• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Невысокі, хударлявы, Арцемій Пятровіч быў не падобны да новых начальнікаў, што, прыехаўшы на былыя «крэсы ўсходнія», паводзілі сябе тут як заваёўнікі. Было ў ім нешта ад тых рускіх інтэлігентаў-падзвіжнікаў, якія шчыра хацелі дапамагчы «занядбаным пад белапанскім прыгнётам беларусам». Таму ён прыняў блізка да сэрца аповед, як будавалі бацькі і настаўнікі беларускую гімназію. Да таго ж яму спадабаўся інтэлігентны, прыветны дырэктар, які рупіўся аб радзіме і хацеў прынесці найбольш карысці менавіта ёй. Яны разам зноў пайшлі ўніз, па гарыстай вулачцы да будынка. Ён меў выгляд хмурны і як бы знявечаны — павыдзіраныя шыльды, дзе-нідзе патрэсканае шкло — мабыць, пры наступленні Чырвонай Арміі недзе блізка разарваўся які снарад. 3 болем Барыс успомніў 20-я гады — тады таксама шмат было страт, праўда, непараўнальных з тымі, што былі зараз.
    — Дзіўная рэч гісторыя, — задуменна прамовіў Саўчанка, стоячы ля былой гімназіі. Польшчы ўжо як дзяржавы няма, цяпер самім ім даводзіцца спазнаць, што ёсць прымус.
    — He думаю, што немцы паўсюль зачыняць польскія школы,— запярэчыў Барыс. — Усё ж яны, нягледзячы ні на што, не дзікуны. Памятаю, мой бацька казаў, што ў час мінулай акупацыі яны не надта ўмешваліся ў мясцовую адукацыю. Да таго ж у Вільні мне даводзілася бачыць у бібліятэцы нямецкія газеты, дзе шмат пісалася пра самабытнасць беларускага народа. I хто пісаў? Тыя ж навукоўцы, настаўнікі, якіх мабілізавалі на вайну...
    Арцемій Пятровіч паглядзеў на свайго субяседніка вельмі ўважліва.
    — Калі хочаце паслухаць параду, Барыс Уладзіміравіч, то не надта хваліце германцаў. Паверце, кажу Вам гэта толькі таму, што Вы мне падабаецеся. Я бачу, Вы шчыры чалавек.
    — Я жтолькі сказаў, што...
    — А Вы не кажы-
    Тамара, Барыс Уладзіміравіч. Вольгаіпатава. Франкфурт-на-Майне
    це, — перабіў яго Саўчанка. — У Вас і Вашай гімназіі столькі ўласных праблем...
    Адразу пасля таго як рашэннем Наваградскай школьнай акругі будынак быў псрададзены беларускай гімназіі, а яе дырэктарам прызначылі Барыса Кіта, новы дырэктар паехаў наведаць бацьку ў Агародніках. Ехаў з радасцю, але не давалі спакою, грызлі, як грызе маленькі, але ўпарты чарвяк сакавіты яблык, словы Саўчанкі гіра тое, што не варта казаць лішняе. I нават не словы, а той цень страху, які, як ні стараўся, але не змог схаваць загадчык. Гэта быў нейкі застарэлы, недзе нават на ўзроўні падсвядомасці страх. I гэта прымушала зноў і зноў задумацца, што ж напраўдзе чакае іх тут, у краіне Саветаў?
    Бацька корпаўся ў хляве, калі Барыс зайшоў туды, жмурачыся пасля яснага сонечнага марознага дня, стараючыся ў цемры адразу ўгледзець, дзе бацькаў знаёмы кажух.
    Уразіла, што бацька моцна пастарэў, твар яго стаў суровым, як задубелым. Але вочы засвяціліся знаёмым радасным святлом, і аблічча адразу памаладзела, выпрасталіся плечы. Ён асцярожна паставіў вілы ў кут, абняў сына.
    — Чаго лезеш сюды, ты ж у нас вялікі чалавек, табе ўжо гной не варта нюхаць...
    Знаёмыя жартоўныя інтанацыі, знаёмае, глыбока схаванае любаванне сынам... Яго тут заўсёды чакаюць. Любяць. Колькі б дарог ні прайшоў, бацька заўсёды будзе думаць аб ім і па-ранейшаму лічыць маленькім.
    На двары заскакалі вакол маленькія Ірына і Лёва, і ён зноў адчуў сябе дарослым, вялікім.
    — А што ты нам прывёз? — адразу ж запыталася Іра.
    — Брат яшчэ ў хату не ўвайшоў, а яна пабірацца пачынае! Ці ты галодная тут ходзіш? — прыкрыкнула на дачку Алена. Але малыя не слухалі. Яны глядзелі на валізку — скураная, з бліскучымі замкамі, яна, мабыць, здавалася ім нейкім дзівосным куфрам, адкуль пасыплюцца скарбы.
