• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.233.
    2 Gazeta Warszawska. 1928. 28 kw.
    3Беларускі дзень. 1928. №15.
    прыкрыццём. Адначасова выдзяляліся сродкі і на нелегальную работу. Усё гэта паступова падрыхтавала глебу для ўзнікнення Грамады. Гэты друк прызнаваў, што камуністычнае пранікненне ў беларускі рух ніколі не заходзіла так далёка, як у часы Грамады. Канстатавалася таксама. што “адчуваецца нейкая таемная рука, якая мае вялікі ўплыў"1.
    Новыя, раней невядомыя дакументы пэўным чынам праліваюць святло на тое, як ажыццяўлялася ўздзеянне на сацыяльны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў напрамку надання яму прасавецкай арыентацыі. Гэтым займаліся самыя высокія партыйныя органы, выкарыстоўва ючы каланіяльную палітыку польскіх улад на заходнебеларускіх землях. У прыватнасці, палітбюро ЦК УКП(б) 20 студзеня 1927 г. прыняло рашэнне, што Цэнтральны Камітэт КП(б)Б у сувязі са становішчам у Заходняй Беларусі павінен разгарнуць у друку, a таксама на сходах у гарадах і вёсках шырокую кампанію пратэсту супраць фашысцкага тэрору ў Польшчы, асабліва ў Заходняй Беларусі. Пры гэтым планавалася правесці ў Беларускай ССР кампанію збору грошай для дапамогі зняволеным у турмах Польшчы, а таксама сем’ям, якія пацярпелі ад белага тэрору, асабліва ў сувязі з апошнімі арыштамі.
    Пастанова таксама патрабавала правесці ў БССР у парадку грамадскай ініцыятывы збор хлеба і грашовых ахвяраванняў для галадаючага насельніцтва Заходняй Беларусі, асабліва дзяцей, не ствараючы пакуль што спецыяльнага цэнтральнага органа ў выглядзе Камітэта дапамогі галадаючым Заходняй Беларусі. Прадугледжвалася, што пытанне аб яго стварэнні можа быць пастаўлена ў далейшым перад пал ітбюро.
    Згодна з пастановай, акрамя адзначаных момантаў у змест кампаніі неабходна было ўключыць наступныя лозунгі:
    фашысцкі разгром Пілсудскім масавага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі з’яўляецца падрыхтоўкай тылу для будучага нападзення Польшчы на БССР;
    шляхам фашысцкіх пераваротаў у пагранічных з СССР дзяржавах Англія рыхтуе нападзенне на СССР;
    1 Кур’ер Віленскі. 1928. 23 сак.; Слова. 1928. № 81.
    задача працоўных Беларускай ССР — умацаванне справы абароны Савецкага Саюза і тым самым забеспячэнне правядзення савецкай палітыкі міру.
    Асабліва звяртае на сябе ўвагу тое месца пастановы, дзе ўказвалася, што ЦК КП(б)Б павінен імкнуцца да таго, каб кампанія прыняцця рэзалюцый не насіла характару кіруемай зверху. У той жа час разведвальнаму ўпраўленню было загадана пазбягаць у Заходняй Беларусі момантаў, якія б маглі ствараць паўстанцкія настроі. Разам з тым было вырашана даць указанне друку аб наданні дастатковай увагі падзеям, што адбываліся ў “польскай Беларусі”1.
    Дадзенае рашэнне мела працяг. У першую чаргу гэта адносіцца да ідэі стварэння арганізацыі, якая займалася б дапамогай тым жыхарам заходнебеларускіх зямель, якія цярпелі ад цяжкага існавання. Разгледзеўшы 21 красавіка 1927 г. “пытанне ЦК Кампартыі Беларусі”, палітбюро вырашыла даручыць Ц1\ КП(б)Б працягнуць кампанію дапамогі працоўным Заходняй Беларусі. 3 гэтай мэтай прадугледжвалася арганізаваць у БССР Камітэт дапамогі пацярпеўшым ад неўраджаю ў Заходняй Беларусі. Меркавалася стварыць гэты камітэт з прадстаўнікоў ЦК, Сялянскага камітэта грамадскай узаемадапамогі.Чырвонага Крыжа,Цэнтральнага савета прафесійных саюзаў Беларусі, іншых арганізацый. Але ў камітэт не павінны былі ўваходзіць афіцыйныя прадстаўнікі ўрада. Было даручана ўстанавіць асоб у Польшчы, праз якіх камітэт будзе ажыццяўляць дап а могу2.
