Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
маляваць аб’явы. Будучы матэматык Барыс Кіт, аднак, браў актыўны ўдзел у гэтых культурных імпрэзах, і час ляцеў для яго маланкава — у вучобе, грамадскай дзейнасці, гуртковай працы...
Вільня ў тыя гады стала сапраўдным цэнтрам заходнебеларускага нацыянальнага руху. Тут выдаваліся газеты і часопісы, якія разыходзіліся па ўсіх гарадах і мястэчках, а таксама вёсках. Папулярнай была «Маланка», дзе друкаваліся многія беларускія паэты і якую афармлялі вядомыя MacTaxi. У базыльянскіх мурах працаваў Беларускі музей, заснаваны братамі Луцкевічамі, экспанаты ў які лрысылалі адусюль, з усіх куткоў Беларусі, у тым ліку і з Наваградка. Традыцыі гэтыя пачаліся яшчэ з XVI, а пасля і з пачатку XX стагоддзя, калі літаратурнае і культурнае жыццё Беларусі канцэнтравалася спачатку вакол Віленскай акадэміі, а пасля вакол «Віленскага кур’ера», рэдактарам якога быў Адам Кіркор і дзе друкаваліся Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, з імі ж падтрымлівалі сувязь Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі. Менавіта тут было выдавецтва «Наша хата», тут выдаў «Вянок» Максіма Багдановіча М. Кухта, выдавалася «Наша Ніва»... У той час тут віравала і палітычнае жыццё. Партыяў было шмат, у тым ліку і Беларускі сялянскі саюз, на чале якога стаяў сенатар Васіль Рагуля. Працавалі беларускія ксяндзы — Адам Станкевіч, Гадлеўскі, Глякоўскі. Жыў тут і Максім Танк, але ён, як удзельнік камуністычнага руху, трымаўся паасобку, хаця талент яго і пазней заўсёды прызнавала эміграцыя. Выключным быў аўтарытэт Янкі Купалы, які тут гірацаваў на пачатку стагоддзя, але цяпер жыў у Менску. Ягоным менскім вершам аб рэаліях Усходняй Беларусі верылі многія. I можна было зразумець тых, хто таксама верыў у тое, што там, на Усходзе, ажыццяўляецца векавая мара беларускага народа. Нават еўрапейская і сусветная інтэлігенцыя была ашуканая гэтым грандыёзным, адмыслова выштукаваным фасадам краіны, у глыбіні якой будаваліся невядомыя свету, строга засакрэчаныя канцлагеры для іншадумцаў і дзе крок за крокам развіваўся жахлівы культ дыктатара. У гэтым агульным падмане міжволі ўдзельнічалі такія вядомыя майстры слова, як Арагон, Горкі, Аляксей Талстой (апошні свядома не зважаў на тое, што яго імя прыцягнула назад, у Расію, мноства эмігрантаў, якія пасля загінулі ў агромністай Сібіры, як загінулі ў ёй і беларускія дзеячы, якія ў 20-30-х гадах ладзілі ў Вільні беларускую справу). Але гэта зноў жа будзе пазней, а пакуль што Вільню як сваю сталіцу ўспрымалі ўсе жыхары Заходняй Беларусі, і студэнт універсітэта Барыс Кіт быў ва ўспрыняцці сваіх землякоўтаксама сталічным студэнтам. I, можа, таму аднойчы да іх у хату, калі ён прыехаў на канікулы, завітала высокая, з буйнымі пасмамі бялявых валасоў дзяўчына. Рэбека, альбо як яе клікалі
навакольныя, Рыва Траявіцкая, наваградская гімназістка, дачка заможнага яўрэя, прыйшла па дапамогу. Ёй не давалася матэматыка, а ў польскай гімназіі, дзе яна вучылася, патрабаванні да ведаў матэматыкі былі надта вялікія. I таму яна прасіла — ці не згадзіўся б Барыс стаць яе рэпетытарам?
Ён закахаўся ў яе адразу. Чакаў яе прыходу нібы апантаны светлым, гарачым пачуццём. Па начах мроіўся яму яе твар з вачыма, поўнымі нейкай празрыстай тугі, нібы, па словах рускага пісьменніка Купрына, уся шматвяковая горыч пераследаў і бедаў яўрэйскага народа адлюстравалася ў яе поглядзе. Такою магла быць біблейская Руф альбо Эсфір, якая бясстрашна казала цару: «Як я магу бачыць бедства, якое спасцігне народ мой, і як я магу бачыць пагібель родных маіх?» I ён з натхненнем разблытваў разам з ёю хітраспляценні матэматычных задач, але сэрца спявала ад таго, што дзяўчына, здаецца, таксама поўнілася тым жа пачуццём, што і ён...
