Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
караецца вышэйшай мерай пакарання, з заменай у выпадку змякчаючых віну акалічнасцей пазбаўленнем волі ці высылкай за мяжу”. Гэтыя прапановы былі ўлічаны ў раздзеле крымінальнага кодэксу “аб контррэвалюцыйных злачынствах"2.
Дадзеныя і іншыя ленінскія палажэнні выкарыстоўваліся пры распрацоўцы мер пакарання тых, хто не падзяляў палітыку бальшавіцкай улады ці тым больш супрацьдзейнічаў ёй. Да гэтай праблемы вышэйшае партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва краіны звярталася перыядычна. Так, 22 лістапада 1923 г. палітбюро ЦК РКП(б) даручыла камісіі ў складзе Дзяржынскага, Крыленкі, Куйбышава, Калініна ў месячны тэрмін перагледзець савецкую карную палітыку, у прыватнасці пытанне аб прымяненні расстрэлу як вышэйшай меры пакарання. Аднак знойдзеныя дакументы не раскрываюць сутнасці ўнесеных прапаноў і прынятых рашэнняў3.
У перыяд дзеяння новай эканамічнай палітыкі і на яе аснове адносна дэмакратычнага развіцця краіны на самым высокім узроўні прымаліся рашэнні, скіраваныя на ўзмацненне карных мер. Аб гэтым сведчаць пратаколы пасяджэнняў вышэйшага выканаўчага партыйнага органа — палітбюро ЦК УКП(б). Шэраг такіх рашэнняў з’явіўся ў 1926 г. Так, 29 красавіка палітбюро дало АДПУ права па-за судовага разбору па справе Воліна і непасрэдна звязаных з ім людзей. Пры гэтым АДПУ прапаноўвалася ў яго далейшай працы ўлічыць абмен думкамі, што адбыўся пры абмеркаванні дадзенага пытання4.
1 Ленйн В.Н. Полн. собр. соч. Т.45. C.190.
2 Там жа. С. 190, 549.
3 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр. 1, арк.ЗО.
4 Там жа. спр.З, арк.55.
14 кастрычніка гэтага ж года ў пастанове палітбюро па справе Гадзіевых было вырашана прымяніць да галоўных віноўнікаў вышэйшую меру сацыяльнай абароны, г.зн. расстрэл, без усялякага памілавання. Пастанова таксама ўтрымлівала патрабаванне весці працэс у па-за судовым парадку і са змяшчэннем у газетах кароткага паведамлення. Каб усё гэта было здзейснена, вырашылі даць дырэктыву суду Такая ўстаноўка прадвызначала прыгавор і дала судоваму органу толькі права выказаць яго ў адпаведнай форме. Пры гэтым незалежнасць суда была поўнасцю праігнаравана.
Займалася палітбюро ЦК УКП(б) і пытаннямі, звязанымі з прымяненнем мер пакарання да членаў партыі. У прыватнасці, рашэннем ад 19 красавіка 1928 г. было вызначана забараніць арышт і высылку камуністаў. Разам з тым у выключных выпадках дапускаўся вобыск падазроных у антыпартыйных дзеяннях членаў партыі. Аднак гэта магло быць ажыццёўлена абавязкова з ведама і дазволу адпаведных партыйных органаў2. Прыняцце дадзенай пастановы было не выпадковым. Значыць, меліся адпаведныя факты беспадстаўных арыштаў членаў партыі. Аднак такія намеры ў гэты час яшчэ былі спынены.
Што датычыць непалітычных спраў, грамадзянскага ці нават крымінальнага зместу, то ў 20-х гадах судовая дзейнасць савецкай дзяржавы ў асноўным адпавядала ўраўнаважанай практыцы, калі абыходзіліся без прымянення надзвычайных мер. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць звесткі па Беларускай ССР аб працы судовых органаў. Па стану на пачатак 1926 г. у нарсудах рэспублікі знаходзіліся 9,2 тыс. грамадзянскіх спраў. За паўгода ў суды іх паступіла 45 тыс., было разгледжана 40,3 тыс. Аднак да 1 ліпеня 1926 г. колькасць неразгледжаных спраў узрасла амаль да 14,6 тыс,
Звяртае на сябе ўвагу даволі мяккі характар вынесеных прыгавораў па разгледжаных грамадзянскіх справах. Штрафы атрымалі 36 % усіх асуджаных, прымусовыя работы — 22,6, розныя тэрміны турэмнага зняволення — 22,4, былі пазбаўлены волі ўмоўна 16 %. Сацыяльны склад асуджаных быў наступным. Сяляне-беднякі складалі амаль палову — 49 %, сераднякі 35,5, заможныя гаспадары 1,5 %. Удзельная вага
1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.162, спр. 4, арк. 3.
