• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Яшчэ больш паспяхова, чым у прамысловасці, адбывалася аднаўленне сельскай гаспадаркі. Фактычна ўжо ў 1925 г. пасяўныя плошчы, ураджайнасць і валавыя зборы сельскагаспадарчых культур дасягнулі даваеннага ўзроўню. Прычым больш значнымі былі вынікі ў жывёлагадоўчай галіне. Аднак меліся і немалыя цяжкасці. Складанай праблемай заставалася землеўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак. Яны працягвалі драбіцца і колькасць іх расла ў выніку сямейных падзелаў. Гэта прывяло да таго, што паступова зменшылася забяспечанасць сялян зямлёю. У цэлым нізкай заставалася культура земляробства’. Але гэта былі складанасці звычайнага працэсу эвалюцыі аднаасобных сялянскіх гаспадарак.
    Справай забеспячэння сялян зямлёю актыўна займаліся партыйныя і савецкія органы. У прыватнасні,
    ’ Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.88 — 90, 101.
    у матэрыялах да справаздачы ЦК КП(б)Б на пленуме ў кастрычніку 1926 г. адзначалася, што пытанне аб малазямельных і беззямельных гаспадарках не вырашана канчаткова. Адбылося надзяленне зямлёю толькі каля паловы тых сялян. якія мелі ў ёй патрэбу. У сувязі з недахопам зямельных угоддзяў планавалася перасяліць да 115 тыс. сельскіх працаўнікоў з БССР у іншыя мясцовасці Савецкага Саюза. Работа ў гэтым напрамку вялася, але справу стрымліваў “абмежаваны каланізацыйны фонд у Сібіры”. Тым не менш у 1925 г. з рэспублікі было пераселена 12 тыс. чалавек, а ў 1926 г. — 15 тыс. Пры гэтым перасяленцам даваліся значныя ільготы: на працягу трох гадоў за імі ўтрымлівалася зямля ў БССР, на пераезд і ўладкаванне на новым месцы яны атрымлівалі дзяржаўную пазыку ў памеры да 400 руб. на сям’ю1.
    Разам з гаспадарчымі пытаннямі партыйнасавецкія ўлады актыўна займаліся многім іншым, хаця з першага погляду здавалася, што некаторыя бакі жыцця іх не павінны так моцна цікавіць. Сведчаннем гэтага з’явілася, у прыватнасці, рэакцыя ў канцы 1925 г. калегіі Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б на матэрыял аб пасылцы сялян за мяжу для вывучэння справы пастаноўкі земляробства, які надрукавала газета “Звязда”. Калегія ЦКК пастанавіла, што пытанне аб пасылцы сялян за мяжу мае палітычны характар і павінна быць вырашана не ў калегіі Наркамзема, а ў партыйным парадку. Увага кіраўніцтва Наркамзема была звернута на недапушчальнасць перадачы для змяшчэння ў друку тых рашэнняў, якія яшчэ не зацверджаны “вышэйшай інстанныяй”. Зыходзячы з дадзенага факту, калегія ЦКК кампартыі Беларусі вырашыла прасіць Саўнарком рэспублікі даць адпаведныя ўказанні ўсім кіруючым установам аб тым, каб не змяшчаць у друку пытанні, якія маюць прынцыповы характар, да канчатковага іх рашэння вышэйшымі органамі ўлады2.
    Дадзеная пастанова — сведчанне нарастаючых аўтарытарных тэндэнцый у кіраўніцтве краінай, імкнення ўзянь пад партыйны кантроль нават гэты напрамак дзейнасці грамадства. Ва ўмовах адносна дэмакратычнай новай эканамічнай палітыкі гэта мела выразна акрэсленую супрацьлеглую накіраванасць, што,
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.64, арк.8.
    2 Звязда. 1925. 3 лістап.; НАРБ, ф.4, воп.21, спр.Ю, арк.91.
    несумнснна, з’яўлялася адной з наснярожлівых прыкмет тагачаснага жыішя.