У той раз, ад’язджаючы ў Вільню, ён здзівіўся, што ўсё навокал стала іншым, ці, можа, гэта радасць кахання афарбоўвала ўсё ў нязвыклыя фарбы. Аднак на сэрцы ляжаў і цяжар — палохала развітанне з Рэбекай. Палохала тое, як на іхнія спатканні паглядзіць, калі даведаецца пра іх, ейны бацька — артадаксалызы яўрэй. У васемнаццаць гадоў душа не хоча чакаць, яна ірвецца здзейсніць усё задуманае зараз жа.
I сапраўды — калі ён прыехаў у наступны раз, дзяўчыне было забаронена нават бачыцца з віленскім студэнтам. Аднак гэта нібыта падліло масла ў агонь: яны сталі сустракацца патаемна. Рыва скажа маці, што пабегла да сяброўкі, а сама шыбуе ў той канец Карэлічаў, што бліжэй да Агароднікаў і дзе чакае яе Барыс. I абодвум на ўсё жыццё запомніліся і зоркі, што, нібыта жоўта-залатыя парасткі, праклёўваліся над галавой, і ціхія сардэчныя размовы, якія заўсёды здаваліся такімі кароткімі. У ейнай сям’і сапраўды вельмі строгія правілы. «Што будзе з нашым народам, калі нашыя дочкі стануць раджаць чужых нам па духу дзяцей? — грозна кажа бацька. — Мы растворымся ў іншым народзе, згінем, і ніколі не ўбачыць нам зямлі запаветнай». Але што маладым да грознага Яговы? Ім зараз так хораша ўдваіх...
Ён вяртаецца на другі курс, і зноў пачынаецца звыклае кола дзён: лекцыі, практычныя заняткі, залікі. У перапынках, гуляючы пад гулкімі сутарэннямі універсітэцкіх будынкаў, студэнты абмяркоўваюць апошнія навіны: у Тарашкевіча ў турме зноў рэзка пагоршылася здароўе, яго пераводзяць некуды ўглыб Польшчы і невядома, ці вытрымае ён дванаццаць гадоў, адмераных яму судом. «Мне сорамна за палякаў, мы ж самі колькі стагоддзяў праглі волі і роднае мовы!» — кажа Францішак Азевіч.
Ён вясёлы, рухавы паляк, шчыра сябруе з Барысам. He раз дапамагаюць адзін аднаму пры заліках. I Барыс усцешаны спачуваннем сябра. Сапраўды, працэс над Грамадой уражвае сваёй жорсткасцю: правадырам Грамады далі агулам 209 гадоў! Але беларуская справа не спыняецца, хаця адна за адной зачыняюцца беларускія гімназіі. Вось ужо з васьмі засталося чатыры: апроч Наваградскай і Віленскай, працуюць толькі Радашковіцкая і Клецкая. «Пілсудскі пачынаў дэмакратам, нават прамаўляў па-беларуску, а цяпер зрабіўся сапраўдным пагромшчыкам!» — абураюцца студэнты. УАгародніках па руках ходзяць вершы Васілька:
Паны, суддзі мас, вінаваты вы ў тым,
Што спрадвеку мяне катавалі,
На шляху маім ставілі петлі, драты, Замест школ — турмы мне будавалі!
He, не вы нас, паны — мы судзіць будзем вас За ўсе крыўды, за здзекі і гора...
Задрыжэце, расплаты наблізіцца час, Мы іначай тады пагаворым!
Калі Барыс чытае гэтыя радкі, нешта ўздымаецца ў грудзях, яму хочацца таксама пісаць. Але яшчэ болей цягне да сябе матэматыка. Яна ж, матэматыка, пазнаёміла яго з Рывай. I яму трэба скончыць універсітэт, каб хутчэй стаць спецыялістам.
Аднак рэчаіснасць робіцца ўсё болып змрочнай. Сярод беларусаў было шырока вядомае абяцанне віленскага ваяводы Бацянскага зрабіць усё, каб праз дзесяць гадоў тут, у Віленскім краі, ніводнага беларуса не засталося. I гэтыя ганебныя словы пачалі дзейнічаць праз пэўную палітыку ўладаў. Студэнты-беларусы, аднак, не здаюцца. Ды, на жаль, не ўсе студэнты падтрымліваюць нацыянальны рух. Чуюцца галасы, што палітыцы не месца ва універсітэце. Барыс і яго сябры даказваюць, што займацца асветніцтвам — гэта не палітыка. Ка.муністаў яны не падтрымліваюць. Але змагацца за родную мову і праўдзівую гісторыю мусіць кожны свядомы беларус.