2 Там жа, спр. 6, арк. 64.
рабочых раўнялася 5,5 %, служачых 2,5 %. На дэкласаваныя элементы прыйшлося 6 %1.
Нягледзячы на адносны дэмакратызм новай эканамічнай палітыкі, у 20-х гадах у практыку работы ўладных структур усё больш уваходзіў пільны нагляд за творчай і навуковай інтэлігенцыяй. Ініцыятыва пры гэтым зыходзіла ад вышэйшага кіраўніцтва. Каб трымаць пад кантролем намеры інтэлігенцыі, яе імкненне да аб’яднання ў творчыя саюзы, 12 чэрвеня 1922 г. ЦВК РСФСР выдаў указ “Аб парадку зацвярджэння і рэгулявання таварыстваў і саюзаў, якія не прадугледжваюць мэт атрымання прыбытку, і аб парадку нагляду за імі". Адпаведны дакумент у Бсларускай ССР быў прыняты 13 кастрычніка гэтага ж года. У сувязі з дадзенымі пастановамі ранейшае свабоднае існаванне творчых саюзаў, суполак, гурткоў, таварыстваў пачынала рэгламентавацца. Іх трэба было рэгістраваць у наркамаце ўнутраных спраў рэспублікі. Усе матэрыялы, звязаныя з рэгістраныяй, правяраліся ў сакрэтным аддзеле ДПУ Беларусі.
Устаноўлены парадак быў прыменены, калі група беларускіх літаратараў, згодна з пастановай арганізацыйнага сходу, накіравала дакументы з просьбай зацвердзіць таварыства пад назвай “ВІР”. Заяву падпісаў І.Луцэвіч (Янка Купала), З.Жылуновіч (Цішка Гартны), І.Пятровіч (Янка Нёманскі), М.Кудзелька (М.Чарот), іншыя літаратары, усяго 11 чалавек. Сярод прадстаўленых дакументаў быў грунтоўна распрацаваны статут. Усё гэта адпаведна правяралася ў першую чаргу з мэтай высвятлення “палітычных фізіяномій заснавальнікаў”. У адпаведных матэрыялах Янка Купала, у прыватнасці, характарызаваўся як “беларускі пісьменнік-шавініст”. Аднак самай вялікай крамолай з'яўлялася тое, што сярод заснавальнікаў былі два члены кампартыі — З.Жылуновіч і М.Кудзелька. У выніку дадзеная заява бсларускіх літаратараў так і не была задаволена, у стварэнні таварыства ім адмовілі'-.
Нягледзячы на гэта, намаганні ў дадзеным напрамку працягваліся. У сувязі з тым што ў краіне дзейнічала новая эканамічная палітыка і пачала
1 НАРБ, ф.4, воп.2І, спр.64, арк.75.
2 Гесь ,4. "ВІР", які так і не завіраваў //Літаратура і мастацтва. 1996. 27 снеж.
ажыццяўляцца беларусізацыя, гэтыя намаганні прынеслі станоўчыя вынікі. У 1924 г. у рэспубліцы ўзнікла ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк . У 1926 г. частка літаратараў выйшла з яго і стварыла літаратурна-мастацкае згуртаванне “Узвышша". У наступным годзе пісьменнікі пераважна старэйшага і сярэдняга пакаленняў сфарміравалі літаратурнае аб’яднанне “Полымя”. Яшчэ пазней, у 1928 г., была створана беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў — БелАПП. Яна ўзнікла ў першую чаргу па ініцыятыве партыйных органаў з мэтаю падтрымкі літаратарамі сацыялістычнага будаўніцтва.