    Мачыха таксама пастарэла, але рухавасці ў яе не паменшала, толькі, можа, больш задуменнымі сталі глыбока ўпалыя вочы ды рукі, калі рэзала хлеб, рыхтуючы на стол, падаліся больш маслакаватымі, з гузамі на пальцах, як вузлы на яловым корані, вывернутым з зямлі.
    Дзеці радасна войкалі, разглядаючы падарункі. Сапраўды, Барыс пастараўся — прывёз цукерак у блішчастых абгортках, некалькі цацак на ёлку, якую, як ён ведаў, надта любіла наладжваць мачыха. Ёй жа прывёз прыгожую хустку — танюткую, белую, як павуцінне, — іх шмат прадавалі на віленскіх вуліцах прыезджыя гандляры.
    Гэта ж аднекуль з Расіі, недзе пад Сібірам тым, — азвалася Алена, прымяраючы хустку.— Дзе яны толькі такіх коз бяруць, бо наш пух так тонка не спрадзеш?
    За сталом гаварылі пра апошнія падзеі, пра тое, што гэтак нечакана зноў апынуліся пад новай уладай.
    — Гэта ж ужо шосты раз за маё жыццё, — лічыў бацька. — Ці, калі яшчэ і цара ўспомніць, то, мабыць, сёмы. Палякі, немцы, Саветы, зноў палякі, зноў Саветы, пасля немцы — і пайшоў калаўрот!
    — Ну а што тут чуваць, як прымаюць Саветы? — запытаўся Барыс.
    — Ды пакуль, сынок, усё як быццам добра. Школы зноў беларускія, асаднікаў прагналі.
    Агледзеўся, нібы нехта мог іх пачуць:
    — Толькі адно кепска: як прыйшлі Саветы, усё адразу як карова языком злізала.
    Тыдзень крамы, як звычайна, поўныя пабылі, а пасля... Ці ў іх там, у той Расіі, няма нічога? Глядзяць на ўсё галоднымі вачамі, а камандзір тут нейкі чырвоны ў Янкеля нешта сцягнуць хацеў.
    — Можа, гэта выпадковасці?
    Барыс прыгадаў, тое ж, і яшчэ ў большай ступені, назіралася ў Вілыіі. Мясцовыя капелюшы і прыгожыя ўборы выклікалі ў прыезджых нядобрую, часам заўважна зайздросную, цікаўнасць. Дзяўчаты пасміхаліся, што маладыя лейтэнанты не ўмеюць, не навучаныя прапускаць паненку наперад, выходзячы з крамы ці рэстарана. Шырока пайшла пагалоска і пра
    тое, што нібыта жонкі камандзіраў апранаюць на баль начныя сарочкі, бо не ведаюць нават, што такое хараство прызначанае толькі для спання... А бацька тым часам працягваў:
    — Некаторыя тут зямлю ўжо выбіраюць. I нават купляюць. Я ўжо трохі грошай адклаў, але думаю, можа, хату лепей паправіць? Бачыш, цесная яна ўсё ж...
    Сапраўды, хата, якая здавалася некалі вялікай і прасторнай, выглядала цяпер на бядняцкую, хаця мачаха і старалася ўпрыгожыць яе белымі сурвэткамі з вышыўкай і мярэжкай, сухімі кветкамі, саламяным «павуком». На стале ляжаў звязаны з рознакаляровых нітак абрус — чорна-чырвоны, яркі. Злавіўшы яго іюзірк, бацька ўхвальна сказаў, кіўнуўшы на жонку:
    — Рукі ў яе залатыя...
    Алена ледзьве ўсміхнулася, прыгарнуўшы да сябе Ірынку, і Барысу раптам падалося, што гэта ягоная маці сядзіць тут, на тым месцы, дзе яна, мабыць, любіла сядзець... Маці была б шчаслівая, калі б яго зараз пабачыла...
    А колькі загэты часпаўміралазнаёмых людзей. Вайна, нястачы... I яму не выпадае думаць пра ўласную хату ў Наваградку, бо жыве на кватэры. He дае лёс беларускаму чалавеку хоць неяк узняцца, абрасці, як кажа бацька, поўстачкай. Толькі нешта нарасце — тут жа прыходзяць тыя, хто скубе і скубе. Рэдка каму нават дом пераходзіць па спадчыне. А ўзяць хаця б Англію — ад стагоддзя да стагоддзя перадаюць там нешта ў спадчыну — замак, палі, статкі ці проста зберажэнні, якія ляжаць у надзейных банках. А тут... Мясцовы люд прывык усё, што крыху збярэ, звычайна закопваць у зямлю, спадзеючыся выжыць у мітрэнгах і забраць свой скарб пасля. Але не заўсёды тое ўдаецца. Вось чаму так многа скарбаў знаходзяць тут археолагі. А чаго вартыя клады з Віленскага музея, сабраныя Я. Тышкевічам, тымі ж братамі Луцкевічамі! Неацэннае багацце! Яны застаюцца ў Вільні, але ж сабраныя былі і тут, на Наваградчыне, на Міншчыне, і шмат дзе яшчэ на землях Беларусі...