    Разам з тым вышэйшы выканаўчы партыйны орган прымаў рашэнні аб прамым фінансаванні адпаведнай работы на заходнебеларускай тэрыторыі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць рашэнне палітбюро ЦК УКП(б) ад 30 сакавіка 1927 г. Пасля абмеркавання пытання “Аб валютнай смеце ЦК КП Беларусі” было вырашана дазволіць ЦК КП(б)Б расходаваць дадаткова да адпушчаных раней сродкаў да канца бюджэтнага года праз сакратарыят Камуністычнага Інтэрнацыянала на закардонную работу 48 тыс. долараў і адпаведна павялічыць на гэтую суму смету выканаўчага камітэта Камінтэрна3.
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.4, арк.49 — 50.
    2 Там жа, арк.104 — 105.
    3 Там жа, арк. 114.
    Вышэйшае партыйнае кіраўніцтва Савецкага Саюза сачыла за падрыхтоўкай і ходам працэсу над кіраўнікамі і актывістамі Грамады, арганізаванага польскімі ўладамі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць пастанова палітбюро ад 15 сакавіка 1928 г. “Аб санкцыяніраванні арганізацыі камітэта навуковых работнікаў і пісьменнікаў па абароне Беларускай сялянска-рабочай грамады”. У рашэнні была выказана згода з прапановамі ЦК КП(б)Б аб тым, каб зацвердзіць праграму работы камітэта на бліжэйшы перыяд. Праграма ўключала выпуск зваротаў да працоўных усяго свету і дзеячаў культуры, выданне спецыяльнай брашуры аб працэсе над Грамадой, зварот да секцыі навуковых работнікаў СССР і да асобных вучоных з заклікам далучыцца да пратэсту. Прадугледжвалася звярнуцца да прагрэсіўных дзеячаў Польшчы з прапановаю выступіць у абарону Грамады. Меркавалася паслаць двух членаў камітэта за мяжу (у Чэхаславакію і Германію) для арганізацыі кампаніі пратэсту'. Такім чынам, пастанова прадугледжвала ажыццяўленне практычных захадаў з тым, каб узняць як мага больш высокую хвалю пратэсту ў абарону кіраўнікоў і актывістаў Грамады.
    У той жа час трэба адзначыць, што савецкая прапаганда і адпаведная дзейнасць бальшавікоў знаходзілі спрыяльную глебу сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. Гэта меў на ўвазе і заходнебеларускі друк, калі сцвярджаў, што Грамада складала ў беларускіх масах занадта вялікі рух, каб можна было яго тлумачыць толькі грашыма ці “інтрыгай Масквы". Кіраўнікі Грамады былі дэмакратычнымі нацыянальнымі дзеячамі, ва ўсякім разе не прыхільнікамі камуністычнай дактрыны. “Усходняя арыентацыя” ў дзейнасці Грамады ў значнай ступені стала вынікам нацыянальнай палітыкі ўлад Польшчы, а не сімпатый да савецкага ладу жыцця2. Сведчанні абвінавачвання адносна залежнасці Грамады ад савецкай Расіі з’яўляліся раўназначнымі таму, што тагачасная польская палітыка па беларускаму пытанню пацярпела поўнае паражэнне3.
    Кароткая, але насычаная гісторыя Беларускай сялянска-рабочай грамады з’яўляецца асабліва паву-
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 162, спр. 6, арк. 41.
    2 Работнік. 1928. 20 крас.
    3 Кур’ер Віленскі. 1928. 21 крас.
    чальным момантам у беларускім нацыянальным руху. Узнікшая на глебе вострага незадавальнення жыхароў Заходнебеларускага краю каланіяльнай палітыкай польскіх улад, яна тут жа зведала энергічнае ўздзеянне з боку партыйна-дзяржаўных органаў савецкай Беларусі і СССР. Гэта акалічнасць, як і палітызацыя работы Грамады, усё большая перавага ў ёй прасавецкіх тэндэнцый, несумненна, паскорылі яе знікненне з арэны грамадскага жыцця. Уздзеянне з усходу і захаду — характэрная рыса ўсёй шматвяковай гісторыі Беларусі.
