• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.6, арк.12.
    2 Там жа, спр.8, арк.138.
    3 Там жа, спр.14, арк. 101.
    13. Зак. 5022
    193
    нены ў 1933 г. палітвязень польскіх улад Б. Тарашкевіч на Ф. Аляхновіча сустрэў у пралетарскай дзяржаве даволі халодны прыём і вымушаны быў працаваць навуковым супрацоўнікам міжнароднага аграрнага інстытута ў Маскве, хаця з'яўляўся правадзейным членам Беларускай Акадэміі навук. I яго не абмінулі сталінскія рэпрэсіі. 6 мая 1937 г. ён быў арыштаваны, a 29 лістапада 1938 г. расстраляны1.
    Вялікае вераломства было праяўлена ў адносінах да кіраўнікоў і радавых членаў кампартыі Заходняй Беларусі, з дапамогай якой аказваўся савецкі ўплыў на Грамаду, клуб “Змаганне”, іншыя арганізацыі. У 1938 г. выканаўчы камітэт Камінтэрна па ўказанню з Масквы зрабіў неабгрунтаваны роспуск кампартыі Польшчы і яе складаных частак — кампартый Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Супраць іх кіраўнікоў было высунута абвінавачванне, быццам яны з’яўляліся агентамі польскай вайсковай арганізацыі і палітычнай паліцыі — дэфензівы. Тыя, хто хаваўся ад польскіх улад і знаходзіўся ў Маскве, Кіеве, Мінску, былі арыштаваны і амаль усе загінулі ў сталінскіх засценках. Сярод іх кіруючыя дзеячы кампартыі Заходняй Беларусі А. Альшэўскі, М. Маслоўскі, С. Мертэнс, А. Славінскі і інш. Загінуў і палітычны сакратар ЦК КПЗБ, кандыдат у члены палітбюро ЦК кампартыі Польшчы І.К.Лагіновіч (П.Корчык). Былі рэпрэсіраваны больш за 200 актывістаў КПЗБ, якія ў пошуках паратунку ад праследаванняў польскіх улад перайшлі ў свой час праз мяжу і апынуліся ў савецкай дзяржаве2.
    Такім чынам, зыходзячы з палітычных мэт, кіраўнікі таталітарнай бальшавіцкай сістэмы ў поўнай ступені выкарыстоўвалі нацыянальнаэтнаграфічны фактар на заходнебеларускіх землях, імкненне беларускага народа да ўз’яднання ў адзінай дзяржаве. Уздзеянне на сацыяльны і нацыянальна-вызваленчы рух садзейнічала яго палітызацыі, узмацненню прасавецкай і пракамуністычнай накіраванасці. Аднак метады гэтага ўздзеяння былі тыпова сталінскімі: спачатку прыцягненне неабходных людзей да інтэнсіўнай работы, а затым рэпрэсіі ў адносінах да многіх з іх. Такі падыход з’яўляўся пераважным у практыцы правядзення савецкім
    1 Літаратура і мастацтва. 1992. 7 лют.
    2 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С250.
    кіраўніцтвам унутранай і знешняй палітыкі. Гэта — адзін з фактараў, што ў рэшце рэшт прывялі бальшавіцкую таталітарную сістэму да глыбокага крызісу.
    2.	Стваральная дзейнасць
    і рэпрэсіўныя акты сярод насельніцтва Заходняй Беларусі пасля ўз'яднання
    з БССР
    У выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі і далучэння, паводле савецка-германскіх дагавароў і сакрэтных пратаколаў да іх, Заходняй Беларусі да БССР, Заходняй Украіны да УССР, іншых тэрыторый да Савецкага Саюза тут пачаліся пераўтварэнні, скіраваныя на іх максімальна хуткае набліжэнне ў грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных адносінах да бальшавіцкіх парадкаў, што існавалі ва ўсёй краіне. У тых ваенна-палітычных умовах гэта быў непазбежны працэс.
