Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
112.95 МБ
5 Платонаў Р. АДПУ—НКУС супраць беларускіх пісьменнікаў // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3; Ён жа. “Ііартыйная справа" Янкі Нёманскага // Полымя. 1996. № 1; Міхнюк У. Арыштавань у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн.. 1996; Ён жа. Вязень сумлення // Полымя. 1996. № 2; і інш.
G Хацкевіч А. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941)// Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № I—2; Pavlov J.S. Represjonowanie polskich osadnikow w zachodnich obwodach Bialorusi; Kosciuk M.P. Czynnik polski w stalinowskiej polityce represyjnej lat trzydziestych na Bialorusi // Polska — Bialorus. 1918—1945. Warszawa. 1994.
іх існавання аказаліся ў баку ад агульнай тэндэнцыі развіішя міжнароднага суполыііцтва ў дэмакратычным напрамку.
Што датычыць унўтрыпалітычных супярэчнасцей, то ў кожнай з краін з таталітарнымі рэжымамі яны свае. У Савецкім Саюзе гэтыя супярэчнасці заключаліся ў наступн ы м.
Балынавіцкае кіраўніцтва змагло ажыццявіць шырокае прыцягнснне народа да актыўнай вытворчай дзейнасці, выклікаць высокі працоўны энтузіязм асноўнай яго часткі. Гэта дазволіла дасягнуць унушальных поспехаў у некаторых напрамках дзейнасці грамадства — развіцці прамысловасці. транспарту, навукі, культуры. Канкрэтныя матэрыялы, што раскрываюць дадзенае палажэнне. будуць прыведзены ў наступных раздзелах кнігі. Аднак метады і сродкі выканання пастаўлецых задач з’яўляліся тыпова адміністрацыйна-каманднымі. аўтарытарнымі — ігнараванне эканамічных стымулаў працы. абсалютызацыя планавання. амаль поўнае выключэнне з гаспадарчага жыцця прыватнай уласнасці і г.д.
У эканамічных адносінах таталітарная сістэма ў СССР фактычна выклікала адчужанасць працоўных ад саныялістычнай, г. зн. ад дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай, уласнасці, забяспечыла строга цэнтралізаванае кіраванне саныялыіа-эканамічнымі пранэсамі, нярэдка ігнаруючы пры гэтым аб'ектыўныя законы эканамічнага развіцця. У многім стаўка была зроблена на пазаэканамічныя метады прыцягнення працоўных да вытворчай дзейнасці.
У палітычных адносінах таталітарызм азначаў узурпаныю ўлады адным чалавекам і яго акружэннем. Народаўладдзе існавала толькі на паперы. Была выпрацавана адпаведная сістэма прызначэння кадраў, як правіла, не нацыянальных, а прысланых з Цэнтра ці з іншых месцаў. У гэтым заключаўся пэўны разлік, скіраваны на раз’яднанпе кіруючых кадраў і мясцовага насельніцтва. Такая практыка бярэ пачатак з першых гадоў савенкай улады.
Таталітарная сістэма прывяла да ліквідацыі калектыўнага кіраўніцтва ў партыі і дзяржаве. Фактычна апынуўся па-за законам плюралізм думак. які падмяняўся асабістымі рашэннямі, што нярэдка знаходзіла замацаваннс ў адпаведных пастановах самых высокіх партыйных і дзяржаўных органаў. Асноўным метадам запалохвання кадраў і ўсіх працоўных, сродкам падаўлення іншадум-
ства сталі рэпрэсіі, якія праяўляліся'ў розных формах і прымалі вялікія памеры.
Фактычна праноўныя былі адхілены ад кіравання сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі пранэсамі. Устаноўлена дыктатура камуністычнай партыі, прычым не ўсёй, а толькі яе кіраўніцтва. У гэтых адносінах можна гаварынь, што выніэйшае партыйнае звяно ўяўляла сабой партыю ў партыі. Да таго ж партыю кантралявалі органы дзяржбяспекі, фактычна падпарадкаваныя асабіста кіраўніку лзяржавы — генеральнаму сакратару ЦК партыі.
