Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Гэта прывяло да нарошчвання актыўнасці насельніцтва ў выбарчай кампаніі саветаў. Яўка рабочых на выбары гарадскіх саветаў дасягнула 79,2%. У сельскай мясцовасці паказчык раўняўся 58,7 %. Гэта таксама з’яўлялася значным павелічэннем у параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй. У вёсцы зрух быў дасягнуты перш за ўсё за кошт значна больш актыўнага ўдзелу ў выбарах жанчын. Калі ў 1927 г. у іх прынялі ўдзел толькі 24,7 %, то ў 1929 г. гэты паказчык дасягнў 42,4 %1. Такім чынам, у канцы 20-х гадоў заарганізаванасць у выбарчых кампаніях саветаў значна ўзрасла. Гэта супярэчыла характару новай эканамічнай палітыкі і супала з мерамі па абмежаванню яе ўздзеяння на розныя сферы жыцця.
Аднак больш істотнай супярэчнасцю развіцця краіны, якая фарміравалася з пачатку 20-х гадоў, была неадпаведнасць паміж характарам новай эканамічнай палітыкі з яе рознымі сацыяльнаэканамічнымі ўкладамі і ўсё нарастаючым імкненнем бальшавіцкай партыі да адзінаўладдзя. Розныя ўклады ў гаспадарцы, зразумела, прадвызначалі шматпартыйнасць, чаго ніяк не хацелі дапусціць бальшавікі. Яны настойліва вялі справу да ліквідацыі іншых палітычных партый і плыняў. Гэта работа вялася як у агульнадзяржаўным маштабе, так і на месцах, у тым ліку ў БССР.
1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.111 — 113.
Пасля “самаліквідацыі ” ў сакавіку 1921 г. Бунда частка яго членаў улілася ў КП(б)Б. У чэрвені 1924 г. адбыўся самароспуск беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПС-Р) — найбольш значнай і ўплывовай сярод рухаў нацыянальнай дэмакратыі ў рэспубліцы. У пачатку 1921 г. яна аб'ядноўвала звыш 20 тыс. чалавек, больш чым у чатыры разы пераўзыходзіла колькасны склад КП(б)Б, мела свае структуры, якія налічвалі 5 тыс. работнікаў, кантралявала дзейнасць маладзёжнай арганізацыі, у якую ўваходзіла да 10 тыс. чалавек.
Згодна з рашэннем цэнтральнага бюро кампартыі Беларусі, у пачатку лютага 1921 г. 860 актыўных дзеячаў БПС-Р былі арыштаваны. Над імі адбыўся шэраг палітычных судовых працэсаў. Гэта з’явілася рашаючым крокам да ўсталявання ў БССР аднапартыйнай сістэмы. Такія дзеянні, а таксама шырокая масава-палітычная работа бальшавіцкай улады сярод насельніцтва прывялі да змяншэння ўплыву беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў у масах, ,што стала прычынай роспуску іх партыі.
Аднак кампартыя Беларусі перажывала ў гэты час перыяд свайго станаўлення. Яна значна вырасла: калі ў пачатку 1922 г. у яе радах знаходзілася 4834 чалавекі, у тым ліку 2172 рабочых і 847 сялян, то на 1 студзеня 1929 г. яна налічвала 33 381 чалавека. Сярод іх рабочых было 19 864, сялян — 7 9031.
Павелічэнне радоў кампартыі Беларусі не было спынена і партыйнай чысткай 1929 г. Як і ў 1924 г., яна праходзіла хоць і патрабавальна, але не так жорстка, як наступная чыстка ў 1933 г. Аб гэтым сведчаць яе вынікі. 3 КП(б)Б было выключана 3717 чалавек. Адначасова партыйныя ячэйкі папоўніліся больш чым на 10 тыс.чалавек2.
Дзейнасць партыйных арганізацый у 20-я гады ў значнай ступені праходзіла ў кампаніях барацьбы з аб’яднаным трацкісцка-зіноўеўскім блокам, так званай правай апазіцыяй, іншымі палітычнымі плынямі. Гэта барацьба вялася ў цэнтральных партыйных органах, аднак аказвала ўплыў на мясцовыя партячэйкі. Асабліва закранула яна кампартыю Беларусі ў сувязі з арганізацыйнымі мерамі супраць кіраўнікоў
1 Коммуннстнческая партня Белорусснм в цнфрах. 1918—1978 гг. Мн„ 1978. С.75.
2 Очеркн нсторян Коммуннстнческой партнн Белорусснн. Мн.,
1966. 4.2. C.129.
