іх утрыманнем. Турмы і іншыя месцы зняволення былі перапоўнены. Патрэбны былі крокі, скіраваныя на тое, каб канвеер рэпрэсій працаваў больш інтэнсіўна. 3 гэтай мэтай палітбюро ЦК УКП(б) 8 сакавіка 1933 г. прыняло пастанову “Аб разгрузцы месцаў пазбаўлення волі”. У ёй прапаноўвалася неадкладна прыняць меры да паскарэння вытворчасці следчых спраў адносна асоб, якія праходзілі па сістэме зняволення АДПУ. Гаворка вялася ў першую чаргу аб 35 тыс. зняволеных, што ўтрымліваліся на Паўночным Каўказе, 25 тыс. — на Украіне, 12,5 тыс. — у Цэнтральнай чарназёмнай вобласці і г. д.
    3	дадзенага часу судова-следчым органам забаранялася браць пад варту ў парадку папярэдняга следства па ўсіх справах, акрамя контррэвалюцый-
    1	РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.і 1, арк.169.
    2	Там жа, спр.12, арк.106; спр.15, арк.14.
    ных злачынстваў, крадзяжу дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, карысных службовых злачынстваў, кулацкага супраціўлення і некаторых іншых. Па ўсіх астатніх справах загадвалася абмяжоўвацца, як правіла, падпіскай аб нявыездзе, паручыцельствам, залогам. Было таксама вырашана арганізаваць пры буйных месцах пазбаўлення волі “спецыяльныя камеры народнага суда’’ для разгляду спраў па асобах, якія ўтрымліваюцца ў гэтым месцы.
    3	мэтаю разгрузкі месцаў пазбаўлення волі існуючы чатырнаццацідзённы касацыйны тэрмін па ўсіх катэгорыях спраў скарачаўся да 5 дзён. Разам з тым павялічваліся кантынгент пракурораў, штат міліцыі. Было дадзена заданне ў месячны тэрмін пераабсталяваць пад месцы пазбаўлення волі неабходную колькасць былых турмаў ці іншыя будынкі1.
    Літаральна праз дзень пасля прыняцця дадзенай пастановы, 10 сакавіка 1933 г., вышэйшы партыйны выканаўчы орган зноў займаўся пытаннямі правядзення рэпрэсіўнай палітыкі. Было вырашана даць права разгляду спраў па паўстанцтву і контррэвалюцыі на Украіне з прымяненнем вышэйшай меры сацыяльнай абароны — расстрэлу пазасудовым органам — “тройкам”. Яшчэ раней такое рашэнне было прынята адносна Беларускай ССР. Пасля разгляду 9 лютага 1933 г. пытання ЦК кампартыі Беларусі палітбюро вырашыла даць права “тройцы" паўнамоцнага п р а дста ўн і цтва АДПУ на Беларусі прымяняць вышэйшую меру пакарання па справах контррэвалюцыйных арганізацый і груповак, якія складаліся з кулацкіх і белагвардзейскіх элементаў2.