    Аднак і пасля разгрому Грамады асноўная тэндэнцыя барацьбы беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працягвалася. He спынялася і імкненне розных сіл максімальна ўздзейнічаць на гэту барацьбу ў сваіх мэтах. Выбраныя ў 1926 г. у сейм Польшчы дэпутаты ад рабочых і сялян Заходняй Беларусі Ф. Валынец, Я. Гаўрылік, 1. Грэцкі, I. Дварчанін, П. Крынчык утварылі ў ім радыкальную фракцыю — Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб “Змаганне”. Неўзабаве ён аб’яднаў вакол сябе некалькі соцень былых актывістаў Грамады. Узніклі 16 павятовых сакратарыятаў. Клуб ператварыўся ў рэвалюцыйна-дэмакратычную і нацыянальна-вызваленчую арганізацыю, але прыняць масавы характар яму не дазволілі польскія ўлады.
    Кампартыя Заходняй Беларусі не пакінула без увагі і дадзеную арганізацыю. Пад яе уплывам ужо ў 1929 г. кіраўніцтва клуба пачало займаць болыіі жорсткую пазіцыю ў адносінах да дробнабуржуазных партый і да тых, хто ім спачуваў, а таксама празмерна завастраць патрабаванні і лозунгі барацьбы. Гэта не садзейнічалапашырэнню ўплыву арганізацыі сярод насельніцтва.
    Абвастрэнне палітычнай лініі ў дзейнасці КПЗБ было абумоўлена ўзмацненнем левасектанцкіх тэндэнцый, што грунтаваліся на памылковых рашэннях VI кангрэса Камінтэрна, які адбыўся ў другой палове ліпеня — пачатку верасня 1928 г. Такая палітыка была навязана яму бальшавіцкім кіраўніцтвам, якое зыходзіла з перспектывы пралетарскіх рэвалюцый у іншых краінах і палажэння аб адсутнасці істотнай розніцы паміж сацыял-дэмакратамі і фашыстамі1.
    Аб актыўнай пазіцыі кіраўніцтва Саюза ССР у развіцці ўнутрыпалітычных абставін на заходне-
    Нарысы гіст.орыі Беларусі. 4.2. С.235.
    беларускіх і заходнеўкраінскіх землях, імкненні паўплывань на гэты працэс сведчыць рашэнне палітбюро ЦК УКП(б), прынятае 5 студзеня 1928 г. 3 мэтаю каардынацыі ўсёй работы сярод нацыянальных меншасцей Польшчы было прынята рашэнне стварыць у Маскве пастаянную камісію палітбюро ў складзе Бухарына (з заменай Пятніцкім), Кагановіча (з заменай Скрыпнікам), Стаманякова, Уншліхта, Трылісера, Кнорына. Камісія павінна была сістэматычна, не радзей разу ў месяц, заслухоўваць даклады і інфармаваць аб рабоце сярод нацыянальных меншасцей у Польшчы і выпрацоўваць асноўныя дырэктывы для правядзення гэтай работы1.
    Зразумела, што дадзеныя дырэктывы маглі ўздзейнічаць на грамадска-палітычныя працэсы, якія адбываліся на заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх землях, толькі пры ўмове іх матэрыяльнага забеспячэння. Гэты бок дзейнасці пастаянна мела на ўвазе вышэйшае савецкае партыйнае кіраўніцтва. Як і раней, КПЗБ атрымлівала праз пэўныя каналы. пераважна праз ЦК КП(б)Б 'ці выканаўчы камітэт Камінтэрна, некаторыя сродкі. У прыватнасці, рашэннем палітбюро ЦК УКП(б) ад 20 красавіка 1930 г. было вырашана выдаць у валюце з рэзерву Саўнаркома 45 тыс. руб. для КПЗУ і 15 тыс. руб. для КПЗБ2.
    Такія рашэнні паўтараліся перыядычна. 19 сакавіка 1933 г. было вырашана адпусціць ЦК КП(б) Беларусі 8 тыс. амерыканскіх долараў з тым, каб выдача іх праводзілася ў злотых3. Сума, выдадзеная ў польскіх грашовых знаках, прадвызначалася для выкарыстання на тэрыторыі Польшчы і ў першую чаргу ў Заходняй Беларусі.
    Усталяванне і ўзмацненне ў 30-я гады бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў СССР, у тым ліку ў савецкай Беларусі, актыўная дзейнасць партыйна-савецкіх улад у заходнім напрамку вялі не толькі да актывізацыі барацьбы на заходнебеларускіх землях за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне іх жыхароў, але і да ўскладнення ўмоў змагання, рэпрэсій у адносінах да кіраўнікоў гэтай барацьбы. Нярэдка нават справядлівыя акцыі савецкага кіраўніцтва ў рэшце рэшт мелі трагічны зыход. Абме-