• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Разам з тым нельга не адзначыць, што ў вучэнні Маркса і Энгельса ўтрымліваўся грунтоўны аналіз буржуазнага грамадства, яго эканамічных адносін, сацыяльнай сферы, грамадска-палітычнага жыцця. Асабліва падрабязна аналізавалася эканамічная сістэма, яе дадатныя бакі і перш за ўсё супярэчнасці і антаганізмы. Гэта было зроблена ў мэтах выпрацоўкі эканамічнай мадэлі будучага сацыялістычнага і камуністычнага грамадства.
    Такія адносіны да існуючага ладу жыцця, як і да папярэдніх набыткаў чалавецтва і да іх стваральнікаў, у многім былі пераняты бальшавіцкай партыяй. Разам з тым у працах Леніна былі зроблены новыя вывады ў прымяненні да больш высокага этапа развіцця капіталізму. Аднак адмоўныя адносіны да тых, хто быў не згодны з бальшавіцкай платформай, увесь час заставаліся цвёрдымі і нават жорсткімі. Асабліва рэльефна гэта выявілася пасля прыходу бальшавікоў да ўлады. Вядомы дэвіз: “Хто не з намі — той супраць нас” не пакідаў месца ў грамадстве тым, хто сумняваўся ці тым больш пярэчыў палітыцы балыпавікоў. Суровыя адносіны не толькі да праціўнікаў, але і да тых, хто быў паміж барыкадамі, з самага пачатку рабілі бальшавіцкую ўладу бескампраміснай, жорсткай, якая не ўспрымае ніякіх пярэчанняў.
    Тон у гэтай справе задаваў кіраўнік партыі і савецкай дзяржавы — Ленін. Яго пісьмовая спадчына ўтрымлівае вялікую колькасць рэзкіх ацэнак праціўнікаў савецкай улады, патрабаванняў непрымірымай барацьбы з імі, цвёрдасці і рашучасці ў дасягненні пастаўленых мэт. Ва ўмовах грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі гэта ўспрымалася як зусім звычайны падыход. Аднак пазней, у прынцыпова новых абставінах, у час аднаўлення гаспадаркі і далейшага мірнага будаўніцтва, многія дзеячы партыі і дзяржавы разумелі гэта літаральна як кіраўніцтва да дзеяння без асаблівай карэкціроўкі на якасна новыя ўмовы жыцця.
    Ілюстрацыяй да гэтага, у прыватнасці, можа быць ленінская характарыстыка інтэлігенцыі, дадзеная ў яго знакамітым артыкуле “Як арганізаваць спабор-
    ніцтва?”, напісаным у пачатку 1918 г. У ім, у прыватнасці, гаварылася: “Рабочыя і сяляне ніколькі не заражаны сентыментальнымі ілюзіямі паноў, інтэлігентаў, усіх гэтых наважызненскіх і іншых хлюпікаў, якія “крычалі” супраць капіталістаў да хрыпаты, “жэстыкулявалі" супраць іх, “грамілі” іх, з тым, каб расплакацца і весці сябе як пабітае шчаня, калі дайшло да справы, да рэалізацыі пагроз, да выканання на практыцы справы звяржэння капіталістаў”1. Гэтыя словы ў многім прадвызначылі будучыя адносіны кіраўнікоў партыі і дзяржавы да інтэлігенцыі, нават у пэўнай ступені да М.Горкага, які ў канцы 1917 г. выдаваў газету “Новая жнзнь”.
    Паплечнікі і вучні Леніна ў сваіх ацэнках сутнасці рэвалюцыйных падзей, вызначэнні метадаў і форм барацьбы за новае жыццё ішлі нярэдка далей свайго настаўніка ў рэзкасці і катэгарычнасці ацэнак. Характэрнымі ў гэтых адносінах з’яўляюцца словы Сталіна, напісаныя ім напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі: “Руская рэвалюцыя звергла нямала аўтарытэтаў. Яе магутнасць выяўляецца, паміж іншым, у тым, што яна не схілялася перад “гучнымі імёнамі”, брала іх на службу ці адкідвала іх у небыццё, калі яны не хацелі ў яе вучыцца... Рэвалюцыя не ўмее ні шкада.ваць, ні хаваць сваіх мерцвякоў...”2
    Гэтыя марксісцка-ленінска-сталінскія падыходы да практыкі рэвалюцыйнай барацьбы і будаўніцтва новага грамадства ўтрымлівалі выразныя аўтарытарныя характарыстыкі. Яны з'явіліся падмуркам для трансфармацыі балыпавіцкай улады ў дыктатарскую, а затым і таталітарную сістэмы.
