Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Жорсткае адміністрацыйна-каманднае ўздзеянне ў сувязі са складанымі абставінамі з забеспячэннем
насельніцтва харчаваннем не магло абысціся без удзелу карных органаў. Выкарыстоўваючы агентурныя матэрыялы, яны актыўна ўмешваліся ў сітуацыю. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць пісьмо паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па БССР кіраўніку кампартыі Беларусі Гікала, накіраванае 1 студзеня 1933 г. У пісьме быў зроблены аналіз плана забеспячэння насельніцтва БССР харчаваннем у першым квартале 1933 г. Аўтары плана абвінавачваліся ў “гніла-ліберальных” адносінах да забеспячэння працоўных і ў ігнараванні палітычнага боку справы. Было прапанавана ачысціць спісы “ад антысавецкіх, тых, хто 'прымазаўся, і чужых элементаў”3. Такім чынам, фактычна спісы на атрыманне прадуктаў прапаноўвалася складаць зыходзячы з класавага прынцыпу. Наогул такі падыход у многім быў вызначальным пры паўсюдным выкарыстанні камандных падыходаў для вырашэння эканамічных праблем.
Адным з найбольш характэрных напрамкаў укаранення бальшавіцкіх таталітарных метадаў у эканамічную сферу былі меры па захаванню сацыялістычнай уласнасці. Яны пачалі праводзіцца на асно-
1 НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 341, арк. 13.
2 Там жа, спр.302, арк.232.
3 Там жа, спр.363, арк.89—90.
ве прынятай 7 жніўня 1932 г. ЦВК і СНК СССР пастановы “Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасціА Тэкст гэтага дакумента быў уласнаручна напісаны Сталіным. У ім, у прыватнасці, адзначалася, што “людзі, якія квапяцца на грамадскую маёмасць, павінны быць разгледжаны як ворагі народа”. Зыходзячы з гэтай устаноўкі пастанова патрабавала “прымяняць у якасці меры судовай рэпрэсіі за крадзеж калгаснай і кааператыўнай маёмасці вышэйшую меру сацыяльнай абароны — расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасці і з заменай пры змякчаючых акалічнасцях пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці’ . Гэты фанатычны дакумент, які атрымаў у народзе назву “закон пяці каласкоў”, прадпісваў партыйным і савецкім уладам “не прымяняць амністыі да злачынцаў, асуджаных па справах аб крадзяжы калгаснай і кааператыўнай маёмасці”1.
Характэрна, што акрамя гэтага закону, прынятага ЦВК і СНК СССР, палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла 16 верасня 1932 г. інструкцыю па яго прымяненню. Згодна з ёю, прыгаворы да вышэйшай меры пакарання па справах, прадугледжаных дадзеным дэкрэтам (так у дакуменце. — Д4. А.), уступаюць у сілу адразу пасля іх зацвярджэння адпаведна Вярхоўным Судом СССР, вярхоўнымі судамі саюзных рэспублік ці калегіяй АДПЎ. Зацвярджэнне павінна было рабіцца не пазней, чым праз 48 гадзін з часу атрымання справы. Устанаўлівалася, што смяротныя прыгаворы прыводзяцца ў выкананне неадкладна пасля атрымання паведамлення аб іх зацвярджэнні. Згодна з дадзенай інструкцыяй, спынялася друкаванне ў газетах справаздач аб судовых пасяджэннях па справах аб крадзяжах сацыялістычнай маёмасці і паведамленняў аб вынесеных прыгаворах2.
На падставе прынятай пастановы і інструкцыі да яе толькі ў 1932 г. у СССР было асуджана каля 55 тыс. чалавек, з іх звыш 2,1 тыс. — да вышэйшай меры пакарання. Прыкладна 1 тыс. прыгавораў была выканана3. У Беларускай ССР у 1933 г. за крадзеж сацыялістычнай уласнасці было асуджана 23,0 тыс. чалавек, у 1934 г. 15,3 тыс., у 1935 г. — 7,6 тыс. Найболь-
1Коллектнвнзацня сельского хозяйства. Важнейшне постановлення Коммуннстнческой партнн н Советского правнтельства. 1927 — 1935 гг. м', 1957. С.423.
2 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр.13, арк.99— 100.
3 Правда. 1988. Ібсент.
шых памераў раскраданне грамадскай маёмасці дасягала ў калгасах. 3 больш чым 3 тыс. чалавек, асуджаных у рэспубліцы па гэтай прычыне ў першай палове 1936 г., прадстаўнікі калгасаў склалі 41,1 %, дзяржаўных устаноў — 26,5, каапсрацыі і гандлю — 18,8, прамысловасні і будаўніцтва — 9,6 %1.
