Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
He засталіся ў баку ад гэтай падзеі і вытворчыя калектывы з БССР. Генеральнаму сакратару ЦК партыі былі накіраваны прывітанні ад будаўнікоў БелДРЭС імя Сталіна, ад агульнага сходу членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б разам з беспартыйнымі рабочымі Мінскай абутковай фабрыкі, ад дзесяткаў калектываў рабочых і служачых з Віцебска, Гомеля і іншых месцаў2.
Менавіта ў 1929 г. з’явіўся сталінскі артыкул ‘Тод вялікага пералому”, які. як цяпер зразумела, азначаў рэзкі паварот да аўтарытарных метадаў кіраўнінтва сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыццём.
3 пачатку 30-х гадоў станаўленне бальшавіцкай таталітарнай сістэмы пайшло больш хуткімі тэмпамі. Гэтаму садзейнічалі некаторыя поспехі ў стварэнні новага грамадства, у першую чаргу ў ажыццяўленні індустрыялізацыі і ў культурным будаўніцтве. Задачы першай пяцігодкі і асабліва яе дасягненні сталі ўсё часцей звязвацца з імем Сталіна. Яго валявыя падыходы да вырашэння праблем унутранай і знешняй палітыкі, міжнароднага рабочага і камуністычнага руху праяўляліся ўсё больш выразна.
Аднак у гэты час таталітарныя метады кіраўніцтва яшчэ не ўсюды сталі пераважнымі. Гэта датычыць нават адносін да органаў АДПУ з боку партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў нізавога і сярэдняга звяна, якія ня-
1 Роднна. 1994. № 1. С. 68.
2 Расійскі цэнтр захавання і вывучэння дакументаў навейшай гісторыі (далей — РЦЗВДНГ), ф. 17, воп. 85, спр. 532, арк. 111 — 133.
рэдка ігнаравалі тыя даныя, што ім паведамляліся. У прыватнасці, аб гэтым сведчыць запіска АДПУ ў КП(б)Б, накіраваная 25 чэрвеня 1930 г. У ёй адзначалася, што асноўнай задачай органаў АДПУ з’яўляецца своечасовая інфармацыя партыйных, савецкіх, прафесійных і іншых арганізацый аб магчымых ненармальнасцях і ў першую чаргу аб разлажэнні апарату і аб настроях мас. Але савецкія партыйныя і прафсаюзныя органы кепска рэагуюць на іх інфармацыю і часта не даюць адказаў.
Толькі па Мінску за першыя пянь месяцаў 1930 г. было зроблена 280 паведамленняў ва ўладныя структуры і кіраўнікам устаноў. Амаль усе гэтыя пісьмы ўтрымлівалі просьбу інфармаваць аб прынятых мерах. Аднак атрымана было не больш за 15 адказаў. У запісцы выказвалася думка, што неабходна прыняць адпаведныя прымусовыя меры для выпраўлення становішча1.
Той факт, што кіраўнікі розных органаў і ўстаноў у пачатку 30-х гадоў яшчэ маглі дазволіць сабе сур’ёзна не ставіцца да пісьмаў з АДПУ, сведчыць аб іх адносінах да гэтай арганізацыі. Яна пакуль не была ўзвышана да таго становішча, якое зойме ў недалёкім будучым. Бальшавіцкая таталітарная сістэма яшчэ знаходзілася на шляху фарміравання.
Тон у гэтым працэсе задаваў генеральны сакратар ЦК УКП(б) Сталін. Яго выступленні станавіліся ўсё больш жорсткімі. Ранейшыя дыпламатычныя захады пасля разгрому ўсіх апазіцыйна настроеных сіл ужо былі непатрэбнымі. Адным са сведчанняў гэтага з’явілася яго прамова на студзеньскім пленуме ЦК партыі ў 1933 г. У ёй, у прыватнасці, было сказана: “Патрэбна мець на ўвазе, што рост моцы савецкай дзяржавы будзе ўзмацняць супраціўленне апошніх рэшткаў паміраючых класаў. Іменна пагэтаму, што паміраюць і дажываюць апошнія дні, яны будуць пераходзіць ад адных форм наскокаў да другіх, больш рэзкіх форм наскокаў, апелюючы да адсталых пластоў насельніцтва і мабілізуючы іх супраць савецкай улады. Няма такой агіднасці і абману, якія б гэтыя былыя людзі не ўзвялі на савецкую ўладу... На гэтай глебе могуць ажыць і зашавяліцца разбітыя групы старых контррэвалюцыйных партый эсэраў, меншавікоў, буржуазных нацыяналістаў цэнтра і ўскраін, могуць
1 Нацыянальны архіў РэспублікІ Беларусь (далей — НАРБ), ф. 4, воп. 21, спр. 249, арк. 55.
