Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
— Вось гэтых трох, што ты назваў, я і сабраў, — апавядаў Рагуля. — I пра што ён ім пачаў плясці? Пра тое, што трэба стварыць новую партыю, якая, як ён казаў,»стане мосцікам да камунізму».
51, як пачуў тое, адразу рукамі і нагамі замахаў дый кажу, што я на той бераг, да якога мосцік трэба пракладаць, ісці не збіраюся. Паабяцаў, што буду маўчаць пра тое, што чуў, і пайшоў сабе, а іх ва ўласным памяшканні пакінуў. Там яны і ўтварылі тады Грамаду. Тарашкевіч тады моцна паверыў Саветам, і нават у Сейме сказаў, што вось тут, у Польшчы, беларусам не даюць нічога з таго, што нават іхняй Канстытуцыяй гарантавана, затое там, у Саветаў, ужо адбудоўваюць Беларускі дом.
— А што вы самі, дзядзька Васіль, пра тое будаўніцтва думаеце? — не ўтрымаўся Барыс і запытаўся пра тое, што трывожыла не толькі яго аднаго, але і ўсіх ягоных сяброў.
— Думаю, дарагі ты мой, што гэта расейцы такую гульню вядуць, каб і Заходнюю Беларусь да сябе прылабуніць, — падумаўшы, упэўнена заявіў былы пасол.— Ведаеш, заўсёды каня, перш чым зацугляць, ласкава так завуць: «Косю, косю, хадзі сюды, тут у мяне цукар для цябе прыпасены!» А як запрагуць, тады што ж... Тады хадзі, косю, у аглоблях столькі, колькі ногі трымаюць... He веру я, што папраўдзе згадзіліся яны на тое, каб беларусы сябе самастойным народам адчулі...
У такіх размовах праходзілі дні, і Барыса час ад часу нібы адпускала бесперапынная трывога за свой лёс. Мабыць, менавіта парады Рагулі дадалі яму ўпэўненасці, з якою на допытах ён упарта цвердзіў адно — паклікалі сябры, папярэдзілі, што гаворка будзе ісці аб культурніцкай беларускай праграме, а адкуль і хто той чалавек, што выступіў перад імі, дык ніхто яго не ведаў — ні Барыс, ні ягоныя сябры. He ведае ён таксама, хто і навошта запрасіў гэтага выступоўца...
Калі наглядчык загадаў выходзіць з камеры з рэчамі, сэрца так і падскочыла: ведаў, што патакой камандзе выпускаюць на волю. Значыць, зноў
дапамагла цвёрдасць і перакананасць у тым, што галоўнае — стаяць на нечым адным!
Васіль Рагуля цёпла развітаўся з ім. У той дзень і яму адвакат паабяцаў скорае вызваленне. Так яно і сталася: дзякуючы няспынным высілкам дэпутата Ярэміча і іншых беларускіх дзеячаў, Сенат на сваім пасяджэнні вырашыў вызваліць Рагулю, які на апошніх выбарах атрымаў сенатарскі мандат, з турмы — дзеля выканання ім сваіх сенатарскіх абавязкаў. Гэтае рашэнне на дванаццаць гадзін выперадзіла маючае быць 8 чэрвеня 1928 года пасяджэнне акружнога суда, на якім Рагуля быў бы, відавочна, асуджаны жорстка і несправядліва.
На факультэце тым часам жыццё ішло як звычайна, аднак Барыса чакала непрыемнасць. Прафесар Стэфан Кемпісты, які вёў навуковы рэферат студэнта Барыса Кіта, быў моцна незадаволены.
— Дзе Вы былі? — запытаўся ён з дакорам. — Тут мы ўсе сабраліся на абмеркаванне Вашага рэферата, патрацілі час, а Вас няма! Хаця б папярэдзілі!
— Я хварэў, прафесар, — хаваючы вочы, казаў Барыс. Пра тое, што сядзеў у турме, намерыўся не казаць нікому Пра гэта ведалі толькі самыя блізкія сябры. Таямніца гэтая захавалася і пасля, толькі вось па начах Барысу часта сніліся доўгія, цёмныя калідоры Лукішак, крыкі наглядчыкаў, зняважлівыя пытанні на допытах, асабліва ж — кавалак недасяжнага ў сваёй чыстай, высокай сінечы неба, які ледзь бачыўся праз высокае закратаванае акно. А яшчэ і праз шмат гадоў помнілася пачуццё бездапаможнай крыўды на той парадак, пры якім любоў да роднай зямлі лічыцца злачынствам...
