• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Аднойчы Барыс зрабіў вымову загадчыку інтэрната Панько, бо ў адной з кватэр, дзе жылі навучэнцы, было брудна і печ ледзь цеплілася. Той агрызнуўся:
    — Дзе гэта бачна, каб інтэрнат быў у дзесяці месцах? Я не паспяваю бегаць па горадзе!
    Сапраўды, будынка інтэрната ў гімназіі не было, навучэнцы жылі ў розных месцах Наваградка. Але ж дзецям патрэбнае было цёплае памяшканне, каб яны маглі добра вучыцца. Таму дырэктар даў прачуханца нядбайнаму загадчыку. Ведаў, што той больш заклапочаны іншым — хоча дастаць якое начальніцкае месца, каб меней працаваць за большыя грошы. Такіх людзей Барыс не любіў. Ведаў, якімі подлымі могуць яны быць, як умеюць укусіць. Ды ўсё ж не думаў, чым абернецца ягоны клопат пра дзяцей, гэтая звычайная для ўсякай установы сітуацыя.
    Але праз пэўны час Барыса выклікалі ў раённы аддзел школьнай адукацыі.
    — Нам стало нзвестно, что Вы ведёте нацноналнстнческую пропаганду, — заявіла яму Гутарцова. Перад ёю ляжалі нейкія паперы, яна час ад часу зазірала ў іх. — Мы вынуждены будем прннять соответствуюідне меры...
    Барыс спачатку апраўдваўся. Любоў да Радзімы не ёсць нацыяналізм, ён ніколі не казаў, што беларусы лепей за іншых...
    — Но вашп ученнкн говорнлн на мнтннге «жнды». Что это, еслн не антйсемнтнзм? — працягвала начальніца.
    Так, сапраўды, такое было. На мітынгу 7 лістапада і Аркадзь Лашэвіч, і Наталля Орса так гаварылі. Але і ў польскай, і ў беларускай мове гэтае слова не лічыцца абразлівым. Усё ж беларуская мова моцна адрозніваецца ад рускай. Вось, да прыкладу: у рускай «благо» — гэта добра, але ж у нас наадварот — калі кепска, кажуць: «Стала блага»...
    Барыс звяртаўся да інспектараў, якія сядзелі за сваімі сталамі ў суседнім пакоі і слухалі размову. Але калегі ў райаддзеле глядзелі спалохана, маўчалі. Начальніца ж нечакана змякчылася:
    — Правда, Вы не нсторнк, а математнк. Вряд лн Вы что-то антнсоветское моглн говорнть на свонх уроках. Что ж, мы ешё будем проверять снгнал...
    Яго ўсё ж панізілі — перавялі працаваць завучам. На гэтай пасадзе было лягчэй. Але грызла крыўда і адчуванне несправядлівасці. Ён паехаў у абласны аддзел народнай адукацыі.
    Там прынялі яго ветліва. Наваградская гімназія была на добрым рахунку. Аднак абвінавачванне было сур’ёзным, і таму ўсё ж прапанавалі
    Барысу не надта ўпарціцца, не ўступаць у спрэчку з Гутарцовай, а згаджацца на пасаду інспектара Баранавіцкай школьнай акругі.
    — Гэта падвышэнне, — казалі яму. — Цяпер Вы адказваеце толькі за адну гімназію, а так можаце разгарнуць сваю дзейнасць шырэй. Вас любяць на Наваградчыне, Вы тут чалавек свой і, галоўнае, аўтарытэтны...
    Ён не хацеў згаджацца, разумеў, што гэтае прызначэнне ўдарыць па самалюбстве раённай начальніцы, для якой ён цяпер стане свайго роду кантралёрам. Але шкада было свайго дзіцяці, сваёй здзейсненай мары — гімназіі. Успамінаў навучэнцаў. 3 кожным было звязанае нешта дарагое, нейкі кавалак жыцця. Былі яшчэ тыя, хто паверыў яму, паехаў у Вільню, а пасля следам за ім зноў вярнуўся сюды, на радзіму. Ёсць зусім юныя, яны прыйшлі ўвосень — і колькі ж было іх, тых, хто хацеў звязаць з гімназіяй сваё жыццё! Нездарма давялося адкрыць столькі інтэрнатаў. I ён згаджаўся на любую колькасць вучняў, хоць гэта несла дадатковыя клопаты. Хацелася рабіць галоўнае — насычаць Беларусь кваліфікаванымі, адданымі ёй людзьмі.