так званага правага ўхілу — М.Бухарына, А.Рыкава, М.Томскага. У Беларусі іх погляды падзялялі нарком земляробства Прышчэпаў, а таксама Лабаноўскі, Ждановіч, Ярашчук, Кіслякоў, Смоліч і інш.
Па сутнасці іх падыходы з’яўляліся альтэрнатывай бальшавіцкай калектывізацыі. Шлях, што імі прапаноўваўся, быў больш дэмакратычны, гуманны, з непараўнальна лепшымі гаспадарчымі і палітычнымі перспектывамі. Ён прадугледжваў, у прыватнасці, выкарыстанне ў пэўных межах заможных сялянскіх гаспадарак. Але імкненне кампартыі да аўтарытарызму, які ігнараваў альтэрнатыўныя варыянты, прывяло да палітычнай і арганізацыйнай расправы з прыхільнікамі гэтага пункту гледжання. Дадзены акт адмоўна адбіўся і на грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, як і ўсёй краіны. Ён быў адной з прэлюдый да масавых рэпрэсій другой паловы 30-х гадоў. Прычым калі працэсы над кіраўнікамі правага ўхілу ў краіне адбываліся іменна ў гэты час, то расправа над Прышчэпавым і яго прыхільнікамі пачалася значна раней, на мяжы 20—30-х гадоў. Гэта — адна з праяў таго, што Беларусь нярэдка разглядалася як месца адпрацоўкі бальшавіцкай таталітарнай сістэм ы.
Нягледзячы на мірныя ўмовы развіцця краіны пасля грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі, асноўнай тэндэнцыяй унутрыпартыйнага жыцця было імкненне да моцнай кансалідацыі радоў і рашучага ўзмацнення ўплыву на ўсе бакі сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця. Значны імпульс у гэтых адносінах быў дадзены X з’ездам РКП(б), які прыняў рашэнні, скіраваныя на ўмацаванне адзінства партыі.
Гэтым была закладзена глыбокая супярэчнасць паміж адносна дэмакратычнай новай эканамічнай палітыкай, з аднаго боку, і тэндэнцыяй грамадскапалітычнага развіцця да аўтарытарных форм кіравання — з другога, што накладвала моцны адбітак на ўсё жыццё грамадства. У прыватнасці, гэта выражалася ў тым, што кампартыя імкнулася браць пад свой кантроль усе рычагі ўздзеяння на грамадскія працэсы. Аб гэтым выразна сведчыць выступленне члена цэнтральнага бюро КП(б)Б, старшыні ЦВК Беларускай ССР А.Р.Чарвякова на XII канферэнцыі (VII з’езд кампартыі Беларусі), якая адбылася 20 — 26 сакавіка 1923 г. У прамове сцвярджалася, што да-
статкова было вызначыцца ў асяроддзі павятовых арганізацый якой-небудзь хваравітай з’яве, як цэнтральнае бюро цвёрдаю рукою аперыравала гэтую арганізацыю, выкідваючы нягодных членаў і ствараючы тым самым моцную згуртаванасць у партыйных радах.
Аратар працягваў, што ён просіць паказаць хоць адзін выпадак, калі адказны таварыш не падпарадкаваўся б указанням партыі. Ён упэўнены, што такога таварыша яны выкінуць з партыйных радоў' Няхай пакажуць яму хоць адно рашэнне Наркамзема і ЦВК ці Саўнаркома ў пытаннях зямельнай палітыкі, якое папярэдне не было б “пераварана” цэнтральным бюро ці прэзідыумам ЦБ ці партканферэнцыяй. Няма ніводнага такога выпадку. Пратаколы прэзідыума ЦВК ёсць дакладныя копіі пастаноў, якія выносяцца на прэзідыум цэнтральнага бюро. Пратаколы прэзідыума ЦБ механічна перапісваюцца і ператвараюцца ў пратаколы прэзідыума ЦВК, паколькі прэзідыум ЦБ амаль усе пытанні савецкага будаўніцтва абмяркоўвае на сваім пасяджэнні з прынцыповага боку, а ў шмат якіх выпадках нават з боку іх практычнага выканання, не кажучы ўжо аб тым, што ў распараджэнні цэнтральнага бюро выключна знаходзяцца размеркаванне і пераразмеркаванне работнікаў. Без яго санкцыі ніякае пераразмеркаванне не адбываецца. Большае кіраўніцтва ў гэтай справе ажыццявіць цяжка. “Якое кіраўніцтва вы хочаце? — задаваў далей пытанне выступаючы і тут жа адказваў: — Стварыць у нетрах цэнтральнага бюро савецкі аддзел і даручыць яму кіраўніцтва савецкай работай”. Такім аддзелам з^яўляецца прэзідыум ЦВК, які ўсю сваю работу ўзгадняе з цэнтральным бюро і складаецца з яго членаў2. Цяжка ўявіць больш аўтарытэтнае сведчанне кантролю бальшавіцкай партыі за дзейнасцю вышэйшага савецкага кіраўніцтва рэспублікі.