Жыццё нібыта пайшло ранейшым кірункам. Але гэтатолькі здавалася звонку: лекцыі ва універсітэце, выкладанне ў гімназіі не маглі запоўніць адчування, што жыццё, якое раней, думалася, радасна і ўпэўнена ішло ўгару, цяпер нібыта закруціла, завіравала на адным месцы. Мабыць, так адбывалася таму, што атмасфера падазронасці, пераследу згушчалася, вакол пачынаў панаваць ці страх, ці, наадварот, выбухова-небяспечны настрой масаў. Рос і шырыўся камуністычны рух, і было адчуванне, нібы ў дзяржаве нябачна сталі адна насупраць другой дзве сілы, супрацьлеглыя па сваіх жаданнях, але аднолькава апантаныя.
Рэпрэсіі польскіх уладаў супраць нацыянальнага руху беларусаў, які, атрымаўшы ў 20-х гадах часовы прастор, пачаў імкліва развівацца, зрабілі Полыпчу ў вачах свету дзяржавай, якая, на пачатку гарантаваўшы беларусам права на культурна-нацыянальнае жыццё, цяпер, насуперак уласнай Канстытуцыі, робіць усё, каб гэты рух задушыць. Беларуская інтэлігенцыя, якая мела надзею на падтрымку польскай інтэлігенцыі, бачыла, як
паступова звужаецца кола тых, хто сімпатызаваў беларусам, дапамагаў ім, адчуваючы віну за шматвяковы нацыянальны ўціск. Аднак такія людзі былі, праўда, добрыя дачыненні грунтаваліся найбольш на ўласных кантактах і сяброўстве. Такім сябрам
Тсімара Казевіч, Барыс Кіт, Вольгсі Іпатсіва, Уладзімір Платонаў. Дзюсельдорф, 1997 г.
Барысу быў у час іх
сумеснага пражыванняя на кватэры, што месцілася на Піўной вуліцы, Ежы Путрамант. А яшчэ — Генрык Дэмбіньскі, старшыня універсітэцкага студэнцкага саюзу «Братняя дапамога». Разам з Друтасам яны на першым часе яго універсітэцкага жыцця апекаваліся Барысам — давалі магчымасць бясплатна жыць у летняй Калоніі Віленскай, дзе адпачывалі студэнты універсітэта. Абодва хлопцы былі прыкметнымі постацямі ва універсітэце: Генрыка Дэмбіньскага абралі старшынём «Братняй дапамогі», і ён прызначыў Друтаса дырэктарам летняй Калоніі Віленскай у Легацішках. (Друтас праз гады стане адным са стваральнікаў Савецкай Польшчы, зробіць бліскучую кар’еру — намеснік міністра замежных спраў, амбасадар Польшчы ў ГІарыжы. Генрык жа Дэмбіньскі, гарачы староннік сацыялізму, выдатны прамоўца, карыстаўся, бадай, не меншай папулярнасцю. Праўда, моцна «даставаў» яго адзін з лідэраў нацыянальнай, антысавецкай арыентацыі Ендрыхоўскі — пасля Другой сусветнай вайны ён стане міністрам замежных спраў Польшчы. Але Генрык не надта зважаў на тое, ён, мабыць, адчуваў нейчую моцную падтрымку. Прынамсі спачатку, калі прыйшлі Саветы, яго не чапалі, наадварот — прызначылі школьным інспектарам вячэрніх школ у Баранавічах. Але потым, пры немцах, яго расстралялі). Аднак тое будзе пазней, а пакуль абодва студэнты чым маглі дапамагалі Барысу — разумелі, як няпроста даводзіцца таму караскацца па прыступках вялікай навукі.
Сапраўды, неспадзяванкі сыпаліся, як снег на галаву: на апендыцыт захварэў бацька, але, па першым часе перажыўшы боль і не згадзіўшыся на аперацыю, хутка змушаны быў звярнуцца да сына па дапамогу. Барыс
уладкаваў яго ва універсітэцкі шпіталь на Антокалі, дзе галоўным урачом быў прыватны лекар самога Пілсудскага Янушкевіч. За лячэнне трэба было плаціць — давялося зменшыць свае патрэбы, каб сабраць са стыпендыі неабходную суму. Неўзабаве ў Вільню прыехала і жонка бацькі, Алена — яе мучылі жаночыя нямогласці, таксама спатрэбілася аперацыя, якая прайшла паспяхова. На жаль, калі праз нейкі час у Вільню прыехала яе сястра, той не пашанцавала. Аперацыя не дапамагла, яна памерла.