У ідэалагічных адносіных таталітарызм уяўляе сабою жорсткую рэгламентаныю падыходаў і характарыстык да ўсяго, што адбылося, адбываеіша ці павінна адбыцца. Кіраванне рознымі галінамі навукі. культуры, мастацтва ажыццяўляе адзін чалавек і яго акружэнне. Прычым гэта кіраванне нярэдка тэндэнцыйнае і некампетэптнае. Яно слаба ўлічвае характар. ступснь развіцця як айчыннай. так і замежнай навукі. Прэтэнзіі на беспамылковасць часта відавочныя, але пярэчыць, выказвань свае меркаванні небяспечна.
У маральна-псіхалагічных адносінах прыхілыіікі таталітарных метадаў імкнуцца ўкараніць у свядомасць людзей ідэалістычныя па сваёй сутнасні думкі аб непазбежнасці існавання вярхоўнага кіраўніка, неабходнасці толькі апраўдання яго дзеянняў. Гэта прыводзіць да дэіндывідуалізаныі асобы, насаджэння поглядаў аб праноўных як асобных “вннтнках". Адсюль робішіа вывад аб непаўнанэннасці кожнага асобна ўзятага чалавека. На справе гэта прыводзіць да страты сапраўднай актыўнасні членаў грамадства. У іх паніжаецца адказнасць як за свой уласны лёс, так і за развіццё дзяржавы.
І нарэшне, у міжнародным маштабе таталітарны бальшавінкі рэжым, асабліва ў сталінскія часы, прывёў да выкарыстання камуністычпага і рабочага руху ў розных краінах з мэтаю ўмацавання адзінаўладдзя ў СССР. Пры гэтым эксплуатаваўся факт матэрыялыіай залежнасці рэвалюныйнага руху за мяжой ад савенкай дапамогі. Паказалыіым у дадзеных адносінах з'яўляецца выказванне Сталіна, зробленае 28 мая 1928 г. у гутарцы са студэптамі Інстытута чырвонай прафесуры, Камакадэміі і Свярдлоўскага універсітэта. Там узыходзячы дыктатар сказаў: ад таго, як мы вырашым
праблему хлеба. залежыць не толькі лёс савецкай улады, але і сусветнай рэвалюцыі, таму што сусветная рэвалюцыя можа сілкавацца толькі савенкім хлебам1.
Дарэчы, такі напрамак у знешняй палітыцы быў закладзены яшчэ Леніным. Як сведчаць рассакрэчаныя ў апошні час новыя дакументы, менавіта ён даў пачатак шырокаму фінансаванню ствараемых пры савецкай дапамозе камуністычных і рабочых партый у замежных краінах. Цяпер вядома яго запіска Берзіну з прапановай. каб для напісання агітацыйных брашур ён прыцягваў адпаведныя творчыя сілы з-за мяжы і патрабаваў плаціць ім “за работу і паездкі архішчодра”2. Савецкі ўрад рэгулярна фарміраваў бюджэт Камінтэрна, даваў значныя грошы на фінансаванне рэвалюцыйнага руху за мяжой.
Дадзеныя і іншыя характарыстыкі бальшавіцкай таталітарнай сістэмы будуць дапаўняцца ў наступных раздзелах працы. Гэта будзе зроблена таксама за кошт раскрыцця праяў таталітарызму на Беларусі ў розных сферах сацыяльна-эканамічнага, грамадскапалітычнага, нацыянальна-культурнага жыцця. Шмат у якіх адносінах гэтыя праявы былі асабліва рэльефна выражанымі на беларускай зямлі. Яны пашыраць і паглыбяць уяўленне аб сутнасці таталітарызму ў СССР, асабліва ў яго сталінскай інтэрпрэтацыі.
2.	Прычыны і этапы ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы
Як усялякая значная сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная з’ява, таталітарная сістэма ў СССР узнікла не на пустым месцы. Да яе ўсталявання прывёў шэраг прычын як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага характару. Калі мець на ўвазе шырокі палітычны аспект, то яна стала вынікам развіцця краіны ў пераходны перыяд. Мэтанакіраваны скачок ад капіталізму, які меў у Расіі сярэдні ўзровень развіцця, да сацыялізму, што ўяўляўся ў агульных абрысах і не вельмі выразна, стварыў спрыялыіыя ўмовы для фарміравання аўтарытарных метадаў кіраўніцтва грамадствам.
1 Авторханов А.Г. Технологня властн // Вопросы нсторнн. 1991. №1. C.130.
Аргументы н факты. 1992. № 6.