ажыць і зашавяліцца асколкі контррэвалюцыйных апазіцыйных элементаў з трацкістаў і правых укланістаў. Гэта, канешне, не страшна... Але ўсё гэта трэба мець на ўвазе, калі мы хочам пакончыць з гэтымі элементамі хутка і без асаблівых ахвяр. Вось чаму рэвалюцыйная пільнасць з’яўляецца той самай якасцю. якая асабліва неабходна цяпер балыпавікам"1.
Такая ўстаноўка, што асабліва неабходна рэвалюцыйная пільнасць, каб пакончыць з рэшткамі паміраючых класаў, калі іх супраціўленне ва ўмовах росту моцы савецкай дзяржавы не страшна, не магла не трактавацца як заклік да шырокай барацьбы з “унутраным ворагам”. Вядома, да ажыццяўлення якіх шырокіх рэпрэсій гэта прывяло праз некалькі гадоў.
Новы этап у развіцці таталітарных метадаў кіраўніцтва пачаўся ў 1934 г. Ha XVII з'ездзе партыі, які раней называлі “з’ездам пераможцаў”, быў зроблены апошні захад спыніць спаўзанне партыі і краіны ў вадаварот сталінскага праўлення. Аднак нясмелая спроба змясціць Сталіна з пасады генеральнага сакратара не была ажыццёўлена. Вынікам гэтага з’явілася актывізацыя падрыхтоўкі да правядзення шырокіх рэпрэсій.
Паказальна, аднак, што ў гэты час Сталін яшчэ не лічыў магчымым публічна далучаць да свайго імя самыя высокія эпітэты, якія яму прапаноўвала яго акружэнне. У справаздачным дакладзе ЦК УКП(б) XVII з’езду партыі, які быў ім крыху падрэдагаваны, у закліочнай частцы, дзе быў заклік “Няхай жыве вялікі Сталін!”, ён закрэсліў слова “вялікі”, пакінуў усё астатняе і дапісаў яшчэ адну пазіцыю: “Няхай жыве ЦК!”2 Значыць, генсек яшчэ пакуль устрымліваўся ад таго, што стане нормай праз зусім невялікі час.
Разам з тым у мэтах аслаблення кантрольных функцый адбыўся падзел аб’яднаных органаў ЦКК— PCI. Былі ліквідаваны дэмакратычныя інстытуты ў дзейнасці партыі. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе камісій, якія функцыяніравалі пры палітбюро ЦК УКП(б). Яны ствараліся для вывучэння і аналізу розных пытанняў партыйнага, сацыяльна-эка-
1 НАРБ, ф.4. воп.21, спр.227, арк. 123.
2 РЦЗВДНГ, ф.558, воп.І, спр.3117, арк.87.
3. Зак. 5022
33
намічнага і грамадска-палітычнага жыцця. У 1929 г. налічвалася больш за 110 такіх камісій, у 1935 г. — 89, у 1936 г. — 36, у 1937 г. —ніводвай.
У сярэдзіне 30-х гадоў быў узмоцнены і пастаўлены над партыяй і народам рэпрэсіўны апарат. АДПУ рэарганізаваны ў НКУС. Пры ім ствараліся пазасудовыя оргаііы — асобыя нарады. У практыку ўсё больш ўваходзіў пазасудовы разгляд спраў з прымяненнем выключнай меры пакарання — расстрэлу.
Правядзепне шырокіх рэпрэсій патрабавала “тэарэтычнага" абгрунтавання. Гэта было зроблена ў 1937 г. на лютаўска-сакавінкім пленуме Ш\ УКП(б). Пасля прыняцця ў канцы 1936 г. “Канстытуцыі перамогшага сацыялізму” Сталін дабіўся адабрэння прапанаванага ім яшчэ ў 1928 г. глыбока памылковага. проста парадаксальнага тэзіса: быццам бы з узмацненнем пазіный сацыялізму, далейшым прасоўваннем савецкай дзяржавы наперад класавая бараньба ў краіне будзе ўсё больш і больш абвастрацца. Дадзенае рашэнне, прынятае партыйным пленумам насуперак усялякай логіцы і здароваму сэнсу. павінна было апраўдаць беззаконне і рэпрэсіі. Гэтым актам бальшавіцкі таталітарны рэжым атрымаў сваё канчатковае афармленне.