Многія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Беларусі займалі актыўную пазіцыю ў шмат якіх пытаннях грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Перш за ўсё іх цікавіў суверэнітэт Беларускай ССР у складзе Савецкага Саюза. У прыватнасці, аб гэтым ішла гаворка ў “мяцежным лісце” першаму сакратару ЦК КП(б)Б А.Крыніцкаму, які быў накіраваны 12 кастрычніка 1925 г. беларускімі пісьменнікамі А.Ажгірэем, А.Александровічам, М.Зарэцкім. Гэта пісьмо з’явілася ў сувязі з дакладам Крыніцкага на сходзе членаў бюро ячэек Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі, які быў зроблены 18 верасня 192э г. Дакладчыка асабліва непакоіў уплыў дробнабуржуазнай інтэлігенцыі, які ва ўмовах Беларусі быў абвешчаны “найбольш небяспечным ”.
Аўтары пісьма ўстрывожыліся ў сувязі з разуменнем ім суверэннасці Беларусі. Гэта трывога была выклікана тым, што, згодна яго ўяўленням. БССР з’яўлялася не самастойнай дзяржавай, як РСФСР, а самастойнай дзяржавай у двукоссі. Перш чым пісаць аб гэтым, заўважалі аўтары, варта паставіць пытанне аб скасаванні адпаведных артыкулаў і раздзелаў саюзнай Канстытуцыі.
Дадзенае пісьмо выклікала значны рэзананс у кіруючых колах рэспублікі. Яно фігуравала на пленуме ЦК КП(б)Б, які пачаўся 15 кастрычніка 1925 г. У справаздачы цэнтральнага камітэта IX з’езду кампартыі Беларусі, які працаваў 8 — 12 снежня 1925 г., адзначалася, што аўтарам пісьма растлумачылі афіцыйны пункт гледжання на ўзнятае імі пытанне. Была праведзена адпаведная работа ў пісьменніцкіх арганізацыях. Адносна ўсебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк" было прынята адпаведнае рашэнне. У выніку яго першы з’езд падтрымаў палітыку ЦК КП(б)Б і заклеймаваў “тую невялікую групу беларускай інтэлігенцыі, якая вядзе барацьбу
супраць дыктатуры пралетарыяту і імкнецца павесці працоўныя масы Беларусі па нацыянальна-дэмакратычнаму шляху”1.
У наступны час работа літаратараў, як і наогул інтэлігенцыі, а таксама нацыянальнае пытанне ў цэлым перыядычна абмяркоўваліся на пленумах ЦК КП(б)Б. Яны былі важным напрамкам у рашэннях з’ездаў кампартыі Беларусі. Партыйная лінія ў адносінах да інтэлігенцыі зводзілася да таго, каб не столькі прыцягваць яе да партыі, колькі “дыферэнцыраваць і проціпастаўляць адну частку інтэлігенцыі другой”2.
Супрацьпастаўленне — характэрная рыса палітыкі бальшавіцкай партыі ў адносінах да інтэлігенцыі. Самае радыкальнае стаўленне было да тых яе прадстаўнікоў, якія ішлі па шляху змагання з савецкай уладай. У Беларускай ССР у 20-х гадах гэта былі, у прыватнасці, лістападаўцы — члены невялікай арганізацыі, якой кіраваў настаўнік, удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., сябра К.Міцкевіча (Я.Коласа) Г.Лістапад. Нелегальная антысавецкая група лістападаўцаў была створана ў канцы 1924 г. у Слуцку. Яна выдавала беларускі часопіс “Наша слова”.
Выяўленне органамі АДПУ ў 1925 г. дадзенай групы моцна ўстрывожыла вышэйшае партыйнае кіраўніцтва. Гэта пытанне стала прадметам абмеркавання на пасяджэнні палітбюро ЦК УКП(б) 28 студзеня 1926 г. Было вырашана весці справу да судовага працэсу над дадзенай “падпольнай контррэвалюцыйнай арганізацыяй”. Аднак гэты працэс павінен праходзіць без палітычнага шуму, справу слухаць не ў вышэйшым судзе Беларусі, а ў агульным парадку, у акруговым судзе, па падсуднасці. Вышэйшы партыйны выканаўчы орган таксама вырашыў, каб палітычнае абвінавачванне было засяроджана на наступных момантах:
а) сувязь абвінавачанага Лістапада з польскай дыфензівай і яго контррэвалюцыйнае мінулае;
б) антысеміцкі характар групы;
в) імкненні групы раскалоць саюз рабочых і сялян;
г) планы групы прымеркаваць узброенае паўстанне іменна да моманту магчымай у будучым вайны;
д) роля інтэлігенцыі і ў прыватнасці Міцкевіча.
1 Платонаў Р. Мяцежны ліст //Чырвоная змена. 1995. 9 лют.