Нягледзячы на масіраваны націск бальшавіцкай таталітарнай сістэмы на сялянства, яе пазіцыі ў яго асяроддзі былі недастаткова моцнымі. Складаныя палітычныя абставіны на вёсцы прывялі да стварэння палітычных аддзелаў машынна-трактарных станцый. Гэта рабілася ў адпаведнасці з рашэннем студзеньскага (1933 г.) аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК УКП(б). У БССР былі арганізаваны 72 палітаддзелы, якія з’яўляліся па сутнасні надзвычайнымі партыйнымі органамі. Разам з пазітыўнай работай па падбору і расстаноўцы кадраў яны праводзілі жорсткую класавую лінію, і метады іх працы пераважна былі націскнымі. Палітаддзелы МТС праіснавалі да канца 1934 г.
Ва ўсёй гэтай рабоце пастаянна мелася на ўвазе павышэнне паказчыкаў калектывізацыі. Ужо к канцу 1934 г. яе працэнт узняўся да 72,6. Было абагульнена 4/5 пасяўных плошчаў. Калектывізацыя ў БССР была ў асноўным закончана. Аднак гэта работа працягвалася. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ва ўсходніх абласцях рэспублікі ступень абагуленых сялянскіх гаспадарак дасягнула 93,4 %, а па пасяўной плошчы — 96,2 %2. У гэты час у рэспубліцы працавалі 132 саўгасы.
Разам з нарошчваннем паказчыкаў калектывізацыі актывізавалася праца па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню сельгасарцелей. Адбываўся іх пераход на новы, прыкладны статут, які прыняў Другі ўсесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў у 1935 г. Калгасам выдаваліся акты на вечнае карыстанне зямлёю. Гэтыя мерапрыемствы былі моцна заарганізаваны і ператварыліся ў шумныя прапагандысцкія кампаніі.
Вынікам недаверу сталінскага кіраўніцтва да сялянства, яго імкнення да яшчэ болып цэнтралізаванага кіравання ім было перасяленне, асабліва на працягу 1939—1940 гг., звыш 160 тыс. хутарскіх гаспадарак Беларускай ССР у калгасныя цэнтры. 3 мэ-
1 НАРБ, ф.4, воп.21. спр.1113, арк.15.
-’Беларускі дзяржаўны архіў (далей — БДА), ф.48, воп.9, спр.2, арк.145; НАРБ, ф.4, воп.28. спр.64, арк.65; спр.229, арк. 1.
тай павышэння актыўнасці калгаснікаў у грамадскай вытворчасці ўстанаўліваўся мінімум пранадзён, якія патрэбна было выпрацавань на працягу года. У БССР іх колькасць раўнялася 80. Гэта была тыповая для бальшавіцкай таталітарнай сістэмы прымусовая мера з выкарыстаннем пазаэканамічных метадаў стымулявання працоўнай дзейнасці.
Пашыралася сетка МТС. У 1940 г. ва ўсходніх раёнах рэспублікі іх налічвалася 236. Трактарны парк дасягаў 9,7 тыс. машын. Павялічылася колькасць іншай тэхнікі. Аднак узровень механізацыі сельскагаспадарчых работ быў невысокім. Жывёлагадоўлю механізацыя амаль не закранула. Пэўныя дасягненні меліся ў падрыхтоўцы механізатарскіх і масавых калгасных кадраў, але змены кіраўнікоў грамадскай вытворчасці адбываліся вельмі часта, адміністрацыйныя метады тут панавалі.
Укараненне камандных падыходаў у сельскагаспадарчую вытворчасць не магло не адбіцца на выніках працы. Нізкімі заставаліся вытворчыя паказчыкі як у раслінаводстве. так і ў жывёлагадоўлі. Фактычна да канца 30-х гадоў вытворчасць у сельскай гаспадарцы БССР, як і ўсёй краіны, не прасунулася наперад. У асноўным былі толькі адноўлены паказчыкі дакалгаснай вёскі. Адпавсдным было і матэрыяльнае становішча сялян. Аплата працы ў грамадскім сектары заставалася вельмі нізкай. Важную ролю ў гэтых адносінах выконвалі прысядзібныя ўчасткі, памеры якіх улады старанна абмяжоўвалі: яны баяліся ўзнаўлення прыватнаўласніцкіх настрояў у сялян. ■
Дзейнасць бальшавіцкай таталітарнай сістэмы ў сельскагаспадарчай вытворчасці асабліва яскрава паказала накіраванасць дадзенай формы праўлення. Яе сутнасцю было імкненне да грубага адміністравання і насілля над сялянствам. Палітычныя разлікі тут, несумненна, узялі верх над эканамічнай мэтазгоднасцю. Сумныя вынікі такіх падыходаў мы адчувалі многія дзесяцігоддзі, адчуваем і сёння.