Адпаведнымі станавіліся характарыстыкі тых, хто не падзяляў палітычныя падыходы вярхоўных кіраўнікоў партыі і дзяржавы. Выступаючы 5 сакавіка 1937 г. з заключным словам на згаданым пленуме UK, Сталін гаварыў: “Цяпер, я думаю, ясна для ўсіх, што цяперашнія шкоднікі і дыверсанты, якім бы сцягам яны ні маскіраваліся, трацкісцкім ці бухарынскім. даўно ўжо перасталі быць палітычнай плынню ў рабочым руху. што яны ператварыліся ў беспрынцыпную і безыдэйную банду прафесійных шкоднікаў, дывсрсантаў, шпіёнаў, забойцаў. Зразумела, што гэтых паноў давядзецца граміць і выкарчоўваць бязлітасна, як ворагаў рабочага класа, як здраднікаў нашай радзімы. Гэта зразумела і не патрабуе далейшых тлумачэнняў”1. Дадзеная тэрміналогія характэрная для таго часу, калі бальшавіцкі таталітарызм набыў свае сталыя формы і яго сталінская іптэрпрэтаныя была рэалізавана ў тэорыі і на практыны.
Аднак развіццё і далейшае ўкараненне таталітарнай сістэмы працягвалася і ў наступныя часы. Адным са
1 РЦЗВДНГ, ф.558, воп.1, спр.3209, арк.З.
сведчанняў гэтага з’явіліся рашэнні XVIII з’езда УКП(б), які адбыўся ў 1939 г. На ім, у прыватнасці, фактычна была ад.хілена ідэя аб самакіраванні грамадства. У ідэалогіі ўсё болып дамінавалі догмы, закладзеныя ў “Кароткім курсе гісторыі УКП(б)”. У ім было дадзена не толькі сталінскае разуменне гісторыі партыі, але і зроблена спроба абгрунтаваць і замацаваць тую сістэму кіравання грамадствам, што была створана ў Савецкім Саюзе.
Важнейшым кампанентам любой таталітарнай сістэмы з'яўляецца культ асобы яе кіраўніка. У канцы 30-х гадоў дадзены фактар поўнасцю сфарміраваўся ў СССР. Гэта адбылося пры непасрэдным садзейнічанні Сталіна. У другой палове 30-х гадоў ён ужо не змякчаў характарыстыкі ў свой адрас, а, наадварот, узмацняў іх.
Паказальныя ў гэтых адносінах яго праўкі да справаздачнага даклада ЦК XVIII партыйнаму з'езду. Яны, як і раней, датычыліся ўспрыняцця яго выступлення дэлегатамі вышэйшага форуму партыі. У канцы даклада ім дапісана: “Усе дэлегаты ўстаюць, стоячы вітаюць т.Сталіна і ўстройваюць яму працяглую авацыю. Выкрыкі: “Ура! Няхай жыве таварыш Сталін! Вялікаму Сталіну ўра! Нашаму любімаму Сталіну ўра!”1
Мэце ўмацавання культу асобы і, зразумела. бальшавінкай таталітарнай сістэмы павінна была служыць біяграфія Сталіна. Пытанне аб гэтым узнікла не пазней, чым у пачатку 30-х гадоў, калі свае паслугі ў яе напісанні прапанаваў Я.Яраслаўскі. Аднак на яго пісьме Сталін напісаў 1 жніўня 1931 г. рэзалюцыю: “Я супраць. Я думаю, што не прыйшоў яшчэ час для біяграфій"-.
Біяграфія з’явілася пазней, У сувязі з тым што М.Горкі па сутнасці адмовіўся ўдзельнічаць у гэтай працы, яна была напісана вядомым французскім пісьменнікам-камуністам А.Барбюсам і выйшла з друку ў 1936 г. Дадзены факт сведчыць, што час для выхаду біяграфіі цяпер ужо настаў. Таталітарная сістэма ў СССР знаходзілася на заключным этапе свайго афармлення.
У гэтым кантэксце ўяўляюць цікавасць тыя ўстаўкі, што рабіліся Сталіным да сваёй біяграфіі. У прыватнасці, у папраўленай і дапоўненай кароткай біяграфіі. што з’явілася ў 1939 г., ім была зроблена, як свед-
1 РЦЗВДНГ, ф.558. воп.І, спр.3221, арк. 68.
2 Волкогонов Д. Трнумф н трагедня. Полнтнческнй портрет Н.В. Сталмна: В 2 кн. М„ 1990. Кн. 1. С.339.
чаць архіўныя матэрыялы, наступная ўстаўка: “У гэтай барацьбе з малаверамі і капітулянтамі, трацкістамі і зіноўеўцамі, бухарынымі і каменевымі канчаткова склалася пасля выхаду Леніна са строю тое кіруючае ядро нашай партыі ў складзе Сталіна, Молатава, Калініна, Варашылава, Куйбышава, Фрунзе, Дзяржынскага, Кагановіча, Арджанікідзе, Кірава, Яраслаўскага, Мікаяна, Андрэева, Шверніка, Жданава, Шкіратава і іншых, якое адстаяла вялікую справу Леніна і вывела савенкі народ на шырокую дарогу індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Кіраўніком гэтага ядра і вядучай сілай партыі і дзяржавы быў тав. Сталін”1.