    На заходнебеларускіх землях ён разгортваўся даволі інтэнсіўна. Актыўна прайшлі грамадскапалітычныя мерапрыемствы, звязаныя з уваходжаннем Заходняй Беларусі ў склад БССР. У выніку была пераадолена гістарычная несправядлівасць, калі амаль 20 гадоў беларуская нацыя падзялялася на дзве часткі, якія знаходзіліся ў суседніх дзяржавах з рознымі палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі. Фактар аб’яднання нацыі стаў важным стымулам у ажыццяўленні эканамічных, сацыяльных, культурных м ер а п р ыемстваў бальшавіцкай накіраванасці ў Заходняй Беларусі.
    Перш за ўсё гэта датычылася прамысловасці, якая не атрымала ў 20 — 30-х гадах на заходнебеларускай тэрыторыі колькі-небудзь істотнага развіцця. Таму ставілася задача рэканструкцыі існуючых прадпрыемстваў, а таксама будаўніцтва новых у харчовай, будаўнічай, керамічнай, дрэваапрацоўчай і іншых галінах. Дадзеная работа вялася хуткімі тэмпамі. Дастаткова сказаць, што толькі за 10 месяцаў 1940 г. у заходніх абласнях рэспублікі ўступілі ў лік дзеючых 105 прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці. Пераважная большасць з іх з’яўляліся новымі. Да пачатку 1941 г. у заходняй частцы Беларусі дзейнічалі 392
    прамысловыя прадпрыемствы, на якіх працавала амаль 40 тыс. чалавек. Для параўнання неабходна зазначыць, што да верасня 1939 г. на гэтай тэрыторыі было занята, ды і то няпоўны тыдзень, на 10 тыс. чалавек менш.
    Характэрнай асаблівасцю прамысловага будаўніцтва ў заходніх абласцях Беларусі ў перадваенны час з’яўлялася тое, што адбывалася ўзбуйненне прамысловай вытворчасці. У канцы 1940 г. майстэрань з колькасцю рабочых да 5 чалавек амаль не засталося. а прамысловых прадпрыемстваў, дзе працавала ад 5 да 20 рабочых, налічвалася 127. Значна павялічылася колькасць сярэдніх і буйных фабрык і заводаў. На 157 з іх працавала ад 20 да 100 чалавек, на 92 — ад 100 да 500, а на 16 — ад 500 да 1500 рабочых.
    Рэканструкцыя старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў садзейнічалі росту вытворчых паказчыкаў. Дастаткова сказаць, што аб’ём валавой прамысловай прадукцыі ў канцы 1940 г. павялічыўся амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г.1 Такі рост за кароткі тэрмін сведчыў аб высокіх тэмпах пераўтварэнняў у прамысловасці заходніх абласцей Беларускай ССР. Гэтаму, у прыватнасці, садзейнічаў той факт, што ў лістападзе снежні 1939 г. адбылася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Кантроль дзяржавы быў устаноўлены не толькі за буйнымі і сярэднімі фабрыкамі і заводамі, але і за большай часткай дробных майстэрань. У тагачасных умовах гэта дало, як бачна, добры вытворчы вынік, хаця і супярэчыла інтарэсам дробных прадпрымальнікаў.
    У лепшым стане, чым прамысловасць, знаходзілася на адышоўшай у 1921 г. да Польшчы заходнебеларускай тэрыторыі сельская гаспадарка. Аднак вострай праблемай з’яўлялася малазямелле. Колькасць сялянскіх гаспадарак, якія мелі ў сваім карыстанні да 5 га зямлі, дасягала 340 тыс. з агульнай колькасці 710 тыс. Таму першачарговай задачай бальшавіцкай улады стала пераразмеркаванне зямлі і надзяленне ёю беднякоў, батракоў, а таксама часткі сераднякоў. Для гэтай мэты выкарыстоўваліся землі памешчыкаў, асноўная частка якіх пакінула тэрыторыю Заходняй Беларусі з уступленнем сюды Чырвонай Арміі. Акрамя таго, зямлю адразалі ў тых заможных сялян, якія мелі яе звыш устаноўленых нормаў. Гэтыя нормы
    1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.З. С.98 — 99.
    раўняліся 10, 12 ці 15 га ў залежнасці ад мясцовых умоў, складу сям’і, іншых фактараў. Зямля была адрэзана ў 12,2 тыс. гаспадарак з 26,4 тыс., якія мелі яе больш, чым было ўстаноўлена нормай . Аднак надзяленне зямлёю тых, хто яе не меў ці меў зусім недастаткова, было ажыццёўлена не на аснове выкупу ці хаця б частковай кампенсацыі яе ўладальнікам, a адміністрацыйна — шляхам канфіскацыі і адпаведнага пераразмеркавання.