Тады ж, адразу пасля другога курса, здарылася падзея, якая зрабіла на яго вялікае ўражанне: пажар у Карэлічах, падчас якога ледзь не загінула яго каханая Рыва. Хаты пад саламянымі стрэхамі гараць хутка, і пажар, які ўсчаўся з-за вугалькоў, што выкаціліся на спод у адной хаце, хутка панёс па стрэхах шалёны вецер. Бацькі Рэбекі выехалі пасля гэтага здарэння ў Наваградак. Яму стала цяжэй сустракацца з дзяўчынай, бо жылі яны цяпер на вуліцы, спрэс заселенай яўрэямі. Калі чакаў дзяўчыну, рабіў выгляд, што проста шпацыруе па вуліцы, дзе пранізліва дзьмуў ледзяны
вецер і чакаць даводзілася часам болей за гадзіну. Але ўгаварыць Рыву паехаць з ім у Вільню ён не змог. Ды і ягонае становішча было занадта хісткім, каб заводзіць сям’ю. Аднойчы, калі праводзіў яе дадому, іх перастрэлі яўрэйскія хлопцы. Ледзь не завязалася бойка, якую Рыва змагла прадухіліць.
Аднак сустрэчам іхнім не суджана было працягвацца: бацька выдаў яе замуж за таго, хто здаваўся яму больш прыдатным для зяця. Барыс сустрэў яе праз некалькі гадоў, жонку нашмат старэйшага за яе чалавека, у якой трапчны выраз у вачах нібыта яшчэ пабольшаў. А пасля вайны даведаўся, што яна загінула, мабыць, яе расстралялі разам з іншымі тысячамі супляменнікаў. Але вобраз яе застаўся з ім назаўсёды. Калі ў Амерыцы сустрэў дзяўчыну, як дзве кроплі вады падобную да Рэбекі — пастараўся дапамагчы ёй чым змог, і яна дзякуючы ягоным намаганням атрымала працу ў прэстыжным універсітэце і стала ўрэшце доктарам навук, вядомым вучоным...
Разрыў з Рэбекай ён перажываў доўга і пакутліва. Нават пачаў пісаць аповесць аб пажары ў Карэлічах, які паклаў пачатак ейнага пераезду, але пасля кінуў — каб не балела душа і не мучылі ўспаміны.
Калі вучыўся на трэцім курсе універсітэта, яго запрасілі выкладаць матэматыку ў Віленскай беларускай гімназіі.
Гісторыю гэтай гімназіі, што месцілася ў базыльянскіх мурах, непадалёку ад славутага Святадухавага манастыра, ён добра ведаў. Яна была заснаваная ў 1919 годзе Іванам Луцкевічам, беларускім навукоўцам і палітычным дзеячам, чыя асабістая калекцыя беларускіх старажытнасцей стала асновай беларускага музея ў Вільні. Цяпер дырэктарам там быў ягоны брат — Антон Луцкевіч, ініцыятар абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, які цяпер засноўваў Беларускую школьную раду, што пасля злілася з Таварыствам беларускай школы. 3 1924 года дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі быў Радаслаў Астроўскі, які і запрасіў да сябе студэнта — выпускніка Наваградскай беларускай гімназіі.
Хударлявы, невысокі, з усмешкай, якая бывала часам з’едліва-іранічнай, а часам па-юначы адкрытай, Радаслаў Казіміравіч меў ужо за плячамі складанае, поўнае драматычных падзей і выпрабаванняў жыццё. Васемнаццацігадовым юнаком уліўся ён у рэвалюцыйны рух 1905 года, а стаўшы ў 1917 годзе камісарам Слуцкага павета, арганізаваў у Слуцку беларускую гімназію і стаў яе першым дырэктарам, а пасля, у 1920 годзе, актыўным удзельнікам Слуцкага паўстання. Апынуўшыся пасля разгрому паўстання ў Заходняй Беларусі, ён, аднак, спачатку не мог пазбавіцца ілюзій наконт таго, што ёсць бальшавізм. Пасля разгрому Грамады стараўся