• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Можна ўявіць тыя маральна-псіхалагічныя абставіны, створаныя ў грамадстве ў выніку такога зацятага і безагляднага ажыццяўлення рэпрэсіўнай палітыкі. Абсалютная большасць людзей з’яўлялася запалоханай, ніхто не быў застрахаваны ад прад’яўлення яму палітычнага абвінавачвання.
    Ва ўмовах татальнага вышуку, падазронасці і шпіёнаманіі надзвычай цяжка было адважыцца на
    1 Народная газета. 1993. 25 лістап.
    2 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.1412, арк. 2 — 12.
    3 Там жа, спр.1410, арк.2, 23.
    пратэсты. I тым не менш яны былі. Выяўлялася гэта не толькі ў форме нелегальных лістовак (аб чым ішла гаворка раней), але і ў іншых. У Беларускай ССР некаторае распаўсюджанне атрымалі пасіўныя пратэсты, калі пэўная колькасць людзей у некаторых мясцовасцях займала пазіцыю маўчання ў адносінах да афіцыйных асоб. Так, пры правядзенні студзеньскага перапісу насельніцтва 1937 г. (ён потым быў засакрэчаны, а яго выканаўцы рэпрэсіраваны') уладальнікі 53 аднаасобных гаспадарак з Лепельскага раёна адмовіліся адказваць на пытанні перапісчыкаў. За гэта іх празвалі “маўчунамі”. Але маўчалі яны не проста так, а ў выніку таго, што падатковая палітыка ўлад давяла іх да крайніх абставін. За несвоечасовую выплату падаткаў ад іх забралі фактычна ўсё: ураджай, жывёлу, нажыты скарб. Па дадзенаму раёну нават у тых умовах былі ўстаноўлены 143 выпадкі незаконнай канфіскацыі маёмасці. Гэта форма пратэсту з’явілася рэакцыяй даведзеных да адчаю людзей. Аб абставінах у раёне стала вядома нават у Маскве. Расследаваць дадзеную справу ў БССР прыязджаў загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК УКП(б) Якаўлеў2.
    Форма пратэсту ў выглядзе маўчання была распаўсюджана і сярод веруючых. Гэта было іх пасіўным адказам на шырокія рэпрэсіі сярод духоўных асоб. Звыш 200 веруючых Лепельскага і Тураўскага раёнаў перасталі размаўляць з прадстаўнікамі ўлады і ча.сткова нават з мясцовым насельніцтвам. Да таго ж яны адмаўляліся ўдзельнічаць у выбарах, перапісе насельніцтва, выконваць дзяржаўныя пастаўкі па сельгаспрадукцыі3.
    Наогул адносіны ў 30-х гадах бальшавіцкай таталітарнай сістэмы да царквы, маштаб рэпрэсій сярод служыцеляў культу з’яўляюцца надзвычай паказальнымі. Яны сталі працягам палітыкі, што вялася ў папярэдняе дзесяцігоддзе. Аднак яе памеры, бескампраміснасць і жорсткасць значна ўзраслі. Фак-
    1 Жйромская В.Б., Кйселев Н.Н.. Поляков Ю.А. Полвека под грнфом СЕКРЕТНО. Всесоюзная перепнсь населення 1937 года. М„ 1996. С. 3 — 4.
    2 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 — 50-х гадоў на Беларусі. С.45.
    3 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.1400, арк.57, 64, 72.
    тычна справа ішла да поўнага знішчэння рэлігіі як грамадскай з'явы.
    У гэтым ганебным намеры таталітарная сістэма бальшавікоў дасягнула многага. Калі да рэвалюцыі на Беларусі мелася 1445 цэркваў і іх дзейнасць забяспечвалі 2155 служыцеляў рэлігійнага культу, то к пачатку 1937 г. у рэспубліцы засталіся толькі 74 дзеючыя царквы. Іх функцыяніраванне забяспечвалі каля 100 духоўных асоб. Налічвалася таксама амаль 300 чалавек, якія знялі з сябе духоўны сан.
    Па стану на 24 чэрвеня 1938 г. у Беларускай ССР засталіся толькі дзве дзеючыя царквы — у Оршы і Мазыры. На ўліку ў НКУС БССР было ўсяго 15 служыцеляў культу, у тым ліку 13 тых, хто зняў з сябе царкоўны сан1.