Гэта быў pyx не наперад, як яго падавала афіныйная партыйна-савецкая прапаганда, а назад, ад адноснай дэмакратыі да таталітарызму, што не выпадкова. Значныя перадумовы ў дадзеных адносінах былі створаны тады, калі маладую савецкую дзяржаву ўзначальваў Ленін. Аднак яго аўтарытэт не перарос у культ, ва ўсякім разе пры яго жыцці. Сталін жа ўзвышаў Леніна, каб ўзняцца самому. Гэта была свядомая палітыка, разлічаная на пэўныя, неабходныя яму вынікі.
Усталяванне і развіццё да выразнага праяўлення таталітарных рэжымаў у СССР, Германіі, Італіі хаця па часе і адбывалася амаль паралельна, усё ж уяўляла сабой аўтаномныя з’явы. Кожны з іх вырастаў на сваёй унутранай глебе. Аднак глебы гэтыя ў сацыяльна-эканамічных адносінах былі прынцыпова рознымі: пераход ад прыватнай ўласнасці да панавання дзяржаўнай і кааператыўнай (фактычна дзяржаўнай) у СССР і традыцыйна-класічная прыватная ўласнасць буржуазнага тыпу ў Германіі і Італіі.
Ў той жа час у грамадска-палітычным аспекце фарміраванне таталітарных рэжымаў мела шмат агульнага: аднапартыйнасць, культ асобы кіраўніка, адзіная ідэалогія, падаўленне інціадумства, рэпрэсіі (праўда, у розных памерах) і інш.
Пералічаныя заўвагі дапамагаюць лепш зразумець асаблівасці ўсталявання таталітарнага рэжыму ў савецкай дзяржаве. Гэта неабходна, таму што агульныя рысы заўсёды дапаўняліся канкрэтнай практыкай у кожнай з краін. Такое асэнсаванне дапаможа высветліць грамадска-палітычную прыроду дадзенай складанай з’явы.
Якія ж канкрэтна-гістарычныя прычыны прывялі да ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы? У яе ўсталяванні адыграла ролю і складанае міжнароднае становішча савецкай краіны. Аднак рашаючымі сталі ўнутраныя фактары, важнейшыя з якіх наступныя.
Прыход да ўлады бальшавікоў у кастрычніку 1917 г. і ўзнікненне савецкай дзяржавы вялі да імкнення ўсталяваць аўтарытарнае праўленне ў форме дыктатуры пралетарыяту. Ва ўмовах грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі гэта дыктавалася рэальнымі абставінамі. Іншая справа, што ў далейшым, у перыяд мірнага развіцця, вярхоўнае кіраўніцтва партыі і дзяржавы не толькі не адышло ад гэтых метадаў ажыццяўлення ўнутранай палітыкі, але пасля невялікага ад-
ступлення ад яе ў 20-я гады, у перыяд новай эканамічнай палітыкі, значна іх узмацніла і давяло характар праўлення да таталітарнага рэжыму. Пры гэтым у поўнай ступені былі выкарыстаны асновы, закладзеныя ў першыя гады савецкай улады.
Бальшавіцкі таталітарызм фарміраваўся ва ўмовах, калі ў эканоміцы суседнічалі і перапляталіся розныя сацыяльна-эканамічныя ўклады. Яны адлюстроўвалі як капіталістычную, так і сацыялістычную накіраванасць гаспадаркі. Хаця тэндэнцыя замены адной сістэмы на іншую была даволі ўстойлівай, тым не менш сам факт пераходу, барацьба новага са старым выклікалі імкненне да стабілізацыі абставін. Але гэта па-ранейшаму звязвалася з моцнай асобай, цвёрдай уладай. таму што іншых, дэмакратычных, уяўленняў у большасці грамадзян краіны не было.
Максімальнае паскарэнне тэмпаў пабудовы новага грамадства садзейнічала ўзмацненню адміністрацыйна-аўтарытарных пачаткаў. Гэта адбывалася з-за хуткай дэпралетарызацыі рабочага класа ў выніку прыцягнення ў горад на будоўлі індустрыі значнай колькасці сельскага насельніцтва. 3 іншага боку, павелічэнне на вёсцы кіруючых кадраў з ліку грамадзян, якія былі накіраваны сюды для правядзення партыйнай лініі, зніжала яе самабытнасць, набліжала ў ідэйна-палітычных адносінах да горада.