Маючы абсалютна поўную ўладу ў дзяржаве і бескантрольна ёю карыстаючыся, кіраўнікі камуністычнай партыі і савецкай краіны пастаянна ўдзялялі ўвагу ўмацаванню матэрыяльнай базы партыйных арганізацый. Пры гэтым сістэматычна партыйная каса папаўнялася з дзяржаўнага бюджэту. Так, 2 лютага 1928 г. палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла датацыю да партбюджэту на 1927/28 гаспадарчы год у суме
1 НАРБ, ф.4, воп.2, спр.21, арк.102—103.
2 Там жа, арк.104.
53 млн руб. Аднак пры гэтым сакратарыяту было даручана ў будучым дабіцца далейшага скарачэння датацыі ад дзяржавы1.
Як адбывалася гэта скарачэнне, бачна з рашэння палітбюро ЦК УКП(б), якое было прынята 10 снежня 1929 г. Згодна з ім зацвярджаўся бюджэт партыі на 1929/30 гаспадарчы год па расходах у суме 70 млн 771,7 тыс. руб., а па даходах — 18 млн 059,1 тыс. руб. У даходную частку павінны былі паступіць 200 тыс. руб. адлічэнняў ад даходаў выдавецтва цэнтральнага камітэта “Правда”. Датацыя да партыйнага бюджэту была вызначана ў суме 52 млн 712,6 тыс. руб.2 Такім чынам, датацыя амаль у тры разы пераўзыходзіла ўласны бюджэт партыі і амаль раўнялася датацыі папярэдняга года.
Супярэчнасцю прынцыповага характару паміж новай эканамічнай палітыкай і фарміруемай аўтарытарнай сістэмай сталі меры, скіраваныя на ўзмацненне карнай палітыкі. Яскравым сведчаннем гэтага з’яўляюцца дапаўненні Леніна да праекта ўступнага закону да крымінальнага кодэксу РСФСР. Яны былі напісаны кіраўніком бальшавіцкай дзяржавы ў сярэдзіне мая 1922 г. у сувязі з распрацоўкай народным камісарыятам юстыцыі гэтага дакумента. У прыватнасці, Ленін прапанаваў дапоўніць праект і прадугледзець “расстрэл за недазволенае вяртанне з-за мяжы". Далей у запісцы народнаму камісару юстыцыі Курскаму было рэкамендавана пашырыць прымяненне расстрэлу (з заменай высылкай за мяжу) да ўсіх відаў дзейнасці меншавікоў, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і т.п., а таксама знайсці фармуліроўку, якая паставіць гэтыя дзеянні ў сувязь з міжнароднай буржуазіяй і яе барацьбою з намі (подкупам друку і агентаў, падрыхтоўкай вайны і інш.)3.
У наступнай запісцы нарком^ юстыцыі кіраўнік партыі і дзяржавы прапанаваў “адкрыта выставіць прыпцыповае і палітычна праўдзівае (а не толькі юрыдычна-вузкае) палажэнне, якое матывуе сутнасць і апраўданне тэрору, яго неабходнасць, яго межы.
'Суд павінен не ўстараніць тэрор; абяцаць гэта было б самаабманам ці абманам, а абгрунтаваць і ўзаконіць яго прынцыпова, яскрава, без фальшу і без прыкрас. Фармуляваць патрэбна як мага шырэй, так як толькі рэвалюцыйная правасвядомасць і рэвалю-
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.162, спр.6, арк.19.
Там жа. спр.8. арк.23.
* Ленйн В.Н. Полн. собр. соч. Т.45. C.189.
цыйнае сумленне паставяць умовы прымянення на справе, больш ці менш шырока”1.
Пры гэтым Ленін прапаноўваў некалькі варыянтаў сваіх дапаўненняў да праекта закону аб крымінальным кодэксе РСФСР. Згодна з псршым варыянтам, “прапаганда ці агітацыя, ці ўдзел у арганізаныі, ці садзейнічанне арганізацыям, дзеючым (прапаганда і агітацыя) у напрамку дапамогі той частцы міжнароднай буржуазіі. якая не прызнае раўнапраўя прыходзячай на змену капіталізму камуністычнай сістэмы ўласнасці і імкнецца да насільнага яе звяржэння ці шляхам інтэрвенцыі, ці блакады, ці шпіянажу, ці фінансавання прэсы і да т.пад. сродкамі,