    На працягу 20-х гадоў значныя поспехі былі дасягнуты ў культурным будаўніцтве — школьным навучанні, ліквіданыі непісьмепнас'ці сярод дарослых, культурнаасветнай рабоце, выдавецкай справе, развіцці навукі, літаратуры. мастантва. lie падлягае сумненню. што найбольш яскравай праявай культурнага і грамадскапалітычнага напрамкаў жыццядзейнасні грамадства БССР у час дзеяння новай эканамічнай палітыкі з’явілася правядзенпе беларусізацыі. 3 аднаго боку, яна была сугучная характару НЭПа, а з другога з’яўлялася вынікам (як адзначалася вышэй) палітычнай лініі вышэйшага партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва краіны. Каб не дапусніць рэалізаныі ідэі нацыяпальнай незалежнасці і крыху задаволіць імкненне мясцовых нацыянальных дзеячаў у гэтым пытанні, кіраўнікі партыі і дзяржавы вымушаны былі пайсці на ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі, а таксама ўкраінізацыі і інш.
    Такі напрамак дзейнасці но толькі з’яўляўся складанай часткай больш шырокіх падыходаў у наныяналыіай палітыцы, але і грунтаваўся на іх. Як адзначаў Сталін у выступленні на X з’ездзе РКП(б), сутнасць нацыянальнага пытання ў РСФСР заключаецца ў тым, каб знішчыць туіо фактычную адсталасць (гаспадарчую. палітычную, культурную) некаторых нацый, якую яны атрымалі ў спадчыну ад мінулага, каб даць магчымасць адсталым народам дагнаць Цэнтральную Расію і ў дзяржаўных, і ў культурных і ў гаспадарчых адносінах'.
    Неабходна адзначыць, што ў Беларускай ССР падыход да палітыкі беларусізацыі быў спачатку грунтоўным, узважаным, адказным, усебаковым. Аб гэтым, у прыватнасні. сведчыць рэзалюцыя пленума ЦК КП(б)Б, які адбыўся 25 — 29 студзеня 1925 г., па заслуханаму і абмеркаванаму дакладу “Чарговыя задачы КП(б)Б у нацыянальнай палітыцы”. Рэзалюцыя раскрывала сутнасць нацыянальнага пытання ў БССР. Канстатавалася, што ў яго аснове ляжыць адсталасць рэспублікі ў гаспадарчай і культурнай галінах, а таксама тое, што нацыянальныя і сацыялыіыя прыкметы з-за гістарычных умоў цесна перапляліся. У выніку мелі месна наныяналістычныя з явы, адасобленаснь і варожасць, і, што асабліва важна, го-
    Ста.тн Н. Соч. Т.5. С.39.
    рад быў аддзелены ад вёскі значна рэльефней. чым у іншых раёнах краіны.
    Асноўная цяжкасць пры ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі ў БССР. як указвалася ў рэзалюцыі, заключаецпа ў нешматлікасці пралетарыяту, праз прадстаўнікоў якога наныяналыіая палітыка магла б праводзіцца найбольш вытрымана і ўстойліва, пераадольваючы дробнабуржуазны ўплыў, тым болын што рост беларускай нацыянальнай культуры асабліва адстаў. калі параўноўваць яе з рускай ні польскай. Немагчы'ма вырашыць у БССР задачу змычкі рабочага класа з сялянствам і пашырэння ўплыву горада на вёску без надання выключнай увагі рабоце па развіццю беларускай культуры.
    Такім чынам. канстатавалася ў рэзалюцыі. лозунг. які КП(б)Б павінна прыняць у культурнай рабоне. гэта лозунг беларусізацыі. Пры раўнапраўі ўсіх нацыянальнасцей. абавязковасні з боку ўрада і партыі забяспечыць развіццё культуры кожпай з іх. умове прызнання дзяржаўнымі мовамі чатырох моў справа развіцця літаратуры, школы. усёй культуры на беларускай мове прызнаецца першай і асноўнай справай'.
    Рэзалюцыя засведчыла шырокі падыход да абгрунтавання палітыкі бсларусізацыі. Яе неабходпаснь вынікала як з задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацавання сувязей горада з вёскай, так і з палітычнага момапту, узняцця культуры карэннай нацыянальнасці. Усё гэта адпавядала зместу і накіраванасці новай эканамічнай палітыкі.
    На працягу адносна невялікага адрэзку часу, у сярэдзіне 20-х гадоў, у Беларускай ССР былі дасягнуты несумненныя поспехі ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі. Беларуская мова пачала ўводзіцна ў дзяржаўных установах. Калі ў 1925 г. ёю валодала толькі 22 % работнікаў рэспубліканскага звяна і 36 — акружнога і раённага, то ў 1927 г. — адпаведна 80 і 70 %.
