Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Эфектыўная баявая дзейнасць атрадаў і груп пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага, як, дарэчы, і іншых (у прыватнасці, С.А.Ваўпшасава), у многім была прадвызначана дапамогай савецкай Расіі. Вядома, што для гэтай мэты нават стварылі пры вышэйшым кіраўніцтве Чырвонай Арміі “нелегальную ваенную
1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.229.
2 Народная газета. 1995. 25 — 27 лют.
арганізацыю”. Яе дзеянні скіроўваліся на заходні напрамак. Работа гэтай, а таксама іншых адпаведных структур была пастаўлена належным чынам. Тыя, хто найбольш праявіў сябе ў дыверсійнай рабоне на акупаванай Польшчай заходнебеларускай тэрыторыі, нават узнагароджваліся. Так, К.П.Арлоўскага ў 1923 г. узнагародзілі імянной агнястрэльнай аўтаматычнай зброяй з надпісам: “За боевую работу на Западном фронте”1.
У мэтах арганізацыі барацьбы на заходнебеларускіх землях, пашырэння і паглыблення бальшавіцкага ўплыву важна было павысіць ролю кампартыі Беларусі. Імкненне яе кіраўнікоў выканаць гэту задачу было надзвычай напорыстым. Нават ва ўмовах спаду рэвалюцыйнага руху ў Польшчы яны імкнуліся да яго максімальнай актывізацыі.
Другая канферэнцыя КПЗБ, што адбылася 30 лістапада 1924 г. у Вільні, нават узяла курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання. Аднак гэта было памылковае рашэнне. Я но дазволіла польскім уладам рэзка ўзмацніць рэпрэсіі. У першую чаргу яны былі скіраваны на беларускае насельніцтва. Пачаліся масавыя арышты і катаванні мірных жыхароў, якіх западозрылі ў сувязях з партызанамі. Толькі ў красавіку 1925 г. у Навагрудскім ваяводстве паліцыя арыштавала каля 1400 чалавек. Пасля гэтай і іншых масавых карных акцый ЦК кампартыі Заходняй Беларусі вымушаны быў заклікаць адмовіцца ад узброенай барацьбы. Восенню 1925 г. партызанскі рух у Заходняй Беларусі фактычна спыніўся2. Такая пазіцыя КПЗБ, несумненна, была ўзгоднена з партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам у Мінску і Маскве. Кіраўнікі Савецкага Саюза не палічылі магчымым пайсці на абвастрэнне адносін з суседняй Польшчай і пашырыць узброеную барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Гэта пазіцыя была заманавана ў адпаведных рашэннях, прынятых на высокім узроўні. У прыватнасці, 25 лютага 1925 г. палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла пастанову камісіі па актыўнай разведцы. У ёй адзначалася, што актыўная разведка — гэта дзеянне дыверсійных, ваенна-падрыўных груп і г. д. 3 усталяваннем больш ці менш нармальных дыпламатычных адносін з прымыкаючымі да СССР краінамі развед-
1 Народная газета. 1995. 25 — 27 лют.
2 НАРБ, ф.242, воп.1, спр.563, арк.51.
вальным упраўленнем неаднаразова даваліся дырэктывы аб спыненні актыўных дзеянняў. Аднак набытыя арганізаванымі за мяжой групамі традыцыі, слабасць кіраўніцтва з боку ка муністычна й партыі, стыхійна нарастаючы рух замежнага сялянства, з асяроддзя якога камплектаваліся кадры дыверсійных груп актыўнай разведкі, не давалі магчымасці арганізавана кіраваць гэтымі групамі, якія часта не выконвалі неабходныя дырэктывы. Адсюль вынікаў цэлы шэраг выступленняў, што шкодзілі савецкай дыпламатычнай рабоце і абцяжарвалі працу адпаведных камуністычных партый1.
Далей у дакуменце гаварылася: з-за яскрава вызначанай немагчымасці шляхам цыркуляраў увесці ў патрэбнае рэчышча работу замежных партыйных груп і прымаючы пад увагу, што камуністычныя партыі ўжо рэальна паставілі пытанне аб захопе пад свой уплыў стыхійна ўзрастаючага руху на ўскраінах, прызнаць неабходным:
актыўную разведку (арганізацыя сувязі, забеспячэнне і кіраўніцтва дыверсійнымі атрадамі на тэрыторыі Польскай Рэспублікі) ліквідаваць;
ні ў адной краіне не павінна быць нашых актыўных баявых груп, якія ажыццяўляюць баявыя акты і атрымліваюць ад нас непасрэдна сродкі, указанні і кіраўніцтва;
уся баявая і паўстанцкая работа атрадаў і груп, паколькі яны палітычна мэтазгодны (што вызначаецца ў чыста партыйным парадку), павінна быць перададзена ў поўнае падпарадкаванне камуністычнай партыі дадзенай краіны. Астатнія групы актыўнай разведкі павінны быць ліквідаваны2.