    Думаў пра Панько, успамінаў тлусты твар, вочкі, што бегалі па баках, ліслівую ўсмешку. Яму сказалі, хто напісаў данос. Была агіда і крыўда, але нянавісці да гэтага чалавека не было. I гэта радавала. (Уладзімір Панько, які напісаў данос, дабіўся свайго пры немцах — ён стаў начальнікам. Але бумерангам вярнулася да яго ягоная ж чорная справа — хтосьці напісаў данос на яго, і немцы расстралялі свайго памагатага.)
    Урэшце Кіт згадзіўся на прапанову, і тут жа, у Баранавічах, атрымаў загад па райана. Цяпер пад ягоным кантролем былі школы Баранавіцкага, Валожынскага, Слонімскага, Ваўкавыскага і, што было найбольш важным — Наваградскага паветаў.
    Дырэктарам Наваградскай гімназіі быў прызначаны Баржэмскі, вучні далі яму мянушку «савецкі паляк». Яны ў большасці сваёй вельмі гаравалі, калі дазналіся, што любімы дырэктар з’язджае ад іх. 3 ім былі звязаныя многія падзеі іхняга жыцця: пераезд у Вільню і вяртанне, дапамога, якую арганізоўваў для іх дырэктар, клопат аб ежы і падручніках. Як будзе цяпер? Яны не чакалі нічога добрага ні ад Баржэмскага, ні ад Гутарцовай, абое былі для іх чужынцамі, калі не адкрыта, то патаемна варожымі да таго, што за гады вучобы стала для іх дарагім.
    Хаця новы дырэктар і не дазволіў урачыстыя провады свайго папярэдніка, вучні, аднак, надумалі праводзіць дарагога ім дырэктара ўсёй гімназіяй. Прыйшлі нават навучэнцы вячэрняга курса.
    — А памятаеце, як гэтыя курсы не хацелі адкрываць? — ужо стоячы на пероне невялічкага ўтульнага вакзала, гаварыла яму адна з навучэнак.—
    Гэты, як яго... сакратар райкама партыі прыйшоў да нас, калі мы стаялі каля гімназіі. I тут Вы выйшлі. Ён, сакратар, у сваёй гэтай, як яе?... будзёнаўцы і скуранцы, а Вы ў прыгожым касцюме, элегантны... Ён ажно сумеўся, убачыўшы Вас, але ж пасля дазволіў нашы курсы. Ці памятаеце?
    Ён добра памятаў той выпадак. Тады заяў ад сталых, паводле гімназічных меркаў, людзей было столькі, што ён вырашыў — можна адкрыць пры гімназіі вячэрнія курсы. Пайшоў у райана. Гутарцова гнеўна запярэчыла:
    — Тут помеіцення н для нашей школы не хватает, а Вы говорнте еіцё н про какне-то курсы!
    Ён успомніў — яна гаварыла ўжо не пра гімназію, яна казала — «дзесяцігодка». Тады ён нагадаў — «гімназія», і яна паправілася:
    — Да, конечно. Конечно — гнмназня...
    Ён тады ажно скалануўся — мабыць, яны думаюць перавесці гімназію ў іхні, савецкі статус, знівеляваць яе, а папросту, знішчыць...
    ...Кіт задумліва слухаў дзяўчыну, узгадваючы той момант, але вакол гаманілі вучні, успаміналі іншыя выпадкі з жыцця гімназіі, і ён пераключыўся з сумных думак на сардэчны, шчыры лад. Няхай запомняць яго не змрочным, а такім, якім прывыклі бачыць заўсёды.
    Пранізліва загудзела, выплываючы з начы, «кукушка», сноп святла ўдарыў у натоўп вучняў. Ён хутка ўзабраўся па прыступках, з цяжкасцю трымаючы ў руках падарункі, якія падарылі яму хлопцы і дзяўчаты, што за гэтыя гады сталі для яго роднымі. Мабыць, і ён стаў для іх родны, нездарма на вачах некаторых блішчаць слёзы...
    Загудзеў паравозік, маленькі цягнік стаў набіраць хуткасць. Ярка асветлены перончык схаваўся за павароткай. Ноч кацілася насустрач, толькі стоячы ў тамбуры, можна было ўбачыць наперадзе вузкі каснік чыгуначнай калейкі, якую ледзь асвятлялі фары паравозіка, які шпарка імчаў яго ў невядомае...