    Як дакладваў 8 чэрвсня 1938 г. у ЦК УКП(б) тагачасны кіраўнік НКУС БССР Наседкін, следствам устаноўлена, што кіраўнікі розных царкоўных арыентацый поўнасцю знаходзіліся на службе германапольскай і японскай разведак яшчэ ў 1918 — 1920 гг. Паводле дадзенай інфармацыі, у ліпені—верасні 1937 г. у БССР была ліквідавана шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя “Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква” з цэнтрам у Мінску. Як быццам у дзейнасці гэтай арганізацыі ўдзельнічалі два архіепіскапы, у тым ліку Афанасій Вячорка, 30 папоў, да 170 кулакоў, жандараў, былых чыноўнікаў, іншых антысавецкіх элементаў. Паведамлялася таксама, што ў Гомелі і прылеглых да яго раёнах ліквідавана арганізацыя старацаркоўнікаў, якая складалася з 58 удзельнікаў. У Віцебску і прылеглых да яго раёнах выкрыта контррэвалюцыйная шпіёнскапаўстанцкая дыверсійная арганізацыя ў складзе 84 чалавек на чале з архіепіскапам Дабрамыславым. У сакавіку 1938 г. у Мінску і некаторых раёнах выкрыта шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя царкоўнікаў на чале з японска-польскім агентам мітрапалітам Бліновым. Яна як быццам налічвала больш за 100 служыцеляў рэлігійных культаў, сектантаў і кулакоў.
    Арыштаваным прад’яўлялася абвінавачанне, што на працягу 1936 — 1937 гг. служыцелямі культаў у Беларускай ССР было сабрана да 90 тыс. подпісаў пад заявамі з патрабаваннем адкрыць цэрквы, якія
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр. 1400, арк.56.
    не функцыяніруюць. Агульная колькасць арыштаваных удзельнікаў усіх груп, што ўключалі служыцеляў культу і тых, хто ім спачуваў, склала 238/ чалавек. Акрамя таго, у 1937 — 1938 гг. быў ліквідаваны яшчэ шэраг контррэвалюцыйных сектанцкіх арганізацый і груп. У сувязі з гэтым арыштавалі і асудзілі яшчэ 8э0 чалавек. Галоўным чынам у выніку арыштаў духавенства функцыяніраванне цэркваў у БССР у 1937 — 1938 гг. фактычна спынілася1.
    Як у пачатку 30-х гадоў, так і ў іх канцы карнымі органамі ствараліся антысавецкія арганізацыі, у якія запісвалі многіх людзей. Паводле інфармацыі ад 11 лістапада 1939 г. тагачаснага кіраўніка НКУС БССР Цанавы першаму сакратару ЦК КП(б)Б Панамарэнку, карнымі органамі была раскрыта агентурная справа № 3 “Ворагі”. Яна была заведзена на падставе агентурных матэрыялаў і паказанняў арыштаваных удзельнікаў антысавецкай праватра цкісцкай арганізацыі, якая быццам бы існавала на заходняй чыгунцы. Па гэтай справе былі арыштаваны начальнік чыгуначнай станцыі Мінск Ф.А.Фралоў, дыспетчар станцыі Мінск-Таварная К. С. Мароз і інш.2
    Хто ж трапляў пад рэпрэсіі? Ў дадатак да вышэй сказанага пэўны адказ на гэта дае распрацоўка даных на 20 тыс. рэпрэсіраваных асоб. 3 іх 17 тыс. з’яўляліся жыхарамі Мінска, Мінскай вобласці і 3 тыс. — Віцебскай вобласці. Сярод гэтай колькасці грамадзян Беларускай ССР было 17 958 (89,79 %) мужчын і 2042 (10,21 %) жанчын ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. Людзі ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў складалі звыш 90 %. Болыііасць сярод рэпрэсіраваных складалі беларусы — 10 554 чалавекі (52,77 %). Палякаў налічвалася 3896 (19,38 %), яўрэяў — 951 (4,76 %), рускіх -— 484 (2,42 %).
    Па сацыяльнаму паходжанню абсалютная большасць рэпрэсіраваных, як адзначалася вышэй, прыходзілася на сялян — 15 389 чалавек (76, 945 %). Сярод жыхароў вёсак найбольш было с я л я наднаасобнікаў — 4243 чалавекі, калгаснікаў — 4121. Рабочых налічвалася ў гэтым спісе 1941 (9,705 %), служачых — 965 (5,825 %).
    Зразумела, што дамінавалі сярод тых, хто быў рэпрэсіраваны, беспартыйныя. У дадзеным спісе іх налічвалася 18 699 чалавек (93,49 %). Членаў бальшавіцкай партыі было 1129 чалавек (5,56%).
    1 НАРБ. ф.4. воп.21. спр. 1400, арк.57 — 70.
    2 Там жа, спр.1700, арк.З.
    Аб стане “законнасці” ў краіне ў гэты час сведчыць той факт, што зусіх 20 тыс. рэпрэсіраваных толькі 1691 чалавек (8,46 %) быў прыцягнуты да адказнасці судамі, справы астатніх разглядаліся пазасудовымі органамі — “двойкамі”, “тройкамі”, асобымі нарадамі. Найбольш “папулярным” артыкулам крымінальна га кбдэксу БССР, на аснове якога прад’яўляліся абвінавачванні, быў артыкул 72 — прапаганда і агітацыя супраць савенкай улады. На аснове яго было асуджана 8627 чалавек (43,14 %). Шырока выкарыстоўваўся артыкул 68 — шпіянаж. На яго падставе асудзілі 6960 чалавек (34,8 %).
