Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу і пачала імкліва рухацца на захад. Хутка савецкай стала ўся Заходняя Беларусь, у тым ліку і Вільня.
.. .Горад стаў непазнавальным: строгая чыннасць ягоных вуліц замянілася разбэрсанасцю і відавочнай неахайнасцю. Паўсюль валяліся паперы, шматкі адзення, смецце. Польскія чыноўнікі, вялікія і малыя, ратаваліся і ад немцаў, і ад Саветаў, прабіраліся ў Польшчу па дарогах, забітых фурманкамі і машынамі, а таксама тымі, хто ратаваўся пешшу.
Беларускі філіял гімназіі заставаўся на сваім месцы. Ды і нашто і куды было ўцякаць? Чырвоную Армію большасць насельніцтва сустракала прыязна — спадзяваліся на лепшае, чым пры паляках, жыццё і стаўленне да сябе.
I папраўдзе, напачатку ўсё пайшло іначай. Месцы польскіх чыноўнікаў занялі беларусы. На першым часе шмат дапамог, стаўшы супрацоўнікам газеты «Віленская праўда» — органе часовага ўпраўлення ў Вільні (пазней, у 1940 годзе, ён увогуле ўзначаліў школьную адміністрацыю), Францішак Грышкевіч. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі 1926 года, ён скончыў Карлаў універсітэт у Празе са ступенню доктара філасофіі.
Пры ягонай падтрымцы і згодна з жаданнямі бацькоў якія выбралі яго адкрытым галасаваннем, Барыс Кіт стаў дырэктарам гімназіі (праз некаторы час Францішак Грышкевіч заменіць яго на гэтым месцы і ў гады вайны будзе імкнуцца рабіць тое ж, што і іншыя. — гадаваць парасткі на беларускай ніве).
Час да снежня 1939 года, калі Вільня была аддадзеная Сталіным Л ітве, быў, можа, самым шчаслівым часам для маладога дырэктара. Шчаслівым, але і нялёгкім. Трэба было наладжваць кантакты з новай уладай, прыглядаючыся да яе і стараючыся даводзіць сваё, патрэбнае для вучняў і для таго, каб не перапыняць вучобу, нягледзячы на ўсе цяжкасці.
Прыход Чырвонай Арміі азначаў для беларусаў канец прыгнёту з боку Польшчы, ханя ўжо на самым пачатку было зразумела, што і агітацыя савецкага ладу жыцця не супадае з рэчаіснасцю. Новыя ўладары ўзяліся за аднаўленне справядлівасці, але жорсткасць, з якою яны ставіліся да
былых польскіх асаднікаў, непрыемна ўразіла нават тых, хто прагнуў помсты за ўціскі і здзекі, што некалі чынілі людзі, якія цяпер з дзецьмі і старымі бацькамі, пад канвоем, ішлі па вуліцах горада, кіруючыся да вакзала. Іх некуды вывозілі. Прайшлі чуткі, што ў Сібір.
— Але прычым дзеці, жонкі, старыя? — дзяліліся ўражаннямі настаўнікі гімназіі, якія не чакалі такіх расправаў — без суда, без адваката і ўвогуле без аніякай галоснасці. Новыя ўлады нібыта ва ўсім абяцалі падтрымку тым, хто падвяргаўся пераследам, аднак было вядома, што членаў Заходнебеларускай кампартыі не надта ставілі на адказныя пасады. Шапталіся, што сярод іх новыя ўлады знайшлі і выявілі шмат шпіёнаў.
У гімназіі, аднак, усяго гэтага як бы не адчувалася. Вучні, удзельнікі камуністычных і камсамольскіх арганізацый, хадзілі натхнёныя, праўда, вучыліся горш як калі. Настаўнікі ставіліся да іх строга, ушчувалі неслухаў. Казалі, што для беларускай справы невукі не патрэбныя.
Аднак жа, як даведаліся настаўнікі, ва Усходняй Беларусі гімназій не было. У школах не выкладаліся ні класічная латынь, ні грэцкая ці ўвогуле іншыя замежныя мовы, акрамя адной, затое асноўная ўвага аддавалася марксісцка-ленінскай гісторыі і філасофіі, і ў кожнай школе для настаўнікаў былі спецыяльныя гурткі з паглыбленым вывучэннем гэтай бальшавіцкай тэорыі. «Заходнікаў» па першым часе да той навукі прылучалі спакваля, пакрысе, але было бачна, што паступова і заходнебеларускія школы чакае тое ж, што ўжо практыкавалася ва Усходняй.
