• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    “Хлебны” крызіс прымусіў бальшавіцкую ўладу ўвесці ў 1928/29 гаспадарчым годзе картачную сістэму на размеркаванне асноўных харчовых і прамысловых тавараў. Закрануўшы праз пяць гадоў пытанне аб мэтазгоднасці дадзенай меры ў сувязі з яе адменай, лістападаўскі (1934 г.) пленум ЦК УКП(б) адзначыў: увядзенне картачнай сістэмы на хлеб і іншыя прадукты было не толькі неабходным, але і з’яўлялася на працягу апошніх гадоў важнейшай умовай паляпшэння ў забеспячэнні рабочых. Толькі дзякуючы гэтай сістэме дзяржава пры абмежаванасці сваіх рэсурсаў змагла поўнасцю забяспечыць гарады і прамысловыя раёны, а таксама ў першую чаргу найбольш важныя цэнтры і ўдарнікаў вытворчасці па цвёрдых дзяржаўных цэнах2.
    Значным дасягненнем у сацыяльнай сферы ва ўсе савецкія часы лічылася пераадоленне беспрацоўя. І ў БССР гэта з’ява на працягу 20-х гадоў паступова была
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.142, арк.279.
    2 КГІСС в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцмй н пленумов ЦК. М., 1971. Т.5. C.195.
    ліквідавана. Калі ў 1927/28 гаспадарчым годзе ў рэспубліцы налічвалася звыш 50 тыс. беспрацоўных, то ў 1930 г. іх амаль не было. Кіраўнікі мацнеючай бальшавіцкай таталітарнай сістэмы розных узроўняў шырока рэкламавалі гэта як вялікае дасягненне ў сацыялістычным будаўніцтве. 3 аднаго боку, гэта так. Мець гарантаваную работу сапраўды важна для кожнага працоўнага чалавека. Аднак, з другога боку, не ўлічвалася, што на практыцы поўная гарантыя работы не можа адмоўна не ўплываць на адносіны да яе працоўных. Гэта тым больш характэрна для грамадства, якое не поўнасцю прайшло школу капіталістычнай вытворчасці і капіталістычных адносін. Нязначнае беспрацоўе ў краінах з эканомікай рыначнай накіраванасці заўсёды з’яўлялася (і працягвае з’яўляцца) важным стымулам добрасумленных адносін да працы, рычагом павышэння яе эфектыўнасці. Гэты важны эканамічны фактар быў поўнасцю адкінуты бальшавіцкай таталітарнай сістэмай яшчэ на ранняй стадыі яе фарміравання. Асноўная ўвага надавалася пазаэканамічнаму стымуляванню працоўнай дзейнасці. У будучым гэта адмоўна адбілася на адносінах працоўных да сваіх вытворчых абавязкаў, зніжала эканамічныя паказчыкі.
    Дадзеныя абставіны не маглі не аказваць уздзеяння на стан сацыяльнай сферы. Нягледзячы на старанні партыйна-дзяржаўнай улады павысіць матэрыяльны ўзровень жыцця працоўных, у першую чаргу рабочага класа як вядучай сілы грамадства, гэта справа рухалася з вялікімі цяжкасцямі і частымі зніжэннямі паказчыкаў. Хаця на працягу 1928 — 1932 гг. намінальная заработная плата рабочых павялічылася ў БССР больш чым у два разы, аднак яе рэальная вартасць знізілася. Рэгуляванне рабочага забеспячэння шляхам выкарыстання картачнай сістэмы прывяло да абмежавання ва ўжыванні харчовых і прамысловых тавараў. Істотна зменшылася ў гэты час і пакупная здольнасць савецкага рубля.
    Аднак асноўным фактарам рэзкага зніжэння жыццёвага ўзроўню народа і нават шырокамаштабнага голаду ў краіне ў пачатку 30-х гадоў з’явіўся моцны спад прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі ў сувязі з яе паскораным і масіраваным пераводам на сацыялістычны шлях развіцця. Такая палітыка, праведзеная пераважна адміністрацыйнымі, каманднымі метадамі, не толькі абярнулася вялікімі выпрабаван-
    нямі для народа, але і засведчыла таталітарны характар бальшавіцкай сістэмы кіравання грамадствам.