Шырокае выкарыстанне камандных метадаў у эканоміцы — у прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадарцы — з’явілася адным з галоўных напрамкаў функцыяніравання таталітарнай сістэмы ў СССР. У выніку ў эканамічнай сферы была ўстаноўлена фактычна адна — сацыялістычная дзяржаўна-кааператыўная ўласнасць. Яна з’явілася асновай бальшавіцкіх метадаў кіравання грамадствам.
2. Адміністраванне ў сацыяльнай сферы
Усё больш мацнеючыя камандныя метады ў рабоце па развіццю эканомікі не маглі не спалучацца з адміністраваннем у сацыяльнай сферы. Гэта — два бакі аднаго працэсу. Стан сацыяльнай сферы заўсёды непасрэдна залежыць ад ступені развіцця розных галін эканамічнага жыцця. Гэта датычыць як зместу дадзеных напрамкаў дзейнасці, так і метадаў ажыццяўлення палітыкі па дасягненню пастаўленых мэт пэўнымі грамадскімі сістэмамі.
Ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі развіццё сацыяльнай сферы адбывалася ў асноўным звычайным шляхам, характэрным для шматукладнай эканомікі. Яна дазваляла і ў горадзе і на вёсцы мець даволі разгалінаваную сацыяльную сетку. У многім яе дзейнасць ажыццяўлялася на аснове і ў межах розных форм кааперацыі і мела пераважна рыначную накіраванасць.
Па меры фарміравання бальшавіцкая таталітарная сістэма ўсё больш брала пад кантроль сацыяльную сферу. У сувязі з наступленнем на асноўныя складаныя часткі новай эканамічнай палітыкі — кааперацыю, рыначныя адносіны, свабодны гандаль і іншыя — сацыяльная сфера страчвала нэпаўскі характар і станавілася ў руках партыйна-дзяржаўных улад рычагом уздзеяння на працоўныя калектывы і на кожнага работніка паасобку. Спачатку гэта больш адчувалася ў горадзе і менш на вёсцы.
Актыўнае наступленне на сацыяльную сферу нэпаўскага напрамку пачалося ў час “хлебнага' крызісу 1927 — 1928 гг. Яго даволі востры характар сведчыў аб значнай супярэчнасці паміж адміністрацыйна-каманднай сістэмай, якая перарастала ў таталітарныя формы кіравання, і нарыхтоўкамі сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове новай эканамічнай палітыкі. Аб гэтым пераканаўча сведчыў той факт, што хлеб у краіне, у тым ліку ў Беларускай ССР, увогуле быў. Сяляне, у першую чаргу заможныя, не спяшаліся прадаваць яго дзяржаве з-за надзвычай нізкіх закупачных цэн.
Гэта значна абвастрыла палітычныя абставіны як у горадзе, так і на вёсцы, аб чым, у прыватнасці, сведчыць пісьмо Віцебскага акружнога камітэта кампартыі Беларусі ў ЦК КП(б)Б, якое было накіравана 17
мая 1928 г. У ім адзначалася, што цяжкі стан хлебнага рынку акругі. які адчуваўся ўсю зіму, за апошні час моцна абвастрыўся і становіцца пагражальным. Калі ў апошні перыяд кіраўнікі акругі з цяжкасцю, але выходзілі са становішча, то ў маі па ўжо скарочанаму бол.ьш чым напалову ў параўнанні з зімнімі месяцамі завозу хлеба да сярэдзіны месяца нічога не атрымана. Згодна з планам у акругу павінна было паступіць у гэтым месяцы жытнёвай прадукцыі 100 вагонаў, пшанічнай — 47. У параўнанні з лютым і сакавіком 1928 г. гэта складала 46 і 41 % адпаведна. Выдача рабочым і іншым пайшчыкам цэнтральнага рабочага кааператыва мукі для хлеба была спынена ў сувязі з яе адсутнасцю. Кіраўніцтва акругі зусім не разлічвала на нарыхтоўку хлеба на месцы, таму што наступіла вясенняя бясхлебіца ў вёсках, і сяляне ў масавым парадку накіраваліся ў горад, каб купіць печаны хлеб. Каля хлебных магазінаў чэргі сталі даходзіць да паўтысячы чалавек. У насельніцтва, як канстатавалі кіраўнікі акругі, ствараўся непажаданы настрой. Дакументальныя матэрыялы сведчаць, што ў сувязі з такім становішчам уладамі прымаліся захады і некаторая дапамога аказвалася1.