• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    Намаганні органаў савецкай улады прывялі да таго, што на працягу 30-х гадоў БССР зрабіла значны крок наперад у прамысловым развіцці. За гады
    1 НАРБ, ф.4, воп.З, спр.1085, арк.10 — II; спр.1124, арк.6 — 7.
    2 Протько Т. Удушенне экономнкн //Круг. 1996. № 2. С. 12.
    трох даваенных пяцігодак у рэспубліцы была фактычна створана новая матэрыяльна-тэхнічная база, пабудавана звыш 1000 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 400 буйных. Вялікую дапамогу ў гэтым аказалі цэнтральныя ўлады, а таксама саюзныя рэспублікі. У той жа час і БССР уносіла свой адметны ўклад у агульнасаюзнае прамысловае будаўніцтва. Дакументальныя матэрыялы сведчаць, што матэрыяльныя і фінансавыя паступленні з БССР нярэдка перавышалі памеры той дапамогі, якая аказвалася рэспубліцы.
    Адным з вынікаў прамысловага развіцця стаў рост рабочага класа рэспублікі. У 1940 г. яго колькасць дасягнула амаль 277 тыс. чалавек, а ўдзельная вага ў складзе дарослага насельніцтва перавысіла 20 %. Гэта адпавядала палітыцы ўзвышэння рабочага класа як вядучай сілы грамадства. Такім чынам, бальшавіцкая таталітарная сістэма, якая прыкрывалася такой яго роллю, умацоўвала свае пазіцыі. 3 гэтай мэтай прамысловасць фарміравалася выключна як дзяржаўная галіна гаспадаркі. На яе аснове былі ліквідаваны дробныя прадпрымальнікі, гандляры, рамеснікі. Выключная падпарадкаванасць Цэнтру, жорсткае рэгуляванне паставак і размеркавання вырабаў лавінны былі рабіць і рабілі савецкую дзяржаву высокацэнтралізаванай.
    Да таго ж характар прамысловага развіцця мэтанакіравана станавіўся такім, каб як мага больш задзейнічаць розныя рэгіёны ўзаемнымі абавязацельствамі па пастаўках сыравіны, камплектавальных дэталей, гатовай прадукцыі. Акрамя таго, што дадзеная акалічнасць пэўным чынам абумоўлівалася эканамічнай мэтазгоднасцю, тут мелася на ўвазе і палітычная мэта: як мага цясней прывязаць розныя рэгіёны краіны да Цэнтра і адзін да аднаго, павысіць цэнтралізацыю і інтэрнацыяналізацыю эканамічнага, а разам з ім і грамадска-палітычнага жыцця.
    У гэтых адносінах выключная роля надавалася развіццю транспарту, у першую чаргу чыгуначнага. Даволі разгалінаваная сетка чыгункі, што засталася бальшавікам ад царскай Расіі, выкарыстоўвалася імі ў поўнай меры. Чыгункі неслі асноўную нагрузку па забеспячэнню эканамічных сувязей паміж рэгіёнамі дзяржавы. Яны былі не толькі жыццёва важнымі артэрыямі развіцця эканомікі, але дапамагалі цэнтралізацыі краіны ў інтарэсах таталітарнай сістэмы кіравання.
    Аднак дадзены працэс быў бы не ўсеагульным, калі б да яго не была далучана вёска з яе жыхарамі, якія складалі ў той час асноўную частку насельніцтва. Гэты бок савецкага будаўніцтва меўся на ўвазе Леніным з першых дзён існавання ўлады бальшавікоў, калі пад яго кіраўніцтвам ажыццяўлялася падтрымка першых калектыўных гаспадарак. На працягу 20-х гадоў іх эвалюцыя была запаволенай: новая эканамічная палітыка не садзейнічала развіццю дадзенай формы гаспадарання. Абставіны змяніліся ў 1929 г. — “годзе вялікага пералому”, у сувязі з рэзкім адыходам сталінскага кіраўніцтва ад НЭПа і пераходам да калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў масавым маштабе. У час яе ажыццяўлення пераважалі націскныя метады работы, характэрныя для часоў, калі Сталін вырашыў “адкінуць да д’ябла” новую эканамічную палітыку, якая дазволіла вывесці краіну з пасляваеннай разрухі і галечы, дасягнуць значных поспехаў у эканамічным развіцці. Гэта быў прамалінейны і круты паварот, які не ўлічваў ні аб’ектыўных законаў эканамічнага развіцця, ні асаблівасцей вёскі.
