• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.87.
    зробленыя Сталіным, — характэрная рыса такіх падыходаў. Гэта — яркае сведчанне аўтарытарных метадаў кіравання.
    Што датычыць індустрыялізацыі, то такі падыход фактычна быў падтрыманы большасцю партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў і нават асноўнай часткай народа. Многія разумелі, што неабходна паскоранае прамысловае развіццё і што яго дыктуе складанае міжнароднае становішча. Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў першую чаргу за кошт сялянства шмат кім з кіраўнікоў і рабочых у разлік не прымалася, а сяляне пра гэта амаль не ведалі.
    Неабходнасць індустрыялізацыі была відавочнай, таму што па аб’ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў другой палове 20-х гадоў Савецкі Саюз адставаў ад развітых капіталістычных краін у 5—10 разоў. Яшчэ горшымі былі гэтыя суадносіны ў БССР. Таму неабходна было зрабіць гераічныя намаганні, каб ператварыць дзяржаву ў эканамічна незалежную. А гэта ёй магло забяспечыць толькі інтэнсіўнае індустрыяльнае развіццё.
    Аднак вялікія цяжкасці меліся з накапленнем сродкаў для індустрыялізацыі. Акрамя шырока вядомых крыніц, якія грунтоўна адлюстраваны ў савецкай, у тым ліку беларускай гістарычнай літаратуры, меліся і малавядомыя, што здабываліся толькі адміністрацыйна-каманднымі, аўтарытарнымі, бальшавіцкімі метадамі. У прыватнасці, 17 сакавіка 1930 г. палітбюро ЦК УКП(б) прыняло сакрэтную пастанову, згодна з якой працягваўся тэрмін работы АДПУ па збору валюты да 1 красавіка гэтага ж года з тым, каб сабраць не менш 2,5 млн валютных рублёў1. Вядома, што гэтыя сродкі здабываліся шляхам канфіскацыі каштоўнасцей у рэпрэсіраваных заможных сялян, духавенства, іншых груп насельніцтва.
    Кампаніі па збору валюты праводзіліся рэгулярна. Актыўна яны вяліся і ў БССР. Толькі за 20 дзён снежня 1931 г. эканамічным аддзелам паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па БССР было канфіскавана амаль 136 тыс. долараў ЗША, золата царскай чаканкі на суму ў 210 тыс. залатых рублёў, шмат іншых каштоўнасцей2. Архіўныя дакументы сведчаць. што гэта крыніца фінансавання індустрыяльнага станаўлення
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162. спр.8, арк.120.
    2 НАРБ, ф.4. воп.21, спр.250, арк.175.
    дзяржавы была істотнай, і карныя органы ўносілі свой уклад у ажыццяўленне планаў прамысловага развіцця.
    3 улікам спецыфікі эканамічнага становішча БССР заданнямі прадугледжвалася, што развіццё прамысловасці тут будзе ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых рэсурсаў. У першую чаргу гэта былі харчовая, тэкстыльная, гарбарная галіны. Вядучае месца павінна была заняць перапрацоўка прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Ужо ў 1927/28 гаспадарчым годзе на яе долю прыходзілася больш за палову прамысловых вырабаў. Разам з тым развівалася энергетычная, паліўная (у першую чаргу тарфяная), машынабудаўнічая, тэкстыльная і іншыя галіны.
    Самаадданая праца беларускага народа, а таксама дапамога саюзнага ўрада, савецкіх рэспублік садзейнічалі даволі актыўнаму прамысловаму будаўніцтву. Ужо на працягу першай пяцігодкі (1928—1932) у БССР было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Сярод іх найбольш значныя ў рэспубліцы БелДРЭС, Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, швейныя фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” (Віцебск), імя Камінтэрна (Гомель), Віцебская панчошна-трыкатажная фабрыка і інш.
    Аднак закладзенае ў планы забяганне наперад было такім, што нават значныя тэмпы індустрыяльнага развіцця не дазволілі рэспубліны выканаць заданні пяцігодкі. Аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 2,7 раза, у той час як планам прадугледжваўся рост у 3,7 раза1. У рабоце прамысловасці было шмат пралікаў і цяжкасцей. Аб гэтым сведчаць, у прыватнасці, прымаемыя рашэнні. Як адзначалася 4 кастрычніка 1933 г. у пастанове бюро ЦК і прэзідыума ЦКК КП(б)Б “Аб становішчы Бабруйскай партыйнай арганізацыі”, у прамысловым развіцці горада меліся сістэматычныя прарывы ў выкананні прамфінплана як па якасных, так і па колькасных паказчыках. Асабліва гэта датычылася дрэваапрацоўчага камбіната2.
