• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Уражвае размах усёй гэтай работы па забеспячэнню рэпрэсіўнага канвеера — ад разнарадак па вышукванню “ворагаў”, іх перамяшчэнню ў аддаленыя раёны краіны і рассяленню ў спецыяльна прызначаных месцах. Характэрнай асаблівасцю дадзенай дзейнасці з’яўлялася і тое, што вышэйшы выканаўчы партыйны орган толькі ў асобных выпадках не зацвярджаў тыя прадстаўленні, якія рабіліся кіраўніцтвам кампартыі на месцах, АДПУ, НКУС ці адпаведнымі камісіямі. Аб гэтым сведчаць як прыведзеныя вышэй факты, так і рашэнне, прынятае палітбюро ЦК УКП(б) 10 сакавіка 1933 г. У ім у ас-
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, врп.162, спр.14, арк.90 — 91.
    2 Там жа, арк.61,96.
    ноўным былі ўхвалены прапановы АДПУ аб стварэнні працоўных пасяленняў у Заходняй Сібіры і Казахстане. Пры гэтым указвалася, што яны павінны быць разлічаны на 500 тыс. чалавек у кожным краі'. Вядома, аднак, што акрамя Заходняй Сібіры і Казахстана яшчэ былі і іншыя рэгіёны Сібіры, Поўнач з Салаўкамі і г.д.
    Шырокая геаграфія і надзвычай вялікія лічбы ўмяшчальнасці месцаў пазбаўлення волі сведчаць аб размаху рэпрэсій ужо ў пачатку 30-х гадоў, калі агульная колькасць рэпрэсіраваных у межах краіны вымяралася мільёнамі ў першую чаргу за кошт заможнаіа сялянства і часткі сераднякоў. Асноўныя кантынгенты праходзілі па сістэме АДПУ. У ёй рабілася ўсё для таго, каб як мага больш прынізіць чалавека, зрабіць яго пакуты невыноснымі. Аднак не лягчэйшымі былі ўмовы і ў іншых адгалінаваннях рэпрэсіўнага канвеера, што працаваў бесперапынна.
    Зневажанне людзей фактычна пачыналася ўжо на першай стадыі працы гэтага канвеера — у час следства і допытаў. Усё шырэй у практыку ўваходзілі фізічныя меры ўздзеяння на арыштаваных. Гэтаму садзейнічала пазіцыя кіраўнікоў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Справа дайшла да таго, што ў 1937 г. ад імя ЦК УКП(б) Сталін даў органам НКУС дырэктыву аб прымяненні фізічных мер. У 1939 г., калі пік рэпрэсій ужо мінуў, ён пацвердзіў гэту сваю пазіцыю і патрабаваў абавязковага прымянення фізічнага метаду як цалкам правільнага і мэтазгоднага2.
    Ёсць сведчанні, што фізічныя меры прымяняліся ўжо ў час следства па справе СВБ. У далейшым гэта ўсё больш станавілася нормай. 17 ліпеня 1934 г. кіраўнік групы адміністрацыйна-савецкай сувязі Булатаў накіраваў Сталіну і Кагановічу пісьмо, дзе паведамляў аб недапушчальнай практыцы следства асобнымі Ваботнікамі пастаяннага прадстаўнінтва АДПУ на еларусі. Характэрная рэзалюцыя Сталіна на гэтым дакуменце: “Т.т. Гнкало н Голодеду” — і больш ніякіх тлумачэнняў3.
    Грубейшыя парушэнні правоў асобы мелі месца не толькі ў Беларускай ССР. Яны наглядаліся і ў іншых рэгіёнах краіны. Усё большае іх распаўсюджанне вы-
    1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, опр.14, арк.96.
    2 Правда. 1988. 7 окт.
    3 НАРБ, ф.4, воп.21. спр.691, арк. 1.
    мушала кіраўнікоў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў сярэдзіне 30-х гадоў яшчэ звяртацца да гэтага пытання. Пасля разгляду 5 чэрвеня 1934 г. матэрыялаў, прадстаўленых АДПЎ, палітбюро ЦК УКП(б) прапанавала “ўсёй кіруючай вярхушцы” гэтай арганізацыі звярнуць увагу на сур’ёзныя недахопы ў справе вядзення следства. Было прызнана недапушчальным, што пракуратура пакінула скаргі з боку шэрагу абвінавачаных на імя пракурора без разгляду і адказу1.