    Меры пакарання вызначаліся надзвычайнай жорсткасцю: 7482 чалавекі (37,41 %) былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, ці, як было запісана ў крымінальным кодэксе 1928 г., “да вышэйшай меры сацыяльнай абароны”, г. зн. расстрэлу. Астатнія атрымалі розныя тэрміны зняволення — ад 1 да 25 гадоў1. Абсалютная большасць гэтых людзей затым была рэабілітавана.
    Агульная лічба рэпрэсіраваных жыхароў Беларусі яшчэ патрабуе далейшага абгрунтавання і ўдакладнення. Аднак ужо цяпер можна гаварыць, што яна знаходзіцца ў межах 600 — 650 тыс. чалавек. Да 500 тыс. з іх прыходзіцца на Усходнюю Беларусь. Калі зыходзіць з таго, што ў ёй налічвалася да вайны каля 5 млн чалавек, то тут быў рэпрэсіраваны ў сярэднім амаль кожны дзесяты жыхар.
    Аб сітуацыі ў БССР у канцы 30-х гадоў у сувязі з масавымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі, аб разгуле беззаконня аўтарытэтна засведчыў першы сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка ў пісьме сакратару ЦК УКП(б) Г. Малянкову, якое ён накіраваў 3 ліпеня 1939 г. У чэрвені 1938 г, ён узначаліў кампартыю Беларусі і адразу адчуў на сабе тэндэнцыйныя адносіны карных органаў, аб чым ён вымушаны быў пісаць у студзені 1939 г. таму ж Малянкову і прасіць яго абароны-. Панамарэнка добра пазнаёміўся са станам спраў у рэспубліцы і як чалавек новы, які непасрэдна не адказваў за тое, што адбывалася, мог гаварыць аб гэтым адкрыта.
    У прыватнасці, ён адзначаў, што ў Беларускай ССР асабліва масавы характар набыло стварэнне
    1 Звязда. 1994. 24 лістап.
    2 Звязда. 1996. 10 лют.
    правакацыйных спраў сулраць раённых, савецкіх і партыйных кіраўнікоў.
    Былі выключаны з партыі і па правакацыйных матэрыялах арыштаваны кіраўнікі Бялыніцкага. Рудзенскага, Сенненскага, Бярэзінскага, Чэрвеньскага, Сіроцінскага, Кармянскага і іншых раёнаў. На працягу другой паловы 1937 г. і ў пачатку 1938 г. па непасрэднаму заданню кіраўніцтва ЦК КГІ(б)Б у рэспубліцы шырока разгарнуліся паказальныя працэсы над раённымі кіраўнікамі. Былі выключаны з партыі і страцілі пасады 24 сакратары раённых камітэтаў, a 33 сакратары зняты з работы і атрымалі партыйныя пакаранні. 35 сакратароў РК, 50 старшынь раённых выканаўчых камітэтаў, яшчэ больш загадчыкаў раённых зямсльных і фінансавых аддзелаў былі арыштаваны. Арыштоўваліся многія дырэктары МТС, аграномы, іншыя спецыялісты. Усялякая памылка ці няўдача ў практычнай рабоне, як адзначаў кіраўнік КП(б)Б, цягнула за сабой абвінавачванне ў шкодніцтве, шпіянажы, дыверсіі і выклікала рэпрэсіі'.
    У гэтым дакуменце ахарактарызавана практыка пасяджэнняў вышэйшых выканаўчых партыйных органаў у той час: на кожным пасяджэнні бюро ЦК здымаліся з работы, арыштоўваліся і аддаваліся пад суд некалькі раённых кіраўнікоў. Першы сакратар кампартыі Беларусі канстатаваў, што па самых неверагодных паклёпніцкіх матэрыялах людзі выключаліся з партыі і арыштоўваліся. Далей у пісьме адзначалася, што ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б мог ліквідаваць цэлую раённую арган.ізацыю. Так, у Бялыніцкі раён быў пасланы Зямцоў. Ён дабіўся выключэння з партыі і арышту раённых кіраўнікоў. Па складзенаму ім спісу з партыі выключылі 17 чалавек. Затым ён закрыў будынак раённага партыйнага камітэта на замок, апячатаў дзвсры, ключы аддаў у раённае аддзяленне НКУС і паехаў. Такім жа чынам ён паступіў і ў Рудзенскім раёнс. Пры гэтым, калі на пасяджэнні бюро UK паведамілі, што сакратар раённага камітэта партыі Плятнёў спрабаваў закончыць жыццё самагубствам, але быў выратаваны, было цынічна заяўлена: «Нічога, дастраляем»2.