    Дадзены працэс адбываўся як у Цэнтры, так і на месцах. Магчыма, найбольш яскравай праявай гэтага ў першыя месяцы існавання савецкай улады з’явіўся роспуск Устаноўчага сходу ў пачатку 1918 г. У напісаным Леніным праекце дэкрэта аб яго роспуску гаварылася: “Для сацыялістычнай рэвалюцыі неабходны не так званыя “агулыіанародныя” ўстановы буржуазнага парламентарызму, а класавыя ўстановы працоўных і эксплуатуемых мас.
    Развіццё рускай рэвалюцыі зжыло буржуазны парламентарызм у ходзе барацьбы і згодніцтва,
    'Леннн В.Н. Как органнзовать соревнованне? // Полн. собр. соч. Т.35. C.197.
    2 Правда. 1917. 20 окт.
    стварыўшы савецкую рэспубліку як форму дыктатуры пралетарыяту і бяднейшага сялянства.
    Hi кроку назад”1.
    Аднак разгон Устаноўчага сходу не быў першым захадам бальшавікоў у барацьбе з парламенцкімі формамі праўлення. Яшчэ раней гэта было апрабіравана на месцах, у прыватнасці ў Беларусі, калі быў разагнаны Усебеларускі з’езд. На яго прыбылі 18/2 дэлегаты, з якіх 116/ мелі права рашаючага голасу. Уся гэта вялікая колькасць прадстаўнікоў з месцаў дзялілася на дзве амаль роўныя часткі. Адна з іх падтрымлівала Вялікую беларускую раду, якая дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад савецкай Расіі. Другая частка дэлсгатаў з’яўлялася прыхілыіікамі Беларускага абласнога камітэта, што выступаў за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Тым не менш такія пазіцыі дэлегатаў з’езда прывялі да таго, што з мэтаю абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту 18снежня 1917 г. сваім рашэннем распусціў з’езд і прапанаваў яго прэзідыуму пакінуць межы вобласці і фронту2.
    Разгон Усебёларускага з’езда, як і праз некалькі тыдняў роспуск Усерасійскага ўстаноўчага сходу, быў зроблены ў час трыумфальнага і адносна бяскроўнага шэсця савецкай улады па краіне, яшчэ да пачатку грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі. г.зн. ва ўмовах мірнага развіцця рэвалюцыі. Дадзенымі актамі была зроблена сур’ёзная заяўка не толькі на ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту, але і на яе перарастанне ў аўтарытарнае праўленне. Такая лінія тым больш была пацверджана праз паўгода, калі пасля разгрому ў пачатку ліпеня 1918 г. узброенага выступлення левых эсэраў бальшавікі фактычна сталі здзяйсняць аднапартыйнае праўленне. Гэта быў шлях, які немінуча вёў да бескантрольнага і неабмежаванага адзінаўладдзя.
    Адпаведна гэтаму напра.мку кіравання грамадствам ствараліся органы савецкай улады. У цэлым яны адпавядалі рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры рабочых і сялян. Аднак асноўныя працоўныя класы краіны — рабочыя і сяляне — не былі падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Яны не мелі ні ад-
    1 Ленйн В.Н. Проект Декрета о роспуске Учреднтельного собранмя // Полн.собр.соч. Т.35. С.232.
    2 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С.53—54.
    паведных ведаў, ні агульнай культуры, а тым больш культуры палітычнай, ні практычнага вопыту. Вялікай перашкодай у гэтых адносінах з’яўлялася непісьменнасць пераважнай большасці насельніцтва. У такіх умовах уладу, якую павінны былі ажыццяўляць рабочыя і сяляне, узялася выконваць балынавіцкая партыя. Таму на практыцы ў новай сістэме кіравання грамадствам асноўная роля стала належаць не саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, а надзвычанным органам — ваенным рэвалюцыйным камітэтам, камітэтам беднаты, рэвалюцыйным трыбуналам, надзвычайным камісіям, упаўнаважаным, камісарам і інш. Ужо з самага пачатку праўлення бальшавікоў шырокія пласты працоўных былі фактычна адхілены ад рэальнай улады, хаця ў розных дэкларацыях і заявах гэта шматразова сцвярджалася. Яны былі толькі выканаўцамі палітычнай волі кіраўнікоў партыі і дзяржавы.