    Аднак гэта рашэнне не прымалася ўсур’ёз ні пракуратурай, ні іншымі звеннямі карнай сістэмы. Агульныя ўнутрыпалітычныя абставіны ў краіне, накіраванасць палітыкі вярхоўнага партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва спрыялі стварэнню ўмоў для пашырэння беззаконня і нарошчвання рэпрэсій. 3 гэтай мэтай адбывалася рэарганізацыя карных органаў, павялічваўся іх апарат, міліцыя была падпарадкавана непасрэдна АДПУ СССР. У яго сістэму былі перададзены папраўча-працоўныя лагеры. 1 снежня 1934 г., у дзень забойства С. М. Кірава, быў вельмі спрошчаны парадак вядзення спраў па падрыхтоўцы ці здзяйсненню тэрарыстычных актаў. Усё больш іх пачало разглядацца ў пазасудовым парадку, без пракурора і адваката, з прымяненнем вышэйшай меры пакарання.
    Важкі ўклад у нарошчванне беззаконня ўнёс генеральны пракурор СССР Вышынскі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць яго тэлеграма ўсім пракурорам саюзных рэспублік, краёў, абласцей, накіраваная 17 красавіка 1938 г. У ёй гаварылася: у сувязі з запытамі шэрагу пракурораў аб парадку разгляду скаргаў па справах ён указвае, што праверку правільнасці асуджэння неабходна праводзіць толькі ў выключных выпадках, калі асуджаныя да пазбаўлення волі прыводзяць сур’ёзныя доказы, якія паказваюць на няправільнасць іх асуджэння. Ва ўсіх астатніх выпадках неабходна паведамляць тым, хто скардзіцца, што справа пераглядацца не будзе і што прынятае рашэнне з'яўляецца канчатковым2.
    Усё гэта стварала надзвычай спрыяльныя ўмовы для хуткага распаўсюджвання беззаконня на месцах, у тым ліку ў БССР. Тут знайшлося нямала паслядоўнікаў аднаго са стваральнікаў “шахцінскай справы” Курскага, метады якога “ўдасканальваліся”.
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.16, арк.89.
    2 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.1724. арк.2.
    12. Зак. 5022
    169
    У 1937 — 1938 гг. начальнік Полацкага гарадскога аддзела НКУС Дабраседаў і начальнікі аддзяленняў Зельдзін і Нікіцін стварылі дзве рэжымныя камеры. Адна была плошчаю 15 кв. м, другая — 22 кв. м. Яны размяшчаліся побач з дэзактывацыйнай камерай і лазняй, якія працавалі круглыя суткі. Перагрэтае паветра і пар прасочваліся ад іх у камеры праз шчыліны. У гэтых камерах знаходзілася па 60 чалавек. Сядзець і ляжаць было немагчыма, арыштаваныя суткамі стаялі на нагах. Многія гублялі прытомнасць. Тады іх аблівалі вадой і зноў запіхвалі ў камеры.
    Да таго ж у гэтыя “парылкі” садзілі агентаўкамернікаў. якія тут жа прымушалі арыштаваных даваць неабходныя для следства паказанні супраць сябе. Адзін з агентаў — нехта Браўдэ — пахваляўся: “Я сам заблытаў чалавек сто. Даў на іх паказанні, a цяпер няхай разбіраюцца”1.
    Кіраўнік Аршанскай аператыўнай групы і па сумяшчальніцтву начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела НКУС Шліфельсон так інструктаваў следчых: “Усё, што вы будзеце рабіць з арыштаванымі, мяне не датычыць. Мне толькі патрэбны іх прызнанні”. Калі адзін з работнікаў напісаў рапарт аб прымяненні фізічных метадаў на імя наркома НКУС БССР Бермана і Шліфельсон даведаўся аб гэтым, ён на адной з аператыўных нарад папярэдзіў увесь асабовы склад аб тым, што пісаць пра такія рэчы “могуць толькі ворагі, якія не маюць нічога агульнага з партыяй”-’.
    Шырокія памеры набылі розныя злачынствы з боку службовых асоб НКУС у адносінах да арыштаваных. Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення НКУС капітан дзяржаўнай бяспекі Радноў 2 снежня 1938 г. прывёў у выкананне прыгавор “тройкі" да вышэйшай меры пакарання на 25 чалавек. Атрымаўшы ад наркома ўнутраных спраў БССР спіс арыштаваных, якіх патрэбна было перавезці з віцебскай турмы ў мінскую. але без загада аб выкананні вышэйшай меры, ён паверыў на слова распараджэнню былога памочніка наркома Стаяноўскага і ўсіх пералічаных у спісе арыштаваных расстраляў. Пры гэтым акты аб выкананні прыгавораў ён аформіў пасля, але паставіў дату; 22 лістапада 1938 г.3
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.1699, арк.1 — 3.
    2 Там жа, спр.1398, арк.65.
    3 Там жа, арк.62.