Значыць, у сярэдзіне 20-х гадоў бальшавіцкае кіраўніцтва, зыходзячы з унутраных умоў і знешнепалітычных абставін, рабіла захады, каб адмежавацца ад той дыверсійнай работы, што вялася на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі. Частка дыверсійных сіл перадавалася ў падпарадкаванне мясцовым камуністам. Аднак трэба адзначынь, прымаючы пад увагу залежнасць камуністычных партый Польшчы і Заходняй Беларусі ад кіраўнікоў Савецкага Саюза, іх ўплыў на дыверсійную работу, несумненна, заставаўся.
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.2, арк.79.
2 Там жа, арк.79 — 80.
Далей у дадзенай пастанове ставілася задача, каб для чыста ваенных мэт замест актыўнай разведкі арганізоўваць у суседніх дзяржавах самым кансператыўным чынам асобыя пункты для абследавання і вывучэння ваенных аб’ектаў, устанаўлення сувязі з патрэбнымі людзьмі. Гэта павінна быць зроблена для падрыхтоўкі да дэструктыўнай работы ў час вайны ў тыле праціўніка.
Пастанова таксама прадугледжвала, каб на савецкай тэрыторыі ствараліся строга заканспіраваныя невялікія баявыя групы з неабходным узбраеннем. У выпадку заняцця нашай тэрыторыі праціўнікам іх задачай з’яўляліся дэзарганізацыя варожага тылу і партызанская вайна1.
3 гэтага вынікае, што ўжо ў сярэдзіне 20-х гадоў вышэйшае партыйнае кіраўніцтва фактычна ставіла задачу ствараць на самых заходніх рубяжах савецкай тэрыторыі пэўную базу для арганізацыі партызанскан ванны ў выпадку акупацыі яе варожым бокам. Аднак з-за высокай ступені сакрэтнасці дадзенай пастановы пра гэту задачу ведала вельмі абмежаванае кола вышэйшага кіраўніцтва балынавіцкай партыі.
Каб з найменшымі стратамі правесці адзначаныя мерапрыемствы, пазбегнуць незадаволенасці дыверсійных атрадаў, груп ці асоб, пастанова прызнавала неабходным выдзеліць адпаведныя сумы грошай, каб забяспечыць стварэнне ўмоў для работы на будучае ў памерах, якія гарантуюць арганізаваную і вытрыманую дзейнасць усіх супрацоўнікаў.
Далей у пастанове адзначалася, што ўсе акрэсленыя меры могуць быць шкоднымі, калі не будзе праведзена цвёрдая і ясная палітыка ў адносінах да Польшчы, якая ўжо вызначана палітбюро. Пры гэтым канстатавалася, што польскі ўрад у дадзеным пытанні не мае супраць нас яўных доказаў, a базіруецца толькі на здагадках. Таму ўсялякім выпадам з польскага боку павінен быць дадзены рашучы адпор. Вышэйшае партыйнае кіраўніцтва савецкай краіны палічыла неабходным запісаць у гэтым дакуменце, каб яшчэ раз звярнуць увагу камуністычных партый усходніх ускраін Польшчы на неабходнасць кіравання сялянскім рухам у дадзеных мясцовасцях. Пры гэтым мелася на ўвазе аказваць сялянству дапамогу ў яго барацьбе за лепшае жыццё, імкнуцца надаць руху арганізаваны характар,
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.2, арк.80.
выкарыстоўваючы ўсе магчымыя формы: беспартыйныя сялянскія камітэты, камітэты абароны і інш1.