    Паўсюдна ў дзяржаве ажыццяўленне палітыкі масавай калектывізацыі фактычна пачалося ўжо з сярэдзіны 1929 г. Калі на 1 чэрвеня ў БССР у калектыўных гаспадарках знаходзілася 12,9 тыс. сялянскіх двароў, то да канца лістапада таго ж года — 77,7 тыс. За гэты час узровень калектывізацыі павысіўся з 1,4 да 9,8 %, г.зн. у 7 разоў. Акрамя таго, у рэспубліцы налічвалася 227 саўгасаў.
    Нарошчванне тэмпаў калектывізацыі асабліва ўзмацнілася ў снежні 1929 г. У выніку колькасць сялянскіх гаспадарак у БССР, якія апынуліся ў калгасах на пачатак 1930 г., была даведзена да 165,3 тыс., а працэнт калектывізацыі ўзняўся да 20,9. На працягу месяца паказчыкі павялічыліся больш чым у два разы. Гэта азначае, што быў зроблены пераход да фарсіравання дадзенага складанага сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага працэсу. Фактычна былі дасягнуты паказчыкі, прадугледжаныя першым пяцігадовым планам на канец пяцігодкі. Такая ж тэндэнцыя наглядалася ў многіх іншых рэгіёнах СССР.
    Аднак таталітарнай сістэме, якая набірала моц, гэтага было мала. Пастанова ЦК УКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. “Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву” Ярыентава86
    ла на далейшае павелічэнне тэмпаў. He лішне нагадаць, што ў аснову пастановы была пакладзена прамова Сталіна на канферэнцыі аграрнікаў-ма^ксістаў 27 снежчія 1929 г. На месцах, у тым ліку у БССР, партыйна-дзяржаўныя органы, не ўлічваючы канкрэтныя ўмовы, настойліва імкнуліся як мага паскорыць дадзены працэс. Ужо на студзеньскім (1930 г.) пленуме ЦК КП(б)Б было прынята рашэнне завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак да канца 1931 г. Але ў лютым 1930 г. бюро ЦК кампартыі Беларусі пайшло яшчэ далей: яно вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы гэтага года 75 — 80 % сялянскіх гаспадарак. Займаючыся палітычным пражэкцёрства м, ЦК КП(б)Б адправіў 10 лютага 1930 г. у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі1.
    Каб матываваць гэты свой крок, ЦК КП(б)Б адзначаў, што ўжо к таму часу ў 30 раёнах са 100 узровень калектывізацыі перавысіў 86 %. Пры гэтым сем раёнаў былі калектывізаваны поўнасцю. Выніковыя даныя за некалькі мінулых месяцаў, як адзначалася ў дакладной запісцы, гавораць аб нябачаным размаху калгаснага руху. Гэты аграмадны рост калектывізацыі ў БССР дае поўную ўпэўненасць і падставы меркаваць, што да вясны 1930 г. індывідуальныя гаспадаркі бядняцка-серадняцкіх мас Беларусі будуць абагульнены на 75 — 80 % і што да канца 1930 г. рэспубліка будзе поўнасцю калектывізавана. Зыходзячы з існуючага тэмпу калектывізацыі і з таго становішча, што БССР з'яўляецца рэспублікай, якая мяжуе з капіталістычнымі краінамі, ЦК КП(б)Б прасіў ЦК УКП(б) аб тым, каб БССР была ўключана ў лік раёнаў поўнага абагульнення сельскай гаспадаркі2.
    Першыя месяцы 1930 г. можна расцэньваць як anareft намаганняў бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, якая знаходзілася на стадыі фарміравання, у прымяненні насілля над сялянамі з мэтай прыцягнення іх у калгасы. Жорсткі адміністрацыйны націск, што знаходзіў адлюстраванне на практыцы ў адпаведнасці з дадзенай палітычнай лініяй, прывёў да вялікага нарошчвання тэмпаў калектывізацыі. Па стану на 1 сакавіка 1930 г. у БССР у калгасах налічвалася 457,5 тыс. сялянскіх гаспадарак. Яны складалі 58 % ад іх агульнай колькасці. Гэта самыя высокія паказчыкі па рэспубліцы ў гады першай пяцігодкі. Характэрна,
    1 НАРБ, ф.4, воп.21, спр.192. арк.217.
    2 Там жа.