    Такіх фактаў у дзейнасці карных органоў было нямала. Час ад часу яны выяўляліся і вінаватыя неслі пакаранне. Але гэта не мяняла сутнасці бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, у якой пранавала жудасная машына знішчэння людзей. Дадзены працэс быў пастаўлены на канвеер, і частковая замена тых, хто яго абслугоўваў, не ўплывала на агульныя вынікі. Была толькі спроба замесці сляды крывавых злачынстваў.
    Іх жа маштабы былі надзвычай вялікія. У БССР яны таксама характарызаваліся асаблівым размахам. Паводле даных апошніх гадоў, пачынаючы з лістапада 1917 г. і па красавік 1953 г. судовымі і несудовымі органамі ў рэспубліцы было разгледжана звыш 170 тыс. спраў у адносінах да 250 тыс. чалавек, якія прыцягваліся да адказнасці толькі па палітычных матывах. 3 гэтай колькасці 10 тыс. чалавек былі рэпрэсіраваны ў 1917 — 1929 гг., 46 тыс. — у 1929 — 1934 гг. Пік рэпрэсій прыйшоўся на 1935 — 1940 гг. Звыш 85 тыс. нашых суайчыннікаў пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у гэты час1. Аднак найбольш трагічнымі з’явіліся 1937 — 1938 гг. — самыя чорныя ў гісторыі савецкай Беларусі. Дастаткова сказаць, што з 40,3 тыс. чалавек, звесткі аб якіх апрацаваны ў апошні час, 16 040 чалавек (39,81 %) былі рэпрэсіраваны іменна ў гэтыя два гады2.
    Ажыццяўленне рэпрэсій набыло настолькі масавы характар, што кіраўніцтва НКУС Савецкага Саюза пачало складаць спісы асоб, справы якіх траплялі пад юрысдыкцыю калегіі ваеннага трыбунала. Пры гэтым прыгаворы рыхтаваліся загадзя. Звычайна гэтыя спісы накіроўваліся асабіста Сталіну, які зацвярджаў прапанаваную меру пакарання. Вядома, што на працягу 1937 — 1938 гг. яму былі пасланы 383 такія спісы з імёнамі тысяч партыйных, савецкіх, камсамольскіх, ваенных і гаспадарчых работнікаў. Ен зацвярджаў гэтыя спісы3.
    Практыка самых высокіх эшалонаў улады павінна была быць прадубліравана на месцах. I гэта на самай справе было так. Напрыклад, 23 жніўня 1937 г. начальнік Ста робі нска га райаддзела НКУС
    1 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 — 50-х гадоў на Беларусі. С.9.
    2 Звязда. 1996. 17 мая.
    3 Авторхаков 4. Г. Технологяя властн // Вопросы нсторнн. 1992. №1. С.77.
    Гарбачэўскі выпісаў ордэры на арышт з нумара 161 па 231, г. зн. на 70 чалавек'.
    Паводле статыстычных звестак трэцяга аддзела ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі НКУС БССР, толькі на працягу трох месяцаў, з 1 чэрвеня па 1 верасня 1938 г., было рэпрэсіравана 6530 “шпіёнаў, дыверсантаў і паўстанцаў польскай, латвійскай і нямецкай разведак”. Сярод рэпрэсіраваных больш за ўсё было беларусаў — 2717, палякаў — 2663, латышоў —400, яўрэяў — 375, украінцаў — 68 і г.д. Па сацыяльнаму становішчу рэпрэсіраваныя за гэты час размяркоўваліся наступным чынам: “кулакоў” — 1844, калгаснікаў — 1762, аднаасобнікаў — 640, служачых — 1268, рабочых — 424, кустароў — 227. 3 гэтай колькасці арыштаваных 299 чалавек працавалі ў Наркаммясцпраме, 227 — у 1 Іаркамлесе, 132 — у Наркамземе, 129 — у Наркамасветы. У сувязі з арыштам 181 чалавек быў выключаны з партыі, a 343 пазбаўлены членства ў ёй яшчэ да арышту2.
    Аднак прыведзеныя даныя даюць толькі частковае ўяўленне аб маштабе рэпрэсій у гэты час. Яны ажыццяўляліся і іншымі паралельнымі структурамі карных органоў. Так, па звестках чацвёртага сакрэтна-палітычнага аддзела ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі НКУС БССР, на працягу 1937 — 1938 гг. яго супрацоўнікі раскрылі і арыштавалі 2570 удзельнікаў “аб’яднанага антысавецкага падполля". 3 іх 23 чалавекі працавалі ў UK КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, 16 — у ЦВК і СНК БССР, 40 — наркомамі і іх намеснікамі, 24 — сакратарамі абласных, гарадскіх, раённых саветаў, 179 — кіраўнікамі савецкіх і гаспадарчых органаў, 25 чалавек з’яўляліся работнікамі Акадэміі навук БССР, 40 — выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў, 20 — пісьменнікамі3.