    Адной з важнейшых яе асаблівасцей была вельмі высокая цэнтралізацыя ў вырашэнні розных пытанняў, у тым ліку ў сацыяльнай сферы. У прыватнасці, кіраўнікі з месцаў.пастаянна апелявалі да Цэнтра і прасілі дапамогі. Інакш і быць не магло,.таму што ўсе рэсурсы былі строга цэнтралізаваны. Ішлі такія просьбы і з Беларускай ССР. Так, 15 лютага 1932 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б Гікала накіраваў у ЦК УКП(б) пісьмо, у якім гаварылася, што апошняе распараджэнне Наркамата забеспячэння СССР аб скарачэнні фондаў на хлеб і цукар на першы квартал ставіць у вельмі цяжкае становішча забеспячэнне рабочых у Беларускай ССР. А яно і без таго знаходзіцца ў напружаным стане. 3-за абмежаванасці хлебных фондаў рэспубліка вымушана пайсці на значнае скарачэнне ў задавальненні патрэб раёнаў, якім адпушчана толькі 30% хлеба. Пры гэтым значная частка працоўных абсалютна не ўзята на забеспячэнне. Гэта дробныя прадпрымальнікі, служачыя куставых, прамысловых, інвалідных арцелей і інш.1
    Аднак у цэнтральных маскоўскіх улад былі вельмі абмежаваныя магчымасці, каб выправіць становішча на месцах, якое рабілася ўсё больш пагражальным. Часамі справа даходзіла да адкрытых выступленняў. 7 — 8 красавіка 1932 г. у Барысаве група жанчын пры актыўным удзеле прадстаўнікоў іншых груп насельніцтва разграміла хлебную краму. У гэты ж час у Нова-Барысаве былі разграблены дзве падводы з хлебам. Прычыны дадзеных дзеянняў заключаліся ў напружаным харчовым становішчы. Органы АДПУ арыштавалі дзесяткі ўдзельнікаў гэтых акцый і пры вобыску знайшлі ў іх дамах ад э да 40 пудоў жытняй мукі, белага хлеба, па 3 — 4 пуды сала, іншыя прадукты. Яны меліся ў 16 чалавек з 54 арыштаваных2.
    Нягледзячы на меры, якія прымаліся, становішча з вырашэннем асноўнага сацыяльнага пытання — забеспячэння людзей харчаваннем — абвастрылася. У Цэнтры і на месцах партыйныя і савецкія кіраўнікі бачылі выйсце ў далейшым узмацненні націскных метадаў як на сялянства, так і на дзяржаўны апарат. Асабліва становішча ўскладнілася ў канцы 1932 г. і ў першыя месяцы 1933 г. У гэты час яно фактычна пе-
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.322, арк.66 — 67.
    2 Там жа, арк.26—30.
    рарасло ў надзвычайнае. Важная роля ў яго пераадоленні адводзілася аператыўнай «тройцы» па нарыхтоўках пры ЦК КП(б)Б, якую ўзначальваў кіраўнік кампартыі Беларусі ў гэты час Гікала. У яе склад уваходзілі намеснік старшыні СНК БССР Лычоў і паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў рэспубліцы Закоўскі. Сакратаром гэтага надзвычайнага органа з’яўляўся Пасэ. “Тройка” пачала дзейнічаць 20 снежня 1932 г. Яе пасяджэнні праходзілі часта, нярэдка амаль кожны дзень. Дастаткова сказаць, што да 17 студзеня 1933 г. “тройка” правяла 16 пасяджэнняў. Яна разглядала даволі шырокае кола пытанняў, якія былі звязаны з нарыхтоўкамі сельгаспрадукцыі. У прыватнасці. на адным з пасяджэнняў аналізавалася дзейнасць некаторых судовых работнікаў, што разглядалі справы аб крадзяжы хлеба, спекуляцыі і г.д. Было адзначана, што шэраг следчых судовага апарату і народных суддзяў БССР дапускаюць вынясенне выключна мяккіх, ліберальных прыгавораў у адносінах да раскрадальнікаў хлеба. Гэта з’яўляецца, як канстатавала аператыўная “тройка” ў адпаведным рашэнні, прамой супярэчнасцю існуючым пастановам урадаў СССР і БССР аб барацьбе за захаванне сацыялістычнай маёмасці і ўстанаўленне сапраўднай рэвалюцыйнай законнасці, што абараняе інтарэсы пралетарскай дзяржавы і сацыялістычнай уласнасці. Кіруючыся такімі падыходамі, “тройка” звольніла з работы пяць народных суддзяў з Касцюковіцкага, Рагачоўскага раёнаў і горада Мінска. Усе яны былі прыцягнуты да судовай адказнасці1.