Хвароба не мінула і самога Барыса — неяк, пагуляўшы з вучнямі ў футбол, ён прагна папіў халоднай вады, а ўвечары з высокай тэмпературай, амаль беспрытомны, трапіў у той жа шпіталь. Дыягназ ставіў сам Янушкевіч. Высокі, мажны, у акулярах з залатымі дужкамі, ён распарадзіўся прынесці маладога выкладчыка ў вялікую залу, дзе праходзілі заняткі медычнага факультэта.
Ён спрытна ўваткнуў бліскучую іголку між рэбраў пацыента і, агледзеўшы вадкасць, якая запоўніла шпрыц, заспакаяльна канстатаваў, што гэта ўсяго толькі эксудатыўны плеўрыт і, значыць, вялікай небяспекі няма. У гэты ж момант наверсе, дзе сядзелі студэнты-першакурснікі, пачалася мітусня: маладзенькая студэнтка страціла прытомнасць.
— Цо там такего? — незадаволена запытаўся прафесар. I прабурчаў нешта пра занадта ўражлівых паненак, якія чамусьці хочуць быць дактарамі, хаця лепей бы ім гатаваць бігас для мужа... Але прычына была ў іншым: Галіна Алінавічутэ была закаханая ў старшакурсніка, які зараз бездапаможна ляжаў перад панам прафесарам...
Сапраўды, як і казаў Янушкевіч, вялікай небяспекі на гэты раз не было, хаця плеўрыт увогуле — хвароба злая і часам зусім непрадказальная. He дзіва, што яна добра памучыла Барыса. Але здаровы арганізм хутка ўзяў сваё, ён ачуняў.
Лежачы, узгадваў, як нядаўна яго паслалі ў Бельск на Слёнзку, дзе праходзіла канферэнцыя польскіх матэматыкаў. Канферэнцыя запомнілася тым, што падчас яе правядзення, 3 ліпеня, старшыня падняў усіх прысутных, каб уганараваць памяць геніяльнай жанчыны Польшчы Марыі КюрыСкладоўскай, якая памерла ў той дзень. А пасля, на зваротным шляху, Барыс завітаў у Пружаны, дзе жыла сям’я Хведара Ільяшэвіча. Яго сустрэлі як роднага. Аднак у маці быў зажураны твар, нібыта яна прадчувала блізкую страту. А можа, так падалося Барысу, які таксама трывожыўся за сябра. Аднак, вярнуўшыся ў Вільню, ён даведаўся, што дырэктар прызначыў яго сваім намеснікам на лета. Адразу навалілася мноства спраў, ён прыходзіў дадому позна. I той жахлівы для яго вераснёўскі дзень, калі так раптоўна пахавалі Міколу Ільяшэвіча, таксама наступіў як бы знянацку. Упершыню
падумаў, якое яно хуткаплыннае і непрадказальнае, чалавечае жыццё. Ніхто не ведае, калі прыйдзе яго апошні час...
Жыццё тым часам ішло сваім кірункам. Заклапочаныя, збіраліся ранкам ў настаўніцкім пакоі выкладчыкі. Першым заўсёды прыходзіў Антон Трэпка, уздыхаючы, даставаў з партфеля канспекты. Зацяты беларускі патрыёт, ён надта любіў свайго стрыечнага брата, віленскага ваяводу Рачкевіча. Той жа, наадварот, выступаў за адзіную, непадзельную Польшчу і не прызнаваў беларусаў. Браты часта сварыліся, аднак пасля сыходзіліся зноў. Калі аднойчы Трэпку давялося выступаць на працэсе супраць беларусаў, ён заявіў, што на падставе Канстытуцыі будзе гаварыць па-беларуску. Суддзя мусіў пагадзіцца. Назаўтра ж ваявода паехаў да брата:
— Антоне, што ты робіш? Ты ж кампраметуеш мяне! — узмаліўся ён.
— Чым? Тым, што патрабую выконваць Канстытуцыю? — адпрэчыў Антон. 1, як ні ўгаворваў яго брат-чыноўнік, настаяў на сваім. Выкладчыкі гімназіі ведалі пра той выпадак. Трэпку паважалі.
Кульгаючы, прыходзіў невысокі Жук-Грышкевіч, пачынаў расказваць навіны. Яго слухалі, сабраўшыся, калі дазваляў час, у купку, толькі адзін Ральцэвіч, выкладчык па мастацтве, трымаўся крыху асобна. Ён не меў паперы аб здачы неабходнага экзамена па патрэбнай для гімназіі кваліфікацыі, таму быў заўсёды як бы прыгнечаны. Сапраўды, яго неўзабаве звольнілі з працы.