Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Разам з навядзеннем рэвалюцыйнага парадку, падаўленнем супраціўлення тых, .хто перашкаджаў мерапрыемствам улады бальшавікоў, усталяваннем даволі жорсткага рэжыму павятовыя рэвалюцыйныя камітэты займаліся і стваральнымі справамі гаспадарчай, сацыяльнай і культурнай накіраванасці. У прыватнасці, 16 верасня 1920 г. Навагрудскі павятовы рэвалюцыйны камітэт выдаў загад № 40, у якім гаварылася, што ў горадзе Навагрудку калісьці жыў вядомы ўсяму свету вялікі польскі пісьменнік і паэт Адам Міцкевіч. Пасля яго застаўся дом, у якім ён жыў, бібліятэка і інш. Савецкая ўлада, якая з'яўляецца носьбітам культуры, памятае аб тых^хто на гэтай ніве працаваў, і памяць аб іх, увекавечаную іх
Памяць. Навагрудскі раён. Мн., 1996. С.244.
працамі, зберагае. У сувязі з гэтым было загадана, каб дом, у якім жыў паэт, неадкладна вызваліць ад тых, хто там жыве, даць ім кватэры і перадаць будынак у падпарадкаванне павятоваму аддзелу народнай адукацыі. Аддзелу прадпісвалася неадкладна прыступіць да арганізацыі ў гэтым доме музея ці народнай бібліятэкі імя Міцкевіча. Акрамя таго, ставілася задача сабраць у павеце ўсе кнігі і іншыя помнікі, якія маюць дачыненне да жыцця і творчасці паэта, і перадаць іх музею ці бібліятэцы'. Такім чынам, у дзейнасці рэвалюцыйных камітэтаў былі і стваральныя бакі, звязаныя з наладжваннем гаспадарчага і культурнага жыцця і нават з захаваннем памяці аб мінул ы м.
Аднак асноўнай асаблівасцю гэтых і іншых органаў улады ў першыя гады праўлення бальшавікоў быў іх надзвычайны характар. Ва ўмовах грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі гэта яшчэ можна было б пэўным чынам абгрунтаваць. Аднак практыка дзейнасці надзвычайных оргаііаў перыядычна выкарыстоўвалася пазней у мірных умовах, калі яна не магла мець ніякага апраўдання. Гэта яўныя прыкметы аўтарытарнага праўлення, якое мела тэндэнцыю перарастання ў таталітарнае.
Характэрнай асаблівасню палітычнай дзейнасці вышэйшага партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва краіны з’яўлялася тое, што сапраўдныя намеры нярэдка даводзілася да пэўнага часу маскіраваць, каб не страціць падтрымку тых ці іншых нацыянальных альбо сацыяльных груп населыііцтва. Яскрава гэта праявілася ў адносінах Цэнтра да нацыянальнага самавызначэння народаў, што пражывалі на ўскраінах Расіі. У поўнай ступені дадзеная акалічнасць адносілася і да Іэеларусі.
Аб’явіўшы права народаў на самавызначэнне аж да аддзялення, бальшавіцкая партыя тым не менш не спяшалася выконваць свае аояцанні. Фактычна толькі Фінляндыя, Польшча і Прыбалтыйскія краіны з-за адпаведных унутраных і знешнепалітычных абставін змаглі атрымаць незалежнасць. Што датычыць Беларусі, то вядомы адмоўныя адносіны бальшавікоў як у Цэнтры, так і на месцы да ідэі стварэння беларускай незалежнай дзяржавы. Аднак ва ўмовах акупацыі кайзераўскімі войскамі значнай часткі Беларусі, у тым ліку Мінска, яна была аб’яўлена Беларускай Народнай Рэспублікай, нягледзячы на тое што германскія акупанты ніколі не збіраліся ісці насустрач яе кіраўнікам у ажыццяўленні іх палітычных наме-
1 Памяць. Навагрудскі раён. С. 249.
раў. Таму да рэальнага стварэння беларускай дзяржавы справа не дайшла. Тым не менш факт аб’яўлення 25 сакавіка 1918 г. БНР садзейнічаў стварэнню 1 студзеня 1919 г. Беларускай ССР. Як і іншыя савецкія рэспублікі. БССР была своеасаблівым дзяржаўным фарміраваннем, дзе асноўная ўлада належала Цэнтру, а мясцовыя органы былі яму моцна падпарадкаваны.