    Неўзабаве частка Віленскай гімназіі пераехала ў Наваградак. Па сутнасці, гэта было амаль 90 працэнтаў навучэнцаў, і таму былы дырэктар забраў музычныя духавыя інструменты для сваіх выхаванцаў. Забраў ён і многія падручнікі, экспанаты для навучання, чым выклікаў пэўную незадаволенасць ксяндза Адама. Але развітваліся яны дружалюбна. Новы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі пажадаў свайму маладому калегу поспехаў. Пра сваю будучую працу адазваўся з трывогай і надзеяй, але моцна верыў у тое, што віленская гімназія пратрымаецца і выстаіць. (Ніхто з іх не ведаў, што жыцця Адаму Станкевічу адмерана ўсяго якіх дзесяць
    гадоў. За сваю актыўную беларускую дзейнасць ён будзе асуджаны на 25 гадоў канцэнтрацыйных лагераў у Сібіры і адтуль ужо не вернецца. У 1949 годзе яго канчаткова зглыдаюць нягоды і хваробы, а таксама пачуццё болю і тугі па радзіме, і ён ляжа, як і тысячы іншых беларускіх інтэлігентаў, у прамерзлую тутэйшую зямлю, і слова Божага не скажа над ім ніхто, хіба толькі праскуголяць нечалавечы лютыя вятры...)
    Але чалавеку заўсёды ўласцівы аптымізм і вера ў лепшае. Тады здавалася — гэта якраз Барыс Уладзіміравіч едзе бліжэй да небяспекі, нібыта кладзе галаву ў пашчу дзікаму зверу.
    Настаўнік, асветнік...
    «3 німбам найярчэйійага ззяння хадзіў мапады дырэктсір школы, сын селяніна з-псід Карэліч Барыс Кіта. Казалі, што ён таленавіты матэматык, перад вайной закончыў Віленскі універсітэт... Утой часён быў, бадай, самы дарагі для вучняў чалавек.»
    Уладзімір Калеснік
    Жыццё адноўленай Наваградскай беларускай гімназіі пакацілася, як коціцца па рэйках вузкакалейкі маленькі ўпарты паравозік. Настойліва і ўмела Барыс Кіт кіраваў яго ў зададзеным напрамку.
    Саракавы год яны сустракалі весела. Наладзілі ёлку, прыдумалі цікавую праграму, куды ўключылі ўжо вершы маладых беларускіх паэтаў. Запрасілі раённае школьнае кіраўніцтва. Прыйшла Кацярына Гутарцова, загадчыца, інспектар, а таксама нейкая чыноўніца з адміністрацыі горада, коратка абстрыжаная, нервовая, у скуранцы. Яна бесперастанку курыла, пальцы яе былі жоўтыя і кастлявыя.
    Начальства як быццам бы засталося задаволеным, аднак, выходзячы з клуба, жанчына ў скуранцы сказала дырэктару:
    — Вам бы не мешало н росснйскнх советскнх поэтов пропаганднровать. A то всё — Купала да Богдановнч...
    — Але ж мы зусім іх не ведаем, — адгаварыўся Барыс. На што жанчына ў скуранцы, хутчэй падобная да кулямётчыцы Анкі з новага для тутэйшай моладзі фільма «Чапаеў», адказала жорстка:
    — Ннчего, скоро узнаете...
    Сапраўды, недзе ўжо ў канцы 40-га года сталі праяўляцца прыкметы таго. што за навучэнцамі і выкладчыкамі гімназіі вядзецца назіранне. Нават тыя, хто прыветна сустрэў Чырвоную Армію, прыціхлі. Вучань гімназіі Гоцка, які любіў выступаць на розных сходах і мітынгах і задзірыста размаўляў з выкладчыкамі, аднойчы прыйшоў моцна спалоханы — у яго арыштавалі некага з родных. Арыштаў большала. Даносчыкаў заахвочвалі, давалі ім розныя льготы. I таму ракой пацяклі ў мясцовае НКВД лісты. Скардзіліся на тых, з кім хацелі звесці рахункі, але, каб надаць сваім паклёпам вартасць, прыпісвалі палітычныя справы.