Ва ўмовах згортвання дыверсійнай работы гэты напрамак станавіўся вызначальным. Партыйна-савецкае кіраўніцтва СССР і БССР скіравала свае намаганні на пашырэнне ўплыву ў масавых арганізацыях, што ўзніклі з-за незадаволенасці заходнебеларускага насельніцтва каланізацыйнай палітыкай Польшчы. Самай значнай сярод іх з'яўлялася Беларуская сялянска-рабочая грамада, якая сфарміравалася ў маі—чэрвені 1926 г. Яе ўзначалілі шырока вядомыя ў Заходнебеларускім краі нацыянальныя дзеячы Б.А.Тарашкеві ч (старшыня), М.Т.Бурсевіч, П.П.Валошын, М.В.Мятла, С.А.РакМіхайлоўскі і інш. Арганізацыя хутка вырасла да значных памераў: ад 950 чалавек у чэрвені 1926 г. да 45 тыс. у верасні, 68 тыс. у лістападзе, 100 тыс. у пачатку 1927 г., 117 тыс. па стану на 1 лютага і 150 тыс. на 22 сакавіка гэтага ж года-.
Зыходзячы са сваіх палітычных установак і выконваючы ўказанні цэнтральных партыйных органаў у Мінску і Маскве, КПЗБ імкнулася як мага больш пашырыць і паглыбіць свой уплыў на Грамаду. У яе ўступілі звыш 200 камуністаў, якія ўваходзілі не толькі ў склад цэнтральных органаў, павятовых і гмінных камітэтаў, але стаялі на чале некаторых гурткоў. У многім яны вызначалі палітычную лінію і характар практычных дзеянняў арганізацыі, членам якой нават выдаваліся партыйныя білеты3. Уплыў беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый і культурна-асветных фарміраванняў на Грамаду быў значна аслаблены.
У канцы 1926 г. антыпольская дзейнасць Грамады набыла асабліва значны размах. Каб пазбегнуць перарастання яе ва ўзброенае паўстанне, урад Ю. Пілсудскага, які прыйшоў да ўлады ў маі 1926 г. у выніку дзяржаўнага перавароту, прыняў рашэнне разграміць арганізацыю. У ноч на 15 студзеня 1927 г. па ўсёй заходнебеларускай тэрыторыі пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў і іншых дзеячаў Грамады. Былі кінуты ў турмы і аддадзены пад суд 490 чалавек. 21 сакавіка 1927 г. арганізацыю
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 162, спр. 2, арк. 81.
2 НАРБ, ф. 242, воп. 1, спр. 563, арк. 51.
3 Там жа.
афіцыйна забаранілі. Над 56 кіраўнікамі і актывістамі Грамады адбыўся палітычны працэс. Ён праходзіў у Вільні ў лютым — маі 1928 г.1
Лейтматывам абвінаваўчага боку на працэсе была сувязь Грамады з камуністычным рухам, моцны ўплыў Мінска і Масквы на яе дзейнасць. Гэтыя прэтэнзіі з’яўляліся не беспадстаўнымі. У распараджэнні следчых меліся адпаведныя факты, у прыватнасці тое, што ў беларускай гімназіі ў Радашковічах збіраліся сродкі для міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, што многія яе вучні паўцякалі праз дзяржаўную мяжу ў сталіцу Беларускай ССР — Мінск. Паводле даных польскага боку, 9/10 друкаванай прадукцыі Грамады дастаўлялася з Мінска2.
Істотным момантам у характарыстыцы ўздзеяння бал ьша ві цка га кіраўніцтва на Грамаду былі суадносіны ў яе рабоце нацыянальных беларускіх задач, за што выступалі кіраўнікі нацыянальна-дэмакратычных партый і культурна-асветных фарміраванняў, і камуністычнага ўплыву з боку КПЗБ. Афіцыйныя польскія ўлады ацэньвалі вынік гэтай супярэчнасці такім чынам, што камуністы выйгралі дадзеную партыю ў нацыянальнага беларускага элемента Грамады, што яны “апанавалі” арганізацыю і былі “поўнымі гаспадарамі” ў ёй3.
Такое становішча было не выпадковым. Як адзначалася ў час працэсу над кіраўнікамі Грамады ліберальна-дэмакратычным заходнебеларускім друкам, можна з упэўненасцю гаварыць, што адным з галоўных рухавікоў невядомага ў гісторыі беларускага народа масавага грамадскага руху была іменна моц бальшавіцкай Расіі, якая падабалася беларускаму селяніну і цень якой заўсёды стаяў за Грамадою. Пад гэтым уплывам нацыянальны момант у яе дзейнасці адыходзіў на другі план, уступаючы месца сацыяльным задачам. Памылкова думаць, што Грамада арганізавалася раптам. Яе ўзнікненне было падрыхтавана на працягу некалькіх гадоў, калі вялася сістэматычная ка муністычная агітацыя на заходнебеларускіх землях. Бальшавікі не шкадавалі грошай на адпаведны беларускі друк з камуністычнай афарбоўкай, але пад радыкальна-нацыянальным