    СНК БССР і ЦК КП(б)Б вымушаны былі адзначыць істотныя недахопы ў рабоце мукамольнай і кру-
    1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.156—157.
    2 НАРБ, ф.4, воп.З, спр.118, арк.9.
    пяной прамысловасці. У пастанове ад 10 кастрычніка 1933 г. канстатавалася, што гадавая вытворчая праграма адпаведнымі прадпрыемствамі выконваецца яўна нездавальняюча. План першага паўгоддзя забяспечаны толькі на 81,3 %1.
    Аднак найбольш трывожыла тое, што ўзнікалі значныя цяжкасці з энергазабеспячэннем прамысловых прадпрыемстваў. Так, Мінская электрастанцыя сістэматычна дапускала перабоі ў падачы энергіі заводам, фабрыкам, камунальнай гаспадарцы горада. СНК БССР і ЦК КП(б)Б у пастанове ад 30 лістапада 1933 г. “Аб рабоце Мінскай электрастанцыі ” вызначылі меры па паляпшэнню становішча2.
    Дадзеная серыя рашэнняў на працягу кароткага тэрміну сведчыць аб напружаным становішчы ў прамысловым развіцці Беларускай ССР і аб рэагаванні партыйна-дзяржаўных органаў з мэтай палепшыць стан спраў.
    Да таго ж ажыццяўленне індустрыялізацыі адбывалася на строга уніфікаванай аснове. Ужо ў пачатку 30-х гадоў канчаткова былі вынішчаны аднаасобная вытворчасць і прыватны капітал. Дзяржаўная ўласнасць у прамысловасці стала дамінуючай. Высокай цэнтралізацыі дасягнула кіраўніцтва прамысловым будаўніцтвам. Гэта адпавядала бальшавіцкай пал.ітычнай сістэме, якая стваралася.
    Істотным напрамкам ва ўкараненні таталітарных метадаў у эканоміку стала шырокае выкарыстанне фактычна дарэмнай працы палітзняволеных, у першую чаргу высланых заможных сялян, для ўзвядзення важных прамысловых аб’ектаў у аддаленых рэгіёнах дзяржавы. Гэта галіна савецкай эканомікі існавала ў сістэме карных органаў. Сакрэтным рашэннем палітбюро ЦК УКП(б) ад 23 кастрычніка 1932 г. былі вызначаны асноўныя аб’екты гэтай лагернай індустрыі:
    заканчэнне работ на Белмарбудаўніцтве;
    узвядзенне канала Волга — Масква;
    пракладка Байкала-Амурскай магістралі;
    асваенне Калымы;
    работы на Ухце і Пячоры;
    нарыхтоўка дроў для Ленінграда і Масквы3.
    1 НАРБ, ф. 4, воп. 3, спр.120, арк.146.
    2 Там жа. спр.126, арк.150.
    3 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.13, арк. 132.
    У сувязі з пашырэннем рэпрэсій маштабы прымянення працы палітзняволеных узрасталі.
    Значныя намаганні рабіліся ўладамі для павьн шэння тэмпаў прамысловага развіцця ў гады другой і трэцяй пянігодак. Толькі на працягу 1932 — 1937 гг. абём прамысловай прадукцыі ў БССР павялічыўся амаль у 1,9 раза. У лік дзеючых'уступілі такія прадпрыемствы, як другая чарга БелДРЭС, Магілёўскі аўтара.монтны завод, Крычаўскі цэментны завод, Гомельскі завод шкляных вырабаў, Аршанскі ільнокамбінат і інш. Валавая прадукцыя прамысловасці ўсходніх абласцей БССР у 1940 г. перавысіла ўзровень 1913 г. у 23 разы1.