    Характэрная ў гэтых. адносінах дзейнасць камітэтаў беднаты (камбедаў). Іх з’яўленне абумоўлена ўстанаўленнем бальшавіцкай уладай харчовай дыктатуры. Адпаведна дэкрэту Усерасійскага ЦВК і СНК РСФСР ад 9 мая 1918 г. “Аб прадастаўленні ІІаркамхарчу надзвычайных паўнамоцтваў па барацьбе з вясковай буржуазіяй, якая хавае хлебныя запасы і спекулюе імг, у краіне пачалі стварацца надзвычайныя органы — камбеды для таго, каб сілаю забіраць у сялянства, у першую чаргу ў яго заможнай часткі, хлеб без усялякага выкупу. Гэта рабілася згодна з пісьмом Леніна да рабочых Петраграда, напісаным 22 мая 1918 г., у якім ён заклікаў іх арганізаваць “вялікі “ крыжовы паход” супраць парушальнікаў найстражэйшага дзяржаўнага парадку ў справе збору. падвозу і размеркавання хлеоа...
    Па ўсёй краіне партыйнымі органамі было створана мноства камбедаў і спецыяльных харчовых атрадаў, якія канфіскоўвалі ў сялянства нажыты нялёгкай працай хлеб. Дзейнасць гэтых органаў была даволі выніковай. Дастаткова сказаць, што харчовыя атрады, створаныя з рабочых, і камітэты беднаты Заходняй вобласці, куды ўваходзілі многія беларускія землі, нарыхтавалі восенню 1918 г. 32.8 млн пудоў збожжа2.
    Камітэты беднаты дзейнічалі на працягу ўсёй другой паловы 1918 г. Яны з’яўляліся часовымі і над-
    1 Ленйн В.Н. О голоде (пнсьмо к пнтерскнм рабочнм) // Полн. собр.соч. Т.36. C.361 — 362.
    2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.З. C.112.
    звычайнымі органамі. Адносіны да іх з боку сялянства былі складанымі. Некаторыя беднякі дапамагалі ў дзейнасці гэтых фарміраванняў, а заможныя гаспадары і сераднякі іх моцна ненавідзелі. Канфіскацыя хлеба ў сялян першая буйнамаштабная акцыя ўлады бальшавікоў. Хоць яна была праведзена з мэтаю не дапусціць у краіне голаду, аднак спосабы, метады і формы яе ажыццяўлення з’яўляліся выключна адміністрацыйнымі, аўтарытарнымі.
    Распаўсюджанай практыкай у працэсе ўсталявання новай улады з’яўлялася стварэнне рэвалюцыйных камітэтаў — рэўкомаў. Яны атрымалі шырокас распаўсюджанне. У прыватнасці, пасля адыходў войскаў кайзераўскай Германіі з тэрыторыі Беларусі ў канцы 1918 г. і ўступлення Чырвонай Арміі 1 студзеня 1919 г. быў створаны Навагрудскі павятовы рэвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада на дадзенай тэрыторыі. Павятовыя саветы рабочых, сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў, якія раней існавалі ў мястэчку Мір і ў горадзе Навагрудку, ліквідаваліся. На аснове загаду па Мінскай ваеннай акрузе ўсе пастановы мясцовага рэвалюцыйнага камітэта ці яго выканаўчага органа (выканкома) павінны былі змацоўвацца ў час ваеннага становішча подпісам павятовага ваеннага камісара. Калі гэтага подпісу не было, дакументы лічыліся несапраўднымі1. Для тагачасных абставін такі парадак можна лічыць апраўданым. Іншая справа, што нярэдка ён заставаўся і тады, калі надзвычайныя ўмовы знікалі. У большасці выпадкаў такая практыка работы з ваенных часоў пераходзіла і на мірную рэчаіснасць, трансфармавалася ў адпаведныя формы.