    Паралельна з гэтай работай вялося стварэнне калектыўных гаспадарак. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР было арганізавана 646 калгасаў, a да чэрвеня 1941 г. — 1115. Яны аб’ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх гаспадарак, што складала каля 7 % ад іх агульнай колькасці. За гэты час у Заходняй Беларусі была створана 101 машынна-трактарная станцыя, дзе мелася каля 1000 трактароў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. На землях лепшых маёнткаў былі арганізаваны 28 саўгасаў1. Калгасна-саўгаснае будаўніцтва вялося фактычна на тых жа прынцыпах і з выкарыстаннем тых жа метадаў, што і раней ва Усходняй Беларусі.
    Актыўнай была дзейнасць у сацыяльнай сферы. 3 мэтай пераадолення беспрацоўя ў гарадах і буйных населеных пунктах на прадпрыемствы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР было накіравана 22 тыс. чалавек з Заходняй Беларусі. У выніку к пачатку 1941 г. у заходніх абласцях беспрацоўе ў асноўным было пераадолена.
    Таксама было ўведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Інтэнсіўна пашыралася сетка лячэбных устаноў. Калі ў 1938 г. на заходнебеларускай тэрыторыі мелася каля 60 бальніц і не больш 700 дактароў, то ў канцы 1940 г. налічвалася 243 бальніцы і радзільныя дамы, дзе працавалі 1755 дактароў і каля 6,6 тыс. чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.
    Важнай задачай з'яўлялася павышэнне пісьменнасці насельніцтва. 3 гэтай мэтай у большасці школ навучанне было пераведзена на беларускую мову. Пашыралася сетка агульнаадукацыйных устаноў. Гэта дазволіла павялічыць школьны кантынгент больш як на 100 тыс. дзяцей, якія раней не мелі магчымасні вучыцца. Агульны лік вучняў дасягнуў у заходніх абласцях БССР у 1940/41 навучальным годзе 774,5 тыс.
    Нарысы Гісторыі Беларусі. 4.2. С.262 — 263.
    Значная ўвага надавалася пераадоленню непісьменнасці сярод дарослых. Ужо ў пачатку 1941 г. у школах для непісьменных і малапісьменных займаліся каля 170 тыс. чалавек. Для забеспячэння школьнага навучання рыхтаваліся адпаведныя кадры. У першую чаргу гэта рабілася ў педагагічных і настаўніцкіх інстытутах. Пачалі дзейнічаць 25 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, дзе рыхтаваліся спецьіялісты розных профіляў. Пэўнае развіццё атрымала бібліятэчная справа. У лістападзе 1940 г. у абласцях Заходняй Беларусі працавалі 220 бібліятэк, якія мелі каля 450 тыс. кніг1.
    Аднак стваральная праца бальшавіцкай улады ў гэтай і іншых галінах спалучалася з недаверам да значнай часткі насельніцтва. Гэты недавер пераўзыходзіў тыя межы, якія маглі існаваць пасля далучэння да краіны тэрыторый, што значны час знаходзіліся ў складзе другой дзяржавы з іншым грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным ладам. Падазронасць у адносінах да свайго народа, якая мела месна ў Савецкім Саюзе, у тым лгку ў Беларускай ССР, у такой жа ступені была распаўсюджана на насельніцтва далучаных тэрыторый. ІІедавер і падазронасць перарасталі ў рэпрэсіўную палітыку.
    Знаходзячы магчымасці для ажыццяўлення рэпрэсій у адносінах да некаторых жыхароў Заходняй Беларусі нават тады, калі яна яшчэ была ў складзе Польшчы, кіраўніцтва бальшавіцкай таталітарнай сістэмы не было нічым абмежавана пасля атрымання поўнай улады над гэтым краем. 3 усталяваннем тут новых парадкаў карныя органы адразу прыступілі да выяўлення асоб, якія маглі б быць нелаяльнымі да бальшавікоў.