    У адной з пастаноў аператыўнай “тройкі” прадугледжвалася прыняцце самых жорсткіх мер пакарання да калгасаў і саўгасаў, якія не выконвалі заданняў дзяржавы па здачы сваёй таварнай прадукцыі. У адносінах да раёнаў, што адставалі ў нарыхтоўках, практыкавалася спыненне водпуску тавараў, а таксама забарона калгаснага гандлю. Разам з тым у прынятым закрытым пункце адной з пастаноў “тройка” вымушана была канстатаваць, што, нягледзячы на шэраг сур’ёзных рашэнняў партыі і ўрада як СССР, так і БССР аб узмацненні рэпрэсіўных мерапрыемстваў у адносінах да злосных раскрадальнікаў сацыялістычнай маёмасці, неабходнага пералому ў рабоце судова-следчага апарату няма2.
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.338, арк.2.
    2 Там жа, арк.З, 4, 8.
    Аператыўная “тройка” па нарыхтоўках пры ЦК КП(б)Б займалася не толькі аналізам дзейнасці судовых органаў, але і непасрэдна членаў партыі. Пытанне, якое было разгледжана 21 снежня 1932 г., фармулявалася наступным чынам: “Аб мерах у адносінах да выключаных з партыі ў сувязі з супраціўленнем справе нарыхтовак”. У прынятай пастанове, у прыватнасці, адзначалася: “Лічыць неабходным выключаных з партыі за злосны сабатаж і супраціўленне нарыхтоўкам пастановай урада выслаць за межы БССР як здраднікаў партыі і рабочага класа”'. Дакументы не раскрываюць, ці было гэта зроблена.
    Разам з жорсткімі патрабаваннямі да членаў партыі, суддзяў, іншых работнікаў у справе нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі створаная “тройка” займалася і непасрэдна пытаннямі, звязанымі з арганізацыяй гэтай работы. Так, 25 снежня 1932 г. у парадак дня пасяджэння быў унесены пункт “Аб закрыцці млыноў і забароне памолу ў байкатаваных сельскіх саветах і раёнах”. Было, у прыватнасці, вырашана выбраць тры-чатыры найбольш злосных факты раскрадання памольнага збору з тым, каб не пазней, як праз дзень, апублікаваць прыгаворы аб вышэйшай меры пакарання вінаватых2.
    Да жорсткіх мер “тройка" па нарыхтоўках пры ЦК КП(б)Б звярталася неаднаразова. Напрыклад, 7 студзеня 1933 г. было разгледжана пытанне “Аб мерапрыемствах у сувязі з наяўнасцю дэмабілізацыйных настрояў у раёнах і сярод работнікаў, камандзіраваных на сельскагаспадарчыя нарыхтоўкі”. У прынятым рашэнні, у прыватнасці, адзначалася, што, нягледзячы на шэраг катэгарычных папярэджанняў ЦК, у некаторых раёнах працягваюцца дэмабілізацыйныя настроі. Асобныя райкомы КП(б)Б лічаць, што выкананне плана па хлебанарыхтоўках не абавязвае да захавання баявых тэмпаў у нарыхтоўках бульбы, сена, саломы і інш. Упаўнаважаныя ЦК па нарыхтоўках часта самавольна вяртаюцца з раёнаў. У шэрагу выпадкаў яны дэзерціруюць і дэмабілізуюць гэтым самым раённыя партыйныя арганізацыі. Пастанова патрабавала прымаць да гэтай катэгорыі работнікаў адпаведныя меры3.
    1 НАРБ, ф.4, воп. 21, спр. 339, арк. 4.
    2 Там жа, арк.З.
    3 Там жа, спр.495, арк.15.
    13 студзеня 1933 г. дадзеная “тройка” правяла адно са сваіх пасяджэнняў, дзе разгледзела пытанне аб становішчы з нарыхтоўкамі ільну і бульбы ў васьмі раёнах Жлобінскім, Рэчыцкім, Пухавіцкім і інш. Па кожнаму ці па некалькі раёнах прымалася асобная пастанова. Многія кіраўнікі былі зняты з працы і прыцягнуты да партыйнай адказнасці. Спагнанні панеслі і ўпаўнаважаныя ЦК КП(б)Б па нарыхтоўках1. Як бачна, характар рашэнняў “тройкі” шмат у чым насіў надзвычайны характар.