    Баранавічы, хаця і былі павятовым горадам, падаліся яму горшымі за Наваградак. Здаецца, бываў тут не аднойчы, але цяпер, калі трэба было менавіта тут ладкаваць новае жыццё, параўноўваў — і трохі нудзіўся. Можа, гэта ад таго, што ў Баранавічах няма гэтай ашаламляльнай вышыні, з якой бачыцца неабсяжная даліна? Можа, тут не так выразна чуцён гул далёкіх стагоддзяў?
    Яму не хапала Новагародка — Наваградка, як называлі яго вось ужо тры стагоддзі. He хапала, асабліва на першым часе, сваіх выхаванцаў, іхніх пытанняў, просьбаў. He хапала, магчыма, галоўнага — таго цёплага асяроддзя, у якім як купаўся апошнія гады.
    Але што ж зробіш — так ужо сталася. Толькі б не прапала тое, што ён рабіў для гімназіі. Можа, якраз тут, у павеце, ён найлепей падтрымае яе існаванне?
    Новы навучальны год стаўся для яго новай магчымасцю праявіць сябе ў галіне школьнага асветніцтва. Ён пераехаў у Баранавічы, знайшоў кватэру. Гаспадар, паляк, служыў раней у чыгуначнай паліцыі. Цяпер ён не меў працы, таму кватарант быў яму надта патрэбны.
    — Пане ж не будзе на мяне гневацца, калі што не спадабаецца? — гаварыў ён, зазіраючы Барысу ў вочы. — Кажыце адразу, калі што трэба. Мая жонка цудоўна гатуе, можа, пан інспектар хоча мець кватэру са сняданкам?
    Барыс разумеў страх гэтага немаладога чалавека — яму трэба было неяк жыць у гэтым новым і незнаёмым для яго жыцці... I для яго самога жыццё як бы пачыналася на нейкім іншым вітку. Першае, што намерыўся зрабіць — правесці своеасаблівы «агляд» настаўнікаў і дырэктараў школ. Спадзяваўся ўбачыць сваіх знаёмых, сяброў. Цяпер у яго была магчымасць дапамагчы ім. I ён не памыліўся. На першай жа канферэнцыі ўбачыў Рагулю і былога свайго настаўніка Чатырку
    Чатырка, гэты няўрымслівы, гаваркі і некалі самы любімы настаўнік, нібы ўсох, пасівеў. Мабыць, імклівыя павароты гісторыі не прайшлі для яго так проста. Нешта новае з’явілася ў ягоным позірку, калі ён вітаўся са сваім былым вучнем, як бы затоена-балючае.
    — Рад за цябе, Барыс, — сказаў коратка. Паправіўся:
    — Барыс Уладзіміравіч.
    Чамусьці менавіта гэтае ўдакладненне яшчэ больш разанула Барыса — убачыў, што гэта — старасць, страта маладых сіл і ўпэўненасці ў будучым. А калісьці ж, нават у тыя часы, калі, ездзячы да Чатыркі ў Любчу, каб падрыхтаваць яго да экзаменаў, адчуваў (нягледзячы на тое, што ролі іх ужо ў тыя часы перамяніліся), што той смела і аптымістычна глядзіць у будучыню. Цяпер стаяў побач з былым настаўнікам, слухаў, як той гаворыць пра дзяцей, і ўспамінаў лета, калі рыхтаваў яго да здачы польскага кваліфікацыйнага экзамена. Да драбніцы ўспомнілася гумно, дзе начаваў, пах сена — такі нястрымна-родны... I сябе — тады яшчэ дваццацітрохгадовага, закаханага ў навакольны свет і — трошачкі — у адну з дачок Міхала. О, якой ганарліўкай тады была Вера! IІе зважала, што ён ужо быў студэнтам, усё яшчэ бачыла ў ім свайго аднакласніка. Малодшая ад яе на тры гады Таццяна пазірала на студэнта захоплена. Ён жа, паколькі Вера відавочна не хілілася да яго, таксама скіраваў свае позіркі на дачку суседзяў, Крупічаў. Ён памятае іхнія вялікія, прыгожыя дамы ў Любчы. Да Чатыркаў
    хадзіў снедаць. Жонка пякла такія смачныя, пульхныя блінцы, якія, мабыць, пад сілу апісаць хіба толькі Якубу Коласу... Гірыс, крэўная Чатыркаў, якая пазней паступіла ў гімназію, была тады зусім малая, ён пасля ледзь успомніў яе. Увачавідкі ўбачылася і сцяжынка да Нёмана — крутая і вузкая, дзе заўсёды гайдалася крапіўё, што джаліла, калі ён бег на рэчку даваць нырца ў цёплыя пасля ранішняй халадэчы хвалі..