    Актыўна распаўсюджвалася беларуская мова ў агульнаадукацыйнай, сярэднеспецыяльнай і вышэйшай школах. Так, у 1926/27 навучальным годзе 10 з 14 педагагічных тэхнікумаў працавалі на роднай мове. Значная ўвага надавалася “карэнізацыі кадраў", г.зн. павелічэнню ўдзельнай вагі асоб беларускай нацыянальнасці ў складзе кіруючых работнікаў партыйнага, савецкага. прафсаюзнага, камсамольскага апа-
    1	НАРБ, ф.4, воп.20, спр.12, арк.З—4.
    ратаў. Ужо ў 1927 г. у агульнай колькасці членаў местачковых саветаў беларусаў налічвалася 53,2 %'. Больш адметнае месца ў перыёдыцы займалі беларускамоўныя газеты і часопісы. Выданне літаратуры таксама ў значнай ступені ажыццяўлялася на мове карэннага насельніцтва. Усё гэта сведчыла аб тым, што ў правядзенні палітыкі беларусізацыі адбыліся прыкметныя зрухі.
    Характару новай эканамічнай палітыкі ў першай палове 20-х гадоў у цэлым адпавядаў такі важны напрамак грамадска-палітычнага жыцця, як выбарчыя кампаніі саветаў. Удзел насельніцтва ў выбарах саветаў спачатку быў дастаткова дэмакратычным, без заарганізаванасці з боку партыйна-дзяржаўных органаў, якая, аднак, паступова нарастала. У 1924 г. у БССР у выбарах мясцовых саветаў прынялі ўдзел 35,57 % выбаршчыкаў. Характэрнай рысай гэтых выбараў былі значныя адхіленні ў розных мясцовасцях ад сярэдніх паказчыкаў. У 50 раёнах БССР у іх удзельнічала менш як 35 % выбаршчыкаў, а ў 17 — не больш за 15 %.
    Дадзеная акалічнасць патрабавала правядзення паўторных выбараў у тых саветах (пераважна сельскіх), дзе адзначаўся слабы ўдзел насельніцтва ў галасаванні. Гэтыя выбары адбыліся ў лютым— сакавіку 1925 г. і ахапілі 737 саветаў з 1208. Што датычыць Гомельскай губерні, то тут яны прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах. У час выбарчай кампаніі быў улічаны вопыт папярэдніх выбараў і ўзмоцнена агітацыйна-прапагандысцкая работа. Яе спалучэнне з поспехамі ў аднаўленні народнай гаспадаркі, перш за ўсё сельскагаспадарчай вытворчасці, прывяло да павышэння грамадска-палітычнай актыўнасці насельніцтва. У сярэднім па Беларускай ССР у паўторных выбарах у сельскія саветы ўдзельнічалі 42,6% выбаршчыкаў. Значнай была актыўнасць у Гомельскай губерні, дзе ў галасаванні прынялі ўдзел 61,7% выбаршчыкаў-’.
    Выбары ў 1926—1927 гг. прайшлі пры сярэдняй актыўнасці насельніцтва. На вёсцы яўка на выбарчыя ўчасткі складала 46,3 %. У параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй адзначаўся рост, але невялікі. Грамадскае жыццё ішло мерным крокам. Гэта натуралыіае развіццё палітычных працэсаў было
    1	Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. C.121, 123.
    2	І'історыя Беларускай ССР. Т.З. С.268—271.
    ўстойлівым, пакуль яго не парушылі суб’ектыўныя падыходы вярхоўнага партыйнага і савецкага кіраўніцтва краіны. У канцы 20-х гадоў масіраваная ідэалагічная дзейнасць партыйных і савецкіх органаў, узмацненне наступлення на заможную частку горада і вёскі, асабліва ў сувязі з “хлебнымі” цяжкасцямі 1927 — 1928 гг., прывялі да большай палітычнай актывізацыі насельніцтва ў час выбараў у саветы. Ужо выбарчая кампанія 1929 г. праходзіла ва ўмовах наступлення на дэмакратычныя заваёвы, звязаныя з новай эканамічнай палітыкай. Больш адчувальнымі сталі адміністрацыйна-камандныя метады кіраўніцтва. Абвастрылася класавая барацьба, якая з'яўлялася не столькі вынікам сацыяльнаэканамічнага развіцця, колькі была інспірыравана сталінскім партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам. Дэмакратычныя падыходы да грамадска-палітычнай дзейнасці пачыналі ўсё больш падмяняцца адміністрацыйным націскам.