    Неабходна прызнаць, што мацнеючая бальшавіцкая таталітарная сістэма шляхам “закручвання гаек”, напорыстай агітацыйнай работай, прапагандай сацыялістычных ідэалаў і іншымі прыёмамі змагла выклікаць дастаткова высокі працоўны энтузіязм народа, у першую чаргу рабочага класа. У яго асяроддзі шырылася сацыялістычнае спаборніцтва, якое прымала розныя формы — ударніцтва, гаспадарча-разліковыя брыгады, сустрэчнае планаванне, грамадскі буксір і інш. Вяршыняй дадзенага руху з’явіліся стаханаўскія метады працы. Аднак ва ўсім гэтым мелася мноства негатыўных з’яў, кампанейшчыны, фармалізму, паказухі, прыпісак у паказчыках і г.д.
    Нягледзячы на поспехі ў прамысловым развіцці, яго тэмпы ў Беларускай ССР былі ніжэйшыя, чым саюзныя. Гэта прывяло да таго, што ўдзельная вага рэспубліканскай прамысловасці ў саюзнай паменшылася толькі на працягу 1932 — 1937 гг. з 2 да 1,88 %. У розных галінах індустрыі было шмат нявырашаных задач. Так, магутнасць электрастанцый рэспублікі за 1932—1937 гг. вырасла на 41 %, але па стану на пачатак 1940 г. забеспячэнне электраэнергіяй заставалася самым слабым месцам у гаспадарцы рэспублікі. Такая ацэнка была дадзена ЦК КП(б)Б у пастанове, прынятай 3 — 4 студзеня 1940 г. Толькі па гарадах Беларускай ССР дэфіцыт электраэнергіі складаў 25 тыс.кВт. У выніку гэтага прамысловасць працавала з перабоямі і прыносіла нярэдка страты. Асабліва востра стаяла пытанне электразабеспячэння сталіцы рэспублікі — Мінска, жыхары якога задавальняліся электраэнергіяй толькі на 25 — 40 %2.
    ' Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.157.
    * НАРБ, ф. 4, воп. 3, спр.875, арк.73.
    Важнейшай асаблівасцю кіравання развіццём індустрыі ва ўмовах таталітарнай сістэмы з’яўлялася ігнараванне эканамічных стымулаў у працы і ўсё большая стаўка на адміністрацыйна-камандныя метады. Вынікам гэтага стала, у прыватнасці, распаўсюджванне нерытмічнай работы фабрык і заводаў. Шмат для якіх прадпрыемстваў была характэрна штурмаўшчына. Многія галіны прамысловасці, у першую чаргу тарфяная, шкляная, мяса-малочная, дапускалі недавыкананне планавых заданняў. Для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва работай прамысловасці і транспарту ў БССР у канцы 1940 г. было прынята рашэнне аб увядзенні пасады сакратара па прамысловасці і транспарту ў некаторых абласных і гарадскіх камітэтах КП(б)Б і аб стварэнні прамысловых аддзелаў у гарадскіх і шэрагу раённых камітэтаў партыі. У пачатку 1941 г. пры прамысловых наркаматах пачалі стварацца тэхнічныя саветы пад кіраўніцтвам адпаведных работнікаў. У функцыі гэтых саветаў уваходзіў разгляд асноўных пытанняў тэхнічнага развіцця і рацыяналізацыі вытворчасці, рэканструкцыі прадпрыемстваў, укаранення новых тэхналогій, вытворчай экспертызы тэхнічных праектаў і інш.1 Аднак вайна спыніла гэту работу,-
    Пастаянны і ўсёахопны кантроль з боку партыйных і савецкіх органаў за развіццём прамысловасці дапаўняўся пільным наглядам карных органаў. Яны цікавіліся перш за ўсё палітычным бокам спраў; надзейнасцю кіраўнікоў, настроем рабочых, інжынераў, тэхнікаў і інш. Для гэтай мэты эканамічны аддзел органаў АДПУ—НКУС меў шырокую сетку паведамляльнікаў. У красавіку 1936 г. у БССР іх налічвалася 1326, у тым ліку на БелДРЭС — 7, Аршанскай ільночасальнай фабрыцы — 5 і г. д.2
    Атрыманую інфарманыю аналізавалі, абагульнялі і накіроўвалі партыйным і дзяржаўным органам для прыняцця адпаведных мср. У сувязі з узмацненнем бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, асабліва ў яе сталінскім варыянце, значэнне гэтай інфармацыі ўзрастала.