Цікавасць да пераможцаў, прыязнасць паступова замяніліся на здзіўленне. Прыязджала новая, савецкая інтэлігенцыя. Юнакі і дзяўчаты ў бедным, амаль салдацкім адзенні, у чырвоных хусцінках, у нябачаных раней востраверхіх шлемах, падобныя да нейкіх гратэскных персанажаў, непрыязна касавурыліся на модныя гарнітуры тутэйшых выкладчыкаў, на іхнія капелюшы. Па чутках, адзін з савецкіх камандзіраў, убачыўшы камсамольскую моладзь, якая на роварах і ў капелюшах прыехала іх вітаць з усяе акругі, быў раз’ятраны тым, што яны «выглядаюць, як буржуі». Дазнаўшыся, хто з іх паляк, а хто беларус, ён загадаў палякаў арыштаваць на дваццаць сутак, а беларусаў, «як несвядомых», толькі на дзесяць.
I ўсё ж, успамінаючы гэтыя гады, Барыс здзіўляўся — колькі было зроблена за кароткі час! Усе яны працавалі як апантаныя — абодва браты Луцкевічы, Максім Гарэцкі, Рыгор Шырма, Аркадзь Смоліч, Антон Грыневіч, Сяргей Паўловіч — усе такія розныя і адначасова аб’яднаныя адной ідэяй.
Да гэтых людзей, да самой гімназіі цягнулася моладзь з усёй Заходняй Беларусі. Маладыя верылі — выстаяўшы ў зацятай барацьбе ў былыя,
польскія часы, гэтая навучальная ўстанова зможа даць ім патрэбныя веды. Яшчэ ў канцы верасня не было дня, каб не пастукаліся ў дзверы цеснага дырэктарскага кабінета, і нехта — то нясмела, то сарамліва-настойліва, a то і несучы сябе як падарунак лёсу, не заіішоў да дырэктара прасіцца ў гімназію. Трэба было наладжваць іспыты, клапаціцца аб інтэрнаце, аб новых класах. Працы хапала. Часам ехаў у Павільню апошнім цягніком.
Пераход Вілыіі да літоўцаў быў для беларусаў моцным ударам. Літоўцы, значна больш нацыянальна арыентаваныя, адразу ж пачалі з паўсюднай арганізацыі літоўскіх школ — яны, як і беларуская інтэлігенцыя ў свой час, спяшаліся. Выкладчыкі гімназіі сачылі за гэтым з горыччу.
— Вось што значыць быць народам, — гаварыў Адам Станкевіч. — Яны сябе народам пачуваюць. А наша спрадвечнае няшчасце — мы адчуваем сябе тутэйшымі, беларуская ідэя не стала па-сапраўднаму народнай. Таму трэба пачынаць з нацыянальнай культуры, гэта найболып дзейсны сродак развіцця нацыі!
Ксяндза Адама слухалі з цікавасцю. Былы пасол Сейма ад беларусаў, стваральнік беларускай друкарні імя Францішка Скарыны быў шырока вядомы і сярод вернікаў сваімі палымянымі казаннямі на беларускай мове, якія хутчэй нагадвалі выступленні ў Сейме.
— Такі народ, — зазначаў хто-колечы з настаўнікаў. Адам Станкевіч нязгодна хітаў галавой, хтосыді з маладзейшых узрываўся:
— Калі яго за беларускасць знішчалі, дык якім ён павінен быць? Яму здраджвала шляхта, магнаты, а ён толькі цярпеў. Калі б не народ, то адкуль бы зараз узялася мова?
— Каб не Багушэвіч і Дунін-Марцінкевіч, хочаце Вы сказаць?
Барыс трымаўся ўбаку ад гэтых гарачых дыспутаў. На ім, дырэктары, ляжала цяжкае рашэнне — заставацца ці ехаць на Беларусь?
Паехаць туды... Новыя ўлады як быццам спрыяюць беларускасці, многія месцы ў адміністрацыі занялі менавіта беларусы. I для каго ж, як не для новай, сваёй Бацькаўшчыны, рыхтаваць навучэнцаў? Што чакае іх тут, у Літве? Так, літоўцы не забараняюць беларускіх школ. Самі перажыўшы нацыянальны заняпад і паланізацыю, яны разумеюць, што ёсць нацыянальнае. Але кожны найперш клапоціцца аб сваім уласным доме. Калі заставацца тут, то ці будуць для навучэнцаў перспектывы добрай працы, ці змогуць яны, нарэшце, жыць тут?