Пазіцыю бальшавіцкага кіраўніцтва ў першыя гады савецкай улады ў нацыянальным пытанні пазней даволі адкрыта растлумачыў Сталін. 22 верасня 1922 г. ён пісаў Леніну: “За чатыры гады грамадзянскай вайны, калі мы з прычыны інтэрвенцыі вымушаны былі дэманстраваць лібералізм Масквы ў нацыянальным пытанні, мы паспелі выхаваць сярод камуністаў, самі таго не жадаючы, сапраўдных і паслядоўных сацыял-незалежнікаў... Маладое пакаленне камуністаў на ўскраінах гульню ў незалежнасць адмаўляецца разумець як гульню, настойліва прызнаючы словы аб незалежнасці за чыстую манету і таксама настойліва патрабуючы ад нас правядзення ў жыццёлітары Канстытуцыі незалежных рэспублік”1.
Аднак Цэнтру даводзілася лічыцца з сур’ёзнымі адносінамі маладога пакалення камуністаў на месцах да нацыянальнага пытання. Гэта з’явілася адной з важкіх падстаў для правядзення ў сярэдзіне 20-х гадоў палітыкі беларусізацыі, украінізацыі і інш.
Што датычыць першых гадоў існавання бальшавіцкай ўлады, перыяду грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі, то на месцах часамі праяўлялася радыкальнае імкненне да самавызначэння. Гэтыя дзеянні мелі месца і на Беларусі. Так, у сярэдзіне лістапада 1920 г. на непрацяглы час, усяго на чатыры дні, была аб'яўлена Койданаўская самастойная рэспубліка, што зявілася спробай адстаяць незалежнасць часткі беларускай зямлі. Была прынята адозва да насельнінтва. у якой змяшчаўся заклік да змагання “за вольную Беларусь". Меркавалася наладзіць абарону мястэчка Койданава, ажыццявіць іншыя меры-.
Больш маштабным і працяглым стала Слуцкае выступленне. Гэта быў складаны рух, які выліўся ва ўзброеную барацьбу і ў якім удзельнічалі ў адкрытай ці скрытай формах разнародныя палітычныя і
1 Чырвоная змена. 1995. 9 лют.; Народная воля. 1977. 11 крас.
Літаратура і мастацтва. 1994. 2 верас.
саныяльныя групы пры перавазе рэвалюцыйна-дэмакратычпых элементаў нацыянальнай скіраванасці. Галоўнай сілай з’яўляліся сяляне Слуцкага. Бабруйскага, іншых паветаў, а таксама некаторыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенныі. У руху прымалі ўдзел ці аказвалі на яго ўплыў прыхілыіікі Б.Савінкава. С.Булах-Булаховіча. арганізацыі "Зялёпы дуб”. Найвышэйшай рады. урада БНР.
Колькаснь удзельнікаў выступлсння вагалася ад 2— 3 тыс. байцоў да 10—12 тыс. разам з рэзервам. Для гэтага руху характэрныя як арганізаваны, так і стыхійны пачаткі. Арганізаванай палітычнай сілай на падрыхтоўчым этапе з’яўляўся Беларускі нацыянальны камітэт Слуцка, які меў польскую арыентацыю. На развіццё падзей уплывалі таксама беларускія эсэры, што выступалі за незалежнасць Беларусі і падтрымлівалі ўрад БНР.
14—15 лістапада 1920 г. у Слуцку ў час другой польскай акупаныі горада адбыўся Першы беларускі з’езд Случчыны. 1 Іа ім прысутнічала звыш 100 дэлегатаў. З'езд выбраў Раду Случчыны Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна ўключала 17 чалавек на чале з беларускім эсэрам Б.Пракулевічам. Рада Случчыны 21 лістапада абвясціла дэкларацыю, якая заклікала змагацца за “незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах” і за інтаээсы беларускага сялянства. У канцы лістапада — пачатку снежня 1920 г. рада сфарміравала Перідую Слуцкую брыгаду стральцоў БНР у складзе двух палкоў.
Баявыя дзеянні слуцкіх паўстанцаў вяліся супраць Чырвонай Арміі ў форме кароткачасовых баёў і асобных сутычак. Але сілы былі няроўныя, і ўжо ў першай палове снежня частка паўстанцаў вымушана была пайсці ў Польшчу, дзе іх раззброілі і інтэрніравалі польскія ўлады. Астатнія вялі барацьбу партызанскімі метадамі і пасля заключэння ў сакавіку 1921 г. Рыжскага міру.