    што ў розных мясцовасцях рэспублікі ход калектывізацыі значна адрозніваўся. Гэта з'яўлялася вынікам больш рэальнага падыходу да вырашэння дадзенай праблемы некаторымі мясцовымі партыйна-дзяржаўнымі органамі.
    Абагульненне сельскагаспадарчай вытворчасці суправаджалася рэзкай актывізацыяй барацьбы з заможнымі сялянамі, так званымі кулакамі. На справе гэта вылілася ў палітыку раскулачвання. У яе аснове ляжаў яскрава выражаны класавы падыход. Прынятыя супраць кулацтва меры былі вельмі жорсткія. Яны не толькі не дыктаваліся неабходнасцю, але і супярэчылі здароваму сэнсу, нават разуменню гэтай справы Леніным, які ў канцы свайго жыцця пісаў аб тым, “як каапераваць, як “абмяжоўваць” кулакоў, не прыпыняючы рост вытворчых сіл”1.
    Гэта думка Леніна была поўнасцю адкінута вышэйшымі партыйнымі і дзяржаўнымі дзеячамі СССР. Нават у канцы 1930 г„ калі сотні тысяч заможных сялян ужо былі высланы ў аддаленыя раёны краіны, на месцы з Масквы працягвалі дасылацца дырэктывы з патрабаваннем раскулачвання ўсё новых і новых гаспадарак. Так, 16 лістапада 1930 г. Сталін накіраваў кіраўнікам БССР Гею і Галадзеду тэлеграму, у якой гаварылася: ЦК адзначае, што выяўленне кулацкіх гаспадарак і спагнанне з іх узносаў нават па абавязковых плацяжах ідзе нездавальняюча. Па СССР выяўлена для індывідуальнага абкладання ўсяго 0,6 % гаспадарак ад іх агульнай колькасці супраць 2,8 % у мінулым годзе. ЦК лічыць, гаварылася далей у тэлеграме, што акрамя недастатковага і абсалютна нецярпімага аслаблення падатковага націску на кулацкія элементы адмоўную ролю ў гэтай справе адыграў яшчэ той факт, што кулацкія элементы здолелі пераўзброіцца і замаскіраваць свае гаспадаркі2.
    Такія патрабаванні ішлі нягледзячы на тое, што ў Беларускай ССР удзельная вага сялянскіх гаспадарак для раскулачвання была і без таго высокай. У дырэктыве ўсім акружным і раённым камітэтам партыі, разасланай 6 лютага 1930 г., першы сакратар ЦК КП(б)Б Гей запатрабаваў, каб агульная колькасць гаспадарак усіх катэгорый кулакоў склала ў сярэднім па БССР 3 — 3,5 %3.	’	'
    1 Ленін У.І. Творы. Т.45. С.47.
    НАРБ, ф.4. воп.2І, спр.231, арк. 132 — 133.
    3 Там жа, спр. 192, арк.206.
    Адміністрацыйна-бюракратычны шлях вызначэння колькасці гаспадарак для раскулачвання, ужо не кажучы аб заганнасці самой гэтай палітычнай лініі, як і іншыя захады па фарсіраванаму пераводу сельскагаспадарчай вытворчасці на калектыўны шлях развіцця, сведчыў аб тым, што бальшавіцкія таталітарныя метады кіравання грамадствам апрацоўваліся ў першую чаргу і ў масавым маштабе менавіта ў сельскай мясцовасці. Іменна вёска і яе жыхары, асабліва найбольш гаспада рлівыя, адчулі на сабе ўздзеянне сістэмы, якую стваралі вярхоўныя кіраўнікі краіны.
    Намаганні выканаўцаў лініі Цэнтра ў БССР прывялі да таго, што толькі да канца мая 1930 г. у рэспубліцы было раскулачана 15629 гаспадарак. Іх маёмасць перадавалася ў непадзельныя фонды калгасаў. Ужо ў гэты час усё больш яскрава праяўлялася тэндэнцыя пашыранага падыходу да раскулачвання, што закранала і сераднякоў.
    Істотнай негатыўнай з’явай прымусовай калектывізацыі сталі масавае забойства і продаж хатняй жывёлы. Гэта з’явілася не столькі вынікам кулацкай агітацыі, як падавала дадзеную справу афіцыйная прапаганда, колькі рэакцыяй сялянства на неймавернае фарсіраванне тэмпаў калектывізацы.і. Значнае скарачэнне пагалоўя доўгі час уплывала на стан жывёлагадоўлі.