I яго, як і іншых, тачыла думка — тут, дзе спрадвеку жылі беларусы, ці захаваецца нешта беларускае? Многія ўжо забыліся на тое, што іхнія продкі былі іншай веры, яны сталі каталікамі. Маладога дырэктара, аднак, трывожыла думка, ці паспрыяе каталіцтва той жа паланізацыі? Былі ўжо
ў беларускай гісторыі ўрокі уніяцтва. У 16 стагоддзі частка беларускай шляхты падтрымала ідэю уніі, спадзеючыся, што яна стане нацыянальнай рэлігіяй. Але неўзабаве адбылося тое, што і павінна адбыцца з народам, які жыве ў адной дзяржаве з больш моцным этнасам — яго пачынае падточваць само асяроддзе, і жывыя яго карані могуць неўзабаве засохнуць... Успамінаўся апантаны Пётра Скарга з яго ідэяй — «Адзін народ, адна мова, адна вера». I чым усё скончылася? Хто змог супрацьстаяць шалёнаму націску?
Калі паўстала дылема — заставацца гімназіі ў Вільні ці пераводзіць яе на Беларусь — думкі выкладчыкаў раздзяліліся. Адны, не давяраючы савецкай уладзе, рашуча былі зазахаванне беларускага асяродку тут, у Вілыіі. Іншыя, як і Барыс, меркавалі, што беларусы, насуперак цяжкім абставінам, павінны рэалізоўваць сябе ў БССР. Істотным было і тое, што, раз большая частка гімназістаў паходзіла з Наваградчыны, то жыць тут, у іншай дзяржаве, ім не выпадае — без дапамогі бацькоў не надта пражывеш. Да таго ж самі бацькі настойвалі, каб дзеці «вярталіся дадому». У рэшце рэшт вырашылі — частка застаецца тут, у Вільні, а тыя, хто жадае, паедуць у Наваградак -— аднаўляць там Наваградскую гімназію. Неяк само сабой азначылася, што займацца гэтым будзе Кіт.
Супярэчлівыя, часам да балючага цяжкія думкі апаноўвалі маладога дырэктара. Ці правільны гэты крок? Што чакае яго і вучняў у гэтай як бы новай краіне? Ці будзе нарэшце лёс літасцівы да беларусаў, ці пабудуюць яны сваю дзяржаву? I ці скончыліся жахлівыя рэпрэсіі, што, як шэптам расказваюць прыезджыя з усходняй часткі краіны, абрынуліся ў апошнія гады на беларускую інтэлігенцыю? Зноў жа шэптам расказвалі, што ад адчаю спрабаваў пакончыць з сабою Янка Купала, што ў Сібір загналі ледзь не большую частку Саюза беларускіх пісьменнікаў Але ж тут, на Наваградчыне, людзям далі зямлю, у калгасы толькі агітуюць, а не гоняць сілай; школы таксама пераводзяць на беларускую мову, а такія вядомыя паэты, як Максім Танк, Валянцін Таўлай, славяць прыход бальшавікоў!
У снежаньскім Наваградку ўсё таксама было ўжо іначай — зніклі польскія надпісы, усюды віселі партрэты незнаёмых людзей, камісараў Чырвонай Арміі. Называліся імёны Будзённага, Варашылава, Чкалава... Але найбольш было партрэтаў Сталіна. Пранізлівыя вочы яго глядзелі адусюль — са сцен дамоў на плошчы, з былой гарадской гміны, дзе цяпер быў гарадскі савет, са стала загадчыка Наваградскай школьнай акругі Арцемія Саўчанкі.
Загадчык сустрэў Барыса Кіта ветліва.
— Слышал о вас, — сказаў ён пры першых жа словах дырэктара гімназіі. — Знаю, как тяжело вам прншлось прі-і панах. Но советская власть не даст в обнду детей белорусскнх труженнков. Вот только вопрос — где же разместать гнмназню?
Адказ у Кіта быў даўно падрыхтаваны. Яшчэ да таго, як ён прыйшоў да загадчыка райаддзела, паспеў пабываць у памяшканні былой гімназіі. Пастаяў, паглядзеў на гэты мураваны дом з цяжкім пачуццём. Колькі страсцей некалі кіпела вакол яго! Збіралі сродкі бацькі, беларускія паслы дабіваліся выдачы субсідый на будаўніцтва. I ў рэшце рэшт дабіліся. Але пасля, паколькі не хапала грошай, і вучні, і настаўнікі самі мясілі гліну і пясок, узводзілі сцены. ГІрыязджалі сяляне з навакольных вёсак, чые дзеці вучыліся тут, і таксама па колькі гадзін рабілі цяжкую, чорную працу, каб крыху сэканоміць грошай, каб дзецям іхнім дасталася свая, беларуская школа... Але пасля закрыцця Беларускай гімназіі ў 1934 годзе будынак адышоў да польскай адміністрацыі. Цяпер наступаў іншы час, і можна было дабіцца ягонага вяртання. Таму Кіт вырашыў дабівацца вяртання будынка менавіта для беларускай гімназіі. 3 тым і зноўку сабраўся ў раённы аддзел адукацыі.