Накіраванасць руху была ў першую чаргу антыкамуністычнай, у меншай ступені антысавецкай. Рух развіваўся пры падтрымцы польскіх кіруючых колаў, зацікаўленых у аслабленні ўплыву савецкай Расіі на Беларусь. Прычыны выступлення заключаліся ў незадавальненні сялянства палітыкай “ваеннага камунізму”, гаротным становішчы народа, нацыянальным і сацыяльным прыгнёце з боку розных рэжымаў, якія часта мяняліся. Выступленне мела нацыянальна-
вызваленчую накіраванасць. Яно стала значнай падзеяй у гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху за незалежную беларускую рэслубліку.
Такім чынам, у першыя гады існавання балынавіцкая ўлада ў сваёй дзейнасці па арганізацыі рэвалюцыйных пераўтварэнняў, бараньбы з замежнай інтэрвенцыяй і тымі, хто супраньдзейнічаў ёй унутры краіны, шырока выкарыстоўвала надзвычайныя органы, аўтарытарныя формы і метады правядзення палітычнай лініі. Спецыфічныя ўмовы грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі патрабавалі цвёрдасці для дасягнення пастаўленых мэт. Аднак пры гэтым разганяліся ў Цэнтры і на месцах выбарныя органы, уманоўвалася аднапартыйнасць, практыкавалася палітычная гульня ў нацыянальным пытанні. Гэтымі і іншымі дзеяннямі закладваліся асновы таталітарнага праўлення.
2. Поспехі ў ажыццяўленні НЭПа
і стаўка на таталітарызм асноўная супярэчнасць 20-х гадоў
Прыняцце X з’ездам Р1\П(б) новай эканамічнай палітыкі было аператыўнай рэакцыяй кіраўніка партыі і дзяржавы Леніна на змяненне ўнутрыпалітычных абставін. Яны заключаліся ў распаўсюджанні незадавальнення бальшавіцкай уладай сярод працоўных, перш за ўсё сялян, у сувязі з харчовай развёрсткай і іншымі непапулярнымі мерамі. Значны размах набылі ўзброеныя сялянскія выступленні. Вялікі рэзананс мела паўстанне ў Кранштаце.
Замена харчовай развёрсткі харчовым падаткам. іншыя дзеянні дазволілі зняць вастрыню праблемы. хаця многія кіраўнікі розных узроўняў, радавыя партыйцы лічылі, што ўвядзеннс НЭПа азначае здраду камуністычным ідэалам, здачу рэвалюцыйных заваёў. У першую чаргу яны бачылі гэта ў дапушчэнні ў гаспадарку прыватнага капіталу і ўласніка, у выкарыстанні арэнды зямлі, наёмнай працы, іншых мерапрыемстваў нэпаўскага характару.
Аднак менавіта новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін не толькі аднавіць разбураную першай сусветнай і грамадзянскай войнамі, замежнай ваеннай інтэрвенцыяй гаспадарку, але і перайсці да далейшага будаўніцтва новага жыцця на
аснове сацыялістычных прынцыпаў. Дастаткова сказань, што на працягу 1924—1928 гг. у Беларускай ССР прадукцыя фабрык і заводаў вырасла ў 2,3 раза. Працэс аднаўлення прамысловасці рэспублікі быў завершаны ў 1926/27 гаспадарчым годзе. Найбольш дынамічна аднаўляліся і атрымалі далейшае развіццё такія галіны. як тарфяная, металаапрацоўчая, электратэхнічная. Інтэнсіўна ішло нарошчванне паказчыкаў металаапрацоўчых заводаў. Толькі на працягу 1922 — 1926 гг. яны павялічылі вытворчасць у пяць разоў. Гэта адбылося пераважна за кошт выпуску сельскагаспадарчых машын.
Аднаўленчы працэс у Беларускай ССР, у першую чаргу ў прамысловасці, адбываўся з дапамогай цэнтральных партыйных і дзяржаўных улад, а таксама савецкіх рэспублік. Гэта дапамога ішла ў выглядзе машын, абсталявання, а таксама сыравіны для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах. Разам з тым БССР уносіла значны ўклад у саюзныя фонды. У сярэдзіне 20-х гадоў з усяго аб’ёму даходаў, атрыманых у рэспубліцы, прыкладна палова накіроўвалася для агульнадзяржаўных мэт. Такі ўзаемны абмсн матэрыяльнымі каштоўнасцямі, з аднаго боку — дапамога Беларускай ССР у аднаўленні гаспадаркі, а з другога — інтэнсіўнае выкачванне з яе матэрыяльных сродкаў, з’явіўся пачаткам фарміравання цесных эканамічных зносін, моцнай залежнасці рэспублікі ад Цэнтра.